ДОПІС ДОКТАРА ФІЛАЛАГІЧНЫХ НАВУК I. В. ГУТАРАВА «АБАРАНЮ ДЫСЕРТАЦЫЮ»

17 кастрычніка 1952 г.

У выкананне рашэнняў XIX з’езда ВКП(б), указанняў вялікага Сталіна аб важнасці ўсебаковага развіцця разумовых здольнасцей савецкага чалавека і патрабаванняў Статута Камуністычнай партыі Савецкага Саюза аб неабходнасці для члена партыі быць прыкладам у працы, авалодваць тэхнікай сваёй справы, няспынна павышаючы сваю вытворчую кваліфікацыю і засваенне асноў марксізму-ленінізму, абязуюся ў пятай сталінскай пяцігодцы напісаць і абараніць дысертацыю на атрыманне навуковай ступені доктара філасофскіх навук па праблеме «Філасофска-эстэтычныя асновы савецкай літаратуры».

Д-р філал. навук I. Гутараў

За сталінскія кадры. 1952. 17 кастр.

FaLang translation system by Faboba