ВІНШАВАННІ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ Ў СУВЯЗІ З 30-ГОДДЗЕМ БДУ
30 кастрычніка 1951 г.
Пісьменнікі Савецкай Беларусі горача вітаюць увесь прафесарскі і выкладчыцкі састаў БДУ імя У. I. Леніна, а таксама ўсіх студэнтаў са слаўнай трыццатай гадавінай існавання БДУ імя У. I. Леніна.
Першая навучальная ўстанова ў Савецкай Беларусі ў яе сталіцы Мінску — БДУ — з ’явілася 30 гадоў назад толькі ў выніку перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і паслядоўнага правядзення нацыянальнай палітыкі партыі Леніна — Сталіна.
За гэтыя гады як кузня вышэйшай асветы БДУ імя У. I. Леніна выхаваў тысячы высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія з поспехам працуюць у шматлікіх галінах сацыялістычнага будаўніцтва нашай Радзімы. Мы ганарымся, што многія нашы пісьменнікі атрымалі і атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў сценах нашага слаўнага універсітэта.
Пісьменнікі Савецкай Беларусі ад душы жадаюць БДУ імя У. I. Леніна яшчэ болын поспехаў у высакароднай справе падрыхтоўкі і выхавання неабходнейіных кадраў спецыялістаў, якія будуць аддана працаваць на карысць нашай сацыялістычнай бацькаўшчыны, поўную перамогу камунізму.
Якуб Колас, Васіль Барысенка, Кандрат Крапіва, Іван Гутараў, Аркадзь Куляшоў, Кастусь Кірэенка, Пятрусь Броўка, Усевалад Краўчанка, Міхась Лынькоў, Васіль Вітка, Максім Танк, Іван Мележ, Пятро Глебка, Алесь Стаховіч, Іван Ш амякін, Янка Маўр, Павел Кавалёў, Аляксандр Міронаў, Ілья Гурскі, Мікалай Горцаў, Пімен Панчанка, Міхась Клімковіч.
За сталінскія кадры. 1951. 30 кастр.