ДОПІС М. ГРЫНІНА «НАПЯРЭДАДНІ ЗНАМЯНАЛЬНАЙ ДАТЫ»
8 снежня 1949 г.
3 вялікім уздымам сустракае калектыў нашага універсітэта знамянальную дату — 70-годдзе з дня нараджэння любімага правадыра і настаўніка тав. I. В. Сталіна.
На ўсіх факультэтах праводзяцца тэарэтычныя канферэнцыі, у навукова-даследчых гуртках рыхтуюцца даклады аб жыцці і дзейнасціI. В. Сталіна.
На пасяджэнні гуртка філасофіі ўжо заслуханы даклады студэнта 3-га курса аддзялення філасофіі I. Цёмкіна «Новая тэорыя сацыялістычнай рэвалюцыі, распрацаваная У. I. Леніным і I. В. Сталіным», студэнта 3-га курса гэтага ж аддзялення Е. Вяля «Таварыш Сталін аб сацыялістычных нацыях» і інш.
Студэнт 3-га курса гістфака С. Кісін распрацаваў тэму «Сталін аб кітайскай рэвалюцыі».
Цікавыя даклады прачыталі на канферэнцыі студэнты-філолагі.
Г. Кулагіна (3-і курс філфака) прачытала даклад «Сталін і перадавая савецкая навука», I. Куксіна (4-ы курс аддзялення журналістыкі) — «Сталін — арганізатар балыпавіцкага друку ў Закаўказзі».
М. Грынін
За сталінскія кадры. 1949. 8 снеж.