АРТЫКУЛ СТУДЭНТКІ 3-ГА КУРСА ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА В. ЧАПКО «АДЗІНАДУШНАЕ АДАБРЭННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАСТАНОВЫ»
23 лютага 1948 г.
3 гарачым адабрэннем сустрэлі мы, савецкія студэнты, пастанову Цэнтральнага Камітэта партыі аб оперы «Вялікая дружба» В. Мурадэлі і аб фармалістычных скажэннях у музычным мастацтве.
Музыка, як адзін са сродкаў ідэалагічнага выхавання, павінна адлюстроўваць у сабе ўсё лепшае, што створана нашым народам, павінна адказваць высокім духоўным патрабаванням савецкіх людзей. Між тым за апошні час у нашай музыцы пануе імкненне адмовіцца ад лепшых традыцый рускай класічнай музыкі, увасобіўшай у сабе музычныя вобразы, створаныя народнай творчасцю. Чаму так прыгожы і гучны, гарманічны і змястоўны неўміручыя творы Глінкі, Чайкоўскага, Рымскага-Корсакава, Даргамыжскага, Мусаргскага, Барадзіна?
Таму, што яны зразумелы народу, таму, што ў іх шырока выкарыстана багацце рускай народнай песні.У творчасці нашых кампазітараў у апошні час панавала захапленне формай, а не зместам, імкненне да арыгінальнасці, якая выражаецца ва ўжыванні гукаспалучэнняў, зусім не ўспрымальных слухам, у адсутнасці меладычных перыядаў, у пропаведзі атанальнасці. Такая музыка, безумоўна, не можа быць ні зразумета, ні ўспрынята слухачамі, яна рэжа слых падобна таму, як непрыемна дзейнічаюць на нас карціны футурыстаў, якія таксама прапаведуюць шкоднае «наватарства» і «арыгінальнасць» у мастацтве. Наш народ любіць і разумее добрую музыку: мы цэнім кампазітараў, якія вывелі рускую музыку на першае месца ў свеце, паказалі ўсю сілу і хараство рускіх народных матываў. Гэту музыку мы слухаем з вялікім інтарэсам.
Рэзкім кантрастам з ’яўляюцца творы Пракоф’ева, Шастаковіча, Мяскоўскага, Хачатурана, якія вызываюць толькі абурэнне сваёй дысгарманічнасцю, адсутнасцю рытма і эмацыянальнага зместу.
Мы патрабуем ад савецкіх кампазітараў такой музыкі, каб яна ўзбуджала ў нас лепшыя пачуцці, адпавядала ідэям нашай гераічнай эпохі. Мы жадаем, «каб гэта музыка не была адарвана ад народа, не была здабыткам толькі вузкага кругу “абраных знатакоў”».
Савецкія студэнты разам з усімі працоўнымі чакаюць ад нашых кампазітараў музыкі, якая б ласкала слых, напаўняла душу слухача магутнымі, цудоўнымі музычнымі вобразамі.
Савецкая музыка павінна быць лепшай у свеце.
Студэнтка 3-га курса гістарычнага факультэта В. Чапко
За сталінскія кадры. 1948. 23 лют.