АРТЫКУЛ ДЭКАНА ФІЗІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА БДУ М. П. ХАЛІМАНОВІЧА «НАВУКА БУДУЧАГА»

5 ліпеня 1961 г.

Фізічны факультэт з’яўляецца адным з самых вялікіх, растучых факультэтаў універсітэта, ён мае дзённае і вячэрняе аддзяленні. Тут рыхтуюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты-фізікі для самых разнастайных галін народнай гаспадаркі рэспублікі. Выпускнікі факультэта працуюць у навукова-даследчых лабараторыях заводаў, інстытутах АН БССР, у вылічальных цэнтрах, на вы кладчыцкай рабоце ў ВНУ, тэхнікумах і сярэдніх ш колах.

Вучэбная, навукова-даследчая і выхаваўчая работа на факультэце вядзецца сям’ю кафедрамі, якія ўзначальваюцца віднейшымі вучонымі, работы якіх вядомы далёка за межамі БССР. Так, напрыклад, аптычнымі кафедрамі загадваюць лаўрэат Сталінскай прэміі прафесар Б. I. Сцяпанаў і доктар фізіка-матэматычных навук прафесар А. Н. Сеўчанка. Толькі за сем апошніх год гэтымі кафедрамі падрыхтавана каля 200 спецыялістаў, многія з якіх паспяхова абаранілі канды дацкія дысертацыі і маюць па 10—20 друкаваных работ. Трэба адзначыць, што навуковай работай яны пачалі займацца яшчэ студэнтамі.

Развіццю творчых здольнасцей і самастойнасці ў навукова-даследчай рабоце студэнтам каштоўную дапамогу аказваю ць заняткі ў лабараторыях, аснашчаных вялікай колькасцю сучаснага абсталявання. Кіраўніцтва гэтымі заняткам і, як і іншымі відамі работы, ажыццяўляецца прафесарамі і дацэнтамі. Сярод іх неабходна адзначыць прафесара М. А. Ельяшэвіча, якому двойчы прысуджвалася Сталінская прэмія.

Вялікую работу па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне радыёфізікі і электронікі, а таксама фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў праводзяць кафедры эксперыментальнай фізікі, электрафізікі, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. Пад кіраўніцтвам прафесара I. Р. Некрашэвіча (кафедра эксперыментальнай і агульнай фізікі) на працягу некалькіх год паспяхова ажыццяўляю цца даследаванні ў галіне эмісіі рэчыва з электродаў, а таксама са сценак сасуда, затрымліваю чага гарачую плазму. Выключныя значэнні гэтыя даследаванні набываюць у сувязі з пошукамі плазменных тэрмаэлементаў. Другі напрамак навуковай работы кафедры звязаны з вывучэннем электронных працэсаў металаў у кантакце з паўправаднікамі.

Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР прафесара М. М. Сіраты на кафедры фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў вядуцца даследаванні па вывучэнні новых кампазіцый ферытаў, маючых вялікае значэнне для радыётэхнічнай прамысловасці, для электронна-рашаючых машын, магнітных узмацняльнікаў, бескантактных элементаў, аўтаматычных канструкцый.

На кафедры тэарэтычнай фізікі і механікі, якой загадвае прафесар Ф. I. Фёдараў, вядуцца даследаванні ў галіне квантавай фізікі поля (тэорыя элементарных часціц) і статыстычнай фізікі.

У лютым 1961 г. пачала працаваць новая кафедра ядзернай фізікі і прымянення атамнай энергіі ў мірных мэтах.

Калектыў фізічнага факультэта будзе рады прыняць у свае рады моладзь, якая палюбіла фізіку і выказала жаданне спецыялізавацца ў навуцы, маючай у наш час выключнае значэнне.

М. П. Халімановіч, дэкан фізічнага факультэта, дац.

Беларускі універсітэт. 1961. 5 ліп.

FaLang translation system by Faboba