АРТЫКУЛ ДАЦЭНТА КАФЕДРЫ ГІСТОРЫІ КПСС М.Я. ГРАКАВА «ЦІ ПРАЎ ПРАФЕСАР ВІНБЕРГ?»

13 мая 1961 г.

Імкнучыся расшырыць прапанову прафесара Кудраўцава аб неабходнасці карэнных змен у сістэме арганізацыі экзаменацыйных сесій у ВНУ, прафесар Г. Г. Вінберг выступае супраць прынцыпу размеркавання стыпендый па паспяховасці. Ён лічыць яго неапраўданым «ні з выхаваўчага, ні з педагагічнага, ні з маральнага боку». На яго думку, гэта не толькі не садзейнічае, але нават перашкаджае паспяховай падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў, пазбаўляе выкладчыка свабоды дзеяння ў выстаўленні адзнак на экзаменах.

Каб разабрацца ў гэтым, патрэбна ясна прадстаўляць сабе, што такое стыпендыя, якая яе мэта і назначэнне.

Ва ўмовах савецкіх ВНУ стыпендыя — гэта, перш за ўсё, матэрыяльная дапамога дзяржавы студэнту ў перыяд яго вучобы, своеасаблівая зарплата. Гэта мера матэрыяльнага ўздзеяння на лодараў і абібокаў. Гэта, нарэшце, рэшата, якое адсейвае не толькі лодараў, але і людзей, як ія не маюць патрэбнай падрыхтоўкі. Здаецца зусім ясна, што ўсё гэта прывучае людзей да працы, да добрасумленнага выканання свайго грамадскага абавязку.

Безумоўна, перад кожным выкладчыкам, як толькі ён бярэцца за ручку, каб паставіць студэнту адзнаку, асабліва, калі гутарка ідзе аб «тройцы», не гаворачы ўжо аб «двойцы», паўстае пытанне аб стыпендыі і, калі хочаце, аб далейшым знаходжанні студэнта ў ВНУ. А хіба ж не паўстануць такія пытанні перад выкладчыкам, калі стыпендыя не будзе звязана з адзнакамі. Безумоўна, паўстануць. Прафесар Вінберг зусім правільна гаворыць: тым, хто па тых ці іншых прычынах не могуць быць у ліку паспяваючых, — не месца ў ВНУ. Адсейваюцца ж яны на падставе адзнак, пастаўленых выкладчыкамі. Таму не зразумела, чаму прафесар Вінберг уяўляе выкладчыка свабодным у выстаўленні адзнак, калі стыпендыя не звязана з паспяховасцю, і пазбаўленным гэтага, калі назначэнне стыпендыі залежыць ад паспяховасці.

Аднак няма чаго грэху таіць. Залежнасць стыпендыі ад паспяховасці ў многіх выкладчыкаў вядзе да завышаных адзнак. Гэта з ява ў жыцці ВНУ адзначана прафесарам Вінбергам правільна, але прычыны, якія абумоўліваюць яе, ён шукае не там, дзе яны знаходзяцца.

У болынасці выпадкаў гэта абумоўлена не прынцыпам размеркавання стыпендыі па паспяховасці, а суб’ектыўнымі фактарамі, слабахарактарнасцю некаторых выкладчыкаў, жаданнем «дапамагчы» аднаму ці некалькім студэнтам. Гэта, безумоўна, павышае аўтарытэт выкладчыкаў у вачах некаторай часткі студэнтаў, але гэты аўтарытэт не трывалы і не працяглы.

Аднак ад прынцыпу размеркавання стыпендый па паспяховасці і замена яго ўраўняльным паставіў бы ў аднолькавыя ўмовы добрасумленнага студэнта і лодара. Гэта было б грубым парушэннем ленінскага прынцыпу асабістай матэрыяльнай зацікаўленасці.

Я мала веру ў тое, што выпадкова можна праваліць экзамен ці шчасліва праскочыць на экзаменах. Кожная дысцыпліна, галіна навукі мае некалькі вузлавых праблем, без ведання якіх студэнт бездапаможны, бязграматны ў гэтай галіне навукі. Каб пераканацца ў гэтым, не трэба шмат працы і часу. I калі студэнт, не разбіраючыся ў гэтых вузлавых праблемах дысцыпліны, усё ж здае экзамен, то не ён шчасліва праскаквае, а яго праштурхоўваюць.

Сістэма арганізацыі экзаменацыйнай сесіі патрабуе вялікіх змен.

Многае ў ёй устарэла, яго патрэбна адкінуць, замяніць новым. Але з прапановай прафесара Вінберга: адмовіцца ад назначэння стыпендыі ў залежнасці ад паспяховасці — я не згодзен.

М . Я. Гракаў, дац. кафедры гісторыі КПСС

Беларускі універсіт эт . 1961. 13 мая.

FaLang translation system by Faboba