АРТЫКУЛ Р. ТКАЧУКА «МЫ БЫЛІ НА VI СУСВЕТНЫМ ФЕСТЫВАЛІ»

2 верасня 1957 г.

Савецкі падрыхтоўчы камітэт VI Сусветнага фестывалю запрасіў каманду матацыклістаў БДУ прыняць удзел у мотапрабегу універсітэтаў СССР, прысвечанаму Святу юнацтва.

Раніцай 26 ліпеня каманда матацыклістаў БДУ ў складзе 13 чалавек стартавала ў Мінску...* 700-кіламетровы ш лях застаўся ззаду. Хвалюючая сустрэча ў Маскве... Тут студэнты-матацыклісты універсітэтаў Масквы, Кіева, Кішынёва, Саратава, Рыгі, Харкава, Адэсы, Мінска. Усе яны былі ўключаны ў зводную мотакалону, якая рыхтавалася ўрачыста фінішыраваць на Маскоўскім стадыёне «Дынама» ў дзень адкрыцця спартыўнай часткі фестывалю.

...30 ліпеня. Яркі сонечны дзень. Стадыён «Дынама» перапоўнены гасцямі. На зялёным полі выстраіліся калоны сцяганосцаў, спартыўныя дэлегацыі краін — удзельніц фестывалю. Урачыстыя гукі фанфар апавясцілі аб пачатку спартыўнага свята.

Спартыўныя спаборніцтвы аб’яўляю цца адкрытымі. Па гаравай дарожцы ідзе група спартсменаў. Яны нясуць вялікі спартыўны сцяг з эмблемай фестывалю, які быў падняты і рэяў над стадыёнам 10 дзён.

Аркестр зайграў «Гімн дэмакратычнай моладзі». У адзіным парыве тысячы гледачоў падымаюцца са сваіх месцаў і пяюць. Пасля ўрачыстага марш-параду ўдзельнікаў спартыўных дэлегацый 45 краін на поле выбягаюць болын за 100 юных спартсменаў. Яны ў імклівым тэмпе выконваюць складаныя гімнастычныя практыкаванні. Іх змяняюць фехтавалынчыкі і акрабаты, на поле выходзяць вядомыя майстры спорту па гімнастыцы і акрабатыцы.

У перапынку паміж таймамі футбольнага матча пад бурныя прывітанні дзесяткаў тысяч гледачоў на гаравую дарожку стадыёна выязджаюць у яркіх нацыянальных касцюмах удзельнікі мотапрабегу.

Над калонай рэюць сцягі і вымпелы.

— Мір! Дружба! — нясецца на розных мовах з усіх трыбун стадыёна.

Міма цэнтральнай трыбуны праязджаюць матацыклісты Беларускага універсітэта. У калоне — начальнік мотапрабегу, выкладчык кафедры гісторыі КПСС В. А. Рабцэвіч, студэнты Г. Кузьмічэнка, Н. Бандарэнка, В. Тузін, Г. Дзятлаў, В. Рабцэвіч, А. Еўтухова, Г. Праваловіч, Грамовіч, выкладчык кафедры фізвыхавання 3. 3. Копін.

Яны ў прыгожых нацыянальных касцюмах, на грудзях — алыя стужкі і эмблемы Сусветнага фестывалю.

На наступны дзень у клубе студэнцкага гарадка МДУ адбыўся вечар сустрэчы ўдзельнікаў мотапрабегу. Да прысутных звярнуўся адказны сакратар аргкамітэта па правядзенні спартыўных спаборніцтваў моладзі на фестывалі тав. Ванін.

— Ніколі яшчэ Маскоўскі дзяржаўны універсітэт не прымаў у сябе адразу прадстаўнікоў такой вялікай колькасці ВНУ нашай краіны, — сказаў тав. Ванін.

— Будзем лічыць гэта пачаткам сапраўднай вялікай дружбы паміж нашымі ВНУ.

Тав. Ванін уручыў камандзе БДУ вымпел, падарунак і дыпломы кожнаму ўдзельніку мотапрабегу.

...Многа ўбачылі мы ў гэтыя незабыўныя дні. М аскоўскія вуліцы ў дні фестывалю нагадвалі рэкі ў разводдзе. 3 раніцы да глыбокай ночы вуліцы Масквы напаўняў яркі людскі паток. Амаль круглыя суткі бульвары, вуліцы і плошчы сталіцы іскрыліся вяселлем і смехам.

Аднаму чалавеку, натуральна, цяжка было пабываць усюды, а хацелася па магчымасці болын дазнацца, пабачыць, пачуць. Хтосьці падлічыў, што для таго каб аднаму чалавеку пабачыць усё тое, што было ў дні фестывалю, трэба затраціць мінімум сто гадоў жы цця. Лічба здаецца незвычайнай. Але калі мы пазнаёміліся з праграмамі фестывалю і III Міжнародных спартыўных гульняў, то пераканаліся ў рэальнасці гэтага падліку.

Што выбраць з грандыёзнай праграмы свята, куды пайсці, кожны дзень рашалі мы.

Як можна было, напрыклад, не пабываць на паказе савецкага балету на стадыёне «Дынама», дзе на вялізнай сцэне ў рознакаляровых пералівах святла выступалі лепшыя савецкія балерыны, якія паказвалі ўрыўкі з лепшых сучасных і класічных балетаў? Ці ж можна было прапусціць выступленне цудоўнага эстраднага канцэрта Югаславіі, непараўнальных спевакоў і танцораў Чэхаславакіі, Аргенціны, Чылі?

А колькі выдатных спаборніцтваў адбылося на Цэнтральным стадыёне імя У. I. Леніна ў Л ужніках, дзе на бегавых дарожках, у водным басейне, Палацы спорту, [на] футбольным полі штодзень мераліся сіламі мацнейшыя спартсмены свету!

Маштабы фестывалю былі настолькі вялікія, уражанні ад яго настолькі вялізныя, што напісаць аб усім проста немагчыма. Мне пашанцавала прысутнічаць на выступленні французскага аркестра Мішэля Леграна, які паказваў узоры высокага майстэрства ў выкананні джазавай музыкі. Пранікліва, задушэўна выконваў песні Франсіс Лемарк. У суправаджэнні фартэпіяна са сваёй нязменнай гітарай у руках ён выконваў песні, якія сам напісаў для Іва Мантана.

Увечары 7 жніўня мы ўсёй групай пайшлі на Ленінскія горы, дзе на плошчах і алеях ля будынка МДУ адбыўся міжнародны студэнцкі карнавал. У нас не было масак і карнавальных касцюмаў. Гэта нас некалькі засмуціла, але да нашай радасці мы даведаліся, што любыя маскі, жартоўныя каўпакі, шляпы, стужкі, серпанцін і нават бароды можна было набыць на карнавальным базары. У 9 гадзін вечара пачалося вясёлае карнавальнае шэсце. Эстрадныя аркестры граюць задорную польку, імклівае аргенцінскае самба, вальс...

— Карнаваліта! Карнаваліта! — крычыць стройная дзяўчына і махае камусьці рукой. Да яе падбягаюць смуглыя юнакі. Раздаліся гукі гітары, дроб барабана. Усе захлопалі ў далоні, і пачаўся вясёлы танец.

...Многа добрых сяброў паявілася ў нас у гэты незабыўны вечар.

Сярод іх Наіра Елабд — студэнтка з Егіпта, Артур Скаргіл — англійскі гарняк, футбалісты Судана і многа, многа іншых. Парыжанін Клод Энзген прыехаў на фестываль разам з жонкай. Старанна падбіраючы французскія словы, я спытаў у яго, ці падабаецца яму Масква, Маскоўскі універсітэт, нашы людзі і само свята юнацтва?

— Чароўна! — адказваў Клод адным словам.

Мы ветліва запрасілі яго сфатаграфавацца разам з намі і ў памяць аб нашай сустрэчы падаравалі яму і яго жонцы значкі спартыўнага клуба БДУ.

...Фестывальныя дні падыходзілі да канца. А хацелася яшчэ столькі пабачыць і пачуць. Хтосьці падказаў нам: «Калі вы жадаеце ў адным месцы пабачыць прадстаўнікоў амаль усіх краін свету, паязджайце ў Цэнтральны парк культуры і адпачынку імя Горкага». I сапраўды, гэта аказалася амаль так. На эстрадзе Зялёнага тэатра парку, на пляцоўках мы пачулі мелодыі галандскіх песень, гучанне акардэонаў нямецкага аркестра, пабачылі танцы афрыканскіх неграў і імклівы ўкраінскі гапак...

...За час знаходжання ў Маскве мы пабывалі ў Траццякоўскай галерэі, у Крамлі, музеях, УСГВ...

Адшумелі поўныя хвалюючых падзей незабыўныя дні VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. Пакідаючы гасцінную сталіцу, нашы замежныя госці кляліся ў вечнай дружбе і абяцалі расказаць у сябе на радзіме аб фестывалі ў Маскве і савецкіх людзях.

Прабыўшы ў Маскве 13 дзён, удзельнікі мотапрабегу стартавалі на Мінск. Зваротны ш лях праходзіў праз Падольск, Малы Яраславец, Рослаўль, Рагачоў, Бабруйск. Ва ўсіх буйных населеных пунктах матацыклісты праводзілі гутаркі, расказвалі насельніцтву пра святочную Маскву, фестываль, хвалюючыя сустрэчы, пра дружбу моладзі і студэнтаў усіх краін.

Па просьбе адказнага сакратара Савецкага падрыхтоўчага камітэта тав. Ваніна праз нашу газету перадаю гарачае прывітанне і найлепшыя пажаданні ў вучобе студэнтам БДУ імя У. I. Леніна ад Міжнароднага студэнцкага клуба.

Беларускі універсіт эт. 1957. 2 верас.

* Тут і далей шмакроп’е аўтара артыкула.

FaLang translation system by Faboba