ДОПІС Н. ВАСІЛЕЎСКАГА «ВЬІВУЧАЕМ ЭСПЕРАНТА»
13 снежня 1956 г.
Яшчэ зусім нядаўна многія нашы студэнты паняцця не мелі аб мове эсперанта. Цяпер жадаючых авалодаць гэтай мовай становіцца ўсё больш і больш.
Па ініцыятыве студэнтаў камітэт камсамола арганізаваў гурток па вывучэнні мовы эсперанта. У мінулую пятніцу адбыліся першыя заняткі гуртка.
Выкладанне вядзе студэнт 4-га курса філалагічнага факультэта 3. Зімак. Аб зацікаўленасці студэнтаў мовай эсперанта гаворыць той факт, што на занятках гуртка прысутнічала каля 250 чал.
Поўны курс эсперанта складае 20 урокаў. Пасля гэтага эсперантыст можа ўдасканальваць свае веды, чытаючы перыядычныя эсперантысцкія выданні, ведучы перапіску з эсперантыстамі ўсяго свету і размаўляючы са сваімі таварышамі.
У бліжэйшы час у гуртку будзе праведзена падпіска на эсперантысцкія часопісы.
Н. Васілеўскі
Беларускі універсітэт . 1956. 13 снеж.