З АРТЫКУЛА САКРАТАРА ПАРТКОМА БДУ В. I. СТАРАВОЙТАВА «БАЯВЫЯ ЗАДАЧЫ»
24 лютага 1956 г.
З пачуццём вялікага працоўнага і творчага ўздыму сустрэў увесь савецкі народ XX з ’езд КПСС.
У справаздачным дакладзе гранічна дакладна і ясна вызначаны велічныя задачы далейшага паступовага развіцця нашага грамадства па шляху пераходу ад сацыялізму да камунізму. Даклад ярка адлюстроўвае тое пачуццё новага, перадавога, тую непрымірымасць да недахопаў, той дух творчых шуканняў і ініцыятывы, якія ўласцівы ленінскаму стылю партыйнага кіраўніцтва, ўсёй дзейнасці ЦК нашай Камуністычнай партыі.
Якія ж першачарговыя задачы вынікаюць з даклада М. С. Хрушчова для практычнай дзейнасці нашай партыйнай арганізацыі?
Перш за ўсё неабходна арганізаваць глыбокае і сур’ёзнае вывучэнне як сярод выкладчакаў, так і сярод студэнтаў матэрыялаў XX з ’езда КПСС.
Важнейшую ролю ў гэтай справе абавязаны адыграць групавыя агітатары з ліку камуністаў і выкладчыкаў. Важна ўжо цяпер у студэнцкіх групах пачаць абмеркаванне даклада тав. М. С. Хрушчова і іншых матэрыялаў з ’езда. Партыйныя арганізацыі факультэтаў абавязаны пагутарыць з агітатарамі курсаў, звярнуць іх увагу на тое, каб іх гутаркі насілі жывы, захапляючы характар, каб яны не дапускалі з боку студэнтаў фармальных адносін да вывучэння матэрыялаў з ’езда.
Нішто так не шкодна ў выхаваўчай рабоце, як фармалізм. Нам трэба неадкладна навесці належны парадак у правядзенні палітыка-выхаваўчай работы сярод студэнтаў, пакончыць з саматужніцтвам і самацёкам у гэтай важнай справе.
Партыйныя арганізацыі абавязаны ў бліжэйшыя дні скласці расклады правядзення палітыка-выхаваўчых мерапрыемстваў у групах, устанавіць для кожнага агітатара пэўны дзень вучэбнага тыдня. Уся гэтая работа павінна адлюстроўвацца ў агульнаўніверсітэцкім журнале ўліку работы ў студэнцкіх групах.
Вялікія задачы паўстаюць перад партыйнымі арганізацыямі факультэтаў у галіне ўнутрыпартыйнай работы. Перш за ўсё трэба завастрыць пытанне аб строгім захаванні партыйнай дысцыпліны. Між тым у радзе партыйных арганізацый дысцыпліна стаіць на вельмі нізкім узроўні. Так, на хімічным факультэце 7 студзеня праходзіў партыйны сход, на якім з 27 членаў КПСС прысутнічала толькі 14. У іншых партыйных арганізацыях (геафака, юрфака) недахопы вучэбнай, навукова-даследчай, палітыка-выхаваўчай работы амаль не падвяргаюцца крытыцы на партыйных сходах. Гэта стварае глебу для ўстанаўлення беспрынцыповых узаемаадносін паміж членамі партыі.
Сур’ёзным тормазам у ліквідацыі таго, што нам перашкаджае ва ўздыме ўсіх участкаў работы універсітэта, з’яўляецца нерэгулярнае правядзенне партыйных сходаў і дрэнная іх падрыхтоўка. Аб’ектыўна гэта садзейнічае таму, што недахопы ў нашым жыцці ўкараняюцца, крытыка і самакрытыка падмяняецца паклёпам і беспрынцыповасцю.
Значна болыш увагі партыйныя арганізацыі факультэтаў абавязаны ўдзяліць якасці падрыхтоўкі спецыялістаў для народнай гаспадаркі. У гэтых адносінах мы павінны больш сур’ёзна займацца работай кафедраў, якасцю праводзімай вучэбнай работы, жыццём студэнцкіх навуковых гурткоў, выкананнем планаў навукова-даследчай работы і г. д. ...
Сакратар парткома БДУ В. I. Старавойтаў
Беларускі універсітэт . 1956. 24 лют.