З ПРАТАКОЛА № 37 ПАСЯДЖЭННЯ ПРАЎЛЕННЯ БДУ
18 ліпеня 1928 г.
Слухалі: 10. Заяву доктара Громера (Берлін) аб прадстаўленні яму кафедры па матэматыцы на педфаку. Пры заяве далучаецца водзыў праф. Эйнштэйна.
Пастанавілі: Заяву перадаць у дэканат, якому даручыць у самым хуткім часе скласці камісію для дачы водзыву аб навуковай дзейнасці доктара Громера, прынцыпова жа згадзіцца з яго запрашэннем.
Рэктар універсітэта У. Пічэта
НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 162. Машынапіс. аўтогр.