З АРТЫКУЛА ЧЛЕНА ВЫКАНБЮРО БДУ М. ВАЙТКЕВІЧА «ЮБІЛЕЙ 5-й ГАДАВІНЫ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА»

1926 г.

...Такім чынам, ун-т з’яўляецца ў сучасны момант вялікім культурным асяродкам Беларусі, які ня толькі падрыхтоўвае кваліфікаваных працаўнікоў для культурна-гаспадарчага адраджэння Сав. Беларусі, але і вядзе шырокую палітасветную працу.

Ун-т з працягам часу стаў настолькі папулярным, што збірае ў сваіх мурах ня толькі моладзь Сав. Беларусі, але прыцягвае да сябе і закардоннікаў-беларусаў, якія, уцякаючы з прыгнечанай Заходняй Беларусі, уліваюцца ў шэрагі студэнцтва нашага універсітэта.

М. Вайткевіч

Плуг. 1926. № 10. С. 4.

FaLang translation system by Faboba