З ПРАТАКОЛА № 1 ПАСЯДЖЭННЯ САВЕТА БДУ
30 жніўня 1934 г.
Прысутнічалі: тт. Дзякаў (рэктар БДУ), Каляда, Лемец, Гузей, Баланаў, Гуткоўскі, Успенскі, Прыляжаеў, Дзербенцаў, Карнейчык, Земель і Данілаў.
Парадак дня:
1. Справаздача дэканаў аб выніках падрыхтоўкі да навучальнага года.
Гістфак: Карнейчык. Камплектав[анне] гістфака закончана; залічана 66 чал. Састаў добры. Выкладч[ыкамі] укамплектаваны: гісторыю Дрэвн[ега] міра чытае Нікольскі, гісторыю Средневеков[ўя] — Перцаў, гісторыю Расіі — Поташ; семінар — Карнейчык; гісторыю Беларусі — Шчарбакоў і дацэнт Кернажыцкі. Такім чынам укамплектаванне кадрамі добрае.
Языкі: па лацінскаму яз. тав. Земель, па нямецкаму яз. не ізвесцен чалавек — далі прозвішча Мацісон. Заўтра расклад будзе ўточнен. Аўдыторыя 209 вельмі вялікая і не ачышчана, няма сталоў і гэта патрэбна зрабіць заўтра.
Прыслана з Ленінграда першая партыя кніг. Не хапае пакуль навейшай літаратуры, але яе выпішам; праграм пакуль што няма, але навук[овыя] працаўн[ікі] далі спісы тэм.
Рэктар БДУ Дзякаў*
НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 606. Л. 3. Машынапіс. коп.
* Подпіс адсутнічае.