ПРЫВІТАННЕ ЦК КП(б)Б БДУ У СУВЯЗІ 3 ЯГО 10-годдзем

1931 г.

Бальшавіцкае прывітанне БДУ ад ЦК КІІ(б)Б

Цэнтральны камітэт КП(б)Б у дзень Х-годдзя Беларускага дзяржаўнага універсітэта шле сваё бальшавіцкае прывітанне навукова-выкладчыцкаму, студэнцкаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму персаналу.

ЦК улічвае магутную ролю Беларускага дзяржаўнага універсітэта як першай вышэйшай школы і першага навукова-даследчага цэнтра Савецкай Беларусі ў справе развіцця беларускай пралетарскай культуры.

У перыяд шырока разгорнутага сацыялістычнага будаўніцтва на беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы падае адказная задача па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў — спецыялістаў, здольных стаць камандзірамі сацыялістычнай прамысловасці, дастаткова ўзброеных марксісцка-ленінскай метадалогіяй.

ЦК упэўнены, што пад непасрэдным кіраўніцтвам партыі, пры напружанай працы ўсіх адданых сацыялістычнаму будаўніцтву навуковых працаўнікоў і пралетарскага студэнцтва вышэйшыя навучальныя ўстановы БССР з гэтымі задачамі справяцца.

Партыя чакае ад працаўнікоў БДУ узмацнення барацьбы з усімі праявамі класава-варожай ідэалогіі, з вялікадзяржаўным шавінізмам, які прадстаўляе на даным этапе галоўную небяспеку, контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам і шавінізмамі розных колераў.

Няхай жыве марксісцка-ленінская навука, якая дапамагае рабочаму класу ажыццяўляць свае гістарычныя перамогі.

Чырвоная Беларусь. 1931. № 13.

FaLang translation system by Faboba