БУ. 1980. 18 кастр.
28—31 студзеня. Ва ўніверсітэце адбыўся Усесаюзны сімпозіум па меліяратыўнай геаграфіі.
Адбыўся вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню салідарнасці моладзі і студэнтаў з народамі, якія змагаюцца супраць каланіялізму.
На ВДНГ СССР дэманстраваліся два камплекты прыбораў, распрацаваных у НДІ ПФП. Срэбранымі медалямі выставы ўзнагароджаны д-р тэхн. навук А. Ф. Чарняўскі і канд. фіз.-мат. навук А. М. Мухарскі, бронзавым — ст. навук. супрацоўнік А. І. Тарнапольскі, дыпломамі першай і другой ступені — канд. фіз.-мат. навук І. А. Малевіч і У. І. Іваноў.
Адбылася сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ з Героем Савецкага Союза, лётчыкам-касманаўтам СССР У. В. Кавалёнкам.
На факультэце грамадскіх прафесій працуе 12 аддзяленняў: маладога лектара, харэаграфіі, бальнага танца, кінааператараў, фотакарэспандэнтаў, мастацкага слова, інструктараў па спорце, мастакоў-афарміцеляў, арганізатараў грамадска-палітычнай работы, друку, кіраўнікоў агітбрыгад, арганізатараў ваенна-патрыятычнай работы.
Адкрыта галіновая навукова-даслечая лабараторыя магнітнай і гама-рэзананснай спектраскапіі горных парод.
Адбыўся першы конкурс факультэцкіх вакальна-інструментальных ансамбляў.
Ва ўніверсітэце працуе 89 студэнцкіх навуковых гурткоў, навуковай працай займаюцца каля 80 працэнтаў студэнтаў дзённага аддзялення.
Праведзены Рэспубліканскі навукова-практычны семінар дырэктароў, загадчыкаў аддзелаў і метадыстаў бібліятык, арганізаваны МінВНУ БССР і бібліятэкай БДУ.
Ва ўніверсітэце адбыўся Усесаюзны семінар камісараў рэспубліканскіх, краявых, абласных будаўнічых атрадаў.
Сярод студэнтаў ўніверсітэта 3 майстры спорту СССР, 264 кандыдаты ў майстры спорту і першаразраднікі.
Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва за 1979 г. першыя месцы прысудзілі калектывам фізічнага факультэта, факультэта журналістыкі, кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі гуманітарных факультэтаў, кафедры англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў
У Палацы культуры чыгуначнікаў адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны ўручэнню БДУ ім. У. І. Леніна пераходнага Чырвонага сцяга Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і ЦК прафсаюза супрацоўнікоў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў па выніках сацыялістычнага спаборніцтва за 1979 г.
Праведзены першыя спаборніцтвы па спартыўных танцах, арганізаваныя студэнцкім клубам і прафкамам ўніверсітэта.
У конкурсе удзельнічала 17 танцавальных пар з Кіева, Масквы, Вільнюса, Горкага, Каўнаса і Мінска.
З нагоды 10-годдзя факультэта газета «Беларускi ўнiверсiтэт» ад 13 красавіка, 9 (1273) поўнасцю прысвечана факультэту прыкладной матэматыкі.
У нумары змешчаны артыкулы кіраўніцтва факультэта, загадчыкаў кафедр, кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, выкладчыкаў і студэнтаў факультэта. У артыкулах змешчана інфармацыя аб факультэце і адзначаны дасягненні факультэта. На факультэце 8 кафедр і 2 НДЛ, 104 выкладчыкі, усяго 215 супрацоўнікаў.
Праведзена юбілейная навуковая канферэнцыя выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта на тэму «У. І. Ленін і пытанні філалагічнай навукі».
Ва ўніверсітэце зарэгістравалі 315 вынаходнікаў і рацыяналізатараў.
Універсітэт з’яўляецца галаўной арганізацыяй рэспублікі па даследаванні сацыялогіі працы.
Рэкамендацыі вучоных укаранілі на 12 буйнейшых прадпрыемствах рэспублікі. Эканамічны эфект ад іх выкарыстання склаў у 1979 г. больш за 500 тыс. руб.
Універсітэт наведала дэлегацыя Союза сацыялістычнай нямецкай моладзі з ФРГ
Ва ўніверсітэце працуе 297 ветэранаў вайны.
Усімі формамі навукова-даследчай работы ахоплена 7611 студэнтаў ўніверсітэта.
Вучоныя ўніверсітэта атрымалі новыя фотаматэрыялы, якія абаронены 30 аўтарскімі пасведчаннямі, яны дазваляюць скараціць расход срэбра у 40 разоў ці выключыць яго цалкам з фатаграфічнага працэсу. Чакаемы эканамічны эфект — звыш за 5 млн. руб. у год.
Па дамовах аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве БДУ выконвае сумесныя даследаванні з ВНУ ГДР, Балгарыі, Польшчы, Югаславіі
За гады дзясятай пяцігодкі на розныя выставы ўніверсітэт прадставіў 83 экспанаты, якія былі адзначаны 28 медалямі ВДНГ СССР, 63 дыпломамі ВДНГ БССР
Распрацоўкі вучоных ўніверсітэта дэманстраваліся на міжнародных выставах у Англіі, Венгрыі, Індыі, Італіі.
Студэнцкі будаўнічы атрад «Маладосць» гістарычнага факультэта звярнуўся да ўсіх студэнцкіх будаўнічых атрадаў, якія будуць працаваць у Беларусі, з заклікам дапамагчы ў зборы ўраджаю.
У БДУ адкрыты міжвузаўскі цэнтр абслугоўвання навуковых даследаванняў па рэнтгенаструктурным аналізе і электроннай мікраскапіі
Адбыўся сход партыйнага актыву ўніверсітэта.
З дакладам «Пра неадкладальныя задачы БДУ ім. У. І. Леніна ў святле найважнейшых праблем, якія стаяць перад рэспублікай» выступіў кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС, пешы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі П. М. Машэраў. Перед пачаткам сходу П. М. Машэраў наведаў некаторыя падраздзяленні ўніверсітэта.
У Ізмаіле выпускнікі ўніверсітэта А. Сарокіна,А. Гантварг, У. Бяляўскі, Б. Агашын у складзе зборнай каманды рэспублікі заваявалі кубак СССР па шашках
У прыёмную камісію падалі 6056 заяў. Конкурс сярод абітурыентаў склаў больш за два чалавекі на месца.
Адбылася гастрольная паездка агітбрыгады ФПМ па Беламорска-Балтыйскаму каналу на агітцеплаходзе «Спутник».
Каля 3700 студэнтаў універсітэта выехалі на сельгасработы ў Магілёўскую вобл.
На пачатак навучальнага года ў БДУ на дзённай форме навучання займаўся 9601 студэнт, на вячэрняй — 2859, на завочнай — 3718.
На чэмпіянаце Еўропы ў Лондане выпускніца фізічнага факультэта І. Потэс заваявала срэбраны медаль па вадналыжным спорце.
Пастановай ЦК УЛКСМ камсамольская арганізацыя ўніверсітэта за вялікую працу па камуністычным выхаванні моладзі, актыўны ўдзел у гаспадарчым і культурным будаўніцтве, мабілізацыі камсамольцаў, юнакоў і дзяўчат на паспяховае выкананне рашэнняў XXV з’езда КПСС і ў сувязі з 60-годдзем са дня заснавання Ленінскага Камуністычнага Союза Моладзі Беларусі занесена у Летапіс камсамольскай славы.
З 256 слухачоў падрыхтоўчага аддзялення на першы курс залічаны 234 чалавекі.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 6.
На факультэце грамадскіх прафесій працуе 12 аддзяленняў: маладога лектара, харэаграфіі, бальнага танца, кінааператараў, фотакарэспандэнтаў, мастацкага слова, інструктараў па спорце, мастакоў-афарміцеляў, арганізатараў грамадска-палітычнай работы, друку, кіраўнікоў агітбрыгад, арганізатараў ваенна-патрыятычнай работы.
БУ. 1980. 18 кастр. З лекцыяй «Унутраная і знешняя палітыка Пекіна» выступіў перад студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта дырэктар інфармацыйнага цэнтра ААН у Маскве, д-р гіст. навук В. В. Вохрушаў.
Бюро ЦК ЛКСМБ пастанавіла прысвоіць званне лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі: асп. С. С. Вятохіну і дац. І. Р. Гулакову за работу «Распрацоўка і даследаванне сродкаў і метадаў рэгістрацыі слабых светлавых сігналаў»; дац. А. Г. Слуку за работы «Голас рэвалюцыйнай моладзі» і «Слова ў рэвалюцыйным страі».
У аспірантуры ўніверсітэта навучаюцца 564 аспіранты па 78 спецыяльнасцях. Навуковае кіраўніцтва аспірантамі ажыццяўляюць 259 дацэнтаў і прафесараў. Да кафедр універсітэта ў якасці саіскальнікаў на атрыманне вучоных ступеняў прымацаваныя 573 чалавекі.
У БДУ пачаў працу студэнцкі кінаўніверсітэт «Кіно і час».
Ва ўніверсітэце адбыўся першы фестываль палітычнай песні моладзі і студэнтаў Беларускай ССР. Журы узначаліў лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кампазітар І. М. Лучанок.
На кафедры псіхалогіі пачалі працу два студэнцкія гурткі: тэорыі і практыкі хуткачытання, эксперыментальнай псіхалогіі.
Адбылася Справаздачна-выбарчая канферэнцыя партыйнай арганізацыі. Сакратаром парткама БДУ быў выбраны М. Р. Елісееў.
Членам-карэспандэнтам АН БССР абраны праф. В. В. Свірыдаў.
Бягучы архіў НДІ ФХП.
Універсітэт падрыхтаваў у завяршальным годзе дзясятай пяцігодкі 3058 спецыялістаў.
Бягучы архіў БДУ.
У 1980 г. 5390 студэнтаў БДУ прынялі ўдзел у рабоце лектарскіх і прапагандысцкіх груп, у агітацыйна-масавай рабоце.
Бягучы архіў БДУ.
Зводны студэнцкі будаўнічы атрад універсітэта заняў першае месца ў рэспубліцы па выніках працоўнага семестра і ўзнагароджаны Ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ, пераходнымі Чырвонымі сцягамі ЦК УЛКСМ Малдавіі і Савета калгасаў МССР, Пскоўскага АК УЛКСМ і аблвыканкама, Мінскага АК ЛКСМБ, трэста «Карэлзверпрам».
Бягучы архіў БДУ.
Байцы 94 студэнцкіх атрадаў БДУ асвоілі 9727 тыс. руб. капіталаўкладанняў, пабудавалі 92 аб’екты вытворчага і культурна-бытавога прызначэння.
БУ. 1980. 13 лістап.
Вучонымі ўніверсітэта ў 1980 г. на ўсесаюзных і занальных канферэнцыях прачытана 240 навукова-метадычных дакладаў, падрыхтавана 186 метадычных указанняў і распрацовак, выдадзена 127 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Бягучы архіў БДУ.
На вячэрніх і завочных курсах па падрыхтоўцы да паступлення ва ўніверсітэт у 1980 г. займаліся 3360 чалавек; у дзесяці «Школах юных» навучаліся 1400 школьнікаў, у прадметных алімпіядах удзельнічалі больш за 3,5 тыс.
Бягучы архіў БДУ.
Эканамічны эфект ад укаранёных у 1980 г. навукова-даследчых прац, выкананых вучонымі БДУ, склаў 22,3 млн. руб.
Бягучы архіў БДУ.
Тэматыка навуковых даследаванняў у БДУ распрацоўваецца па 27 напрамках, выконваецца 89 гасдагаворных і 67 дзяржбюджэтных тэм.
Бягучы архіў БДУ.
Вучонымі ўніверсітэта пададзена 363 заяўкі на вынаходствы, да 204 атрыманы станоўчыя рашэнні.
Бягучы архіў БДУ.
Навукова-педагагічную работу ва ўніверсітэце вядуць 143 дактары навук, у тым ліку 43 акадэмікі і члены-карэспандэнты АН БССР, 803 дацэнты, 582 выкладчыкі і асістэнты.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 81.
На ВДНГ СССР і БССР у 1980 г. БДУ прадставіў 44 навуковыя экспанаты, з якіх 35 адзначаны ўзнагародамі (6 медалёў ВДНГ СССР і 27 дыпломаў ВДНГ БССР).
Бягучы архіў БДУ.
Абаронены доктарскія дысертацыі.
Фізіка-матэматычныя навукі:
Л. М. Баркоўскі. Аператыўныя метады ў оптыцы і акустыцы крысталаў.
Філасофскія навукі:
М. Я. Ленсу. Метадалагічныя праблемы навуковага атэізму і атэістычнага выхавання.
Эканамічныя навукі:
Г. І. Аляхновіч. Народная гаспадарка Беларусі ва ўмовах Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.
Філалагічныя навукі:
П. І. Ткачоў. Памфлет. Тэарэтычныя праблемы жанру.
Юрыдычныя навукі:
І. А. Юхо. Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.Званне заслужанага дзеяча навукі прысвоена А. М. Саржэўскаму, Г. Л. Старобінцу, Л. М. Шнеерсону, В. П. Якушка.
Бягучы архіў БДУ.
Першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР абраны праф. Н. С. Гілевіч.
Бягучы архіў БДУ.
Уведзены ў эксплуатацыю вучэбны корпус у пас. Шчомысліца.
У ім размясціліся біялагічны і радыёфізічны факультэты. Усяго ўніверсітэт мае 11 вучэбных карпусоў і корпус НДІ ПФП. Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 86.
За год кафедрай фізвыхавання і спорту падрыхтавана 7 майстроў спорту, 78 першаразраднікаў і 4613 спартсменаў масавых разрадаў.
БУ. 1980. 11 снеж.
У БДУ ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга аўтаматызаванай тэлевізійнай сістэмы (АТНС) на базе ЭВМ серыі ЕС.
Пульт гэтай сістэмы экспанаваўся на Нацыянальнай выставе СССР у Вялікабрытаніі (1979г.). На ВДНГ СССР у 1980 г. АТНС узнагароджана пяццю медалямі і дыпломамі I і III ступеняў. Бягучы архіў БДУ.
У 1980 г. на занальных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных аглядах, конкурсах і выставах 317 студэнцкіх навуковых работ адзначаны медалямі, атэстатамі і прэміямі.
Бягучы архіў БДУ.
Вучоныя ўніверсітэта прынялі ўдзел у рэалізацыі 11 (з 60) рэспубліканскіх навукова-тэхнічных і эканамічных праграм, выконвалі асобныя заданні па праблемах саюзнага значэння.
БУ. 1980. 23 кастр.
Пачала працу Вілейская біястанцыя ўніверсітэта.
Бягучы архіў каф. батанікі.
Амаль 1 тыс. лектараў універсітэцкага таварыства «Веды» прачыталі для працоўных у 1980 г. больш за 7 тыс. лекцый.
Бягучы архіў БДУ. Кафедра спектральнага аналізу перайменавана ў кафедру спектраскапіі і квантавай электронікі.
Бягучы архіў фіз. фак.
У 1980 г. супрацоўнікамі БДУ абаронена 6 доктарскіх і 70 кандыдацкіх дысертацый.
Бягучы архіў БДУ.
У навукова-даследчай рабоце ў 1980 г. прымалі ўдзел 7644 студэнты, працавала 14 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.
Бягучы архіў БДУ.
Пачала працу школа юных фізікаў у Барысаве, організаваная фізічным факультэтам універсітэта.
Бягучы архіў фіз. фак.
У 1980 г. скончылі аспірантуру 147 чалавек, прынята на навучанне— 164.
Бягучы архіў БДУ.
У 1980 г. у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і турбазах адпачывалі 1992 студэнты.
Бягучы архіў БДУ.
Тэматыка навуковых даследаванняў у БДУ распрацоўваецца па 27 напрамках, выконваецца 89 гасдагаворных і 67 дзяржбюджэтных тэм.
Бягучы архіў БДУ.
Рэктар універсітэта акадэмік АН БССР У. А. Белы і рэктар Іенскага ўніверсітэта імя Ф. Шылера праф. Ф. Больк падпісалі план навуковага і культурнага супрацоўніцтва ўніверсітэтаў на 1981— 1985 гг.
Выпускніцы фізічнага факультэта І. Потэс за выдатныя дасягненні ў водналыжным спорце прысвоена званне заслужанага майстра спорту СССР.
Бягучы архіў каф. фізвыхавання і спорту.
Выйшаў 1300-й нумер газеты «Беларускi ўнiверсiтэт».
БУ. 1980. 25 снеж.
Званне заслужанага работніка прамысловасці Беларускай ССР прысвоена дырэктару СКТБ з ВВ Н. І. Акімаву.
Вяч. Мінск. 1981.13 студз.
Абмеркаваны праект ЦК КПСС эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны да XXVI з’езда.
БУ. 1981. 22 студз., 12 лют.
На Мінской абласной партыйнай канферэнцыі рэктар універсітэта У. А. Белы абраны дэлегатам XXVI з’езда КПСС і дэлегатам XXIX з’езда КПБ.
Бягучы архіў парткама.
Партыйная арганізацыя ўніверсітэта налічвае ў сваіх радах больш за 1700 камуністаў.
Бягучы архіў парткама.
Пачало работу студэнцкае кафэ «Гаўдэамус».
На базе Інстытута павышэння кваліфікацыі пры БДУ адбылася навукова-метадычная канферэнцыя «Праблемнае вывучэнне палітычнай эканоміі ў святле Пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР „Аб далейшым развіцці вышэйшай школы і паляпшэнні якасці падрыхтоўкі спецыялістаў”».
яч. Мінск. 1981. 27 студз.
Пачала работу ўніверсітэцкая прыёмная камісія.
Упершыню прыменены такія формы работы, як размеркаванне раёнаў БССР і школ Мінска паміж факультэтамі і кафедрамі для правядзення прафарыентацыі, уключэнне да 80 працэнтаў студэнтаў усіх форм навучання ў прафарыентацыйную работу сярод абітурыентаў. БУ. 1981. 22 студз.; 5, 12, 26 сак.
Адбыліся навукова-практычная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаныя 80-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара бальшавісцкай газеты «Іскра».
За распрацоўкі, ажыццёўленыя ў дзясятай пяцігодцы, вучоныя ўніверсітэта атрымалі 24 медалі і 90 дыпломаў ВДНГ СССР.
Вяч. Мінск. 1981. 27 лютага.
Да кафедраў універсітэта ў якасці саіскальнікаў навуковых ступеняў прымацаваны 869 чалавек.
У аспірантуры навучаліся 597 чалавек. Бягучы архіў аддз. аспірантуры; Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 84.
Адкрыты філіял кафедры матэматычнага забеспячэння АСК пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР.
Асноўнай мэтай стварэння філіяла з'яўляецца пасіленне вытворчай арыентацыі выпускнікоў у адпаведнасці з сучасным станам тэарэтычных і прыкладных матэматычных задач пры распрацоўцы сістэм аўтаматызацыі праектавання.
З часу адкрыцця (1963 г.) факультэт грамадскіх прафесій (ФГП) скончылі 3500 чалавек.
БУ. 1981.15 студз.
28-31 студзеня 1980 г. Ва ўніверсітэце праходіў Усесаюзны сімпозіум па меліяратыўнай геаграфіі.
У газеце «Беларускі ўніверсітэт» апублікаваны рапарт калектыву БДУ XXIX з’езду КПБ.
БУ. 1981. 29 студз.
Парткам універсітэта зацвердзіў праект Палажэння аб куратару вучэбнай групы.
БУ. 1981. 19 лют.
БДУ наведала з сяброўскім візітам дэлегацыя ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Кішынёўскага ўніверсітэта.
БУ. 1981.19 лют.
У «зорны паход» па БССР адправіліся 9 турыстычных груп універсітэта.
Ва ўніверсітэце праведзена нарада матэматыкаў па пытаннях сувязі навукі з вытворчасцю і падрыхтоўцы кадраў спецыялістаў.
БУ. 1981.12 лют.
Камітэт камсамола, прафкам і кіраўніцтва студэнцкага клуба аб’явілі творчы конкурс, прысвечаны 60-годдзю БДУ, на найлепшыя творы паэтычнага, музычнага, драматычнага жанраў.
БУ. 1981.12 лют.
Па выніках агляду-конкурсу на найлепшую пастаноўку вынаходніцкай і патэнтна-ліцэнзійнай работы пераможцамі выйшлі лабараторыя экстракцыйных і сарбцыйных працэсаў НДІ ФХП (першае месца), аддзел СКТБ з ВВ (другое месца), кафедра неарганічнай хіміі (трэцяе месца).
БУ. 1981.12 лют.
Па выніках конкурсу на найлепшага вынаходцу ўніверсітэта першае месца заняў дац. кафедры ядзернай фізікі В. Я. Ямны, другое — загадчык кафедры фізікі паўправаднікоў, дац. В. Ф. Стэльмах, трэцяе — асістэнт кафедры агульнай фізікі С. С. Вятохін.
Найлепшым маладым вынаходцам прызнаны асістэнт кафедры ядзерной фізікі В. Н. Лінёў. БУ. 1981.12 лют.
На традыцыйным Усесаюзным матчы ўніверсітэцкіх каманд па мастацкай гімнастыцы ў Алма-Аце зборная БДУ заняла трэцяе месца.
БУ. 1981. 12 лют.
Рэктар універсітэта У. А. Белы на XXIX з’ездзе КПБ абраны членам ЦК КПБ.
БУ. 1980. 7 лют.
Абаронены доктарскія дысертацыі.
Эканамічныя навукі: В. А. Кулажэнка. Эканамічныя ўмовы ўзнаўлення асноўных фондаў сельскай гаспадаркі ў аграпрамысловым комплексе. Філасофскія навукі: В. Ф. Беркаў. Логіка-метадалагічны аналіз навуковай праблемы. БУ. 1981.12 сак., 9 крас.
Ва ўніверсітэце працуе 2 навукова-даследчыя інстытуты, 3 праблемныя і 6 галіновых лабараторый.
Аб’ём работ па дагаворах з рознымі прадпрыемствамі і арганізацыямі краіны перавысіў 10 млн руб. Вяч. Мінск. 1981. 27 лютага
У актавай зале ўніверсітэта адбыўся літаратурны вечар.
На сустрэчу са студэнтамі прыйшлі народны паэт БССР, Герой Сацыялістычнай працы М. Танк, паэты і празаікі Р. Барадулін, Н. Гілевіч, Я. Янішчыц, І. Навуменка, І. Чыгрынаў. Вяч. Мінск. 1981. 25 лютага
На вытворчым аб’яднанні «Інтэграл» адчынены філіялы кафедры фізікі паўправаднікоў і радыётэхнікі і кафедры фізічнай электронікі.
Вяч. Мінск. 1981. 20 лютага.
Па выніках Усесаюзнага агляду за 1980 г. спартыўна-аздараўляльны лагер на воз. Нарач узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, ЦК галіновага прафсоюза і ЦС ДСТ «Буравеснік».
БУ. 1981. 19 лют.
У газеце «Беларускі ўніверсітэт» апублікавана палажэнне аб правядзеніі агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці БДУ, прысвечанага XXVI з’езду КПСС і 60-годдзю ўніверсітэта.
БУ. 1981. 12 лют.
Газета «Звязда» апублікавала артыкул «Паскарэнне» аб дэлегаце XXVI з’езда КПСС, рэктару БДУ, акадэміку АН БССР У. А. Белым.
На Міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу дэманстравалася аўтаматызаваная тэлевізійная навучальная сістэма «АТНС-БДУ».
На сустрэчы з савецкімі і замежнымі студэнтамі факультэта журналістыкі выступіла дэлегат XXVI з’езда КПСС, брыгадзір цукеркава-шакаладнага цэха фабрыкі «Камунарка» Л. І. Вышынская.
БУ. 1981. 26 сак.
Прафкам і спартклуб прынялі рашэнне аб правядзенні спартакіяды «Здароўе», прысвечанай 60-годдзю БДУ.
БУ. 1981. 26 сак.
Адбылася сустрэча рэктара БДУ, віцэ-презідэнта АН БССР У. А. Белага з выпускнікамі мінскіх школ.
Вяч. Мінск. 1981. 20 сакавіка.
Па запрашэнні камітэта камсамола і зямляцтва студэнтаў ГДР ва ўніверсітэце выступаў музычны тэатр геаграфічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава.
БУ. 1981.19 сак.
Для студэнтаў фізічнага факультэта арганізаваны лекторый «Сучасныя праблемы фізікі».
БУ. 1981.19 сак.
На фізічным факультэце праведзена сустрэча выкладчыкаў з бацькамі першакурснікаў.
БУ. 1981.12 сак.
Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва 1980 г. пераможцамі прызнаны: фізічны факультэт — першае месца, факультэт радыёфізікі і электронікі — другое месца, факультэт журналістыкі — трэцяе месца.
БУ. 1981.12 сак. На сходзе актыву ўніверсітэта прыняты сацыялістычныя абавязацельствы на 1981 г.
БУ. 1981.12 сак.
Адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны ўручэнню БДУ імя У. І. Леніна пераходнага Чырвонага сцяга Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі, вышэйшай школы і навуковых устаноў за дасягнутыя поспехі ў павышэнні эфектыўнасці і якасці ідэйна-выхаваўчай, вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай работы, паспяховае выкананне заданняў 1980 г. і за перамогу ва Усесаюзным спаборніцтве.
Сцяг уручыў намеснік міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, член-карэспандэнт АН СССР І. М. Макараў.
Камсамольскай арганізацыі ўніверсітэта ўручаны пераходны Чырвоны сцяг Пскоўскага аблвыканкама і абкама камсамола па выніках працоўнага семестра 1980 г.
Бягучы архіў кам. камсомола. На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў БССР зацверджаны Генеральны план развіцця матэрыяльна-технічнай базы ўніверсітэта.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 86.
Спецкурс па асновах інфарматыкі для студэнтаў прыродазнаўчых факультэтаў, распрацаваны аддзелам інфармацыі ўніверсітэта, уганараваны бронзавым медалём ВДНГ СССР.
Бягучы архіў АНТІ.
У БДУ адбыўся мітынг афгана-савецкай дружбы, прысвечаны 3-й гадавіне афганскай Красавіцкай рэвалюцыі.
БУ. 1981. 30 крас.
Праведзена XXXVIII студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная Ленінскім дням.
БУ. 1981. 26 крас.
Лаўрэатамі V Міжнароднага фестывалю студэнцкай песні, які праходзіў у Маскве, сталі студэнты БДУ Алег Ацьман і Алена Булыга. Дыпломам фестывалю ўзнагароджаны квартэт гістарычнага факультэта, спецыяльны прыз атрымаў студэнт філалагічнага факультэта У. Васіленка.
БУ. 1981. 26 крас.
У народным універсітэце «Метады прыкладной матэматыкі ў кіраванні вытворчасцю і ў навуковых даследаваннях» пры БДУ спецыялісты Мінмантажспецбуда БССР без адрыву ад вытворчасці закончылі курсы па статыстычных метадах контролю зваркі.
Вяч. Мінск. 1981.16 крас.
Адбыўся агляд мастацкай самадзейнасці выкладчыкаў і супрацоўнікаў, прысвечаны 60-годдзю БДУ.
Першае месца прысуджана калектыву фізічнага факультэта, другое — факультэта радыёфізікі, трэцяе месца падзялілі хімічны факультэт і НДІ ФХП. БУ. 1981. 9 крас.
Ва ўніверсітэце навучаюцца больш за 800 замежных студэнтаў з 66 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Універсітэцкае таварыства савецка-балгарскай дружбы арганізавала кіналекторый «Дружба ў стагоддзях і на стагоддзі», прысвечаны 1300-годдзю ўтварэння Балгарскай дзяржавы.
БУ. 1981. 2 крас.
На III Пленуме Мінскага гаркама КПВ выступіў сакратар парткама ўніверсітэта М. Г. Елісееў.
Вяч. Мінск. 1981. 25 крас.
Зацверджаны склад Вучэбна-метадычнага цэнтра (ВМЦ), створанага ва ўніверсітэце ў адпаведнасці з загадам міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ад 8 жніўня 1980 г. (начальнік ВМЦ — праф. А. Т. Пікулеў).
Бягучы архіў канцылярыі.
Дэлегацыя ўніверсітэта ўдзельнічала ў правядзенні Тыдня дружбы ў Самаркандзе, які быў арганізаваны ўніверсітэтам імя Алішэра Наваі.
БУ. 1981. 21 мая.
Адбылася сумесная навуковая сесія ўніверсітэта і Інстытута гісторыі АН БССР, прысвечаная 1300-годдзю ўтварэння Балгарскай дзяржавы.
БУ. 1981. 21 мая.
Праведзены традыцыйны злёт студэнтаў-філолагаў на радзіме Янкі Купалы ў в. Вязынка.
Вяч. Мінск. 1981. 20 мая; Сов. Белоруссия. 1981. 30 мая; БУ. 1981. 28 мая.
Арганізаваны народны хор выкладчыкаў і супрацоўнікаў.
«Савет дружбы» ўніверсітэта арганізаваў і правёў камуністычны суботнік, прысвечаны барацьбітам Фронта нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Сакавікі.
БУ. 1981.14 мая.
Вакальна-інструментальны ансамбль БДУ і квартэт народнай песні гістарычнага факультэта выступілі з канцертам перад калектывам аб’яднання ўстаноў бытавога абслугоўвання «Беларусь».
БУ. 1981. 7 мая.
Зборная каманда ўніверсітэта па цяжкай атлетыцы і жаночая баскетбольная каманда сталі чэмпіёнамі рэспублікі ў першынстве ВНУ.
БУ. 1981. 7 мая.
Другі год запар універсітэт прызнаны пераможцам спаборніцтва сярод навуковых устаноў Беларусі па выніках працы студэнтаў на будоўлях і ў сельскай гаспадарцы Малдавіі.
БУ. 1981. 1 кастр.
У калектывах мастацкай самадзейнасці займаюцца каля 4 тыс. студэнтаў.
Бягучы архіў прафкама.
На філалагічным факультэце праведзена навукова-метадычная канферэнцыя «Тэорыя і практыка выкладання рускай і савецкай літаратуры студэнтам з ГДР», арганізаваная Міністерствамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і БССР, Міністерствам народнай асветы ГДР і Белдзяржуніверсітэтам.
БУ. 1981. 28 мая
На базе бібліятэкі БДУ праходзіў рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Арганізацыя метадычнай работы бібліятэкі ВНУ». Удзельнічалі бібліятэчныя работнікі Москвы, Кіева, Саратава, Таліна, Краснадара, Вільнюса, Мінска.
Вяч. Мінск. 1981. 21 мая.
На вячэрняй форме навучання займаюцца 2774 студэнты.
Бягучы архіў аддзела кадраў.
У БДУ праведзены V злёт студэнцкіх атрадаў — пераможцаў сацспаборніцтваў у падрыхтоўчы перыяд 1981 г.
Удзельнічалі 450 чалавек (14 студэнцкіх атрадаў).
За актыўны ўдзел у рабоце па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі камітэт камсамола ўніверсітэта ўзнагароджаны Граматай савецкага Камітэта ветэранаў вайны.
Бягучы архіў кам. камсамола.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за высокія вытворчыя паказчыкі, дасягнутыя ў X пяцігодцы ў складзе студэнцкіх атрадаў, за поспехі ў вучобе, навуковай і грамадскай рабоце ўзнагароджаны студэнты: П. Г. Аксючыц — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (гістарычны факультэт); Л. Э. Буцялёва — медалём «За працоўную доблесць» (філалагічны факультэт), В. П. Шландыкоў (юрыдычны факультэт); В. М. Малафееў — медалём «За працоўную адзнаку» (факультэт радыёфізікі і электронікі).
Бягучы архіў кам. камсамола.
Атрымана рашэнне патэнтнага ведамства ФРГ аб выдачы патэнта на спосаб атрымання фенольнага пенапласту, які ўключае ў сябе 9 вынаходстваў вучоных НДІ ПФП.
У 1980 г. на гэта калектыўнае вынаходства быў атрыманы патэнт ад ЗША. Акрамя таго, указаны спосаб патэнтуецца ў Японіі, Канадзе, Францыі.
Адбылася Усесаюзная навукова-метадычная нарада-семінар на тэму «Актуальныя праблемы методыкі выкладання дысцыплін класічнай філалогіі і замежных літаратур», арганізаванае на базе філалагічнага факультэта Міністэрствамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і БССР.
Бягучы архіў АНТІ.
Па рэальнай тематыцы студэнты выканалі і абаранілі 1486 курсавых і 1631 дыпломную работу.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 28.
Па выніках агляду-конкурсу факультэцкага насценнага друку першае месца заняў фізічны факультэт, другое — факультэт журналістыкі, трэцяе — гістарычны.
БУ. 1981.18 чэрв.
Адбылася нарада актыву народных кантралёраў БДУ імя У. І. Леніна.
БУ. 1981.18 чэрв.
Праведзены мітынг студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ, прысвечаны ўзнагароджанню байцоў СБА ордэнамі і медалямі СССР.
БУ. 1981.11 чэрв.
Для абітурыентаў пры камітэце камсамола створаны кансультацыйны пункт.
БУ. 1981.11 чэрв.
Студэнты першага і другога курсаў геаграфічнага факультэта сталі ўдзельнікамі першай пробнай навукова-спартыўнай экспедыцыі па БССР, якая ў далейшем будзе праводзіцца факультэтам сумесна з Інстытутам геахіміі і геафізікі АН БССР.
БУ. 1981. 11 чэрв.
Калектывы БДУ і БПІ зацверджаны Минвузом СССР выканаўцамі даследаванняў па праблеме «Змест, формы і метады камуністычнага выхавання ў вышэйшай школе».
Вяч. Мінск. 1981. 6 чэрв.
Паспяховасць студэнтаў дзённай формы навучання склала 93,6 %, вячэрняй — 82,9 %.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 8.
На чарговым пасяджэнні семінара «Алгебра і тапалогія», праведзенага на механіка-матэматычным факультэце, выступіў член-карэспандэнт АН ГДР праф. X. Кох.
БУ. 1981. 4 чэрв.
1980/81 навуч. г. Студэнты апублікавалі 172 работы і атрымалі 10 аўтарскіх пасведчанняў.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 27
1980/81 навуч. г. У XXIV агульнаўніверсітэцкай спартакіядзе прынялі ўдзел больш за 6 тыс. студэнтаў і выкладчыкаў.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 91.
1980/81 навуч. г. Каля 5 тыс. студэнтаў удзельнічалі ў выкананні дзяржбюджэтных і гасдагаворных тэм, а 564 працавалі на ўмовах штатнага сумяшчальніцтва ў навуковых падраздзяленнях універсітэта.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 26.
1980/81 навуч. г. На факультеце прыкладной матэматыкі створана студэнцкая вылічальная зала.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 26.
1980/81 навуч. г. У навучальным годзе ў БДУ на ўмовах штатнага сумяшчальніцтва і пагадзіннай аплаты працы вялі заняткі са студэнтамі 15 акадэмікаў і 21 член-карэспандэнт АН БССР.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 20.
1980/81 навуч. г. Для арганізацыі і кіраўніцтва навукова-метадычнай работай створаны навукова-метадычны савет у складзе 8 секцый, а на ўсіх факультэтах і агульнаўніверсітэцкіх кафедрах — навукова-метадычныя камісіі.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 11.
1980/81 навуч. г. На базе ўніверсітэта на працягу навучальнага года праведзены 4 канферэнцыі, у тым ліку 1 міжнародная і 2 усесаюзныя; 2 семінары па тэорыі і методыцы выкладання.
1980/81 навуч. г. На працягу навучальнага года выкладчыкі ўніверсітэта апублікавалі 20 падручнікаў і 196 метадычных распрацовак.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 15—17.
1980/81 навуч. г. Камсамол універсітэта шефстваваў над 7 гарадскімі і 5 сельскімі школамі, 4 домакіраўніцтвамі, 3 прафесійна-тэхнічнымі вучылішчамі.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 69.
Газета «Беларускі ўніверсітэт» апублікавала «Умовы сацыялістычнага спаборніцтва ў Беларускім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна ў XI пяцігодцы».
БУ. 1981. 4 чэрв.
За дасягнутыя поспехі ў выкананні заданняў X пяцігодкі па падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў: ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі— Т. І. Прытыцкую, загадчыка кафедры гісторыі КПСС прыродазнаўчых факультэтаў, прафесара; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга— В. Г. Івашына, прарэктара, прафесара, В. Ф. Чыгіра, дэкана юрыдычнага факультэта, прафесара; ордэнам Дружбы народаў — А. А. Лойку, прафесара, Н. Т. Раманоўскага, дэкана геаграфічнаго факультэта, прафесара; ордэнам «Знак Пашаны» — У. Р. Барышэўскага, прафесара; медалём «За працоўную доблесць» — В. П. Ананька, загадчыка аддзела бібліятэкі, П. І. Брыгадзіна, сакратара камітэта камсамола, П. Н. Гапоніка, старшага навуковаго супрацоўніка НДІ ФХП; Н. І. Казлоўскага, начальніка навукова-даследчага сектара; медалём «За працоўную адзнаку» — В. Г. Маркаву, галоўнага бухгалтара, Н. К. Аўсянка, майстра навукова-вытворчых майстэрняў, В. А. Прокашаву, асістэнта.
Вяч. Мінск. 1981. 8 чэрвеня.
Уручаны дыпломы аб заканчэнні ўніверсітэта 43 юнакам і дзяўчатам з 9 краін свету. Усяго ўніверсітэт за час яго існавання скончылі звыш за 500 іншаземцаў.
Вяч. Мінск. 1981. 3 чэрв.
У гонар 60-годдзя БДУ аб’яўлены агляд-конкурс на найлепшую пастаноўку вынаходніцкай і патэнтна-ліцэнзійнай работы.
Бягучы архіў навук.-дасл. часткі.
Ліпень — жнівень. Прафкам БДУ забяспечыў студэнтаў пуцёўкамі ў аздараўляльна-спартыўныя лагеры Ленінградскага, Калінінградскага і Ерэванскага ўніверсітэтаў.
Бягучы архіў прафкама.
Традыцыйнымі сталі кароткатэрміновыя курсы па вывучэнні рускай мовы для слухачоў з Італіі, арганізаваныя на базе ўніверсітэта па лініі бюро міжнароднага моладзевага турызму «Спутник» ЦК УЛКСМ.
Вяч. Мінск. 1981. 29 ліп.
У сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння Якуба Коласа на філалагічным факультэце падрыхтаваны слоўнік народных гаворак аколіц в. Мікалаеўшчына — радзімы класіка беларускай літаратуры.
Вяч. Мінск. 1981. 25 ліп.
У аколіцах Беразіно прайшло народнае свята «Купальская ноч», арганізаванае студэнтамі філфака БДУ і Міністэрствам культуры БССР.
Чырв. змена. 1981. 22 ліп.
На геастанцыі «Валожын» адчынілася база адпачынку для выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.
Здадзены ў эксплуатацыю 121-кватэрны дом для выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.
На завочным факультэце навучаюцца 3485 чалавек.
Бягучы архіў аддз. кадраў.
Прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў універсітэта разам з НДІ налічвае 5221 чалавека.
Бягучы архіў месткама.
Створана галіновая навукова-даследчая лабараторыя аўтаматызацыі праектавання і кантролю лічбавых вылічальных устройстваў (АНДЛ АПКЛВУ) (загадчык — ст. навук. супрацоўнік В. В. Бірукоў).
Бягучы архіў навук.-дасл. часткі.
Больш за 900 студэнтаў БДУ і БПІ адправіліся на будаўніцтва аб’ектаў народнай гаспадаркі ва Уральскую вобл. Казахстана.
На падрыхтоўчых курсах БДУ на працягу года займаўся 5201 слухач, з іх 451 чалавек паспяхова вытрымаў уступныя экзамены ва ўніверсітэт.
Справаздача БДУ за 1980/81 навуч. г. С. 6.
У аспірантуры ўніверсітэта навучаюцца 559 чалавек, у тым ліку 206 чалавек на дзённай і 353 чалавекі на завочной формах навучання.
На базе навукова-даследчага сектара праблемных галіновых лабараторый арганізавана навукова-даследчая частка ўніверсітэта (кіраўнік — нам. прарэктара па НДЧ Н. І. Казлоўскі).
Камсамольская арганізацыя ўніверсітэта налічвае 9481 члена. З іх служачых і рабочых — 1227, студэнтаў — 8254.
На дзённым аддзяленні БДУ навучаюцца 8099 студэнтаў.
Газета «Знамя юности» апублікавала нарыс пра былога камандзіра студэнцкага будаўнічага атрада імя Ленінскага Камсамола Беларусі, студэнта гістарычнага факультэта БДУ П. Аксючыца, кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Знамя юности. 1981. 16 жн.
С 1 студзеня по 26 жніўня 1981 г. па санаторных пуцёўках адпачылі і паправілі здароўе 105 выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта, а па пуцёўках у дамы адпачынку, пансіянаты, турбазы — 111 чалавек.
Бягучы архіў месткама.
Адзначалася 50-годдзе ўтварэння хімічнага факультэта.
БУ. 1981. 22 кастр.,19 лістап.
У верасні ў вучоных саветах БДУ абаранілі кандыдацкія дысертацыі 11 чалавек.
БУ. 1981. 24 кастр.
Ва ўніверсітэце адбылася Усесаюзная канферэнцыя па працэсах ўзмацнення ў фатаграфічных сістэмах рэгістрацыі інфармацыі.
БУ. 1981. 1 кастр.
У калектыў універсітэта ўліліся 1956 студэнтаў-першакурснікаў.
БУ. 1981. 1 верас., 13 лістап.
Студэнцкія будаўнічыя атрады ўніверсітэта асвоілі 4 млн 440 тыс. руб. капіталаўкладанняў.
Аб’ём работ, выкананых у СНДЛ, склаў 200 тыс. руб. БУ. 1982. 6, 20 мая.
На Міжнародным кірмашы ў Плоўдзіве дэманстраваліся прыборы «АТНС-БДУ», лічбавы радыеізатопны платнамер, спектометр электроннага парамагнітнага рэзанансу і спосабу вызначэння паталагічных змен у малацэ, вырабленыя супрацоўнікамі фізічнага факультэта, факультэта радыёфізікі і электронікі, НДІ ПФП.
Бягучы архіў АНТІ.
На факультэце радыёфізікі і электронікі адчынена кафедра кібернетыкі. Часова выконваючым абавязкі загадчыка кафедры прызначаны член-карэспандэнт АН БССР, праф. А. М. Шырокаў.
Бягучы архіў канцылярыі.
У інтэрнатах універсітэта пражываюць 4912 савецкіх студэнтаў, што складае 69 працэнтаў ад агульнай колькасці іншагародніх студэнтаў дзённага аддзялення.
Бягучы архіў прафкама.
С 1 студзеня по 1 верасня 1981 г. супрацоўнікамі ўніверсітэта пададзена 280 заявак на вынаходствы.
Атрымана 98 станоўчых рашэнняў. Бягучы архіў навук.-дасл. часткі.
Студэнцкі прафсаюз аб’ядноўвае болей за 9800 членаў.
Бягучы архіў прафкама.
Са студзеня па верасень 1981 г. па льготных пуцёўках прафсаюза адпачыў і паправіў сваё здароўе 1571 студэнт.
У тым ліку ў аздараўляльна-спартыўным лагеры на воз. Нарач — 768 чалавек. Бягучы архіў прафкама.
Адбылася XXV Справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя супрацоўнікаў універсітэта.
У склад новага мясцкама абраны 39 чалавек. БУ. 1981. 15 кастр.
Прайшоў мітінг, прысвечаны ўручэнню ўніверсітэту Ганаровай граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі ГДР за важны ўклад у справу падрыхтоўкі спецыялістаў для брацкай краіны.
Узнагароду ўручыў Генеральны консул ГДР у Мінску С. Бернатэк. БУ. 1981. 29 кастр.
Адбылася XXXIII Справаздачна-выбарная студэнцкая прафсаюзная канферэнцыя.
БУ. 1981. 5 лістап.
На Усесаюзным турніры па дзюдо студэнт юрыдычнага факультэта В. Дуднік заняў першае месца.
БУ. 1981.12 лістап.
У лёгкаатлетычным манежы «Дынама» адбылося адкрццё XXX універсітэцкай спартакіяды, прысвечанай 60-годдзю ўніверсітэта.
БУ. 1981. 26 лістап.
Прайшла Справаздачна-выбарная камсамольская канферэнцыя выкладчыкаў і супрацоўнікаў.
Сакратаром камітэта камсамола пераабраны Н. Клокаў. БУ. 1981. 12 лістап.
Вучэбны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляюць 105 кафедраў, дзе працуюць 145 дактароў навук, прафесараў, у тым ліку— 47 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН СССР і БССР; больш за 900 дацэнтаў і кандыдатаў навук. Ва ўніверсітэце 12 факультэтаў.
Ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР прысвоена Р. Габасаву, І. Г. Цішчанку, П. П. Шубу; званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі — В. П. Гольцаву, С. С. Шушкевічу; званне заслужанага работніка вышэйшай школы БССР — П. П. Дроню, І. П. Зяцькову, О. В. Казловай, І. І. Сакавікіновіч, І. Т. Рогаўскаму, В. Ф. Цікаваму, Г. М. Трухнову, І. О. Царук, А. С. Шуканаву, С. Е. Янчанку; заслужанага настаўніка БССР — М. П. Баранавай; заслужанага работніка культуры БССР — І. В. Арахоўскай.
БУ. 1982. 21 студз.
Адбылося ўрачыстае пасяджэнне вучонага савета, прысвечанае 60-годдзю ўніверсітэта.
У тэатры оперы і балета БССР прайшло ўрачыстае пасяджэнне прадстаўнікоў Беларускай грамадскасці, выпускнікоў розных лет. БУ. 1982. 21 студз.
Доктарскія дысертацыі абаранілі Н. І. Юрчук, І. П. Кахно, А. Я. Супрун; кандыдацкія — 9 выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.
БУ. 1982. 4 сак.
Сакратар камітэта камсамола А. Н. Рухля абраны дэлегатам XIX з’езда УЛКСМ.
БУ. 1982. 1 крас.
Адбылося ўручэнне ўніверсітэту пераходнага Чырвонага сцяга Минвуза СССР па выніках сацыялістычнага спаборніцтва за 1981 г.
БУ. 1982. 8 крас.
Кандыдацкія дысертацыі абаранілі 9 чалавек.
БУ. 1982. 3 чэрв.
Лета. У працоўным семестры 1982 г. прынялі ўдзел 3128 студэнтаў.
Яны асвоілі больш за 5 млн руб. капіталаўкладанняў. БУ. 1982. 11 лістап.
Кандыдацкія дысертацыі абаранілі 6 выкладчыкаў, супрацоўнікаў і аспірантаў універсітэта.
БУ. 1982. 24 чэрв.
Рэктар БДУ, віцэ-прэзідэнт АН БССР У. А. Белы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
БУ. 1982. 10 чэрв.
Парткам універсітэта атрымаў правы райкама.
Бягучы архіў парткама БДУ.
За актыўны ўдзел в падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў многатыражная газета «Беларускі ўніверсітэт» узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
БУ. 1982. 24 чэрв.
Універсітэт закончылі 1709 чалавек.
Больш за 3 тыс. байцоў ССХА ўніверсітэта працавалі на зборы ўраджаю ў 5 раёнах (Круглянскім, Шклоўскім, Быхаўскім, Чавускім, Клімавіцкім) Магілёўскай вобл.
БУ. 1982. 30 верас.
Адбылося сумеснае пасяджэнне бюро парткама ўніверсітэта і бюро парткама ВА «Інтэграл», на якім разглядаліся пытанні па ўдасканаленні работы УНПА «БДУ імя У. І. Леніна — ВА „Інтэграл"».
БУ. 1982. 9 верас.
Ва ўніверсітэце пачалі дзейнічаць курсы павышэння кваліфікаціі для замежных грамадзян — выпускнікоў савецкіх ВНУ.
БУ. 1982. 30 верас.
На ўсіх формах навучання ва ўніверсітэце займаліся 15 520 студэнтаў.
Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 109.
Ва ўніверсітэце знаходзілася дэлегацыя італьянскіх камуністаў на чале з членом ВК ІКП Луіджы Сандзі.
БУ. 1982. 7 кастр.
Кандыдацкія дысертацыі абаранілі 14 чалавек.
БУ. 1982. 4 лістап.
Бюро ЦК ЛКСМБ пастанавіла прысудзіць прэмію Ленінскага Камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі супрацоўнікам універсітэта В. Н. Лінёву, В. В. Лісоўскаму, В. Б. Мачальскаму, В. А. Мураўскаму, А. П. Салькову.
БУ. 1982. 21 кастр.
Упершыню на падрыхтоўчым аддзяленні пачаліся заняткі па вячэрняй форме навучання слухачоў.
БУ. 1982. 30 верас.
14—15 кастрычніка. На філалагічным факультэце адбылася рэспубліканская канферэнцыя «Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа і развіццё славянскіх моў і літаратур».
БУ. 1982. 4 лістап.
На факультэце журналістыкі адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная праблемам удасканалення працэсаў навучання ў БССР.
БУ. 1982. 11 лістап.
1982/83 навуч. г. Усімі формамі НДІРС было ахоплена каля 74 працэнтаў студэнтаў дзённай формы навучання.
Працавала 15 СНДЛ. Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 37, 40.
Абаранілі кандыдацкія дысертацыі-17 выкладчыкаў і аспірантаў універсітэта.
БУ. 1983. 2 чэрв.
Вучоныя ўніверсітэта апублікавалі 27 падручнікаў і навуковых дапаможнікаў, у тым ліку 12 падручнікаў з грыфам Минвузов СССР і БССР.
Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 15.
Ва ўніверсітэце праведзена I Усесаюзная алімпіяда па праграмаванні «Студэнт і навукова-тэхнічны прагрэс».
Гасцямі БДУ былі каля 70 студэнтаў тэхнічных вну і ўніверсітэтаў краіны. Пераможцамі былі названы сборная Беларусі і студэнт БДУ Н. Дзенеш. БУ. 1983. 6 студз.
Чемпіёнам СССР па рускіх шашках (па перапісцы) стаў старшы выкладчык фізічнага факультэта Г. І. Пятровіч.
БУ. 1982. 9 снеж.
На базе БДУ праведзены Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар загадчыкаў навуковых аддзелаў ВНУ.
Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 15.
Прынята Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР «Аб працы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР па павышэнні якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у святле патрабаванняў XXVI з’езда КПСС».
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 73.
Ва ўніверсітэце праведзены Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар па НДРС, у якім прынялі ўдзел звыш за 400 выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ і тэхнікумаў.
БУ. 1983. 6 студз.
На сходзе партыйнага актыву ўніверсітэта, які абмяркоўваў вынікі лістападаўскага (1982 г.) Пленума ЦК КПСС, газеце «Беларускі ўніверсітэт» была ўручана Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. Міністр Мінвуза БССР Н. М. Мяшкоў, які прысутнічаў на сходзе, паведаміў пра прызначаные рэктарам універсітэта акадэміка АН БССР Л. І. Кісялеўскага.
За актыўную работу па прапагандзе і асвятленні пытанняў развіцця фізічнай культуры і спорту газета «Беларускі ўніверсітэт» узнагароджана Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага савета прафесійных союзаў. БУ. 1983. 24 лют.
7—10 мая. У злёце ўдзельнікаў Усесаюзнага паходу моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы, які праходзіў у Уздзенскім р-не Мінскай вобл., прынялі ўдзел 200 студэнтаў універсітэта на чале з рэктарам.
Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 84.
Уведзены ў эксплуатацыю другі клас АТНС.
Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 25.
На ўсіх формах навучання ва ўніверсітэце займаліся 15 309 студэнтаў.
Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 109.
Утворана кафедра атамнай фізікі і фізічнай інфарматыкі, на якой працуюць 2 прафесары і 6 дацэнтаў.
1983/84 навуч. г. Па выніках Усесаюзнага грамадскага агляду-конкурсу студэнцкіх канструктарскіх бюро СНДЛ універсітэта заняла трэцяе месца сярод універсітэтаў краіны.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 89.
1983/84 навуч. г. Кандыдацкія дысертацыі на працягу года абаранілі 17 супрацоўнікаў і аспірантаў універсітэта.
БУ. 1984. 5 крас.
С грыфам Мінвуза СССР і БССР супрацоўнікамі ўніверсітэта апублікавана 14 кніг.
Бягучы архіў БДУ.
НДІ ПФП універсітэта ўкараніў у народную гаспадарку 169 навуковых распрацовак з эканамічным эфектам каля 8 млн руб.
За дасягнутыя вынікі ў сацыялістічным спаборніцтве інстытуту ўручаны пераходны Чырвоны сцяг Мінвуза СССР і ЦК прафсаюзов. БУ. 1984. 8 сак.
Доктарскія дысертацыі абаранілі Р. І. Тышкевіч, І. І. Сачэнка, В. С. Сярэбранікаў.
Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 25.
На пленуме прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў універсітэта старшынёй прафкама абраны В. Т. Шалатонін.
БУ. 1984. 19 студз.
У БДУ знаходілася дэлегацыя Вільнюскага дзяржуніверсітэта ім. В. Капсукаса.
Былі падведзены і вынікі сацспаборніцтва паміж двума ўніверсітэтамі за 1983 г., і заключана дамова аб супрацоўніцтве на 1984 г.
Ва ўніверсітэце праведзена нарада-семінар дэканаў факультэтаў ВНУ рэспублікі.
БУ. 1984. 26 крас.
Адбылася дыскусія паміж прадстаўнікамі амерыканскай моладзевай дэлегацыі і студэнтамі ўніверсітэта на тему «У чым заключаецца адказнасць СССР і ЗША за садзейнічанне эканамічнай і палітычнай стабільнасці і росту краін, якія знаходзяцца ў стадыі развіцця».
БУ. 1984. 17 мая.
Камсамольская арганізацыя ўніверсітэта ўзнагароджана Граматай праўлення Савецкага фонду міру, а камандзір занальнага штаба студэнцкага будаўнічага атрада В. А. Прокашава — Ганаровым знакам Беларускага аддзялення СФМ.
БУ. 1984. 21 чэрв.
Заключана дамова паміж універсітэтам і інстытутам народнай гаспадаркі аб супрацоўніцтве і распрацоўцы праграмнага забеспячэння ЭВМ.
БУ. 1984. 7 чэрв.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 1 верасня аб’яўлены ўсенародным святам — Днём ведаў.
Пераможца міжнародных спаборніцтваў «Дружба-84» К. Маджыдаў атрымаў ганаровае званне заслужанага майстра спорту СССР.
ВУ. 1984. 4 кастр. З 12.07.1984 г. навуковае і навучальнае супрацоўніцтва з Рурскім універсітэтам (г. Бохум), Германія.
Падаўжаецца кожныяе 3 гады.
Падпісаны загад аб адкрыцці кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 125.
Адбылася XXVI Справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя супрацоўнікаў універсітэта.
Праведзена XXXI Камсамольская канферэнцыя. БУ. 1984. 15, 29 лістап.
У гонар 50-годдзя геаграфічнага факультэта ва ўніверсітэцкім гарадку высаджана «алея географаў».
БУ. 1984. 27 верас.
1984/85 навуч. г. Фонды бібліятэкі за год папоўніліся 67 704 экзэмплярамі новай літаратуры.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 65.
1984/85 навуч. г. Студэнты прынялі ўдзел у 141 з 205 укаранёных універсітэтам навукова-даследчых работ, 16 студэнтаў атрымалі станоўчыя рашэнні па дадзеных заяўках на вынаходствы.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 38, 39.
1984/85 навуч. г. На 16 факультэтах і 103 кафедрах БДУ працавалі 1350 чалавек з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу, а таксама 1746 навукова-педагагічных работнікаў.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 114.
Распачата мэтавая падрыхтоўка настаўнікаў для школ рэспублікі па накіраваннях рана.
Доўгатэрміновыя дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы заключаны з АН БССР, ВА «Інтэграл», НПА «Гранат», ВА «Хімвалакно» і інш. Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 30.
З грыфам Мінвузаў СССР і БССР супрацоўнікамі ўніверсітэта апублікавана 15 кніг.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 18, 20.
З красавіка па лістапад кандыдацкія дысертацыі паспяхова абаранілі 17 супрацоўнікаў і аспірантаў універсітэта.
БУ. 1984. 6 лістап.
У 1984 г. абаранілі доктарскія дысертацыі 10 чалавек: Ф. М. Капуцкі, С. Д. Лапцёнак, В. С. Багданаў, І. М. Шумейка, І. А. Малевіч, Б. Ю. Норман, Э. М. Загарульскі, В. Н. Шпілёў, Н. Н. Кручкова, Н. І. Крукоўскі.
Справаздача БДУ за 1982/83 навуч. г. С. 93.