Яна ўключае 65 мастацкіх фоторабот, аўтар якіх – іерэй Алег Штэльман. Родам ён з Беларусі, у 1991 годзе паступіў у Віленскі Свята-Духаў манастыр, а з 2002-га служыць у Клайпедзе ў храме «Усіх Святых у зямлі Расійскай што зазіхацелі».
Адкрылася выстава «Праваслаўныя храмы Літвы».
Дэлегацыя Міністэрства вышэйшай адукацыі Султаната Аман на чале з намеснікам міністра доктарам Абдулой бен Мухамедам Аль Сарми наведала БДУ.
Мэта візіту дэлегацыі ў нашу краіну – вывучэнне перспектыў супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў сферы вышэйшай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў факультэт журналістыкі БДУ і выступіў перад студэнтамі з лекцыяй на тэму «Беларусь у сучасным свеце».
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Ліхавы наведаў філалагічны факультэт БДУ.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Ліхавы наведаў філалагічны факультэт БДУ.
Майстар-клас па мастацтве імправізацыі для студэнцкіх тэатральных калектываў Мінска далі госці са Швейцарыі – тэатральны педагог і кіраўнік уласнага імправізацыйнага тэатра Рэгула Айхенбергер са сваімі асістэнтамі Сімонам Гаучы і Маркам Цумстэгам. Майстар-клас ажыццяўляецца ў рамках праекта міжнароднага штогадовага фэсту БДУ «Тэатральны куфар».
Заключана дамова аб супрацоўніцтве з Альдэнбургскім універсітэтам імя Карла фон Асецкі.
Навукова-тэхнічная прадукцыя БДУ была ганаравана 11 медалямі на VIII Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый.
З гэтых узнагарод – 4 залатыя, 1 сярэбраная і 6 бронзавых. Акрамя таго, дэлегацыя БДУ прывезла 2 дыпломы і 2 памятныя медалі Міжнароднага фонду біятэхналогій імя акадэміка І.М. Блахіной. Адна з «залатых» распрацовак – тэхналогія бесперапыннага атрымання дызельнага біяпаліва з рапсавага алею заваявала таксама другое месца ў Гран-пры салона, а ў гэты прэстыжны спіс патрапілі толькі 7 лепшых канкурсантаў. Усяго ж на 8-ым Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый было прадстаўлена больш за 500 навукова-тэхнічных распрацовак навукоўцаў з краін СНД.
Каманды БДУ «Юрысты XXI стагоддзя» і «Just Cause» заваявалі 1 і 2 месца адпаведна на Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе.
«Бронзавым» прызёрам стала каманда Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У індывідуальным туры таксама вылучыліся студэнты БДУ, якія занялі тры першыя месцы.
Тытул «Міс Вясна-2008» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заваявала студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Вікторыя Мельнікава.
«Віцэ-міс» стала студэнтка гуманітарнага факультэта Настасся Фомчанка. Арганізатарам «Міс Вясны» ўжо дзясяты год запар выступіў Студэнцкі гарадок БДУ.
Паўвекавому юбілею механіка-матэматычнага факультэта БДУ прысвечаны Дні мехмата.
Першымі гасцямі сталі будучыя матэматыкі: на факультэце прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Першы крок у навуку».
Інтэрнэт-сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прызнаны лепшым у намінацыі «Навука і адукацыя» на 17-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе-кангрэсе па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІВО-2010».
«Крыштальны глобус» і дыплом за гэту ўзнагароду рэктару БДУ Сяргею Абламейку ўручыў міністр адукацыі нашай краіны Аляксандр Радзькоў.
Адбылася прэзентацыя кнігі «Аўгустоўскі канал і сучасны экатурызм».
Гэта сумесны праект Белдзяржуніверсітэта і Гуманітарнай акадэміі імя Аляксандра Гейштара (Польшча) пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Універсітэтам горада Прэторыя (Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі) падпісалі ў Мінску рэктары Васіль Стражаў і Кейлі Пісторыус.
Гэты дакумент пацвярджае жаданне ўніверсітэтаў развіваць двухбаковыя адносіны ў навуковай, адукацыйнай і тэхналагічнай сферах, спрыяць усталяванню паразумення і павагі паміж грамадзянамі нашай краіны і ПАР.
Прайшла Першая міжнародная канферэнцыя «Беларусь і Кітай: гісторыя, традыцыі, досвед, перспектывы».
Склад удзельнікаў канферэнцыі ўключае прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, МЗС і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, банкаўскіх структур, вышэйшых навучальных устаноў нашай рэспублікі (БДУ, БДЭУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ, Ваеннай акадэміі, МДЛУ, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта), а таксама Маскоўскага дзяржаўнага, Санкт-Пецярбургскага, Хельсінскага, Гамбургскага і Сафійскага ўніверсітэтаў.
Юрыдычная клініка БДУ з’яўляецца структурным падраздзяленнем юрыдычнага факультэта БДУ: «Навучальная лабараторыя “Юрыдычная клініка” юрыдычнага факультэта БДУ».
Утворана кафедра экалогіі чалавека гуманітарнага факультэта.
Яна выпускае па спецыяльнасцях 1-23 01 04 «Псіхалогія» і 1-86 01 01-02 «Сацыяльная работа».
Факультэт павышення кваліфікацыі і перепадрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта створаны 1 верасня 2008 года.
Гэта адзінае дзяржаўнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, якое спецыялізуецца на павышэнні кваліфікацыіі і перепадрыхтоўцы кадраў.
Дамова аб навуковым і даследчым супрацоўніцтве паміж БДУ і сеткай міжнародных цэнтраў рэлятывісцкай астрафізікі (ICRANet) падпісалі 5 верасня ў БДУ рэктар Белдзяржуніверсітэта прафесар Васіль Стражаў і дырэктар ICRANet Рэма Руфіні.
Міністр замежных спраў ПАР Нкасазана Дламіні-Зума ў рамках свайго працоўнага візіту ў нашу краіну выступіла з лекцыяй перад выкладчыкамі і студэнтамі БДУ.
Тэма лекцыі «Сацыяльна-эканамічнае развіццё ПАР».
Адбылося ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага корпуса Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ (вул. Шпалерная, 7).
Урачыстае адкрыццё мультымедыйнай бібліятэкі адбылося 16 верасня 2008 г.
Нашымі гасцямі ў гэты дзень былі рэктар універсітэта, прафесар В.І.Стражаў, Першы сакратар па адукацыі і культуры Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Бэй Вэнлі, прарэктары, дырэктар Інстытута журналістыкі Дубовік С.В., дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Рубанаў А.В., загадчыкі кафедраў факультэтаў, дырэктар ФБ БДУ Лапо П.М., дырэктары вузаўскіх бібліятэк, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і студэнты факультэтаў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў перадаў філалагічнаму факультэту БДУ і Беларускаму грамадскаму аб’яднанню выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры навучальную літаратуру па рускай мове, літаратуры і культуры.
Трыццацігоддзю архіпастырскага служэння на Беларусі Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ, прысвечана ўрачыстае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
Інстытут журналістыкі БДУ прыняў удзел у канферэнцыі "Дзелавы Інтэрнэт", якая стала адной з найбуйнейшых ІТ-падзей Беларусі гэтай восені.
Студэнты БДУ правялі дабрачынную акцыю для навучэнцаў школы-інтэрната для дзяцей з неспецыфічнымі захворваннямі органаў дыхання ў мястэчку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
БДУ і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя праводзяць ва ўніверсітэце Дні Кітая.
У дзень 87-й гадавіны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ля будынка навучальнага корпуса БДУ (Кальварыйская, 9) з’явілася Алея сяброўства.
Беларускія і замежныя студэнты, якія навучаюцца ў вядучай вышэйшай навучальнай установе краіны, высадзілі 12 дрэў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка прызначыў Сяргея Уладзіміравіча Абламейку рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На журфаку прайшоў бясплатны семінар па стварэнні, прасоўванні і манетызацыі сайтаў. Наступныя заняткі 15 лістапада.
Сёння фізічнаму факультэту БДУ – 50 гадоў!
У кастрычніку 1958 гада фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на два самастойныя факультэты – фізічны і матэматычны. Сярод выпускнікоў факультэта больш за 20 акадэмікаў і член-карэспандэнтаў АН СССР і Беларусі, 6 лаўрэатаў Ленінскай прэміі, больш за 50 лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій. Выпускнікамі факультэта зроблена 5 адкрыццяў.
Былі падведзены вынікі Віктарыны "ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА ЗАЦВІТАЕ ДЛЯ ЦЯБЕ, БДУ", дзе першае месца заняў Бабічаў Э. Л., студэнт 2 курса гуманітарнага факультэта.
У гэты ж дзень сталі вядомыя вынікі штогадовага конкурсу "СТУДЭНТ ГОДА БДУ", па якіх лаўрэатам конкурса в номінаціі "Лідар" стаў К. В. Прыдыбайла, студэнт 3 курса гуманітарнага факультэта. Студэнты БДУ правялі дабрачынную акцыю для навучэнцаў школы-інтэрната для дзяцей з неспецыфічнымі захворваннямі органаў дыхання ў мястэчку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Фестываль нацыянальных культур дебютаваў у Студэнцкім гарадку БДУ.
Пераможцам шоў-конкурсу «Міс БДУ» стала студэнтка эканамічнага факультэта Ірына Грыгальчык. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўніцы 16 факультэтаў і інстытутаў Белдзяржуніверсітэта.
11 снежня 2008 г. Адбылася сустрэча Рэктара БДУ Абламейкі С.У. з прафесарска-выкладчыцкім саставам ФФСН.
Адбыўся рабочы візіт дэлегацыі НИЯФ МДУ М.В. Ламаносава.
Падчас візіту абмяркоўваліся пытанні: супрацоўніцтва ў вобласці распрацоўкі і эксплуатацыі адукацыйных микроспутников, прыёму дадзеных мэтавай апаратуры з адукацыйных микроспутников: «Скафандр» і «Таццяна , сумеснай распрацоўкі мэтавай апаратуры для малых касмічных апаратаў, распрацоўкі і эксплуатацыі адукацыйнага мікраспадарожніка, супрацоўніцтва ў рамках праграмы Саюзнай дзяржавы «Нанатэхналогіі СД».-2».
Першым прарэктарам, у адпаведнасці з загадам рэктара БДУ, прызначаны доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў.
Да прызначэння ён займаў пасаду дэкана механіка-матэматычнага факультэта.
Ордэн Беларускай Праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II-ой ступені ўручыў дырэктару Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя прафесару Васілю Стражаву Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Гэтай узнагародай Васіль Стражаў ганараваны за вялікі ўнёсак у развіццё вышэйшай багаслоўскай адукацыі ў нашай краіне.
Цэнтр моладзевай моды створаны ў структуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Доктар Матэа Дала Рыва з Падуанскага ўніверсітэта (Італія) выступіў з лекцыямі перад маладымі навукоўцамі, аспірантамі і магістрантамі механіка-матэматычнага факультэта БДУ.
Акрамя таго, ён прыняў удзел у навуковых семінарах мехмата і сумесных навуковых даследаваннях.
На ўрачыстым пасяджэнні Вучонага савета БДУ, прысвечаным Дню беларускай навукі, з дакладам пра стан навукі ў Белдзяржуніверсітэце і яе перспектывах выступіў рэктар прафесар Сяргей Абламейка.
Пра свае распрацоўкі расказалі таксама лаўрэаты прэмій БДУ імя А. Сеўчанкі і У. Пічэты за мінулы год.
Новы праект «Універсітэт – твой крок у будучыню!» прыйшоў у школы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Студэнты сустрэліся з выпускнікамі школ, правялі прэзентацыі ўніверсітэта як флагмана вышэйшай школы, прафарыентацыйныя трэнінгі, спартыўныя турніры і творчыя вечары.
У рамках супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй «Адкрыты код» – бізнес-партнёрам вядучых сусветных прадстаўнікоў Linux-рашэнняў на факультэце прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ створана лабараторыя, дзейнасць якой будзе накіравана на арганізацыю заняткаў са студэнтамі па вывучэнні аперацыйных сістэм (ці, па-іншаму, сістэм адкрытых стандартаў), якія вольна распаўсюджваюцца.
Адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Афганістан – 20 гадоў пасля вываду савецкіх войскаў. Вынікі і ўрокі» на гістарычным факультэце.
Мерапрыемства прысвечана памяці былых студэнтаў і выкладчыкаў Белдзяржуніверсітэта, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане.
Студэнты гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Дашкевіч (біятлон), Аляксандр Іоненкаў, Валянціна Камінская (абодва – лыжныя гонкі), а таксама студэнтка ФФСН Марыя Старавойтава (лыжныя гонкі) прынялі ўдзел у XXIV Сусветнай зімовай універсіядзе ў Харбіне.
Усяго ад Беларусі на гэтыя прэстыжныя спаборніцтвы адправіліся 34 студэнты-спарцмены з 8 вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж вядучымі ВНУ нашай краіны і Кубы падпісалі іх кіраўнікі.
Дакумент прадугледжвае абмен студэнтамі, выкладчыкамі, навучальнай літаратурай, правядзенне сумесных канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў. Акрамя таго, рэктар Белдзяржуніверсітэта абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва ў сферы хімічных тэхналогій з кіраўніцтвам Цэнтра навуковых даследаванняў Кубы.
Дэлегацыя Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) на чале са старшынёй камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях Ёранам Ліндбладам у рамках свайго візіту ў Беларусь наведала БДУ.
Пераможцамі конкурсу«Зорная пара», які ўпершыню праводзіўся ў БДУ, сталі студэнты 4 курса Тамара Доравых і Андрэй Вайтовіч.
амара – будучы філолаг, Андрэй вучыцца на фізічным факультэце. Узнагародай ім будзе турыстычная паездка ў Кіеў.
Трэнер Нацыянальнай зборнай па футболе Бернд Штанге стаў госцем студэнтаў БДУ.
Кіраўнік зборнай расказаў аб падрыхтоўцы каманды да розных чэмпіянатаў, адказаў на пытанні.
Выстава жывапісу мастака Юрыя Макарава «Дыханне вясны» падрыхтавана Саюзам жанчын БДУ і прымеркавана Дню жанчын.
Выстава дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва «Вясна-2009» прайшла ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены працы, выкананыя ў тэхніцы фрывалітэ, партрэты дзеячаў беларускай культуры, створаныя з пуху раслін, вырабы з саломкі, вышыўка, бісерапляценне, выцінанкі і інш.
Падведзены вынікі штогадовага конкурсу грантаў сярод студэнтаў і аспірантаў БДУ.
Было прадстаўлена 43 праекты. Па рашэнні экспертнай камісіі, фінансаванне на агульную суму 100 млн. руб. выдзелена 32 праектам.
Пяцігадовае пагадненне аб супрацоўніцтве будзе дзейнічаць з сакавіка 2009 гада паміж БДУ і Універсітэтам горада Жыліна (Славакія).
Два дакументы аб супрацоўніцтве падпісаны рэктарам БДУ прафесарам Сяргеем Абламейкам у Астане ў рамках работы ХI з’езду Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Першы – дамова аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Еўразійскім нацыянальным універсітэтам імя Льва Гумілёва. Другі важны дакумент, падпісаны рэктарамі вядучых устноў Беларусі і Расіі Сяргеем Абламейкам і Віктарам Садоўнічмм, – Мемарандум аб намерах па ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж МДУ імя М.В. Ламаносава і БДУ ў галіне касмічнай адукацыі і навукі.
Навукова-практычны семінар «Балтыйскі ўніверсітэт у БДУ.
Рэальнасць і перспектывы» прайшоў па ініцыятыве хімічнага факультэта. У яго працы прыняў удзел ганаровы дырэктар праграмы «Балтыйскі ўніверсітэт» прафесар Упсальскага ўніверсітэта (Швецыя) Ларс Рыдэн. (Даведка: Праграма «Балтыйскі ўніверсітэт» – гэта міжнародны сумесны праект, у якім удзельнічае каля 150 універсітэтаў з 14 дзяржаў, тэрыторыя якіх цалкам ці часткова ўваходзіць у басейн Балтыйскага мора.)
Віцэ-прэзідэнт Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD Макс Хубер і кіраўнік Інфармацыйнага бюро DAAD у Мінску Міхаэль Клеес сустрэліся з рэктарам Белдзяржуніверсітэта прафесарам Сяргеем Абламейкам.
Былі абмеркаваны новыя формы далейшага супрацоўніцтва БДУ і DAAD. Гэта служба акадэмічных абменаў з’яўляецца найбуйнейшай адукацыйнай арганізацыяй у Германіі. У Беларусі яна дзейнічае з 1994 гада, а ў 2003-м годзе было адкрыта Інфармацыйнае бюро ў Мінску.
Нагрудныя знакі «Лаўрэат прэміі імя У.І. Пічэты БДУ» і «Лаўрэат прэміі імя А.Н. Севчанкі БДУ» зацверджаны Геральдычным саветам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Гэтымі знакамі ўзнагароджваюцца работнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ганараваныя аднайменнымі прэміямі за дасягненні ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук (прэмія імя Уладзіміра Іванавіча Пічэты, першага рэктара БДУ) і ў галіне прыродазнаўчых навук (прэмія імя Антона Нічыпаравіча Сеўчанкі, рэктара БДУ ў 1957–1972 гг.). Цырымонія ўзнагароджання прымяркоўваецца да гадавіны ўтварэння Белдзяржуніверсітэта.
Прафесар Магдэбургскага ўніверсітэта імя Ота фон Герыке (Германія), Ганаровы доктар БДУ Эберхард Гірліх прыехаў ва ўніверсітэт на тыдзень.
Мэта яго візіту – чытанне лекцый на механіка-матэматычным факультэце і абмеркаванне мерапрыемстваў па сумеснай падрыхтоўцы магістраў.
Міністр замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі ў рамках свайго афіцыйнага візіту ў Беларусь наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Адбылася сустрэча з рэктарам БДУ прафесарам Сяргеем Абламейкам, на якой кіраўнік універсітэта распавёў пра навучальную і навуковую дзейнасць. Міністр азнаёміўся таксама з арганізацыяй працы Інстытута журналістыкі, сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі, пабываў на тэлецэнтры Белдзяржуніверсітэта. Акрамя таго, Мігель Анхель Марацінас агледзеў памяшканне стваранага на базе БДУ Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў Мінску. Дзейнасць такой структуры павінна будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Саветам Еўропы, а таксама больш поўнаму інфармаванню дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, СМІ, ВНУ, грамадзян Беларусі пра асноватворныя каштоўнасці, прававыя інструменты, дасягненні, палітыку і дзейнасць Савета Еўропы.
Дэлегацыя ўніверсітэта імя Яна Длугаша і Тэхналагічнага ўніверсітэта з польскага горада Чанстахова наведала БДУ.
У праграме – правядзенне перамоў з кіраўніцтвам універсітэта аб кірунках беларуска-польскага супрацоўніцтва ў рамках міжнародных праграм Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры, ці ЮНЕСКА.
Міжнародная канферэнцыя «Сонца, зоркі, Сусвет і агульная тэорыя рэлятыўнасці» прайшла па ініцыятыве ЮНЕСКА і Міжнароднага цэнтра рэлятывісцкай астрафізікі (ИКРАНет).
Прысвяцілі форум Міжнароднаму году астраноміі, а таксама 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага фізіка, нашага земляка Якава Барысавіча Зяльдовіча.
Май 2009 г. 10-годдзе кафедры сацыяльнай камунікацыі.
Адбыўся Міжнародны студэнцкі форум «Святло Вялікай Перамогі», прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Перамогі.
Рэктар БДУ прафесар Сяргей Абламейка сустрэўся з дэлегацыяй Люблінскага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з яго рэктарам прафесарам Марэкам Апелякам.
Былі абмеркаваны пытанні, якія датычацца далейшага супрацоўніцтва дзвюх вышэйшых навучальных устаноў.
Інстытут журналістыкі БДУ прыняў удзел у XIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе "СМІ ў Беларусі".
Рэктар БДУ прафесар Сяргей Абламейка прыняў удзел у пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі дзяржаў – удзельніц СНД.
У працоўным фармаце кіраўнікі адукацыйных ведамстваў з Расіі, Казахстана, Кыргызтана, Таджыкістана і Беларусі, а таксама спецыялісты міністэрстваў адукацыі і ведамстваў дзяржаў – членаў Еўразійскагае эканамічнага супольніцтва (ЕўрАзЭС) абмеркавалі на пасяджэнні шэраг актуальных пытанняў. Асноўны з іх – рэалізацыя вынікаў Першай нарады міністраў адукацыі дзяржаў – членаў ЕўрАзЭС. Абмяркоўваліся таксама праблемы ў сферы адукацыі і меры па рэалізацыі рашэнняў органаў супольнасці, накіраваных на паглыбленне інтэграцыі ў гэтай вобласці.
Фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ганараваны званнем «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
Гэта ўзнагарода прысуджана рашэннем калегіі Міністэрства культуры нашай краіны за дасягненні ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці.
Рэктар БДУ прафесар Сяргей Абламейка сустрэўся з рэктарам Федэральнага ўніверсітэта тэхналогій г. Міна (Нігерыя) прафесарам М. Ауду і дэканам Вышэйшай школы інжынерных тэхналогій прафесарам Дж. Адыгурэ.
Абмяркоўваліся перспектывы партнёрства ў рамках падпісанага ў 2008 годзе Мемарандума аб супрацоўніцтве дзвюх ВНУ, у прыватнасці, у галіне інфармацыйных тэхналогій, абмену студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам.
Студэнцкі турыстычны злёт БДУ адкрыўся на турбазе «Высокі бераг» (Стаўбцоўскі раён).
У ім прынялі ўдзел 15 каманд розных факультэтаў і моладзевых арганізацый БДУ, а таксама госці з Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У праграме – змаганні па спартыўным арыентаванні, тэхніцы пешаходнага і воднага турызму і іншыя.
Міжнародная летняя школа, прысвечаная пытанням выкладання прадметаў медыя права і самарэгулявання пачала працу ў Інстытуце журналістыкі БДУ.
Заняткі прызначаны для студэнтаў, якія навучаюцца ў сферы журналістыкі і камунікацыі. А весці іх будуць выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі і Малдовы, а таксама айчынныя і расійскія эксперты.
Урачыстая цырымонія выпуску афіцэраў ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню прайшла ў ВНУ.
На цырымонію запрошаны міністры абароны і адукацыі Беларусі Леанід Мальцаў і Аляксандр Радзькоў, іншыя прадстаўнікі гэтых міністэрстваў, кіраўніцтва БДУ, дэканы факультэтаў, ветэраны Узброеных Сіл нашай краіны, бацькі выпускнікоў. З прывітаннем да ўдзельнікаў урачыстасці звернецца рэктар БДУ прафесар Сяргей Абламейка. У цырымоніі прымуць удзел 28 выпускнікоў ваеннага факультэта па спецыяльнасцях: «журналістыка», «правазнаўства» і «міжнародныя адносіны».
Пашыранае пасяджэнне Вучонага савета Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ было прысвечана прысуджэнню кардыналу Піліпу Барбарэну, архіепіскапу Ліёнскаму звання доктар Honoris Causa.
У пасяджэнні Вучонага савета прынялі ўдзел рэктар БДУ прафесар Сяргей Абламейка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо, кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Ханс-Ёхен Шміт, Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кондрусевіч, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцях пры Савеце Міністраў РБ Леанід Гуляка.
Адкрыўся інфармацыйны пункт Савета Еўропы. Ён створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў нашай краіны ад 3 сакавіка 2009 гада і з’яўляецца структурным падраздзяленнем БДУ.
Мэта яго стварэння – павышэнне дасведчанасці дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, СМІ, ВНУ і грамадзян нашай краіны і забеспячэнне іх інфармацыяй пра асноватворныя каштоўнасці, прававыя інструменты, дасягненні, палітыку і дзейнасць Савета Еўропы, а таксама адпаведнымі матэрыяламі і дакументацыяй.
Навучэнка ліцэя БДУ Анастасія Чыстая заваявала ў Анкары залаты медаль на VII Міжнароднай алімпіядзе па турэцкай мове ў самай прэстыжнай намінацыі «веданне турэцкай мовы».
У змаганні прынялі ўдзел 600 прадстаўнікоў з 115 краін свету, у тым ліку Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Грузіі, Францыі, Італіі, Канады, Кітая, Афганістана, Венесуэлы, Аргентыны, Беніна, Эфіопіі, Конга, Шры-Ланкі і г.д. Канкурсантам трэба было паказаць свае здольнасці ў гутарковай практыцы, граматыцы, літаратуры, а таксама выкананні турэцкіх песень.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі, ганаровы прафесар БДУ, акадэмік Жарэс Алфёраў выступіў перад выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі з публічнай лекцыяй.
Вядомы навуковец прыбыў у Мінск для ўдзелу ў Рабоце 17-га Міжнароднага сімпозіума «Нанаструктуры: фізіка і тэхналогіі».
Рэктар БДУ прафесар Сяргей Абламейка сустрэўся з дэлегацыяй Іранскага касмічнага агенцтва.
На сустрэчы былі абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва па праграме «Студэнцкі спадарожнік», а таксама пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі і навучання студэнтаў і аспірантаў у галіне фізікі, прыкладнай матэматыкі, механікі і іншых навук, злучаных з аэракасмічным напрамкам даследавання.
Прарэктар па навуцы акадэмік Алег Івашкевіч указам прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі ўзнагароджаны Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ. Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях узнагароджаны намеснік начальніка Навукова-даследчай часткі Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ Мікалай Касцюк.
Рэктар БДУ прафесар Сяргей Абламейка 2 ліпеня сустрэўся з рэктарам Універсітэта Віядрына (Франкфурт на Одэры) прафесарам Гунтэрам Плейгерам.
Былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва двух універсітэтаў. У прыватнасці, гаворка ішла пра стварэнне праграмы сумеснай падрыхтоўкі магістраў на базе эканамічнага факультэта БДУ ў галіне міжнароднага менеджменту.
Дэлегацыя Міжнароднага навукова-тэхнічнага цэнтра (МНТЦ) наведала ўніверсітэт.
Мерапрыемства прайшло ў рамках 49-га пасяджэння Савета кіраўнікоў і Кардынацыйнага камітэта МНТЦ. Міжнародны навукова-тэхнічны цэнтр (МНТЦ) – міжурадавая некамерцыйная арганізацыя, створаная на падставе пагаднення паміж Еўрапейскім Саюзам, Расіяй, ЗША і Японіяй. Сюды ўваходзіць каля 50 краін. Сфера дзейнасці: садзейнічанне нераспаўсюджванню тэхналогіі вытворчасці зброі масавага знішчэння.
Беларуская каманда, складзеная з навучэнцаў ліцэя БДУ і сталічнай сярэдняй школы № 41, падзяліла першае месца з камандай французскіх школьнікаў «Францыя-2» на Першым міжнародным турніры юных матэматыкаў.
Беларускую каманду да гэтых спаборніцтваў рыхтавалі выкладчыкі факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ.
Падпісана сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж Федэральным міністэрствам эканомікі і тэхналогій ФРГ і Міністэрствам эканомікі Беларусі ў павышэнні кваліфікацыі кіраўнічых кадраў беларускай эканомікі.
У дакуменце адзначаецца, што з 2006 гада больш за 115 беларускіх менеджараў прайшлі праграму павышэння кваліфікацыі на стажыроўцы ў Германіі. Двухбаковае супрацоўніцтва ў рэалізацыі праграмы па павышэнні кваліфікацыі кіраўнічых кадраў у сферы эканомікі будзе працягнута да канца 2012 гада. Каардынатарамі праграмы выступаюць: па германскім унёску ў праграму – таварыства «InWEnt» («Міжнароднае павышэнне кваліфікацыі і развіццё», GmbH/Gesellschaft mit beschränkter Haftung – ТАА/Таварыства з абмежаванай адказнасцю), у якасці генеральнага менеджара; па беларускім унёску ў праграму – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій».
Юбілейным медалем «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» узнагароджаны рэктар БДУ прафесар Сяргей Абламейка, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Уладзімір Коршук, дацэнт гэтай жа кафедры Альберт Котаў.
Таксама медаль атрымаў начальнік службы аховы і бяспекі Вячаслаў Трафімычаў.
Шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісана ў Італіі падчас знаходжання ў гэтай краіне рэктара БДУ прафесара Сяргея Абламейкі.
У выніку гэтага візіту новымі партнёрамі Белдзяржуніверсітэта сталі ўніверсітэты гарадоў Неапаля і Салерна, а таксама Інстытут кібернетыкі імя Каяніела (Неапаль).
Дэлегацыя Універсітэта г. Трэнта (Італія) наведала БДУ.
Стыпендыя Фонду Марыі Шарапавай з’явілася з новага навучальнага года на гуманітарным факультэце (спецыяльнасць «Дызайн»).
Гэтая грашовая ўзнагарода ў памеры 3500 долараў ЗША з’яўляецца сумеснай ініцыятывай гэтага фонду і Праграмы развіцця ААН і накіравана на аказанне фінансавай падтрымкі для навучання таленавітых маладых людзей з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прызначаецца яна па выніках конкурсу на ўвесь тэрмін навучання студэнта ў ВНУ, не адмяняючы іншыя стыпендыі. Выплаты стыпендый праводзяцца два разы на працягу навучальнага года (1 раз у семестр) па 1750 (адна тысяча семсот пяцьдзясят) долараў ЗША ў беларускіх рублях па аперацыйным абменным курсе ААН, які дзейнічае на дату пералічэння сродкаў навучальнай установе.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпламы акадэмікаў НАН РБ рэктару БДУ прафесару Сяргею Абламейку, прарэктару па навуцы прафесару Алегу Івашкевічу і загадчыку кафедры біяфізікі фізічнага факультэта прафесару Сяргею Чаранкевічу.
Залатыя і сярэбраныя медалі заваявала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на XVI Міжнароднай студэнцкай матэматычнай алімпіядзе (IMC) у Будапешце.
Гэтыя прэстыжныя спаборніцтвы праходзілі з 25 па 30 ліпеня ў Будапешце. Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 350 студэнтаў, якія прадстаўлялі каманды з 75 універсітэтаў 35 краін свету, у тым ліку Расіі, Украіны, ЗША, Заходняй і Усходняй Еўропы, Ірана, Бразіліі... Ад нашай краіны выступалі студэнты БДУ.
Стан і перспектывы супрацоўніцтва БДУ з італьянскімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі абмеркаваны 30 ліпеня падчас сустрэчы рэктара ўніверсітэта акадэміка Сяргея Абламейкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італіі ў Беларусі Джуліа Прыджоні.
Сяргей Абламейка асабліва адзначыў падтрымку італьянскага боку ва ўмацаванні партнёрскіх сувязей у галіне навукі і адукацыі, якая актыўна дзейнічае з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Рэктар расказаў таксама пра тое, як ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў і магістрантаў у БДУ на кафедры італьянскай мовы. У сваю чаргу, італьянскі дыпламат выказаў падзяку кіраўніцтву ўніверсітэта за актыўны ўдзел у працэсе развіцця ўзаемаадносін дзвюх краін на ніве адукацыі і навукі.
Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Беларускім і Сафійскім універсітэтамі.
БУ. 1978. 16 сак.
Адбылася сустрэча дзвюх футбольных каманд: кіраўнікоў ВНУ і афіцыйных прадстаўнікоў пасольства і бізнесу Харватыі ў Беларусі.
Кафедра тэорыі і практыкі перакладу створана ў верасні 2009 года.
Кадравы патэнцыял кафедры выглядае наступным чынам: 2 прафесары, 4 дацэнты, 11 ст. выкладчыкаў, 9 выкладчыкаў. Навуковыя напрамкі кафедры:
Урачыстае адкрыццё галерэі «Гісторыя беларускай пісьменнасці» адбылося на філалагічным факультэце БДУ .
У азнаямляльную паездку па Германіі выехала група з 15 студэнтаў у суправаджэнні выкладчыка.
Паездка фінансуецца Германскай службай акадэмічных абменаў. Студэнты прабудуць у Германіі 10 дзён. У праграме наведванне ўніверсітэтаў Грейсфальда, Растока, Берліна і Цэнтрa ландшафтнай экалогіі імя Лейбніца.
Створаны Савет маладых вучоных.
Дэкан хімічнага факультэта прафесар Уладзімір Панькоў прыняў удзел у рабоце Біржы партнёраў 7-ай рамачнай праграмы FP7 NMP/INCО, якая адбылася ў Варшаўскім Тэхналагічным універсітэце.
Студэнты БДУ сталі прызёрамі чэмпіянатаў свету!
Два сярэбраныя і адзін бронзавы медаль заваявала на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў г. Міе (Японія) у групавых практыкаваннях студэнтка 1 курса юрфака Ксенія Санковіч. Уладальнікамі трох бронзавых медалёў на чэмпіянаце свету па армрэстлінгу ў г. Порта-Віра (Італія) сталі студэнтка 4-га курса юрфака Ганна Савеня і студэнт 3-га курса эканамічнага факультэта Дзяніс Савеня, а таксама выпускнік гэтага года Аляксей Кашпей.
У БДУ з’явілася новае выданне для студэнтаў – глянцавы часопіс «UNITIME».
Пілотны нумар яго спецыяльна быў прымеркаваны да 35-годдзя Студэнцкага гарадка БДУ.
З 22 верасня па 3 кастрычніка 2009 года ў медыятецы (вул. Кальварыйская, 9, 1 этаж, ауд. 115) прайшоў прагляд прац выкладчыкаў кафедры сацыялогіі БДУ, пад агульнай назвай «Мэта адукацыі: сацыялагічнае ўяўленне», прысвечаны 20-годдзю кафедры сацыялогіі БДУ.
Каманда КВН хімфака "Цукар" заняла 1 месца і выйшла ў фінал міжвузаўскай адкрытай лігі КВЗ.
Адбылася сустрэча рэктара БДУ акадэміка НАН Беларусі Сяргея Абламейкі з маладымі вучонымі БДУ.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ.
Рашэннем Вучонага савета БДУ от 28 верасня 2009 г. прэмія імя У.І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук была прысуджана доктару філасофскіх навук, прафесару кафедры сацыялогіі Альберту Мікалаевічу Елсукову; доктару гістарычных навук, прафесару кафедры сацыялогіі Паўле Пятроўне Украінец; доктару філософскіх навук, прафесару кафедры сацыялогіі Леаніду Аўксенцьевічу Гуцаленка; доктару сацыялагічных навук, прафесару кафедры сацыялогіі Ларысе Грыгараўне Цітарэнка.
Дыплом «Ганаровы прафесар БДУ» ўрачыста ўручаны на пасяджэнні Вучонага савета БДУ акадэміку РАН акадэміку-сакратару Аддзялення грамадскіх навук РАН Вячаславу Сцёпіну.
Студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Аляксандр Кікінев, адзіны з беларусаў, заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе ў вагавай катэгорыі да 74 кг.
Гэтыя спаборніцтвы праходзілі ў дацкім горадзе Хернінг.
29 верасня 2009 г. Адбылася сустрэча з акадэмікам-сакратаром аддзялення грамадскіх навук Расійскай акадэміі навук, ганаровым прафесарам Белдзяржуніверсітэта В.С. Сцёпіным.
Была прачытана лекцыя "Гегель і навука XXI стагоддзя".
Студэнтка II-га курса юрыдычнага факультэта Марыя Есьман стала ўладальніцай трох тытулаў на конкурсе прыгажосці «Міс Інтэркантыненталь-2009».
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана прафесар кафедры ўраўненняў матэматычнай фізікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ доктар фізіка-матэматычных навук Рэгіна Тышкевіч.
Гран-пры VI Міжнароднага фэсту студэнцкіх тэатраў БДУ «Тэатральны куфар-2009» атрымаў спектакль «Зімы не будзе» тэатра «На балконе».
Адбылася сустрэча рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Рамешам Чандэрам.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Сяргей Абламейка ўручыў прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву дыплом «Ганаровы прафесар БДУ».
Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь кіраўніка Рэспублікі Азербайджан.
Геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адзначае 75-годдзе.
Рэктару БДУ акадэміку НАН Беларусі Сяргею Абламейку ў Барселоне ўручаны дыплом акадэміка Іспанскай каралеўскай акадэміі дактароў.
Гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта першага пасляваеннага пятнаццацігоддзя прысвечана кніга «Памяць і слава. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 1945–1961».
Гэта выданне падрыхтавана ў БДУ да 88-годдзя Белдзяржуніверсітэта.
Адбыўся капуснік першакурснікаў хімфака.
Аб’яднаныя каманды трох патокаў "РАДЫЁПЕДЫ", "ПРОСТА ВАНЯ", "КРЫВАСМОКІ" падарылі гледачам цудоўны святочны настрой. Перамагла каманда "РАДЫЁПЕДЫ". На факультэтах прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню заснавання БДУ, у рамках якіх адбылася акцыя «Абнімем родны факультэт».
Так, нягледзячы на холад, на вуліцу выйшлі больш за 150 чалавек і, узяўшыся за рукі, абнялі будынак хімфака…
На факультэце прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню заснавання БДУ, у рамках якіх прайшла акцыя "Абдымем родны факультэт".
Нягледзячы на мароз, на вуліцу вышлі больш за 150 чалавек і, узяўшыся за рукі, абнялі хімфак. Было весела. І самае галоўнае, усім стала зразумела, што незалежна ад курса, усе студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі любяць свой факультэт.
6 - 7 лістапада 2009 г. у Рызе, Латвія, адбылася Міжнародная канферэнцыя "Хімічная адукацыя-2009", у рамках якой абмяркоўваліся сучасны стан і перспектывы развіцця вышэйшай і сярэдняй хімічнай адукацыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
У працы канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Латвіі, Літвы, Эстоніі, Германіі, Чэхіі, Расіі і Беларусі, у тым ліку старшыня навукова-метадычнай камісіі хімічнага факультэта, дацэнт Е. І. Васілеўская. Суаўтарам аднаго з дакладаў на канферэнцыі была студэнтка 5 курса хімічнага факультэта БДУ Т. Ванюк.
Пачаў працу Тыдзень інфармацыйных тэхналогій.
Гэта прэстыжнае міжнароднае мерапрыемства аб’яднае спецыялізаваную выставу «Перспектыўныя тэхналогіі і сістэмы: інфарматыка, тэлекамунікацыі, бяспека» і некалькі міжнародных канферэнцый, прысвечаных інфармацыйнай бяспецы. Навуковыя супрацоўнікі БДУ – вядомыя прадстаўнікі адукацыйнай сеткавай супольнасці і галоўныя ініцыятары першай канферэнцыі IST, якая адбылася яшчэ 7 гадоў таму, прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх пасяджэннях і форумах.
Дэлегацыя прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў і навучальных устаноў штата Нігер Федэральнай рэспублікі Нігерыя на чале з камісарам па адукацыі Саркі Піцерам Сэйлам наведала БДУ.
Адбылася сустрэча з рэктарам акадэмікам Сяргеем Абламейкам. Былі абмеркаваны стан і далейшыя перспектывы супрацоўніцтва. Госці таксама азнаёміліся з фізічным факультэтам Белдзяржуніверсітэта.
Студэнтка першага курса гуманітарнага факультэта БДУ Святлана Вараб’ёва стала першай стыпендыяткай Фонду Марыі Шарапавай ад Беларусі.
Праграма стыпендый была адкрыта ў верасні 2008 гада як сумесная ініцыятыва Фонду Марыі Шарапавай і Праграмы развіцця ААН (ПРААН), з якой тэнісістка супрацоўнічае як Пасол добрай волі.
Прэзентацыі адукацыйных праграм, факультэтаў і інстытутаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта былі прадстаўлены ў Германіі на Міжнароднай адукацыйнай выставе па мовах і культуры «Expolingua – Berlin 2009».
25 лістапада 2009 г. Адбылася сустрэча з прафесарам Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі ў Парыжы Элізабэт Анстэт.
25-26 лістапада 2009 г. у Белдзяржуніверсітэце знаходзіўся з дзелавым візітам дырэктар Інстытута псіхалогіі Расійскай акадэміі навук, член-карэспандэнт РАН А.Л. Жураўлёў.
Адбылася сустрэча кіраўнікоў найбуйнейшых інфармагенцтваў Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Азербайджана, Арменіі са студэнтамі і выкладчыкамі Інстытута журналістыкі БДУ.
Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Лі Ен Су.
Абодва бакі абмеркавалі перспектывы развіцця далейшага супрацоўніцтва БДУ з універсітэтамі Карэі, а спрыяць умацаванню кантактаў будзе і дзейнасць Цэнтра корэезнаўства, які з 1 снежня пачаў дзейнічаць на факультэце міжнародных адносін БДУ.
Адкрытая лекцыя для студэнтаў БДУ «Беларусь – Савет Еўропы: новы вектар адносін» адбылася ў Інстытуце журналістыкі з удзелам кіраўніка Генеральнага дырэктарата па дэмакратыі і палітычных пытанням Савета Еўропы Жана-Луі Ларана.
Урачысты вечар, прымеркаваны да 70-годдзя філалагічнага факультэта, адбыўся ў Ліцэі БДУ.
Сярод ганаровых гасцей – рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, першы намеснік міністра адукацыі нашай краіны Аляксандр Жук. Запрошаны таксама кіраўнікі замежных дыпмісій Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Германіі, Італіі і Кітая.
Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Інстытутам гуманітарнага права і праў чалавека імя Рауля Валенберга Лундскага ўніверсітэта (г. Лунд, Швецыя).
Мемарандум прадугледжвае ўзаемадзеянне ў галіне выдання навучальных дапаможнікаў па міжнародным гуманітарным праве для беларускіх ВНУ, абмен выкладчыкамі, арганізацыю семінараў, партнёрства ў сферы бібліятэчнай справы і па іншых напрамках.
Пераходны кубак рэктара БДУ ў конкурсе «Капуснік-2009» заваявала каманда факультэта радыёфізікі і электронікі.
На другім месцы – філолагі, а на трэцім – каманда механіка-матэматычнага факультэта. Лепшыя групы падтрымкі прызнаны ў біёлагаў і філосафаў; каманда Інстытута журналістыкі ўразіла карпаратыўным стылем; географы – музычным афармленнем; радыёфізікі – жартамі, а ў філолагаў знайшоўся лепшы акцёр – Мікалай Краскоўскі.
Пачаў сваю працу двухдзённы навукова-практычны семінар «Інтэграваныя формы навучання ў галіне фундаментальнай хіміі».
Арганізатарамі яго сумесна з БДУ выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Маскоўскае бюро Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
Дамову аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Ніжагародскім дзяржаўным універсітэтам імя М.І. Лабачэўскага падпісалі іх рэктары: акадэмік Сяргей Абламейка і прафесар Яўген Чупруноў.
Дамова прадугледжвае абмен студэнтамі, аспірантамі, дактарантамі для навучання, стажыроўкі і навучальнай практыкі, арганізацыю сумесных даследаванняў, канферэнцый, семінараў.
Аўтарызаваны навучальны цэнтр вядомага сусветнага вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання – кампаніі D-Link адкрыўся на факультэце радыёфізікі і электронікі БДУ.
На яго базе праводзяцца абавязковыя і факультатыўныя заняткі са студэнтамі БДУ. З 2010 гада пачалася падрыхтоўка сертыфікаваных D-Link спецыялістаў па камп’ютарных сетках.
За вялікі ўнёсак у будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ордэнам Дружбы Расійскай Федэрацыі быў узнагароджаны рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка.
Высокая ўзнагарода была ўручана Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Урачыстая цырымонія адбылася ў Крамлі пасля пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое было прымеркавана да 10-годдзя падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Сустрэча рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Марыянам Серваткай вырашыла магчымасць запрасіць у БДУ выкладчыка славацкай мовы са Славакіі.
Ва ўніверсітэце ў Прэшаве (Славакія) ужо працуе беларускі выкладчык і вядзецца навучанне беларускай мове.
Шэсць музычных каманд былі адзначаны дыпламамі і ўзнагародамі рок-фэсту «Такія пернікі», арганізаванага Упраўленнем па справах культуры БДУ пры падтрымцы музычнай кампаніі «BOOM».
Памятны знак Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі «За заслугі ў арганізацыі касмічнай дзейнасці» ўручыў у Мінску рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку начальнік зводнага ўпраўлення арганізацыі касмічнай дзейнасці Раскосмаса Юрый Макараў.
Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж БДУ і Вавілонскім універсітэтам (Ірак) падпісаны рэктарам акадэмікам Сяргеем Абламейкам, а з іракскага боку – дэканам педагагічнага каледжа імя Ебен Хауапа доктар Луаі Аль-Свідзі.
Мемарандум накіраваны на развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і тэхналогій, у тым ліку прадугледжваецца абмен выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі, выкананне сумесных даследаванняў і праектаў, арганізацыю семінараў і канферэнцый.
Каманда студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ заняла другое месца на III Міжнародным турніры па міні-футболе «Кубак будучых дыпламатаў».
Акрамя таго, член каманды БДУ Арсеній Цюцюннік названы «Лепшым форвардам». Усяго ў турніры ўдзельнічала 11 каманд з Украіны і Беларусі.
Гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў рок-фэсту «Такія пернікі» адбыліся ў Мінскім клубе «Акварыум».
Журы фэсту ўзначаліў лідар групы «Палац», вакаліст, гітарыст і аранжыроўшчык Алег Хаменка.
Дзве імянныя аўдыторыі адкрыў Інстытут журналістыкі БДУ: прафесараў Рыгора Булацкага і Барыса Стральцова.
У 2010 г. ажыццяўляецца 40-ы выпуск спецыялістаў па эканамічнай тэорыі.
Спецыяльнасць: 1–25 01 01 – Эканамічная тэорыя. Кваліфікація: Эканаміст. Выкладчык эканамічных дысцыплін. Спецыялізацыі: 1) Эканамічная палітыка (Інстытуцыянальная эканоміка); 2) Гісторыя эканамічных вучэнняў; 3) Эканоміка сусветнай гаспадаркі (Палітэканомія глабальных праектаў); 4) Эканамічныя праблемы навукова-технічнага развіцця.