Факультэт ажыццяўляе перападрыхтоўку выпускнікоў факультэтаў прыродазнаўчанавуковага профілю па спецыяльнасцях «эканамічная кібернетыка» і «інфарматыка»,
Адбыўся мітынг прафсаюзаў на пл. Свабоды ў Мінску, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.
Аб’яўлены конкурс на атрыманне гранта ў «Сорасаўскай праграме», прызначаны для падтрымкі найлепшых выкладчыкаў вышэйшай школы.
Об’яўлены конкурс на лепшую фатаграфію і лепшую публікацыю ў БУ, прысвечаную 50-годдзю Перамогі.
У БДУ ў аспірантуры вучацца 390 чалавек, 260 на дзённай форме, 130 завочна.
28—29 сакавіка. Прайшоў Рэспубліканскі семінар – практыкум работнікаў прафесійна – тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў «Арганізацыя вольнага часу навучэнцаў і студэнтаў у інтэрнатах як складнік навукова – выхаваўчага працэсу навучальнай установы».
красавік 1995 г. — падпісана пагадненне паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Інстытутам міжнароднага публічнага і прыватнага права імені Т. Асера (Нідерланды).
Спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў па прыкладной матэматыцы рэарганізаваны ў спецыяльны факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій.
Факультэту прыкладной матэматыкі БДУ споўнілася 25 гадоў з дня адкрыцця.
Працуе 14 прафесараў і дактароў навук, 79 дацэнтаў і кандыдатаў навук.
На факультэце прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі адбылася студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 50-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Рэктары БДУ і МДУ імя М. В. Ламаносава падпісалі дагавор аб навуковым, навучальным і культурным супрацоўніцтве.
Нарадзілася прафесар, доктар філалагічных навук Таццяна Мікалаеўна Валынец.
Сфера навуковых інтарэсаў Таццяны Мікалаеўны: функцыянальная граматыка, словаўтварэнне, лінгвістычныя праблемы перакладу, пытанні моўнага навучання ў пачатковай і сярэдняй школе.
16—19 мая. Выстава – семінар «Інфарматыка – 95».
На факультэце радыёфізікі і электронікі прайшоў 2 тур алімпіяды па інфарматыцы сярод выпускнікоў сярэднеадукацыйных школ рэспублікі.
15—17 чэрвеня. Выстава – семінар ў БДУ «Беларусь. Адукацыя – 95»
21—31 жніўня. Ансамбль БДУ «Неруш» прадставіў Беларусь на 5 міжнародным фестывалі ў Егіпце.
Герой «Маладой гвардыі» Георгій Аруцюнян пабываў у гасцях у студэнтаў універсітэта.
З першых дзён існавання факультэта МА пачала сваю працу кафедра германскіх моў, якая ажыццяўляе іншамоўную падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі на аддзяленнях "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "сусветная эканоміка", "менеджмент у сферы міжнароднага турызму", "мытная справа".
На кафедры германскіх моў забяспечваюцца дзве спецыялізацыі: германскія мовы - нямецкая і шведская; славянскія мовы - польская.
На геафаку пры кафедры геаграфіі замежных краін адкрыта новая спецыяльнасць «Дэмаграфія».
Студэнтамі БДУ сталі 4.700 абітурыентаў, з іх 890 – завочна.
2000 першакурснікаў прыступілі да заняткаў 1 верасня.
13—14 кастрычніка. Адбыўся першы адкрыты турнір па брыджы «Кубак Універсітэта».
16—19 кастрычніка. У Мінску прайшла першая міжнародная канферэнцыя «Узаемадзеянне промняў з цвёрдым целам», арганізаваная БДУ і НАН.
Удзельнічала 100 чалавек, 25 з замежжа. БУ. — 1995. — 14 снежня — № 18.
Прафесар А. І. Зелянкоў узнагароджаны прэміяй У. І. Пічэты за цыкл работ па філасофіі і метадалогіі навукі.
Адкрыты факультэт міжнародных адносін, дэкан доктар гістарычных навук, прафесар А. В. Шарапау.
18—22 снежня. Навукова–тэхнічная канферэнцыя з ўдзелам замежных спецыялістаў «Сучасныя метады апрацоўкі сігналаў у сістэме вымярэння, кантролю, дыягностыкі і кіравання».
Кафедра міжнародных адносін створана 25 снежня 1995 г.
Кафедра ўсходніх моў была створана ў 1996 г.
На гістарычным факультэце прайшла навуковая канферэнцыя «М.М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-годдзя навукоўца)», праведзеная сумесна з Беларускім інстытутам дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы.
Кафедра дыпламатычнай і консульскай службы створана на факультэце міжнародных адносін 1 верасня 1996 г.
На кафедру былі ўскладзены абавязкі па падрыхтоўцы студэнтаў у галіне дыпламатыі, дыпламатычнай перапіскі, консульскай службы, дыпламатычнага пратаколу і этыкету.
У актавай зале філалагічнага факультэта прайшоў спектакль-канцэрт «Люблю тебя сейчас…» па кнізе М. Владзі «Владимир, или Прерванный полет» і па творах У. Высоцкага.
Па запрашэнні адміністрацыі БДУ універсітэт наведала моладзевая дэлегацыя Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.
Рэктарат і Студэнцкі саюз МДУ павіншавалі студэнтаў БДУ са стварэннем моладзевай арганізацыі – Студэнцкага саюза БДУ.
У актавай зале філалагічнага факультэта БДУ прайшоў студэнцкі фэст бардаўскай песні.
Открыта кафедра социальной коммуникации
верасень 1997 Адкрыта аддзяленне інфармацыі і каммунікацыі. Агульнаўніверсітэцкая кафедра філасофіі і метадалогіі навукі ўвайшла ў склад ФЭФа.
кастрычнік 1997 г. — створаны Інфармацыйна-аналітычны цэнтр ФМА.
2 кастрычніка 1997 г. — адбылося адкрыццё новага будынка факультэта міжнародных адносін па вул. Акадэмічнай, 25.
У 1998 годзе на кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў была адкрыта спецыялізацыя «Камп’ютарная матэматыка».
У 1998 г. геаграфічны факультэт узначаліў І.І. Пірожнік, эканамгеограф, доктар геаграфічных навук, прафесар.
Рэктарам Белдзяржуніверсітэта зацверджаны новыя ўніверсітэцкія навучальныя планы ўсіх спецыяльнасцей факультэтаў, якія маюць адзіную метадалагічную аснову.
Ажыццёўлены пераход на 34 тыдні тэарэтычнага навучання ў вучэбным годзе (па 17 у кожным семестры) замест 35 тыдняў па навучальных планах, якія дзейнічалі раней.
Створана кафедра сацыялогіі журналістыкі.
Мінімальная стыпендыя для студэнтаў ФПМІ і мехмата склала 4500, а для навучэнцаў іншых факультэтаў – 3600.
Кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі створана 27 мая 1998 г.
Загадчык кафедры: Саянкова Людміла Пятроўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Колькасць выкладчыкаў: 11, з іх прафесараў – 2, дацэнтаў – 5.
Створана кафедра перыядычнага друку.
Створана кафедра перыядычнага друку. Загадчык кафедры: Аляксандр Свораб, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Колькасць выкладчыкаў: 9, з іх дацэнтаў – 3.
Адчынілася бібліятэка факультэта міжнародных адносін.
У дворыку ўніверсітэта ўстаноўлены помнік Францыску Скарыне.
1999 г. — у рамках студэнцкай лабараторыі "Гісторыя ЮНЕСКА" пачалася распрацоўка праекта "Міжнародныя аспекты дзейнасці Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА" (выдадзены два нумары інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня "Беларусь і ЮНЕСКА")
За 1966-1999 гг. аддзяленне палітычнай эканоміі падрыхтавала 869 спецыялістаў с вышэйшай эканамічнай адукацыяй.
З іх 135 спецыялістаў для краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерікі, 11 – для краін Балтіі, 49 – для краін СНД.
Кафедра эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі створана 1 сакавіка 1999 г.
Колькасць выкладчыкаў: 3 прафесары, 7 дацэнтаў, 6 старшых выкладчыкаў, 9 выкладчыкаў, 2 асістэнты (з іх 2 дактары фізіка-матэматычных навук, 1 доктар эканамічных навук, 6 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук, 1 кандыдат эканамічных навук)
Утварыўся факультэт філасофіі і сацыяльных навук
Колькасць кафедраў: 5; колькасць выкладчыкаў: больш за 110, у тым ліку акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, 16 дактароў навук, 50 дацэнтаў.
Рашэннем Вучонага савета БДУ створаны эканамічны факультэт як самастойнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У г. Эйндховен адбыліся фінальныя камандныя спаборніцтвы чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў сезона 1998/99 гг.
Усяго ў фінальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 62 каманды. Каманда Беларусі патрапіла ў кваліфікацыйную намінацыю лепшых студэнцкіх каманд свету па праграмаванні і прадэманстравала сучасны ўзровень і высокую якасць падрыхтоўкі спецыялістаў у вобласці праграмавання.
Створана кафедра тэхналогій камунікацыі.
Загадчык кафедры: Вашкевіч Віталь Рамуальдавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Колькасць выкладчыкаў: 7, з іх дацэнтаў – 3.
Кафедра банкаўскай і фінансавой эканомікі створана 31 мая 1999 г. Кафедра банкаўскай і фінансавой эканомікі створана 31 мая 1999 г.
Колькасць выкладчыкаў. На кафедры працуюць 2 прафесары, 4 дацэнты, 3 старшыя выкладчыкі, 3 выкладчыкі, а таксама для чытання шэрагу курсаў запрашаюцца спецыялісты з Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і камерцыйных банкаў.
Першы выпуск студэнтаў аддзялення псіхалогіі.
Кафедра менеджменту была створана 1 верасня 1999 года на базе кафедры эканамічных навук філасофска-эканамічнага факультэта.
С 1 лістапада 1999 года кафедру менеджменту ўзначаліў доктар тэхнічных навук, прафесар Б.Н.Паньшын.
У Санкт-Пецярбургу тры каманды студэнтаў ФПМІ прынялі ўдзел у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў.
Нашы каманды выступілі паспяхова, заняўшы другое месца (студэнты Міхневіч Іван, Сцепанцоў Сяргей, Танковіч Уладзімір), восьмае і трыццаць сёмае месцы. Усяго ў паўфінале ўдзельнічалі 84 каманды. Каманда Белдзяржуніверсітэта выйшла ў фінал каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні.
Адкрыўся Клуб аўтарскай песні.
У актавай зале ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейных дзён ФПМІ, на якім прысутнічалі студэнты і супрацоўнікі факультэта, прадстаўнікі рэктарата, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, іншых ВНУ, прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь.
Кафедра мытнай справы створана на факультэце міжнародных адносін у жніўні 2000 г.
Першым загадчыкам кафедры стаў кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. Н. Сіроцкі.
Кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай як самастойнае структурное падраздзяленне БДУ была створана ў 1971 г.
Неабходнасць яе стварэння была прадыктавана рэзкім павелічэннем колькасці замежных навучэнцаў, якія прыехалі на навучанне ў БДУ. Да 2000 г. кафедра была агульнаўніверсітэцкай, а потым увайшла в састаў факультэта міжнародных адносін.
Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права створана ў верасні 2000 г. шляхам выдзялення з кафедры міжнароднага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
кастрычнік 2000 г. — упершыню праведзены студэнцкія Дыпламатычныя чытанні, прысвечаныя Дню адукацыі ФМА.
Факультэт міжнародных адносін адзначыў свой пяцігадовы юбілей.
Для гасцей і гаспадароў свята ў канцэртнай зале «Мінск» адбыўся канцэрт расійскага гурта «Рондо».
Канцэртную праграму ў сувязі з 20-годдзем творчай дзейнасці прадставіў на суд гледачоў Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш».
За вялікі ўнёсак у прапаганду беларускай культуры за мяжой творчы калектыў БДУ быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У Мінску пачынае працу радыёстанцыя "Unistar Радыё БДУ".
Гэта першы сумесны беларуска-нямецкі медыйны праект. Новая радыёстанцыя пачала вяшчаць на частаце 99,5 FM.
Кафедра менеджменту і арганізацыі аховы здароўя створана ў 2001 г.
Мэта стварэння – прыцягнуць вядучых спецыялістаў, якія працуюць у сацыяльнай сферы, і выкладчыкаў да распрацоўкі і чытання курсаў, прысвечаных праблемам развіцця і рэфармавання сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь, да падрыхтоўкі эфектыўных менеджараў – эканамістаў сістэмы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны.
Кафедра міжнароднага турызму прыняла актыўны ўдзел ў распрацоўцы нацыянальных праграм развіцця турызму на 2001—2005 гг. і 2006—2010 гг.
Важнай падзеяй для студэнтаў і супрацоўнікаў геаграфічнага факультэта стала завяршэнне реканструкцыі навучальнага корпуса ў 2001 годзе.
Факультэт атрымаў цудоўныя аўдыторыі, кабінеты для навуковай і навучальнай працы, сучасныя лабараторыі, узноўлена аранжарэя, створана геалагічная алея, якая з’яўляецца не толькі ўпрыгожаннем факультэта, але і цудоўным навучальным дапаможнікам.
Першае пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі прайшло пасля падпісання адпаведнага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі (№ 71 ад 8.02.2001).
Савет рэктараў ВНУ створаны для выпрацоўкі рэкамендацый па пытаннях адукацыі, развіцця навукі і паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы вышэйшай школы.
Фундаментальная бібліятэка БДУ сумесна з бібліятэкай універсітэта г. Аснабрук – Osnabrück (Германія), інфармацыйным цэнтрам Інстытута імя Гётэ правялі семінар «Электронная бібліятэка: выданне, замова і дастаўка электронных дакументаў».
Створана кафедра філасофіі культуры ў выніку рэарганізацыі кафедры гісторыі філасофіі і культуры і кафедры этыкі і рэлігіязнаўства.
Адбылося пашыранае пасяджэнне Вучонага савета ўніверсітэта і членаў Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі.
У павестцы дня: рэалізацыя пераходу да шматступеннай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у БДУ.
Пры плане прыёму ў 1850 чалавек было пададзена 6387 заяў ад абітурыентаў.
Самы вялікі конкурс – на спецыяльнасці «Сучасная англійская мова і літаратура» – больш за 10 чалавек на месца. Сярэдні бал атэстата залічаных на першы курс студэнтаў склаў 4,77.
Кафедра медыка-сацыяльнай работы і медыцынскай псіхалогіі была створана ў верасні 2001 года.
В 2005 годзе кафедра была перайменавана ў кафедру агульнай і клінічнай псіхалогіі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў по дзвюх спецыяльнасцях: «псіхалогія» і «сацыяльная работа». Кафедра з’яўляецца выпускаючай по дзвюх згаданых спецыяльнасцях.
Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей заснавна ў верасні 2001 г. у выніку пераўтварэння кафедры англійскай мовы.
З 1 верасня 2001 г. адкрыта спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства", па якой кафедра ўсходніх моў з’яўляецца выпускаючай.
На кафедры дзейнічае аспірантура по спецыяльнасці 10.02.19 — тэорыя мовы.
На вуліцы Ленінградскай адкрыўся корпус геаграфічнага факультэта, які быў пабудаваны яшчэ ў далёкім 1927 годзе.
Будынак адрэстаўравалі, захаваўшы архітэктурны малюнак, і перадалі сімвалічны ключ прадстаўнікам студэнцкага калектыву.
На факультэце міжнародных адносін пасля падзелу кафедры рамана-германскіх моў на дзве самастойныя створана кафедра раманскіх моў.
Кафедра забяспечвае моўную падрыхтоўку па спецыяльнасцях «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «сусветная эканоміка», «менеджмент», «мытная справа», «лінгвакраіназнаўства».
У БДУ прыехалі прадстаўнікі Маскоўскага, Кіеўскага і Новасібірскага ўніверсітэтаў.
Мэта – азнаямленне з навукова-вытворчай базай БДУ.
У гонар 80-годдзя вядучай ВНУ краіны прайшлі юбілейныя навуковыя чытанні.
У 2001 годзе БДУ і яго 9 вытворчых прадпрыемстваў удзельнічалі ў выкананні заданняў па 19 дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах, па 37 праектах фундаментальных даследаванняў і па 17 міжвузаўскіх.
На пляцоўцы каля Палаца спорту прайшоў студэнцкі кірмаш, прымеркаваны да 80-годдзя БДУ.
Выступілі: каманды КВЗ, журналісты радыё «Юністар-БДУ», студыя пластыкі ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Д. Карэнкі.
Тры каманды БДУ, у складзе якіх студэнты ФПМІ, прынялі ўдзел у паўфінале каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў Усходне-Еўрапейскага рэгіёна (г. Санкт-Пецярбург).
Каманда БДУ у трэці раз атрымала права прымаць удзел у фінальных спаборніцтвах каманднага чэмпіянату свету сезона 2001/2002 г., які адбываўся на Гаваях, ЗША. (Арх. ФПМІ)
27 снежня падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж ФПМІ БДУ і прадпрыемствам «ЭПАМ Сістэмз».
Дагавор прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, скіраванае на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў і магістрантаў, а таксама перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікаціі спецыялістаў у дадзенай галіне. (Архіў ФПМІ)
У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыта новая навучальная спецыяльнасць “камп’ютарная бяспека”.
Падрыхтоўка спецыялістаў павінна ажыццяўляцца на двух факультэтах: факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і факультэце радыёфізікі і электронікі. (Архіў ФПМІ)
У 2002 годзе лабораторыю «Крытык» узначалілі выкладчыкі кафедры, дацэнты Н.В. Кузьміч і У.А. Капцаў.
Чарговы выпуск альманаха «Аўтограф» упершыню выйшаў у электронной версіі.
Створана навучальная лабараторыя сістэмнага адміністравання і сеткавых тэхналогій і навучальны кабінет інфармацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыі, які забяспечвае правядзенне навучальнай, метадычнай і выхаваўчай працы.
Кабінет і лабараторыя з’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі ФПМІ.
Выйшаў першы нумар газеты «ФПМы», органа студэнцкага савета інтэрната №6.
Газета друкуе матэрыялы аб жыцці студэнтаў нашага факультэта. (Архіў ФПМІ)
Адкрылася навучальна-даследчая лабараторыя пры факультэце радыёфізікі і электронікі.
Фінансавая падтрымка – «Канструктарскае бюро спецыяльнай тэхнікі» БДУ.
На геаграфічным факультэце адкрылася фотавыстава «Змены», прысвечаная мінуламу і сучаснаму дзяржавы Ізраіль.
Адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Тэхналагічнага цэнтра НРТ (Навучальныя Рэсурсы і Тэхналагічны трэнінг) у Міжнародным гуманітарным інстытуце БДУ.
НРТ быў заснаваны ў 1880 годдзе ў Санкт-Пецярбургу як Супольнасць рамеснай працы для навучання яўрэйскай моладзі сельскагаспадарчаму і рамеснаму майстэрству.
Як структурнае падраздзяленне БДУ кафедра тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомік утворана ў 1940 г., з 1972 по 1991 гг. – кафедра палітычнай экономіі гуманітарных факультэтаў, з 1991 г. – кафедра эканамічных навук, з мая 2002 г. – кафедра тэарэтычнай і інстытуцыянальнай экономікі.
чэрвень-жнівень 2002 г. — Арганізавана першая замежная стажыроўка студэнтаў аддзялення міжнароднага турызму ў гасцінічным турысцкім комплексе Турцыі.
чэрвень 2002 Першы выпуск студэнтаў спецыяльнасці "інфармацыя і камунікацыя".
Да 1 верасня 2002 года ў інтэрнаце №6, дзе кампактна пражываюць больш за палову ўсіх студэнтаў ФПМІ, створана разгалінаваная прафесійная камп’ютарная сетка.
Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь практычна реалізаваны праект, згодна з якім усе жылыя пакоі і два навучальныя камп’ютарныя класы інтэрната звязаныя паміж сабой адзінай сеткай і маюць аддалены доступ у лакальную камп’ютарную сетку факультэта. Наяўнасць выхаду ў Інтэрнэт значна пашырае магчымасці дадзенай камп’ютарнай сеткі. Стварэнне камп’ютарнай сеткі спрыяе павышэнню якасці навучальнага працэсу, стымулюе творчую актыўнасць студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама стварае ўмовы для навучання і плённай самастойнай працы, адпаведныя ўзроўню вядучых універсітэтаў свету. (Архіў ФПМІ)
29 верасня ў актавай зале Ліцэя БДУ адбылося ўручэнне дыплома ганаровага доктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта лаўрэату Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі, віцэ-презідэнту РАН, ганароваму грамадзяніну горада Мінска Жарэсу Іванавічу Алфёраву.
(«Беларускі ўніверсітэт»)
На ФПМІ распачаты сумесны беларуска-нямецкі праект па арганізацыі ў Белдзяржуніверсітэце навучальнай спецыяльнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі, умовамі навучання і праграмамі дысцыплін спецыяльнасці “камп’ютарная інжынерыя” ўніверсітэта г. Мангейм, Германія.
Праект атрымаў падтрымку фонду DAAD у межах напрамку «Трансфер нямецкіх тэхналогій». У выніку выканання праекта ў Белдзяржуніверсітэце будуць створаны ўмовы для навучання беларускіх студэнтаў з мэтай атрымання афіцыйнага нямецкага дыплома ўніверсітэта г. Мангейм па спецыяльнасці “камп’ютарная інжынерыя”. Падобны праект ажыццяўляецца ўпершыню на тэрыторыі краін былога Савецкага Саюза. Праект праводзіцца пад патранажам Пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь. Выкананне праекта ажыццяўляецца сумесна з НАН Беларусі. (Архіў ФПМІ)
Команды БДУ (Заходні рэгіён), якія складаліся са студэнтаў ФПМІ, прынялі ўдзел у паўфінале каманднага Чемпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў у Санкт-Пецярбургу.
Каманда БДУ заваявала права ўдзельнічаць у фінальных спаборніцтвах чэмпіянату свету (сезон 2002/2003 г., Лос-Анджэлес, США). (Архіў ФПМІ)
На фасадзе галоўнага корпуса ўніверсітэта ўстаноўлены Герб Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
(«Беларускі ўніверсітэт»)
Адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці акадэміка АН БССР доктара фізіка-матэматычных навук прафесара Уладзіміра Іванавіча Крылова. З 1957 па 1975 год ён працаваў на створанай ім кафедры вылічальнай матэматыкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Яму належыць вялікая роля ў арганізацыі факультэта прыкладнай матэматыкі БДУ.
24 лютага 2003 года на пасаду загадчыка кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі абраны Яравенка Валерый Аляксандравіч – прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук. На гэтай пасадзе працуе па цяперашні час.
БДУ наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка.
Прэзідэнт сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта, адказаў на шматлікія пытанні.
Навуковаму калектыву ў складзе: Ю. С. Харын (ФПМІ БДУ), С. У. Абламейка, В. П. Старавойтаў, А. В. Тузікаў (АІПІ НАНБ), Р. Х. Садыхаў (БДУІР) прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне прыродазнаўчых навук за цыкл прац «Распазнаванне
Навуковаму калектыву ў складзе: Ю. С. Харын (ФПМІ БДУ), С. У. Абламейка, В. П. Старавойтаў, А. В. Тузікаў (АІПІ НАНБ), Р. Х. Садыхаў (БДУІР) прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне прыродазнаўчых навук за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычніх дадзеных і лічбавых малюнкаў». (Архіў ФПМІ)
чэрвень 2003 г. — кафедрай міжнароднага турызму ФМА сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі праведзены міжнародны навукова-метадычны семінар "Забеспячэннее ўстойлівага развіцця экалагічнага турызму".
Ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта был створаны на базе ваеннай кафедры БДУ ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь от 11 чэрв. 2003 года № 775.
БДУ наведаў вядомы расійскі акадэмік С. Капіца.
На сустрэчы акадэміка з рэктарам і выкладчыкамі БДУ абмяркоўваліся праблемы супрацоўніцтва вядучых універсітэтаў Беларусі і Расіі.
ХХ-я Міжнародная мінералагічная выстава «Каменная казка» прысвечана 30-годдзю кафедры землеўладання.
На выставе былі прадстаўлены аўтарскія калекцыі з Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2003 гада № 520 рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прызначаны Стражаў Васіль Іванавіч.
В.І. Стражаў скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР, доктар фізіка-матэматычных навук. Стражаў В.І. – вядомы спецыяліст у вобласці тэарэтычнай фізікі, з 1979 гада з’яўляецца прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар звыш за 140 навуковых прац, у тым ліку чатырох манаграфій у вобласці тэарэтычнай фізікі.
Выпрацоўка эфектыўных метадаў ідэнтыфікацыі і вызначэнне адпаведнасці якасці харчовых прадуктаў – асноўная тэма міжнароднай навуковай канферэнцыі па праблемах малекулярнай біялогіі і геннай інжынерыі.
У БДУ створана лепшая навукова-метадычная база, на аснове якой распрацаваны новыя метады вызначэння сапраўднасці прадуктаў.
16 снежня 2003 г. — на базе кафедры усходніх моў пры садзеянні Пасольства КНР адкрыты Рэспубліканскі цэнтр кітаязнаўства "Іерогліф"
Подписан договор о сотрудничестве между ФПМИ Белорусского государственного университета и ФПМИ Технического университета (София, Болгария).
Дагавор прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне сучасных камп’ютарных тэхналогій, метадаў аптымізацыі, даследавання аперацый тэорыі графаў, тэорыі аптымальнага кіравання і іх прымянення ў эканоміцы, вытворчасці, камп’ютарным мадэляванні. (Архіў ФПМІ)
Споўнілася 5 гадоў з дня пачатку працы вочна-завочной школы па матэматыцы і інфарматыцы Белдзяржуніверсітэта пры факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і факультэце павышэння кваліфікацыі па прыкладной матэматыцы і ЭВМ.
За гэты час у школе прайшлі навучанне больш за 20 тысяч навучэнцаў з Беларусі і краін СНД. Школа ажыццяўляе навучанне вучняў 5-11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў па трох спецыяльнасцях: матэматыка, інфарматыка і фізіка. Навучанне вядзецца па вочна-завочнай, завочнай і дыстанцыйнай сістэме на двух узроўнях: базавы курс і факультатыўный курс. У распрацоўцы метадычных указанняў і кантрольных работ удзельнічаюць найбольш кваліфікаваныя выкладчыкі факультэта, якія маюць вопыт працы са школьнікамі. Да працы далучаюцца таксама студэнты ФПМІ. (Архіў ФПМІ)
Адбылася сустрэча студэнцкага актыву з дэпутатамі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. («ФПМы»)
Створаны Гуманітарны факультэт.
май 2004 г. — адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж факультэтам міжнародных адносін БДУ і Інстытутам міжнародных даследаванняў Вроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча)
На базе БДУ адбыўся «Дзень кар’ернага росту» для студэнтаў ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасцях, Саюзаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі.
Гэта першае спецыялізаванае мерапрыемства, якое дазволіла пазнаёміцца, наладзіць супрацоўніцтва студэнтам і маладым спецыялістам.
Прарэктарам БДУ па адукацыйных інавацыях і інфармацыйных тэхналогіях прызначаны дэкан ФПМІ загадчык кафедры вылічальнай матэматыкі дацэнт П. А. Мандрык. («Беларускі ўніверсітэт»)
У зале Вучонага Савета БДУ адбылося ўручэнне ўзнагарод Лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Нагрудныя знакі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў» уручаны пераможцам Міжнародной студэнцкай алімпіяды па матэматыцы студэнтам ФПМІ Дзмітрыю Дудко, Максіму Жыховічу, Давіду Змейкаву, Сяргею Маркоўскаму, Мікіту Селінгеру, Аляксандру Уснічу, а таксама выпускнікам 2004 года Дзмітрыю Бадзягіну, Яўгену Зорыну, Трафіму Ласаму і Івану Лосеву. Пасведчанне Лаўрэата фонду за высокія паказчыкі ў навучальна-пазнавальнай дзейнасці ўручана студэнту ФПМІ Івану Мяцельскаму. Грашовымі прэміямі ўзнагароджаны пераможцы Республіканскай студэнцкай алімпіяды па інфарматыцы студэнты ФПМІ Яўген Ганчар, Аляксей Данчанка, Іван Заўгароднеў, Ігар Зубчонак, Аляксей Кіркоўскі, а таксама пераможцы Республіканской студэнцкай алімпіяды по матэматыцы студэнты ФПМІ Сяргей Кацуба, Уладзімір Колбун, Арцём Кохан і Алена Пірутка. (Архіў ФПМІ)
Кафедра агульнанавуковых дысцыплін створана 1 кастрычніка 2004 года.
Выконваць абавязкі загадчыка кафедры прызначана была дацэнт Бабіцкая Л.Б.
кастрычнік 2004 г. — калектыў кафедры міжнароднага турызму стаў дыпламантам II Рэспубліканскага турысцкага конкурсу "Спазнай Беларусь" у намінацыі "За дасягненні ў сферы падрыхтоўкі кадраў для туріндустрыі".
Студэнты хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сталі прызёрамі Міжнароднай алімпіяды па хіміі сярод студэнтаў вядучых ВНУ краін СНД.
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і навукі паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Латвійскім універсітэтам падпісана ў Рызе.
"Дрэва дружбы" з’явілася ў Студэнцкім гарадку БДУ.
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам стратэгічных даследаванняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Турція і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.
Супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца праз сумесныя даследчыя праграмы, публікацыі, абмен спецыялістамі. Гэта павінна спрыяць развіццю двухбаковых кантактаў у навукова-даследчай сфере. («Беларускі ўніверсітэт»)