Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 80.
Універсітэт сумесна з Інстытутам гісторыі АН БССР і Мінскай секцыяй ветэранаў вайны правёў навукова-тэарэтычную канферэнцыю, прысвечаную 40-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Універсітэт стаў цэнтрам правядзення міжвузаўскага фестывалю ваенна-патрыятычнай песні.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 106.
У 1985 г. доктарскія дысертацыі абаранілі 6 чалавек: Ю. Е. Івонін, А. І. Яновіч, Л. Н. Гуцаленка, Е. Г. Радкевіч, А. Н. Елсукоў.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 114.
У студэнцкім клубе пастаянна працавала 13 самадзейных калектываў, 7 з іх мелі ганаровае званне «народны».
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 108.
Студэнт механіка-матэматычнага факультэта Ю. Дракахруст за работу «Ацэнка колькасці класаў тораў спецыяльнай артаганальной групы» ўзнагароджаны медалём АН СССР і грашовай прэміяй.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 40.
Інтэрнат № 7 узнагароджаны дыпломам УЦСПС і ЦК УЛКСМ, у якім адзначаны поспехі ў выхаваўчай, культурна-масавай, фізкультурна-аздараўляльнай рабоце сярод студэнтаў.
БУ. 1986. 31 жн. На ўсіх трох формах навучання да заняткаў прыступілі 14 566 студэнтаў.
Справаздача БДУ за 1984/85 навуч. г. С. 6.
1985/86 навуч. г. На 9 факультэтах універсітэта займаліся 950 студэнтаў з 81 краіны.
БУ. 1986. 20 лістап.
Адбылася партыйная канферэнцыя ўніверсітэта.
Сакратар ЦК прафсаюза работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў Ю. Г. Нікіфараў уручыў калектыву ўніверсітэта пераходны Чырвоны сцяг за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве 1985 г. БУ. 1986. 20 лют.
За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў медалём «За працоўную адзнаку» ўзнагароджаны сакратар камітэта камсамола А. У. Казулін.
БУ. 1986. 6 крас.
Адбыўся злёт выдатнікаў навукі.
БУ. 1986. 20 сак.
Нумар «БУ» ад 17 красавіка ўсе свае матэрыялы прысвяціў 10-гадоваму юбілею факультэта радыёфізікі і электронікі.
БУ. 1986. 17 крас.
Ва ўніверсітэце прайшла II Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя на тэму «Актуальныя праблемы педагогікі вышэйшай школы».
БУ. 1986. 22 мая.
15—19 мая. Народный ансамбль танца «Крыжачок» выступіў з канцэртнай праграмай перад студэнтамі Львоўскага ўніверсітэта.
БУ. 1986. 22 мая.
Калектыў кафедры рускай мовы пералічыў прэмію, атрыманую за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве, у фонд пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Універсітэт наведаў міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР Г. А. Ягадзін.
БУ. 1986.12 чэрв.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны найбольш актыўныя ўдзельнікі і арганізатары студэнцкіх будаўнічых атрадаў.
Сярод іх 5 прадстаўнікоў універсітэта: ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ўзнагароджаны М. Р. Прыгодзіч; медалём «За працоўную доблесць» — І. Р. Варэнчыкаў, І. В. Шарашкіна; медалём «За працоўную адзнаку» — І. І. Крыштан, Л. В. Панчанка. БУ. 1986. 31 жн.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі ўзнагароджаны рэктар універсітэта Л. І. Кісялеўскі; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга— В. Г. Ціхіня і П. П. Шуба; ордэнам Дружбы народаў — В. С. Стэпін; ордэнам «Знак Гонару» — Э. М. Шпілеўскі, Н. І. Юрчук; медалём «За працоўную доблесць» — А. С. Каспяровіч, В. І. Карзюк; медалём «За працоўную адзнаку» — Е. С. Варапай, С. Г. Мулярчік, Е. В. Петушкова, О. І. Ханкевіч, А. С. Шыбут.
БУ. 1986. 9 кастр.
Адбылася XXVII Справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя ўніверсітэта.
Старшынёй прафкама супрацоўнікаў абраны дац. В. М. Анішчык. БУ. 1986. 13 лістап.
На кафедры гісторыі СССР дасавецкага перыяду праведзены першы калёквіум на тэму «Сацыяльна-эканамічныя перадумовы Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі» з удзелам навукоўцаў Масквы, Ленінграда, а таксама ГДР і КНР.
БУ. 1986. 27 лістап.
Адбылася XXXII Справаздачна-выбарная камсамольская канферэнцыя ўніверсітэта.
БУ. 1986. 20 лістап.
1986/87 навуч. г. Ва ўніверсітэце11 факультэтаў. На завочным факультэце 8 аддзяленняў.
праваздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 3.
1986/87 навуч. г. На ВА «Інтэграл», а таксама ў інстытутах АН БССР: цепла- і масаабмену, фізікі, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, ядзернай энергетыкі, тэхнічнай кібернетыкі, геалогіі і геафізікі працавалі філіялы чатырох факультэтаў БДУ.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 85.
1986/87 навуч. г. Ва ўніверсітэце падрыхтаваны 1 майстар міжнароднага класа, 4 майстры спорту СССР, 92 першаразраднікі.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 81.
1986/87 навуч. г. На 103 кафедрах працавалі 93 прафесары, дактары навук, 712 кандыдатаў навук, дацэнтаў, а ўсяго 1323 чалавекі. У аспірантуры на ўсіх формах навучання займаўся 421 чалавек.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 75, 76.
1986/87 навуч. г. Распрацавана палажэнне аб унутрыўніверсітэцкім аглядзе-конкурсе навукова-метадычнай работы, зацверджанае навукова-метадычным саветам універсітэта.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 9.
1986/87 навуч. г. Ва ўніверсітэце дзейнічалі 10 школ юных, у якіх займаліся каля 500 навучэнцаў 8—10 класаў Мінска і Мінскага р-на.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 47.
1986/87 навуч. г. Студэнты ўдзельнічалі ў 340 з 424 усіх планавых навуковых тэм, якія выконваліся ва ўніверсітэце.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 28.
1986/87 навуч. г. На ўмовах штатнага сумяшчальніцтва і пагадзіннай аплаты працы ва ўніверсітэце працавалі 5 акадэмікаў і 4 члены-карэспандэнты АН БССР.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 19.
1986/87 навуч. г. Студэнты БДУ падалі 9 заявак на вынаходствы, за мінулы год атрымана 13 станоўчых рашэнняў. Самастойна або ў суаўтарстве апублікавана студэнтамі 387 артыкулаў і дакладаў.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 32.
1986/87 навуч. г. Вучоныя і выкладчыкі ўніверсітэта апублікавалі 30 падручнікаў і навуковых дапаможнікаў, 248 метадычных распрацовак.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 13.
1986/87 навуч. г. Дзейнічаюць доўгатэрміновыя дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў з АН БССР, ВА «Інтеграл», НВА «Гранат» і інш.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 19.
Сваю новую назву - кафедра тэарэтычнай механікі і робататэхнікі – кафедра тэарэтычнай механікі атрымала ў 1987 годзе, у сувязі з увядзеннем на кафедры новых спецыялізацый – робататэхнікі і тэорыі кіравання.
На базе навукова-даследчых лабараторый і кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта адкрываецца Інстытут ядзерных праблем.
У 1987 г. пачынае працаваць Браслаўская лімналагічная станцыя.
Праведзены ўніверсітэцкі дзень адкрытых дзвярэй.
Прысутнічалі 1200 абітурыентаў. Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 4.
Май — чэрвень. Ва ўніверсітэце працавалі 82 дзяржаўныя камісіі по прыёме экзаменаў і абароне дыпломных работ.
Да ўкаранення рэкамендавана 775 работ. Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 36.
87 студэнцкіх будаўнічых атрадаў універсітэта (2290 байцоў) асвоілі 3140 тыс. руб. капіталаўкладанняў.
Дзейнічала 12 інтэрнацыянальных атрадаў. Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 66. 232
Ва ўніверсітэце маецца 42 паточныя аўдыторыі на 5500 пасадачных месцаў, абсталяваных комплексам ТСН, 76 групавых аўдыторый, лабараторый і навуковых кабінетаў, 17 лінгафонных кабінетаў, 7 класаў і лабараторый аўтаматызаванага контролю ведаў.
Кніжны фонд бібліятэкі ўніверсітэта склаў каля 2 млн. адзінак.
На 2975 месцаў па ўсіх формах навучання абітурыентамі было пададзена 6124 заявы.
План прыему студэнтаў на першы курс універсітэта: 1925 чалавек на дзённае аддзяленне, 200 — на вячэрняе, 825 — на завочнае. Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 5.
ЦК КПБ прыняў пастанову «Аб незадавальняльным становішчы дел з развіццём матэрыяльна-тэхнічнай базы Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна».
БУ. 1987. 10 верас.
Уступіла ў дзеянне новае «Палажэнне аб парадку замяшчэння пасад і атэстацыі прафесарска-выкладчыцкага саставу ў вышэйшых навуковых установах», зацверджанае загадам Мінвуза СССР № 500 ад 10.07.1987 г.
Бягучы архіў аддз. кадраў.
Да заняткаў на ўсіх формах навучання прыступілі 14617 студэнтаў.
712 чалавек знаходзіліся ў акадэмічным адпачынку ў сувязі з прызывам на службу ў Савецкую Армію. Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 105.
Універсітэт мае 11 навучальных карпусоў, карпусы спецкафедры, НДІ ПФП, СКТБ з АП.
Агульная плошча ўсіх карпусоў — 93 694 кв. м. Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 78.
Аб’ём гасдагаворных работ, выкананых СНДЛ БДУ, склаў 118,5 тыс. руб.
Вяч. Мінск. 1988. 10 мая.
Чатыры факультэты БДУ (фізічны, радыёфізікі і электронікі, прыкладной матэматыкі, механіка-матэматычны) стварылі 17 філіялаў кафедр у інстытутах АН БССР, на ВА «Інтэграл» і «Гранат», у Вярхоўным Судзе БССР.
БУ. 1987. 26 лістап.
В 1987 г. абаранілі доктарскія дысертацыі 5 чалавек: Я. В. Радына, Е. В. Петушкова, Н. В. Мяцельскі, Г. А. Браніцкі, А. Б. Коўрыкаў.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 76.
В «зорным паходзе» ўдзельнічалі 22 групы студэнтаў універсітэта.
Справаздача БДУ за 1986/87 навуч. г. С. 65.
На філфаку адбылася канферэнцыя «Актульныя праблемы філалогіі», у якой прынялі ўдзел маладыя вучоныя БДУ, АН БССР, МДПІЗМ, госці з Гомеля, Гродна, Варонежа, Калініна, Ерэвана.
БУ. 1987. 17 снеж.
Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта сумесна з работнікамі выдавецтва «Юнацтва» правялі канферэнцыю па рамане народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна «Зеніт».
Вяч. Мінск. 1988. 2 лютага
Адбылася V партыйная канферэнцыя БДУ, на якой заслухана справаздача парткама аб кіраўніцтве перабудовай.
БУ. 1988. 7 студз.
Утворана кафедра методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі, на якой працуюць 10 выкладчыкаў, у тым ліку 5 дацэнтаў.
На сходзе прадстаўнікоў працоўнага калектыву ўніверсітэта прыняты сацыялістычныя абавязкі БДУ на 1988 год.
В У. 1988. 14 крас.
На васьмі аддзяленнях завочнага факультэта займаліся звыш за 4 тыс. студэнтаў.
У падрыхтоўцы спецыялістаў на факультэце задзейнічана амаль 80 кафедраў універсітэта.
Падпісаны дагавор паміж БДУ і Грэчаскім універсітэтам імя Арыстоцеля ў Салоніках.
БУ. 1988. 17 сак.
На базе юрыдычнага факультэта пачала працу Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні ўдасканалення выхаваўчай работы і прафілактыкі правапарушэнняў сярод студэнтаў».
БУ. 1988. 24 сак.
Амерыканская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам асацыяцыі дзяржаўных універсітэтаў і каледжаў ЗША Аленам Остарам абмеркавала з кіраўніцтвам БДУ пытанні супрацоўніцтва ў галіне навукі.
БУ. 1988. 28 крас.
Выпускнік юрыдычнага факультэта В. Жук удастоены звання суддзі міжнароднай катэгорыі па футболе.
Футбол-хакей. 1988. № 29.
Студэнт юрыдычнага факультэта К. Маджыдаў стаў чэмпіёнам свету па класічнай барацьбе.
Бягучы архіў юрыд. фак.
Першых адпачывальнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, прыняў спартыўна-аздараўляльны лагер на Вілейскім вадасховішчы.
Бягучы архіў прафкама
Створана кафедра «Руская мова як замежная» (загадчык — праф. В. В. Макараў).
Бягучы архіў філалаг. фак.
Чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у Сеуле стаў выпускнік юрыдычнага факультэта К. Маджыдаў.
Сов. спорт. 1988. 12 вер.
На філалагічным факультэце створана кафедра «Методыка выкладання рускай і беларускай мовы і літаратуры» (загадчык — праф. Л. А. Мурына).
Бягучы архіў філалаг. фак.
У БДУ адбылася міжвузаўская канферэнцыя маладых вучоных-хімікаў. Удзел прынялі вучоныя з Масквы, Кіева, Ужгарада, Новасібірска.
БУ. 1988. 6 кастр.
Апублікаваны «Асноўныя мерапрыемствы па далейшым развіцці народнай адукацыі ў Беларускай ССР», зацверджаныя Бюро ЦК КПБ 27 верасня 1988 г.
Сов. Белоруссия. 1988. 15 кастр.
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Г. С. Таразевіч сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі БДУ. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Г. С. Таразевіч сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі БДУ.
Абмяркоўваліся пытанні перабудовы ў республіцы. Звязда. 1988. 27 лістап.
У 1987 навуч. г. універсітэт закончылі 1414 чалавек па дзённай форме навучання, 1020 — по вячэрняй і завочнай, 90 замежных студэнтаў, 117 аспірантаў. Доктарскія дысертацыі абаранілі 9 чалавек, кандыдацкія — 113. На 6 факультэтах працавалі СНДЛ, дзе навуковай работай займаліся 340 студэнтаў. Імі атрымана 14 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, што склала 11 % ад усіх вынаходніцтваў, зробленых вучонымі БДУ.
БУ. 1988. 6 кастр.
Прафесар БДУ, дырэктар Інстытута ядзерных праблем пры ўніверсітэце У. Р. Барышэўскі ў Дзяржкамітэце па вынаходніцтвах і адкрыццях пры Дзяржаўным камітэце СССР па навуцы і тэхніцы запатэнтаваў адкрыццё невядомай раней фізічнай з’явы.
Адкрыццё зарэгістравана пад нумарам 360. Сов. Белоруссия. 1988. 4 снеж.; 1989.15 студз.
У 1989 г. аддзяленне палітычнай эканоміі ўвайшло ў склад створанага філасофска-эканамічнага факультэта.
У 1989 годзе ў БДУ ствараецца філасофска-эканамічны факультэт, які ў 1999 году быў рэарганізаваны ў факультэт філасофіі і сацыяльных навук, які стаў цяпер сапраўды сістэмнай і прафесійнай асновай сацыяльна-гуманітарнай адукацыі ў галіне філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, інфармацыі і каммунікацыі.
Студэнцкая лабараторыя «Крытык» была створана на кафедры літаратурна-мастацкай крытікі факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта ў 1989 годзе.
Доўгія гады яе нязменным кіраўніком і натхняльнікам была прафесар, вядучы беларускі кінакрытык Ефрасіння Леанідаўна Бондарава.
У час знаходжання ў БДУ дэлегацыі Сарагоскага ўніверсітэта (Іспанія) на чале з рэктарам Камаранам Даддзя заключаны дагавор аб творчым супрацоўніцтве паміж двума ўніверсітэтамі.
Бягучы архіў вуч. аддз.
Бюро ЦК КПБ прыняло рашэнне ўзнавіць (пасмяротна) у КПСС беспадстаўна выключаных з партыі і асуджаных да вышэйшай меры крымінальнага пакарання ў перыяд 30—40-х і пачатку 50-х гг., сярод іх і былога дацэнта БДУ, члена партыі з 1917 г. (выключаны ў 1927 г.) М. Б. Гольмана.
У лабараторыі радыяцыйных метадаў непарушнага контролю паўтораны вопыт — так званая реакцыя «халоднага» ядзернага сінтэзу, упершыню праведзены амерыканскімі вучонымі.
Известия. 1989. 21 крас.
Загадам рэктара БДУ створаны рабочыя камісіі па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя ўніверсітэта.
Бягучы архіў аддз. кадраў.
Уведзены ў эксплуатацыю новы спартыўны комплекс па вул. Кастрычніцкай.
Вяч. Мінск. 1980. 1 снеж.
Больш за 960 студэнтаў-замежнікаў з 79 краін прыступілі да заняткаў ва ўніверсітэце.
Бягучы архіў дэканата па навучанні замежных навучэнцаў.
Пачаліся заняткі на філасофска-эканамічным факультэце, утвораным на базе аддзялення філасофіі і аддзялення палітычнай эканоміі гістарычнага факультэта, а таксама аддзялення сацыялогіі, адчыненага летам 1989 г.
Бягучы архіў гіст. фак.
На пасяджэнні ідэалагічнай камісіі ЦК КПБ зацверджана праграма будаўніцтва новага ўніверсітэцкага гарадка.
Яна прадугледжвае ўзвядзенне да 1995 г. комплексу з 19 аб’ектаў агульным коштам звыш за 110 млн руб.
У БДУ адбыўся ўстаноўчы сход Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.
Бягучы архіў БДУ.
На падрыхтоўчым факультэце для замежных грамадзян навучаліся 275 навучэнцаў з 49 краін.
Бягучы архіў падрыхт. фак. для замеж. грамадзян.
Створана кафедра сацыялогіі.
У Маскве пачаў працу Усесаюзны студэнцкі форум.
Студэнтаў БДУ на ім прадстаўляў студэнт юрыдычнага факультэта В. Хвалей. Знамя юности. 1989. 16 ліст.
Аб’яўлены прыём ў сярэднюю спецыялізаваную школу пры БДУ.
Звязда. 1989. 28 лістап.
Партыйная арганізацыя ўніверсітэта налічвае больш за 1600 членаў і кандыдатаў ў члены КПСС.
амсамольская арганізацыя налічвае каля 10 тыс. камсамольцаў. Бягучы архіў парткама. Бягучы архіў кам. камсамола.
У 1990 г. загадванне кафедрай палітычнай экономіі перайшло дацэнту Н.М. Дразду.
верасень 1990 На аддзяленні сацыялогіі адкрыта завочная форма навучання.
У 1991 г. кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў была перайменавана ў кафедру эканамічных навук БДУ.
Яе ўзначаліў прадстаўнік першага выпуску аддзялення палітэканоміі, праф. Л.Н. Давыдзенка. Аддзяленне палітычнай эканоміі было перайменавано в аддзяленне эканомікі. Адначасова ў складзе філасофска-эканамічнага факультэта адкрылася аддзяленне менеджменту.
23 сакавіка 1992 г. — прынята рашэнне Вучонага савета БДУ аб адкрыцці кафедры міжнародных адносін на гістарычным факультэце.
На філософска-эканамічным факультэце БДУ было адкрыта аддзяленне паліталогіі. БУ. – 1993. – 1 красавіка. – № 5.
Уступілі ў сілу новыя правілы арганізацыі работы з замежнымі студэнтамі.
У адпаведнасці з імі змянілася сума аплаты за навучанне. Яна склала для студэнтаў гуманітарных факультэтаў 1300 доларов ЗША, для студэнтаў прыродазнаўчых факультэтаў – 1500, аспіранта гуманітарнага факультэта – 1800, аспіранта прыродазнаўчага – 2000. БУ. – 1993. – 18 сакавіка. – № 4. 1992 г. Ва ўніверсітэце абаронена 23 доктарскія і 52 кандыдацкія дысертацыі. БУ. – 1993. – 1 красавіка. – № 5.
1992 г. З дапамогай прафкама студэнтаў турбазы і дамы адпачынку наведалі 119 чалавек, яшчэ 3 – санаторыі.
У параўнанні з 1991 г. гэтыя паказчыкі павысіліся на 17,7%. БУ. – 1993. – 18 лютага. – № 2.
Па выніках на канец 1992 года ў «Спартакіядзе-92-93» па ачках лідзіраваў ММФ, набраўшы 230 ачкоў.
За ім ішоў геафак (181), ФПМІ (132), юрфак (125), радыёфізікі і электронікі (109), біяфак (98), фізфак (85), філфак (84), гістфак (77), журфак (74), ФЭФ (73), хімфак (63). БУ. – 1993. – 21 студзеня. – № 1.
У Доме настаўніка прайшоў спартыўны вечар, на якім былі падведзены вынікі развіцця спорту ў БДУ.
. З дакладам выступіў В.І. Пятроўскі, старшыня праўлення спартыўнага клуба БДУ. БУ. – 1993. – 21 студзеня. – № 1.
Студэнты журфака 3 і 4 курса былі пераведзены з корпуса па вуліцы Ластоўскага (былая Свярдлова) у корпус на вул. Маскоўскай.
Мінімальная стыпендыя студэнтаў БДУ склала 2400 рублёў.
Для параўнання, у Пецярбургу мінімальная стыпендыя ў студзені раўнялася 1800 рублёў. БУ. – 1993. – 18 лютага. – № 2.
Уведзены ў дзеянне новы «Статут Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».
Тры дні на гістарычным факультэце БДУ праходзіла Усебеларуская канферэнцыя «Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: новая канцэпцыя і новыя падыходы».
На заключныя паўтары гадзіны працы канферэнцыя была перайменавана ў «Кангрэс», што дазволіла прыняць важныя дакументы.
4-6 лютага. Адбылася нарада прадстаўнікоў дзяржаўных і камерцыйных ВНУ – «Вышэйшая школа ва ўмовах пераходу да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі».
Удзел у ёй прыняў прарэктар БДУ прафесар П.Д. Кухарчык. БУ. – 1993. – 18 лютага. – № 2.
Мінімальны кошт пражывання ў інтэрнаце склаў 240 рублёў.
Адбыўся чарговы Вучоны савет універсітэта, на якім былі падведзены вынікі навукова-даследчай работы ўніверсітэта і прайшлі выбары па конкурсе.
17-19 сакавіка. У БДУ прайшла выстава-продаж комп’ютарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння «Інфарматыка-93».
Мерапрыемства арганізавана БДУ і Рэспубліканскім фондам алгарытмаў і праграм Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. БУ. – 1993. – 18 сакавіка. – № 4.
Доктар англійскай літаратуры Пітер Лоўэн з дакладам «Аб вобразе Бога ў англійскім рамане» выступіў перад студэнтамі філалагічнага факультэта.
Мінімальная стыпендыя для студэнтаў ФПМІ і мехмата склала 4500, а для навучэнцаў іншых факультэтаў – 3600.
Для абмеркавання працоўным калектывам БДУ ў газеце ўніверсітэта «Беларускі ўніверсітэт» быў апублікаваны праект «Калектыўнага дагавора прафсаюзнага камітэта і адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на 1993 г.».
10-11 красавіка. На геаграфічным факультэце прайшла першая ў Беларусі выстава «Каменная казка».
У ёй прынялі ўдзел майстры-камнярэзы з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Украіны, Урала.БУ. – 1993. – 1 красавіка. – № 5; 29 красавіка. – № 7.
14-16 мая. Цэнтр моладзевай ініцыятівы арганізаваў ў Вязынцы студэнцкі фестываль «Белдзяржуніверсітэт-93».
Средняя зарплата звычайнага выкладчыка БДУ склала 30000
На філалагічным факультэце прайшла канферэнцыя «Фальклор як сродак выхавання нацыянальнай самасвядомасці».
верасень 1993 г. — Адбыўся першы набор студэнтаў на аддзяленне "міжнароднае права" юрыдычнага факультэта.
Открыто отделение психологии
700 студэнтаў БДУ прынялі ўдзел у зборы ўраджаю.
На бясплатнае навучанне ў БДУ было залічана 1585 чалавек.
190 чалавек паступілі на аснове аплаты за навучанне. БУ. – 1993. – 2 верасня. – № 11; 7 лістапада. - № 16.
Мінімальная стыпендыя для студэнтаў мехмата і ФПМІ склала 9450, «выдатнікаў» - 13230.
Мінімальная стыпендыя для студэнтаў іншых факультэтаў па стане на жнівень склала 7650 рублёў. БУ. – 1993. – 2 верасня. – № 11. Ва ўніверсітэце арганізаваны дзве новыя прэміі: Прэмія імя У.І. Пічэты і імя А.Г. Сеўчанкі.
5-8 кастрычніка. У БДУ прайшоў міжнародны семінар «Беларусь - Баварыя».
У Актавай зале гістарычнага факультэта БДУ прайшоў арганізацыйны сход «Канадскага клубу».
В чытальнай зале замежнай літаратуры Фундаментальнай бібліятэкі БДУ прайшло ўрачыстае адкрыццё кніжнай выставы, прысвечанай ролі ААН у сучасным свеце.
Гэта падзея была прымеркавана да міжнароднага дня ААН, які адзначаецца штогод 24 кастрычніка. БУ. – 1993. – 28 кастрычніка. – № 15.
У галоўным корпусе БДУ прайшла канферэнцыя работнікаў Белдзяржуніверсітэта.
Асноўнае пытанне канферэнцыі – агульная забастоўка супрацоўнікаў найбуйнейшага ўніверсітэта краіны. Галоўнае патрабаванне – выкананне пункта 7 артыкула № 34 «Закона аб адукацыі», які сцвярджае, што «сярэдняя заработная плата педагагічных работнікаў устанаўліваецца не ніжэй за сярэдні заробак служачых у прамысловасці, а прафесарска-выкладчыцкаму саставу вышэйшых навучальных устаноў– самае меншае ў 1,5 разы вышэй за гэты узровень». БУ. – 1993. – 2 снежня. – № 17.
7—9 кастрычніка. БДУ прыняў удзел у міжнароднай выставе – кірмашы «Освіта 94».
7—8 красавіка. Адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Філасофія сацыяльнага дзеяння і перспектывы демакратыі».
Прымала ўдзел 140 прадстаўнікоў Беларусі і краін бліжэйшага і далёкага замежжа. На факультэце журналістыкі адбылася сустрэча студэнтаў з Беларускім дзіцячым культурна-асветніцкім центрам «Асвета». БУ. — 1994. — 21 красавіка. — № 2.
У Мінску адбылася першая сустрэча беларускай моладзі свету.
Удзельнічалі моладзевыя арганізацыі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Малдовы, краін Азіі.
У БДУ адбылася сустрэча экс – спікера беларускага парламента С. Шушкевіча з выбаршчыкамі.
У бібліятэцы БДУ прайшла выстава кніг, прысвечаная 185-ю з дня нараджэння М. В. Гогаля.
Факультэт журналістыкі адзначыў 50 гадоў з дня адкрыцця.
Верасень 1994 г. — на базе кафедры міжнароднага права створана кафедра ЮНЕСКА па правах чалавека і дэмакратыі.
верасень 1994 г. — Адбыўся першы набор студэнтаў на аддзяленне "міжнародныя эканамічныя адносіны" філасофска-эканамічнага факультэта БДУ
верасень 1994 Адкрыта аддзяленне культуралогіі
На першы курс у БДУ на 1994 – 1995 навучальны год залічаны 1.682 студэнты на дзённае аддзяленне (бюджэт), платная форма навучання — 301.
Адбылося першае пасяджэнне кардынацыйнага савета па міжнародных адносінах БДУ на чале з рэктарам Ф. М. Капуцкім.
На факультэце журналістыкі працуе 40 выкладчыкаў, з іх 8 дактароў навук, навучаецца 600 студэнтаў.
У БДУ налічвацца 607 персанальных ЭВМ тыпу ЕС – 1840. БУ. — 1994. — 8 верасня. — № 9.
Прайшло пасяджэнне «студэнцкага клуба», якое было прысвечана мастацтву канца XX ст.
Споўнілася 60 гадоў з дня адкрыцця геафаку.
Уведзены новыя спецыяльнасці — геалогія, экалогія. БУ. — 1994. — 17 лістапада — № 11.
Гістарычны факультэт адзначыў 60-годдзе з дня адкрыцця.
8—10 лістапада. У галоўным корпусе БДУ адбылася выстава – продаж «Камп’ютар і адукацыя».
На філфаку прайшла прэзентацыя літаратурнага аб’яднання «Восьмая вышыня».
Студэнты 5 курса юрфака занялі 2 месца на конкурсе расійскага тэлебачання «Amico Veritas» (сябар ісціны).
аксама прымалі ўдзел юрысты вышэйшых школ Расіі, Украіны. БУ. — 1994. — 1 снежня — № 12.
29—30 снежня. На філфаку адбыліся дзіцячыя ранішнікі, ў падрыхтоўцы ўдзельнічалі студэнты журфака, юрфака, філфака.
30 снежня—4 лютага. Адбылася сумесная канферэнцыя французскіх, беларускіх палітолагаў, сацыёлагаў і журналістаў, прысвечаная навучанню спецыялістаў па тэорыі камунікацый.
36 ліцэістаў пабывалі ў Венгрыі на навуковай канферэнцыі школьнікаў.
У выніку 18 ліцэістаў стажыраваліся ў школах Англіі, 28 ў Швецыі, 3 ў ЗША.