У 18 цэнтрах, створаных у абласцях і раёнах рэспублікі, выкладчыкі ўніверсітэта чытаюць лекцыі, праводзяць практычныя заняткі.
У БДУ адкрыта завочнае аддзяленне школы юнага праграміста для школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў рэспублікі.
Ва ўніверсітэце навучаецца 247 замежных студэнтаў, у тым ліку з: сацыялістычных краін — 183, краін, што развіваюцца — 64; аспірантаў і стажораў з: соцыялістычных краін — 36, краін, што развіваюцца — 18, капіталістычных — 2.
1978 г. кафедру палітычнай экономіі гуманітарных факультэтаў узначаліў праф. С.Е. Янчанка.
Машынны парк вылічальнага цэнтра папоўніўся дзвюма ўніверсальнымі ЭВМ «ЕС-1022».
У завочнай школе юнага праграміста пры БДУ займаюцца каля 2000 школьнікаў
Пастановай ЦК КПБ і СМ БССР акадэміку АН БССР У. І. Крылову, загадчыку кафедры ВчМ У. В. Бабкову, дацэнту кафедры ВчМ П. І. Манастырнаму прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР у вобласці навукі і тэхнікі 1978 года за вучэбныя дапаможнікі для вышэйшых навучальных устаноў, апублікаваныя ў 1972—1977 гадах.
Адткрыта завочнае аддзяленне школы юнага праграміста ў 20 цэнтрах Беларусі, уключаючы ўсе абласныя і некаторыя раённыя цэнтры.
З дня свайго адкрыцця (1975 г.) школа ставіць мэтай прыцягненне найбольш таленавітых і здольных вучняў да паглыбленага вывучэння школьнай Праграмы па матэматыцы, прывіванне ім навыкаў самастойнай навукова-даследчай работы.
Праведзена 10 зімняя вучоба актыву СНГ вышэйшых вучэбных устаноў БССР.
БДУ выконваў ролю базавай ВНУ па падрыхтоўцы і арганізацыі вучобы.
Указам Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам за заслугі ў аказанні дапамогі Ураду Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у падрыхтоўцы навуковых і тэхнічных кадраў БДУ імя. У. І. Леніна ўзнагароджаны ордэнам Дружбы.
Адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны 50-годдзю мастацкай самадзейнасці ўніверсітэта.
1—4 лютага. 14 выкладчыкаў універсітэта ўдзельнічалі ў VIII Усесаюзнай канферэнцыі гісторыкаў-славістаў у Данецку.
За вялікія заслугі ў развіцці фізічнай навукі, падрыхтоўцы навуковых кадраў і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння акад. АН БССР А. Н. Сеўчанка ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
27—28 лютага ў БДУ праведзены Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар «Удасканаленне сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў ВНУ рэспублікі».
На першынстве спартыўных клубаў ВНУ краіны ў Горкім зборная каманда ўніверсітэта заваявала пераходны кубак ЦС СДСТ «Буравеснік» па шашках.
Універсітэту прысуджана другое месца і грашовая прэмія па выніках Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва калектываў вышэйшых навучальных устаноў за эфектыўнасць ў вытворчасці, якасць працы, паспяховае выкананне народнагаспадарчага плана 1977 г
ДНД універсітэта аб’ядноўвае 1011 дружыннікаў.
Студэнцкаму тэатру БДУ (кіраўнік – засл. дзеяч мастацтваў ЛатССР А. М. Озераў) прысвоена званне «народны».
Падпісана дамова аб сацспаборніцтве паміж Беларускім і Вільнюскім ўніверсітэтамі
Камітэт камсамола фізічнага факультэта ўзяў шэфства над алімпійскім аб’ектам – рэканструкцыяй стадыёна «Дынама».
Падпісаны план навуковага і культурнага супрацоўніцтва паміж Беларускім і Іенскім ўніверсітэтамі на 1978–1980 гг
На базе навукова-даследчай лабараторыі рэдкіх і цяжкіх элементаў і навукова-даследчай радыяхімічнай лабараторыі адкрыты навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем (НДІ ФХП). В.а. дырэктара прызначаны Ф. М. Капуцкі.
З 1 лістапада 1979 г. дырэктарам стаў В. В. Свірыдаў.
На базе кафедры тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі адкрыты гаспадарча-дагаворны сектар матэматычнай статыстыкі.
Па загадзе рэктара БДУ пачаў працу навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем (НДІ ФХП).
Створана студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя пры кафедры агульнага праграмавання.
Створана кафедра педагогікі і методыкі выкладання грамадскіх навук ІПК (загадчык – дац. І. М. Ступнікаў).
Вакальна-інструментальны ансамбль «Універсітэт» філалагічнага факультэта стаў лаўрэатам фестывалю «Палітычная песня-78», які праходзіў у Ерэване.
Адбылася XXXV студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная 108-й гадавіне з дня нараджэння У. І. Леніна.
Ва ўніверсітэце адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы дзейнасці камсамола ВНУ па ідэйна-маральным і эстэтычным выхаванні студэнтаў», прысвечаная 60-годдзю Ленінскага камсамола.
У рэспубліканскай моладзевай газеце «Знамя юности» адкрыты клуб «Праграміст», які праводзяць матэматыкі БДУ.
Прынята Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб павышэнні эфектыўнасці навукова-даследчай работы ў вышэйшых навучальных установах».
Беларускаму ўніверсітэту ўручаны в’етнамская ордэн Дружбы за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы дыпламаваных спецыялістаў для народнай гаспадаркі СРВ.
Пры бібліятэцы БДУ створаны інфармацыйны сектар новай кнігі.
Праведзена навукова-практычная канферэнцыя на гістарычным факультэце, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння Карла Маркса
Адкрыта галіновая навукова-даследчая лабараторыя электронных сістэм і метадаў апрацоўкі аптычнай інфармацыі
Праведзены II агульнаўніверсітэцкі злёт студэнцкіх будаўнічых атрадаў.
У 1977/78 вучэб. г. універсітэт падрыхтаваў 2948 маладых спецыялістаў.
Дзённае аддзяленне закончылі 1770 чалавек, завочнае — 721, вячэрняе — 457. Праведзены суботнік, прысвечаны XI Сусветнаму фестывалю моладзі і студэнтаў у Гаване.
Універсітэт прызнаны пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва па развіцці масавай фізкультурнай работы і высокага спартыўнага майстэрства сярод буйнейшых ВНУ краіны і ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам
У БДУ створаны першы камуністычны атрад для працы на будаўніцтве помніка Аляксандру Матросаву ў в. Чарнушкі Пскоўскай вобл
Адкрыта галіновая навукова-даследчая лабараторыя фізічных метадаў і сродкаў дыягнастычнага кантролю стану сілавых установак.
Усесаюзнае таварыства «Веды» ўзнагародзіла дац. В.А. Навіцкага медалём ім. акад. С.І. Вавілава.
Распачата будаўніцтва навукова-даследчага лімналагічнага стацыянара БДУ ў в. Слабада Браслаўскага р-на.
Адбылося агульнаўніверсітэцкае свята прысвячэння першакурснікаў у студэнты.
На чэмпіянаце Еўропы ў французскім горадзе Тулузе студэнтка фізічнага факуьтэта І. Потэс заваявала званне чэмпіёнкі Еўропы па фігурным катанні на водных лыжах.
Ва ўніверсітэце навучаюцца 16 006 студэнтаў, у тым ліку на дзённым аддзяленні — 9687, вячэрнім — 3000, завочным— 3319
Рэктарам універсітэта прызначаны віцэ-прэзідэнт АН БССР праф. У. А. Белы
У сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння акадэміка У. І. Пічэты праведзены Пічэтаўскія чытанні.
Ва ўсіх камсамольскіх арганізацыях акадэмічных груп адбыўся Усесаюзны камсамольскі сход пад дэвізам «Запаветам Леніна верныя».
Прайшла першая партыйная канферэнцыя, у рабоце якой удзельнічалі больш за 500 дэлегатаў.
Сакратаром парткама перавыбраны М. С. Гарашчук.
На факультэце журналістыкі адбылося першае пасяджэнне літаратурнага аб’яднання “Рунь”.
У завочнай школе юнага праграміста пры БДУ займаюцца каля 2 тыс. школьнікаў.
У 18 цэнтрах, створаных у абласцях і раёнах рэспублікі, выкладчыкі ўніверсітэта чытаюць лекцыі, праводзяць практычныя заняткі.
Філалагічны факультэт прыступіў да падрыхтоўкі гідаў-перакладчыкаў з балгарскай, польскай, серба-харвацкай і чэшскай моў.
Гіды-перакладчыкі будуць абслугоўваць спартсменаў і гасцей XXII Алімпійскіх гульняў.
Адбылася вечарына, прысвечаная 60-годдзю Кампартыі Грэцыі.
На біялагічным факультэце пачаліся заняткі народнага ўніверсітэта “Прырода”, рэктарам якога прызначаны П. Р. Пятровіч.
У Акруговым Доме афіцэраў адбылася сумесная навуковая канферэнцыя Беларускай ваеннай акругі і БДУ імя. У. І. Леніна, прысвечаная 60-годдзю Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі.
Прынята Пастанова Савета Міністраў БССР аб усталяванні на будынку хімічнага факультэта мемарыяльнай дошкі ў памяць знакамітага вучонага, акад. АН БССР М. А. Прыляжаева.
А. Б. Уфасман абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Барацьба працоўнага класа і палітыка буржуазіі: палітычная эвалюцыя буржуазных партый Германіі ў пачатковы перыяд імперыялізму (рубеж XIX–XX вв. – 1914)» (гістарычныя навукі).
Званне заслужанага дзеяча навукі БССР прысвоена К. П. Буславу, М. А. Ельяшэвічу, І. Я. Навуменку, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі — А. Г. Шашкову.
Я. В. Радыну прысуджана прэмія ім. Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі.
Ленінская прэмія прысуджана У. П. Платонаву, Дзяржаўная прэмія БССР — У. І. Крылову, В. В. Бабжову, П. І. Манастырнаму
АН БССР. С. 479.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена Ш. А. Барысовічу і Ф. І. Фёдараву.
Дэканам хімічнага факультэта абраны дац. В. Ф. Цішвы.
Акадэмік АН БССР У. П. Платонаў выступіў з навуковым дакладам на Міжнародным матэматычным кангрэсе ў Хельсінкі (Фінляндыя).
Машынны парк вылічальнага цэнтра папоўніўся дзвюма ўніверсальнымі ЭВМ «ЕС-1022».
Прыбор «Наглядальны аналізатар гармонік», створаны ЖТБ з ВВ, атрымаў срэбраны і бронзавы медаль ВДНГ СССР.
Дац. В. С. Аношка ўдзельнічаў у рабоце XI Міжнароднага кангрэса глебаведаў у Эдмантане (Канада).
У навукова-даследчай рабоце ўдзельнічае 7351 студэнт дзённага аддзялення, з іх 681 — у 13 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях.
Студэнтамі выкананы 4 гаспадарча-дагаворныя працы на суму 159 тыс. руб.
У ІПК БДУ праведзена Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя “Роля кафедраў грамадскіх навук ВНУ ў камуністычным выхаванні студэнцтва ў святле рашэнняў XXV з’езда КПСС”.
Выкладчыкамі БДУ падрыхтаваны і выдадзены 27 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Мінвну СССР і Мінвну БССР, 106 метадычных дапаможнікаў.
У НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ створана лабараторыя фізічнай хіміі цэлюлозы (загадчык – праф. Ф. М. Капуцкі).
Пры кафедры радыёфізікі і электронікі ЗВЧ адкрыта галіновая лабараторыя фізічных метадаў і сродкаў дыягнастычнага кантролю.
Створаны «Савет дружбы», у склад якога ўвайшлі студэнты, аспіранты, якія прадстаўляюць зямляцтвы замежных грамадзян, прадстаўнікі ад рэспублік і рэгіёнаў СССР, старшыні саветаў дружбы ад інтэрнатаў.
За дасягненне высокіх вынікаў у сацыялістычным спаборніцтве па годнай сустрэчы 60-годдзя БССР і КПБ універсітэт узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Ва ўніверсітэце навучаюцца 398 замежных навучэнцаў (з іх 335 студэнтаў, 63 аспіранты і стажоры) з 41 краіны.
Факультэт прыкладной матэматыкі і Сафійскі ўніверсітэт пачалі працаваць над сумеснай навуковай тэмай.
Намеснікам дэкана ФПМИ назначаны дацэнт А. В. Самусенка.
Працаваў на гэтай пасадзе да 1984 года.
У Дзяржкамітэт СССР па справах адкрыццяў і вынаходніцтваў супрацоўнікамі ўніверсітэта накіравана на разгляд 114 заявак.
Па іх атрымана 65 станоўчых рашэнняў. Экспанаты, прадстаўленыя на ВДНГ СССР, узнагароджаны 2 залатымі, 2 сярэбранымі і 6 бронзавымі медалямі.
За поспехі ў развіцці навукі рэктар універсітэта віцэ-прэзідэнт АН БССР В. А. Белы ўзнагароджаны ордэнам Леніна.
Ва ўніверсітэце навучаюцца 398 замежных навучэнцаў (з іх 335 студэнтаў, 63 аспіранты і стажоры) з 41 краіны.
На дзявятым злёце студэнцкіх будаўнічых атрадаў Пскоўскай вобл. універсітэцкі аб’яднаны атрад (камандзір – А. Г. Слука) прызнаны пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве і ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам Пскоўскага абласнога Савета народных дэпутатаў, абкама камсамола і абкама прафсаюзаў.
Праведзены агітпрабег спартсменаў універсітэта і рэспубліканскага таварыства «Веды», прысвечаны выбарам у Вярхоўны Савет СССР.
Адбылася III агульнаўніверсітэцкія навукова-метадычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы ўдасканалення навуковай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу”.
У 17 секцыях канферэнцыі было прачытана больш за 300 дакладаў.
Студэнцкі будаўнічы атрад ім. Н. М. Нікольскага звярнуўся з заклікам да байцоў Усесаюзнага студэнцкага будаўнічага атрада ім. Ленінскага камсамола правесці ў падрыхтоўчы перыяд камуністычны суботнік салідарнасці з сацыялістычным В’етнамам і пералічыць заробленыя грошы ў фонд дапамогі народу гэтай краіны.
Агітбрыгада выступіла ў падшэфным Уздзенскім р-не .
Прайшоў традыцыйны тыдзень савецка-в’етнамскай дружбы, праведзены камітэтам камсамола БДУ сумесна з в’етнамскім зямляцтвам і камсамольцамі Мінскага камвольнага камбіната
Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва за 1978 г. першае месца заняў біялагічны факультэт і кафедра педагогікі.
На гістарычным факультэце ўпершыню праведзены Дзень філосафа.
Ва ўніверсітэце адбылася Міжвузаўская навуковая канферэнцыя “Роля камсамольскіх арганізацый ВНУ ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў у святле патрабаванняў XXV з’езда КПСС і XVIII з’езда УЛКСМ».
Аддзел праблем савецкай сям’і праблемнай сацыялагічнай лабараторыі заключыў дамову аб творчым супрацоўніцтве з інстытутам сацыялагічных даследаванняў АН СССР.
Таварыства «Веды» БДУ складаецца з 15 пярвічных арганізацый, якія аб’ядноўваюць 930 лектараў.
Яны прачыталі ў 1978 г. каля 7 тыс. лекцый.
Па рашэнні “Савета дружбы” ў БДУ праведзены суботнік салідарнасці замежных студэнтаў.
Упершыню праведзены Дні гістфака.
У іх праграме: XXXVI студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная 109-й гадавіне з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна, прэс-канферэнцыя, медыум, дні адкрытых дзвярэй, спорту, прафарыентацыі, адпачынку.
Аддзяленнем таварыства савецка-польскай дружбы на базе гістарычнага факультэта праведзена навуковая канферэнцыя, прысвечаная 35-годдзю Польскай Народнай Рэспублікі.
З дакладам выступіў консул Генеральнага консульства ПНР у Мінску К. Коцунь.
На VII Спартакіядзе народаў СССР выпускніца хімічнага факультэта Н. Шаўчэнка заваявала званне чэмпіёнкі ў камандных практыкаваннях па мастацкай гімнастыцы.
Срэбраным прызёрам па парусным спорце ў класе яхт «Зорны» стаў ст.выкл. В. Фралоў.
Прынята Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб далейшым развіцці вышэйшай школы і павышэнні якасці падрыхтоўкі спецыялістаў».
На падставе рэкамендацыі ГНДЛ азёразнаўства на 7 азёрах БССР створаны заказнікі рэспубліканскага значэння.
Ансамбль танца «Крыжачок» прыняў удзел у святкаванні 400-годдзя Вільнюскага ўніверсітэта.
На кафедры псіхалогіі абсталявана ўстаноўка для вывучэння характарыстык мозга чалавека.
Пачаліся даследаванні ўплыву складанага гукавога раздражняльніка на змены гэтых характарыстык.
На хімічным факультэце праведзена III Усесаюзная канферэнцыя па аналітычнай хіміі.
Ва ўніверсітэце займаюцца амаль 18 тыс. студэнтаў; у аспірантуры па 73 спецыяльнасцях навучаюцца звыш 600 аспірантаў; працуюць звыш 2 тыс. навукова-педагагічных супрацоўнікаў, сярод іх 9 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР, каля 100 дактароў і прафесараў, звыш 700 дацэнтаў і кандыдатаў навук.
Вучэбна-выхаваўчую, навукова-даследчую і метадычную работу ва ўніверсітэце ажыццяўляюць 104 кафедры, 3 вучэбна-навуковыя станцыі, 2 навукова-даследчыя інстытуты, 3 праблемныя лабараторыі.
У музей універсітэта перададзены унікальны скарб залатых і срэбраных упрыгожванняў, грашовых срэбраных зліткаў – грывен.
Скарб, падобнага якому яшчэ не знаходзілі на тэрыторыі Беларусі, быў знойдзены археалагічнай экспедыцыяй БДУ падчас раскопак каля в. Вішчын Рагачоўскага р-на (кіраўнік – дац. Э. М. Загарульскі).
У 1978/79 вучэб. г. універсітэт падрыхтаваў 3305 спецыялістаў: на дзённым аддзяленні – 1737 чалавек, на завочным – 784, на вячэрнім – 784.
У рабоце 25-й савецкай Антарктычнай экспедыцыі з поспехам выкарысталі лікавы плантамер лёгкага асяроддзя, створаны групай вучоных кафедры ядзернай фізікі пад кіраўніцтвам У. А. Чудакова.
Народны ансамбль танца «Крыжачок» гастраліраваў у Аўстраліі і Новай Зеландыі, дзе адбылося 18 канцэртаў.
Камсамольцы ўніверсітэта працавалі на аб’яднаным суботніку, які арганізаваў ЦК ЛКСМБ.
Заробленыя грошы пералічаны ў фонд салідарнасці працоўных усіх краін.
Створана навукова-даследчая частка ўніверсітэта.
Студэнты ўніверсітэта працавалі на будаўніцтве алімпійскіх аб’ектаў Мінска.
Універсітэт наведала дэлегацыя Таварыства індыйска-савецкай дружбы.
У гонар 30-годдзя абвяшчэння ГДР праведзены Тыдзень дружбы.
На механіка-матэматычным факультэце праведзена VII Усесаюзная канферэнцыя па сучасных праблемах геаметрыі, у якой прынялі ўдзел замежныя вучоныя.
На чэмпіянаце БССР сярод ВНУ жаночая зборная каманда ўніверсітэта па баскетболе атрымала званне чэмпіёна рэспублікі.
Адбылася Справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя.
Страшынёй прафкама БДУ быў выбраны М. М. Дрозд.
1978/79 вуч. г. Бронзавым медалём ВДНГ СССР узнагароджана аўтаматычная метэастанцыя, якую распрацавала група фізікаў пад кіраўніцтвам ст. выкл. У. А. Чудакова.
Адбылася XXVIII Справаздачна-выбарная канферэнцыя камсамольскай арганізацыі БДУ, якая аб’ядноўвае 10 704 членаў УЛКСМ. Сакратаром камітэта камсамола быў выбраны П. І. Брыгадзін.
Абаронены доктарскія дысертацыі.
Філалагічныя навукі: А. К. Антановіч. Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографические системы. І. Я. Навуменка. Канцэпцыя чалавека ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа (духоўны воблік героя). Фізічныя навукі: Ю. С. Вішакас. Фотопроводимость высокоатомных полупроводников и электрофотографический процесс. Матэматычныя навукі: Р. Габасаў. Математические вопросы оптимизации систем управления. Г. С. Літвінчук. Исследования по краевым задачам со сдвигом для аналитических функций и сингулярным функциональным уравнениям. Юрыдычныя навукі: І. І. Марціновіч. Развитие суда и уголовно-процессуальных форм судебной деятельности в БССР. М. Р. Юркевіч. Брак и его правовое регулирование в СССР (у МДУ). Гістарычныя навукі: А. М. Мацко. Деятельность Компартии Польши и Компартии Западной Белоруссии по организации трудящихся масс на борьбу против гнета буржуазии и помещиков (1918-1938 гг.). В. У. Чапко. Разложение феодально-крепостнической системы и формирование капиталистических отношений в сельском хозяйстве Белоруссии в первой половине XIX века. Бягучыя архівы гіст. і юрыд. фак.; Дысертацыі: Бібліягр. указ. С. 31, 86, 87, 100, 212 (машынапіс).
1978/79 навуч. г. Званне заслужанага дзеяча навукі БССР прысвоена праф. Г. М. Ліўшыцу, заслужанага работніка вышэйшай школы — праф. Л. М. Шакуну.
Акадэмік АН БССР В. П. Платонаў выступіў на пасяджэнні Гетынгенскага таварыства (ФРГ).
1978/79 вуч. г. Бронзавым медалём ВДНГ СССР узнагароджана аўтаматычная метэастанцыя, якую распрацавала група фізікаў пад кіраўніцтвам ст. выкл. У. А. Чудакова.
1978/79 навуч. г. Па выніках Усесаюзнага грамадскага агляду студэнцкіх канструктарскіх бюро ВНУ, прысвечанага 60-годдзю УЛКСМ, СНДЛ ўніверсітэта ўзнагароджана 2-й прэміяй і Ганаровым дыпломам МінВНУ СССР, ЦК УЛКСМ, ЦК прафсаюза супрацоўнікоў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў, Цэнтральнага савета Усесаюзнага таварыства рацыяналізатараў і вынаходнікаў.
На Усесаюзны конкурс на лепшую работу студэнтаў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках, прысвечаны 60-годдзю УЛКСМ, універсітэт прадставіў 78 работ.
Па выніках конкурсу медалямі «За лепшую студэнцкую работу» узнагароджаны 4 чалавекі, дыпломамі МінВНУ СССР і ЦК УЛКСМ — 7 чалавек, 186 студэнтаў апублікавалі вынікі сваіх даследаванняў.
1978/79 навуч. г. У 84 студэнцкіх навукова-даследчых гуртках займаліся 1032 студэнты.
Дыпломам савета па НДРС ўніверсітэта ўзнагароджаны гурткі «Філософ», кафедры псіхалогіі, тэарэтычнай фізікі, мікрабіялогіі, батанікі.
1978/79 вуч. г. 7669 студэнтаў дзённай формы навучання ўдзельнічала ў НДР. У 14 СНДЛ працаваў 661 студэнт.
1978/79 навуч. г. Ва ўніверсітэце адбыліся Тыдні савецка-нямецкага, савецка-польскага, савецка-балгарскай, савецка-в’етнамскай, савецка-чэхаславацкай дружбы.
1978/79 навуч. г. У падрыхтоўчы перыяд студэнцкія будаўнічыя атрады ўніверсітэта адпрацавалі на алімпійскіх аб’ектах больш за 10 тыс. чалавека-гадзін.
У маі адбыўся III злёт студэнцкіх будаўнічых атрадаў — пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва на факультэтах. Сфарміравана каля 200 студэнцкіх сельскагаспадарчых атрадаў.
1978/79 вуч. г. За высокія паказчыкі ў пастаноўцы абаронна-масавай працы арганізацыя ДТСААФ ўніверсітэта ўзнагароджана Ганаровым знакам ЦК ДТСААФ СССР.
1978/79 вуч. г. Выпуск слухачоў факультэта грамадскіх прафесій (ФГН) склаў 195 чалавек.
1978/79 навуч. г. Арганізацыя таварыства «Веды» БДУ аб’ядноўвае 15 пярвічных арганізацый і 952 лектары.
У 1978/79 навуч. г. яны прачыталі 5350 лекцый.
1978/79 вуч. г. Калегія МінВНУ БССР і сакратарыят ЦК ЛКСМБ у сумеснай пастанове адмянілі працу БДУ па арганізацыі і правядзенні 2-га тура Алімпіяды.
1978/79 вуч. г. БДУ з’яўляўся базавай ВНУ па правядзенні 2-га тура алімпіяд па матэматыцы і фізіцы.
З 970 удзельнікаў ад 30 ВНУ рэспублікі 91 удзельнік — студэнты БДУ.
1978/79 вуч. г. У 1-м туры Усесаюзнай алімпіяды «Студэнт і навукова-тэхнічны прагрэс» прынялі ўдзел 9352 студэнты ўніверсітэта.
1978/79 навуч. г. Ва ўніверсітэце ёсць 21 паточная аўдыторыя і 25 класаў, кабінетаў, лабараторый, забяспечаных ТСН, 6 аўтаматызаваных класаў кантролю і самакантролю, 3 камплекты кантралюючых прыбораў тыпу «Аганёк-1» на 15 пультаў кожны, 100 кантралюючых прыбораў тыпу «БПІ-2», 16 лінгафонных кабінетаў, аўтаматызаваны навучальны клас на 16 пультаў на базе ЭВМ «Мінск-32».
Створана агульнаўніверсітэцкая фільматэка, у фондах якой налічваецца больш за 2 тыс. кінафільмаў і кінафрагментаў.
1978/79 навуч. г. За распрацоўку і выданне вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Вылічальныя метады вышэйшая матэматыкі» і «Вылічальныя метады» дац. У. В. Бабкоў і П. І. Манастырны уганараваны Дзяржаўнай прэміі БССР.
1978/79 навуч. г. Пачала працу школа «Юны юрыст» пры Палацы культуры чыгуначнікаў, якую арганізавалі выкладчыкі і студэнты юрыдычнага факультэта
1978/79 вуч. г. Дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымалі 2994 чалавекі (па ўсіх формах навучання), з іх на выдатна — 184 чалавекі. 377 дыпломных работ дзяржаўнымі экзаменацыйнымі камісіямі рэкамендаваны да друку і ўкаранення ў вытворчасць.
Зводны студэнцкі будаўнічы атрад універсітэта стаў пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва сярод студэнцкіх будаўнічых атрадаў рэспублікі.
1978/79 вуч. г. У трэцім працоўным семестры 1979 г. 90 СБА агульнай колькасцю 2705 чалавек працавалі на будаўнічых аб’ектах Мінска і Мінскай вобл., у Карэліі, на БАМе, у раёнах Нечарназем’я, Комі АССР, Малдавіі.
У 1978/79 вуч. г. бібліятэка вяла кнігаабмен са 126 профільнымі арганізацыямі Савецкага Саюза і 85 партнёрамі з сацыялістычных краін.
1978/79 навуч. г. Кніжны фонд бібліятэкі ўніверсітэта налічвае 1 575 425 адзінак.
1978/79 навуч. г. Выкладчыкі БДУ падрыхтавалі і выдалі 25 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам МінВНУ СССР і МінВНУ БССР, 179 метадычных дапаможнікаў.
1978/79 навуч. г. У БДУ дзейнічае 11 навучальных факультэтаў, 2 факультэты і 1 інстытут павышэння кваліфікацыі, 1 спецфакультэт, 2 навукова-даследчыцкія інстытуты, 6 праблемных навукова-даследчых лабараторый, выдавецтва.
На нацыянальнай выставе СССР ў Вялікабрытаніі экспаніраўся пульт навучальнай сістэмы, распрацаваны супрацоўнікамі кафедры ЭММ.
На выставе «Дасягненні савецкай навукі і тэхнікі» ў Будапешце (ВНР) дэманстраваўся прыбор для аўтаматычнага вызначэння тэмпературы ўспышкі нафтапрадуктаў, таксама створаны ў БДУ.
На ВДНГ СССР прыборы «Успышка», «Паліграф-Паток», «МАРК», распрацаваныя ў БДУ, адзначаны залатым і бронзавым медалямі.
На хімічным факультэце была праведзена I Рэспубліканская міжвузаўская канферэнцыя маладых вучоных-хімікаў.
Адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў.
Старшынёй мясцкама быў выбраны Э. У. Шастаковіч.
За выдатныя поспехі ў справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, за плённую дзейнасць па ўмацаванні нямецка-савецкай дружбы ўніверсітэт узнагароджаны залатым Ганаровым знакам Таварыства нямецка-савецкай дружбы.
У навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем адкрыўся музей, прысвечаны памяці акадэмікаў АН БССР А. Н. Сеўчанкі і Л. В. Валадзько.
Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў СССР па справах вынаходніцтваў і адкрыццяў зарэгістраваў адкрыццё за № 224 «Ядзерная працэсія спіна нейтронаў».
Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў СССР па справах вынаходніцтваў і адкрыццяў зарэгістраваў адкрыццё за № 224 «Ядзерная працэсія спіна нейтронаў».
ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі Пастанову аб пашырэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы БДУ, у якой меркавалася размясціць асноўную вучэбную і навуковую базу ўніверсітэта ў паркавай зоне, якая прылягала да жылога мікрараёна “Усход-1”.
ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб пашырэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы БДУ, у якой планавалася размясціць асноўную навучальную і навуковую базу ўніверсітэта ў паркавай зоне, прылеглай да жылога мікрараёона «Усход-1»
Па выніках Усесаюзнага конкурсу на лепшую навуковую работу студэнтаў по прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных науках тры работы студэнтаў БДУ адзначаны дыпломамі МінВНУ СССР і ЦК УЛКСМ, два — дыпломамі Усесаюзнага савета навукова-тэхнічнага таварыства.
Дыпломы па спецыяльнасці «прыкладная матэматыка» атрымалі 249 выпускнікоў факультэта, з іх 16—дыплом з адзнакай.
За мінулае дзесяцігоддзе факультэтам прыкладной матэматыкі апублікавана звыш 40 манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, абаронена 2 доктарскія і 34 кандыдацкія дысертацыі.
У аспірантуры навучаюцца 58 чалавек.
У выніку ўкаранення ў народнай гаспадарцы выкананых на факультэце прыкладной матэматыкі дагаворных работ за пяцігодку атрыманы эканамічны эфект 2 132 178 рублёў.
Важкі ўнёсак супрацоўнікаў і студэнтаў кафедры агульнага праграміравання —выкананы аб'ём работ вартасцю каля 1 мільёна рублёў, атрыманы эканамічны эфект 1 168 160 рублёў.
Галіновая навукова-даследчая лабараторыя «матэматычнага забеспячэння камутацыйных сістэм з праграмным кіраваннем» (ГНДЛ МЗКС з ПК) прымацавана да кафедры тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі.
Загадчыкам лабараторыяй назначаны прафесар Г. А. Мядзведзеў.
Загадам рэктара ўніверсітэта №200-Л от 05.08.80 года выконваючым абавязкі дэкана ФПМ з 30.04.80 года назначаны дацэнт В. І. Карзюк.
Утворана кафедра лазернай фізікі і спектраскапіі, на якой 8 выкладчыкаў, у тым ліку 3 прафесары і 4 дацэнты.
Навуковае адкрыццё прафесара У.Р. Барышэўскага ўпершыню ў гісторыі вышэйшай школы рэспублікі ўнесена ў Дзяржаўны рэестр адкрыццяў СССР.