Надрукавана 2022 навуковыя работы. Атрымана 37 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, 9 дыпломаў ВДНГ. Выдадзены 73 падручнікі, вучэбныя дапаможнікі і манаграфіі, 22 зборнікі навуковых прац, 2 даведнікі, 2 слоўнікі (агульны аб’ём — 1405 друкаваных аркушаў).
У памяць аб тых, хто з універсітэцкіх аўдыторый і навуковых лабараторый пайшоў у бессмяротнасць, аддаў сваё жыццё за Радзіму, быў устаноўлены абеліск у самым ажыўленым месцы ўніверсітэцкага гарадка – побач з уваходам у галоўны корпус універсітэта.
За 1975 г. ва ўніверсітэце абаронена 11 доктарскіх і 41 кандыдацкая дысертацыя.
У БДУ адбыўся мітынг, прысвечаны Звароту-ЦК КПСС да партыі і савецкага народа.
Створана кафедра этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму (загадчык — дац. Л. Ф. Яўменаў).
В НДІ ПФП створана лабараторыя матэматычнага забеспячэння ЭВМ (загадчык — канд. фіз.-мат. навук В. Б. Таранчук).
Прынята Пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па паляпшэнні падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі журналісцкіх кадраў».
Ва ўніверсітэце праведзены кінафестываль, прысвечаны 30-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прынята Пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па паляпшэнні падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі журналісцкіх кадраў».
В НДІ ПФП створана лабараторыя матэматычнага забеспячэння ЭВМ (загадчык — канд. фіз.-мат. навук В. Б. Таранчук).
Па выніках V Усесаюзнага конкурсу па праблемах грамадскіх навук 4 студэнткі БДУ ўзнагароджаны дыпломамі I і III ступеняў.
Пачаў працаваць першы ва ўніверсітэце зімні студэнцкі будаўнічы атрад.
У БДУ прайшла сустрэча студэнтаў з удзельнікамі Усесаюзнай нарады пісьменнікаў і крытыкаў «Бессмяротны подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва лепшых паказчыкаў дасягнулі фізічны факультэт, кафедра гісторыі КПСС прыродазнаўчых факультэтаў, бібліятэка.
Студэнты гістарычнага факультэта ўдзельнічалі ў XXI Усесаюзнай археалагічнай студэнцкай канферэнцыі ў Маскве.
На геаграфічным факультэце пачаў работу з’езд Геаграфічнага грамадства Беларусі. Прэзідэнтам грамадства выбраны В. А. Жучкевіч.
У БДУ адбыліся першыя штогадовыя чытанні ім. акад. С. І. Вавілава.
Супрацоўнікі НДІ ПФП Д. С. Умрэйка, Г. Г. Казлова і інш. атрымалі дыпломы II і III ступені ВДНГ БССР за распрацаваную імі ўстаноўку ФЖМ-8.
Адбылася XXXII студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная 105-годдзю з дня нараждэння У. І. Леніна. Заслухана 1414 дакладаў, падрыхтаваных 1522 студэнтамі.
Падпісана праграма супрацоўніцтва паміж Ягелонскім і Беларускім, Беларускім і Сафійскім універсітэтамі на 1976—1977 гг.
Танцавальны ансамбль «Крыжачок» выступаў у Іенскім універсітэце (ГДР).
Адбылася навукова-тэарытычная канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У яе рабоце удзельнічалі вядомыя вучоныя з ГДР, ПНР, НРБ.
У БДУ адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю памятнага знака студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам БДУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У выніку замены камсамольскіх дакументаў новыя білеты атрымалі 10 500 камсамольцаў універсітэта.
У БДУ праведзена Усесаюзная навукова-метадычная канферэнцыя на тэму «Актуальныя пытанні методыкі выкладання гісторыі КПСС». Працавалі 4 секцыі.
На базе БДУ праведзена IV Рэспубліканская канферэнцыя матэматыкаў Беларусі на тэму «Праблемы развіцця прыкладных матэматычных даследаванняў».
Уведзены ў дзеянне новы лабараторны корпус НДІ ПФП.
Універсітэт наведала дэлегацыя з ФРГ, якая прыбыла ў Мінск на цягніку дружбы
Памёр прафесар, доктар гістарычных навук Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі (1916-1975).
Ансамбль «Крыжачок» выступіў перад удзельнікамі VI Генеральнай канферэнцыі Міждународнай асацыяцыі ўніверсітэтаў у Маскве. Атрымана падзяка Аргкамітэта.
Праф. В. М. Сікорскі выступіў на VI Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтаў (Масква) з дакладам «Вышэйшая адукацыя і некаторыя праблемы сацыяльнага развіцця».
Пры кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі гуманітарных факультэтаў адкрыта аспірантура па прыкладной сацыялогіі.
Дац. Ф. С. Фешчанка на Міжнародным сімпозіуме ў Сафіі (НРБ) выступіў з дакладам на тэму «Турызм як фактар нацыянальнаго і рэгіянальнага развіцця».
Універсітэт наведала ганаровая госця III фестывалю дружбы моладзі СССР і НРБ, член Палітбюро ЦК БКП, старшыня Усенароднага камітэта балгара-савецкай дружбы Ц. Драгойчава.
У адрас Мінвну БССР і рэктара БДУ дасланыя віншаванні і падзякі за работы НДІ ПФП па тэмах, звязаным з палётамі касмічных станцый «Венера-9» і «Венера-10»
Адкрыта школа «Юнага праграміста» для школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада Мінска і Мінскай вобласці (дырэктар — асістэнт кафедры агульнага праграміравання П. У. Глякаў).
У БДУ прайшла Рэспубліканская канферэнцыя «Метадалагічныя пытанні ўдасканалення выкладання палітычнай эканоміі», у рабоце якой прынялі ўдзел вучоныя Масквы, Ленінграда, Свярдлоўска, Украіны і Прыбалтыкі.
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі.
Сакратаром парткама перавыбрана Т. Е. Дударава. БУ. 1968. 24 снеж.
Дэлегацыя грамадскіх арганізацый і мастацкіх калектываў БДУ з сяброўскім візітам наведала Дагестанскі ўніверсітэт ім. У. І. Леніна.
Адбылася XXVI справаздачна-выбарчая канферэнцыя камсамольскай арганізацыі.
На Міжрэспубліканскім конкурсе харавой студэнцкай песні «Ювентус-75» у Каўнасе народная харавая капэла БДУ ўзнагароджана прызамі журы.
У БДУ створана эксперыментальная вылічальная навучальная сістэма (БДУ-ЭВНС-75).
Гэта першая ў СССР навучальная сістэма з экраннымі пультамі.
Споўнілася 50 гадоў з дня першага выпуску студэнтаў БДУ. 29 лістапада ва ўніверсітэце адбылася ўрачыстая вечарына, прысвечаная гэтай падзеі.
Газета «Беларускі ўніверсітэт» паведамляе пра стварэнне ў БДУ эксперыментальнай вылічальнай навучальнай сістэмы (БГУ-ЭВОС-75).
Гэта першая ў СССР навучальная сістэма з экраннымі пультамі.
Адбыўся злёт народных дружын БДУ.
Званне заслужанага работніка культуры БССР прысвоена дац. У. А. Навіцкаму.
Званне заслужанага работніка вышэйнай школы БССР нададзена Т. Е. Дударавай і М. Т. Раманоўскаму.
Званне заслужанага дзеяча навукі БССР прысвоена К. І. Шабуню, званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі — А. М. Шырокаву.
Створана кафедра функцыянальнага аналізу (загадчык— дац. Я. В. Радына).
Акадэмік АН БССР В. П. Платонаў выступіў на матэматычным кангрэсе ў Галандыі.
Члены суполкі «Веды» ўніверсітэта прачыталі на прадпрыемствах, ва ўстановах, калгасах і саўгасах звыш 9 тыс. лекцый.
Пры ўніверсітэце пачаў працаваць пастаянна дзеючы семінар па методыцы прапаганды.
Матэматычны факультэт перайменаваны ў механіка-матэматычны.
Арганізаваны аддзел біяэнергетыкі пры лабараторыі эксперыментальнай біялогіі пад кіраўніцтвам д-ра мед. навук Я. Ф. Лунца.
У БДУ ў 1974/75 вучэб. г. працавалі 158 студэнцкіх навуковых гурткоў і семінараў, 7 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый і вылічальных цэнтраў.
Навукова-даследчай работой займаліся больш за 7 тыс. студэнтаў.
Кафедра аналітычнай хіміі заключыла дамову аб творчым навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з заводам эндакрынных прэпаратаў.
Пры БДУ створана спецыяльнае канструктарскае бюро з вопытнай вытворчасцю (СКТБ з ВВ) (дырэктар — Н. І. Акімаў).
Вылічальны цэнтр БДУ папоўніўся першай універсальнай ЭВМ трэцяга пакалення — ЭВМ «АС-1020».
Срэбраным медалём ВДНГ СССР узнагароджаны прыбор даследаванняў па перадачы і прыёме інфрачырвонага выпраменьвання ў сістэмах аптычнай сувязі дальнаметрыі і тэлекіравання.
Створана тэхналагічная група для арганізацыі будаўніцтва крыагеннай станцыі пры НДІ ПФП.
Па выніках Усесаюзнага конкурсу студэнцкіх навуковых работ па праблемах грамадскіх навук, гісторыі УЛКСМ і міжнароднага моладзевага руху 2 работы студэнтаў БДУ ўзнагароджаны дыпломамі I ступені, 2 — III ступені.
Усяго адзначана 11 работ з 29 прадстаўленых на конкурс.
Пры праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў створаны аддзел сацыялогіі працы.
Здадзены пад засяленне 13-павярховы інтэрнат БДУ на вул. Кастрычніцкай.
БУ. 1975.11 снеж.
Мясцкам арганізаваў семінар па абмеркаванні праекта ЦК КПСС да XXV з’езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976—1980 гг.»
БУ. 1976. 15 студз.
Адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню балгарскіх студэнтаў.
16—17 снежня. Праведзена ўніверсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя па праблемах грамадскіх навук, гісторыі УЛКСМ і міжнароднага моладзевага руху.
Справаздача БДУ за 1975/76 вучэб. г. С. 95.
16-17 снежня 1975 г. Праведзена ўніверсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя па праблемах грамадскіх навук, гісторыі УЛКСМ і міжнароднага моладзевага руху.
За ўдзел у выставе «Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова біясферы» на ВДНГ БССР ГНДЛ азёразнаўства ўзнагароджана дыпломам III ступені.
Бягучы архіў ГНДЛАЗ.
Адкрыта галіновая навукова-даследчая лабараторыя тэрмадынамікі нафтахімічных працэсаў.
Бягучы архіў навук.-даслед. часткі.
За шматгадовую і плённую работу па ўключэнні моладзі ў актыўную працоўную дзейнасць у студэнцкіх будаўнічых атрадах, высокія паказчыкі ў вучэбнай, вытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці ўніверсітэт узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
БУ. 1976. 8 студз.
Ва ўніверсітэце навучаюцца без адрыву ад вытворчасці 7575 чалавек, з іх 4387 — на завочным факультэце, Астатнія – на вячэрнім аддзяленні.
БУ. 1976.15 студз.
Пры кафедры тэарэтычнай механікі створана вучэбная лабараторыя.
На падрыхтоўчым аддзяленні БДУ навучаюцца каля 400 чалавек, з іх 170 – рабочыя, 180 – дэмабілізаваныя воіны, каля 50 – калгаснікі; 115 слухачоў – камуністы, больш 50 – ударнікі камуністычнай працы.
Падпісана дамова аб стварэнні вучэбна-навукова-вытворчага аб’яднання «БДУ—ВТА Інтэграл».
Пачалася праца над сумеснай НДР з Йенскім універсітэтам(Германія).
На базе 4-х кафедр фізічнага факультэта адкрываецца факультэт радыёфізікі і электронікі.
Некалькі пазней адкрываецца Інстытут ядзерных праблем, які ўзначаліў прафесар кафедры ядзернай фізікі У.Р. Барышэўскі.
Створана кафедра псіхалогіі (загадчык - дац. Р. І. Вадзейка).
Народны ансамбль танца «Крыжачок» выступіў перад дэлегатамі XXV з’езда КПСС.
Падпісана дамова аб стварэнні вучэбна-навукова-вытворчага аб’яднання «БДУ — вытворча-тэхнічнае аб’яднанне „Інтэграл”».
У радах ДНД БДУ налічваецца 895 чалавек.
Студэнты фізічнага факультэта падпісалі Рапарт Ленінскага камсамола XXV з’езда КПСС.
Пры камітэце камсамола створаны савет маладых вучоных універсітэта. Старшынёй савета выбрана канд. хім. навук Т. М. Пушкарова.
Народны аркестр народных інструментаў універсітэта ажыццявіў гастрольную паездку ў ПНР.
23—29 лютага. Ва ўніверсітэце прайшоў тыдзень савецка-чэхаславацкай дружбы.
БУ. 1977. 4 сак.
Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва за 1976 г. лепшымі прызнаны калектывы: фізічнага факультэта, кафедры палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў і навукова-даследчага аддзела.
Дэлегацыя ўніверсітэта на чале з прарэктарам Л. В. Валадзько ў час знаходжання на Кубе падпісала рабочую праграму супрацоўніства паміж БДУ і Камагуэйскім універсітэтам на 1976—1977 гг.
За дасягнутыя поспехі ў выкананні заданняў IX пяцігодкі па падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі ордэнам Леніна ўзнагароджаны А. Я. Малышаў; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — У. М. Сікорскі; ордэнам «Знак Гонару» — І. П. Зяцькоў, Г. М. Ліўшыц; медалём «За працоўную доблесць» – В. С. Даўгарукаў, В. В. Казлова; медалём «За працоўную адзнаку» — М. М. Дудзіч.
Група «Абавязак» выявіла 254 прозвішчы студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, якія загінулі ў гады вайны.
Адбылася XXXIII студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная 106-й гадавіне з дня нараджэння У. І. Леніна. Заслухана 1358 дакладаў.
У БДУ праведзена рэспубліканская студэнцкая навуковая канферэнцыя па выніках другога тура VI Усесаюзнага конкурсу студэнцкіх навуковых работ па грамадскіх навуках, гісторыі УЛКСМ і міжнародным моладзевым руху.
За вытворчыя поспехі, дасягнутыя на будоўлях дзявятай пяцігодкі ў складзе СБА, выдатную вучобу, актыўную навуковую і грамадскую работу ордэнам «Знак Гонару» узнагароджаны студэнт Л. В. Семяненка, медалём «За працоўную адзнаку» — студэнт В. В. Бажэнаў.
Праведзены I злёт студэнтаў-філолагаў БДУ на радзіме Я. Купалы ў Вязынцы.
Злёт мяркуецца зрабіць традыцыйным.
Упершыню студэнты ўніверсітэта выязджалі на будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі.
Атрад ім. Ленінскага камсамола працаваў у раёне Беркакіт, выканаў аб’ём работ на 178 тыс. руб., даў для будаўнікоў БАМа 19 канцэртаў, падарыў пасёлку Сярэбраны Бор бібліятэку ў 1 тыс. кніг. ВУ. 1977. 29 кастр.
Студэнтка гістарычнага факультэта Л. І. Кайгародава выйшла пераможцай у спаборніцтвах па скачках у даўжыню ў лёгкаатлетычным матчы СССР – Францыя і ўключана ў склад Алімпійскай зборнай каманды СССР па лёгкай атлетыцы.
Па ініцыятыве камітэта камсамола на базе фізічнага факультэта сфарміраваны атрад з 45 чалавек для працы ў раёне землятрасення ва Узбекской ССР.
Адчынены радыёфізічны факультэт.
Адбылася навукова-тэарэтычная канферэнцыя на тэму «Праблемы камуністычнага выхавання моладзі». У яе працы прынялі ўдзел выкладчыкі ВНУ БССР і вучоныя Іенскага ўніверсітэта (ГДР).
У БДУ праведзены II Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар выкладчыкаў ВНУ і тэхнікумаў па праблеме «Актуальныя пытанні методыкі выкладання марксісцка-ленінскай этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму».
У ім прынялі ўдзел спецыялісты з Масквы, Ленінграда, Алма-Аты і іншых гарадоў краіны.
Студэнтка юрыдычнага факультэта Т. Бойка і выпускніца гістарычнага факультэта Л. Кайгародава ў складзе зборнай каманды СССР па лёгкай атлетыцы ўдзельнічалі ў XXI Алімпійскіх гульнях.
На базе фізічнага факультэта праведзена IV Усесаюзная канферэнцыя па гравітацыі і тэорыі
На чэмпіянаце СССР у Кіеве студэнтка юрыдычнага факультэта Т. Бойка заваявала званне чэмпіёнкі краіны па скачках у вышыню. Выпускніца гістарычнага факультэта Л. Кайгародава стала срэбраным прызёрам чэмпіянату па скачках у даўжыню.
Два прыборы, распрацаваныя ў НДІ ПФП, экспанаваліся на Нацыянальнай выставе СССР у Нью-Дэлі (Індыя).
Праведзена вытворча-азнаямляльная практыка групы студэнтаў геаграфічнага факультэта ў СФРЮ.
Бухарскі абкам партыі выказаў падзяку будатраду «Маладосць», які аказаў дапамогу ў ліквідацыі наступстваў землетрасення ў Бухарскай вобл
У БДУ займаюцца 17 169 студэнтаў, у тым ліку на дзённым аддзяленні – 9631, на вячэрнім – 3249 і на завочным – 4289 чалавек.
Геаграфічнымі факультэтамі БДУ і МДУ праведзены савецка-польскі семінар “Рэгіянальныя эканоміка-геаграфічныя праблемы тэрытарыяльнай арганізацыі вытворчых сіл”.
На гістарычным факультэце ўпершыню арганізавана пастаянна дзеючая школа камсамольскага актыву.
У БДУ адбылася першая Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя па праблеме «Актуальныя пытанні методыкі выкладання навуковага атэізму» з удзелам выкладчыкаў ВНУ РСФСР і Літоўскай ССР.
Ва ўніверсітэце адбылася Усесаюзная навукова-тэхнічная нарада па тэрмадынаміцы металічных сплаваў.
Група вучоных універсітэта прыняла ўдзел у рабоце кангрэса Балгарскага гістарычнага таварыства ў Сафіі. БУ.
На кафедры псіхалогіі пачаў работу студэнцкі гурток аўтатрэнінгу (кіраўнік – дац. Р. І. Вадзейка).
Пачала работу школа маладых вучоных БДУ.
Адбылася XXXI справаздачна-выбарчая прафсаюзная канферэнцыя ўніверсітэта. Старшынёй прафкама абраны В. Паўлоўскі.
На ўсіх факультэтах прайшлі мітынгі салідарнасці з народам Чылі.
25-26 лістапада 1976 г. – у БДУ праведзена Міжрэспубліканская навуковая канферэнцыя па пытаннях крытыкі антымарксісцкіх эканамічных тэорый.
Акад. АН БССР Ф. Д. Гахаў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Праф. В. В. Свірыдаву прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР.
Дзяржаўныя прэміі БССР прысуджаны Б. І. Сцяпанаву і А. Г. Мядзведзеву.
Дзяржаўная прэмія СССР прысуджана Р. І. Фёдараву.
У 1975/76 навуч. г. абаронена 10 доктарскіх і 86 кандыдацкіх дысертацый.
Вучонымі ўніверсітэта выдадзена прац ў аб’ёме 1149,3 друкаваных аркушаў.
Дэканам механіка-матэматычнага факультэта абраны А. С. Фядзенка.
На геаграфічным факультэце створана кафедра мацерыкоў і акіянаў (загадчык – праф. В. Г. Заўрыеў).
На факультэце радыёфізікі і электронікі адкрыта кафедра фізікі (загадчык – дац. В. І. Кузьміч).
На нацыянальнай выставе СССР у Індыі дэманстраваўся ўзор прыбора па вызначэнні тэмпературы ўспышкі нафтапрадуктаў, створаны на хімічным факультэце.
Прыбор «Дыягнастычны аналізатар ротарных гармонік», створаны СКТБ з АП, узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР.
Двума бронзавымі медалямі ІДІХ СССР ўзнагароджана распрацаваная ў вылічальным цэнтры ЛДУ сістэма ўводу алгарытмаў рашэння задач апрацоўкі даных з аддаленага тэрмінала.
Студэнт біялагічнага факультэта Н. М. Прыгодзіч стаў лаўрэатам ВДНГ СССР і быў уганараваны I прэміі і Залатога Знака за работу «Мікратапанімія пшаніцы».
Паўправадніковы квантавы генератар ПКГ-1, створаны студэнтам М.М. Калівам, экспанаваўся на выставе ў Італіі.
Па выніках Усесаюзнага конкурсу па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках дыпломамі МінВНУ: СССР і ЦК УЛКСМ узнагароджаны 3 навуковыя работы студэнтаў БДУ.
Ва ўніверсітэце навучаюцца 246 замежных студэнтаў, у тым ліку з сацыялістычных краін – 194, з краін, якія развіваюцца – 52; аспірантаў і стажораў – 42, у тым ліку з сацыялістычных краін – 28, з краін, якія развіваюцца – 14.
У студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях і ў вылічальным цэнтры 576 чалавек выканалі работы па заключаных гаспадарчых дамовах на суму 235,5 тыс. руб.
1975/76 навуч. г. На біялагічным факультэце ўведзена спецыяльнасць «генетыка».
Пры кафедры тэорыі верагоднасці і математычнай статыстыкі арганізавана студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя.
Пры кафедры тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі арганізавана студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя.
Адбылося пасяджэнне актыву арганізацыі ДГСААФ БДУ, прысвечанае 50-годдзю ДГСААФ.
Універсітэт наведаў міністр вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба Фернанда Бесіно Алегрэт.
Прыпыніў працу спецыяльны факультэт прыкладной матэматыкі, адкрыты ў 1971 годзе.
1976/77 навуч. г. Універсітэт адзначыў 15-годдзе з пачатку падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для замежных краін.
За гэты час 400 чалавек атрымалі дыпломы. Ва ўніверсітэце вучацца 544 студэнты, стажоры і аспіранты з 59 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.
Шэсць прыбораў, распрацаваных і створаных у НДІ ПФП, экспанаваліся на ВДНГ БССР.
Адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны ўручэнню выкладчыкам і супрацоўнікам БДУ медалёў «Ветэран Узброеных Сіл СССР».
Вакальны гурт універсітэта стаў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Палітычная песня-77” у Ерэване.
Адбыўся мітынг, прысвечаны прысуджэнню універсітэту пераходнага Чырвонага сцяга ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ па выніках Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва за паспяховае выкананне заданняў і сацыялістычных абавязкаў.
Прыняты прывітальны ліст ЦК КПСС, Савету Міністраў СССР, УКСПС і ЦК УЛКСМ. СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ
Праведзены камсамольскі збор «Камуністычную ідэйнасць, актыўную жыццёвую пазіцыю – кожнаму камсамольцу».
На зімовым першынстве СССР па лёгкай атлетыцы ў Мінску студэнтка юрыдычнага факультэта Т. Бойка заваявала званне чэмпіёнкі краіны ў скачках у вышыню, устанавіўшы вышэйшае дасягненне для закрытых памяшканняў
Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва за 1976 г. лепшымі прызнаныя факультэт радыёфізікі і электронікі і вылічальны цэнтр.
Універсітэту ўручана пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ.
Дэкан факультэта прыкладной матэматыкі прафесар Я. А. Іваноў выбраны членам-карэспандэнтам АН БССР.
Падпісаны план навуковага і культурнага супрацоўніцтва паміж Беларускім і Сафійскім ўніверсітэтамі на 1978—1979 гг.
Галіновая НДЛ азёразнаўства прызначаная галаўной арганізацыяй па тэме «Вывучэнне азёрных вадаёмаў Беларусі ў мэтах вызначэння іх сучаснага стану, перспектыў выкарыстання і аховы».
Акад. АН БССР М. П. Яругін узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
СБА «Таварыш» у складзе студэнтаў БДУ і Іенскага ўніверсітэта працаваў на будаўніцтве новага вучэбнага гарадка БДУ.
Пры праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў створаны аддзел сацыяльнай псіхалогіі.
Заключана дамова аб сацыялістычным спаборніцтве паміж Беларускім і Вільнюскім ўніверсітэтамі на 1977 г.
Праведзена навуковая канферэнцыя з удзелам замежных студэнтаў, прысвечаная 60-годдзю Вялікага Кастрычніка.
Вучоныя кафедры псіхалогіі прынялі ўдзел у працы V Усесаюзнага з’езда псіхолагаў СССР на тэму «Дзейнасць і псіхічныя працэсы».
На першынстве СССР па лёгкай атлетыцы ў Маскве студэнтка юрыдычнага факультэта Т. Бойка стала чэмпіёнкай краіны па скачках у вышыню.
На Сусветнай студэнцкай універсіядзе ў Сафіі (НРБ) студэнтка юрыдычнага факультэта Т. Бойка заняла трэцяе месца па скачках у вышыню
Прынята Пастанова камітэта камсамола БДУ “Аб удзеле студэнтаў універсітэта ва ўборцы ўраджаю 1977 г.”.
Зацверджана палажэнне аб студэнцкім сельскагаспадарчым атрадзе (ССГА).
У БДУ займаюцца 17 100 студэнтаў, у тым ліку на дзённым аддзяленні — 9714, на вячэрнім — 3232, на завочным — 4154.
У верасні галіновая навукова-даследчая лабараторыя «АСК горнахімічнымі прадпрыемствамі» (ГНДЛ АСК ГХП) прымацавана да кафедры матэматычнага забеспячэння АСК.
Студэнтка фізічнага факультэта І. Потэс заваявала званне абсалютнай чэмпіёнкі краіны па вадналыжным спорце.
На базе кафедры тэорыі имавернасцей і матэматычнай статыстыкі праведзена I Усесаюзная нарада «Аптымізацыя дынамічных сістэм».
Савет ВДНГ СССР узнагародзіў НДІ ПФП Дыпломам I ступені за прапаганду навуковых распрацовак, распрацоўку і ўкараненне прыбора для даследавання характарыстык транзістараў.
Універсітэт наведалі дэлегацыі Камагуэйскага (Куба), Іенскага (ГДР), Ягелонскага (ПНР) і Сафійскага (НРБ) універсітэтаў.
Адбыўся мітынг прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікаў і студэнтаў, прысвечаны прыняццю новай Канстытуцыі СССР.
Ва ўніверсітэце займаюцца 1206 выдатнікаў вучобы, 17 імянных стыпендыятаў, 4213 чалавек займаюцца на “добра” і “выдатна”.
Па выніках 1976/77 вучэб. г. 486 студэнтаў узнагароджаны значком ЦК УЛКСМ і МінВНУ СССР “За выдатную вучобу”. У навукова-даследчай рабоце прымаюць удзел 7300 студэнтаў, працуе 7 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, 1655 студэнтаў удзельнічаюць у распрацоўцы гасдамоўных тэм.
Адбылася XXVII справаздачна-выбарчая канферэнцыя камсамольскай арганізацыі.
Рапарт камсамольcкай арганізацыі ўніверсітэта ЦК КПСС да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка падпісалі 456 чалавек. Сакратаром камітэта камсамола пераабраны А. А. Тозік.
На кафедры ЭММ створана студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя.
Пры бібліятэцы ўніверсітэта адкрыты аддзел рэдкай кнігі.
На 104 кафедрах і ў 3 інстытутах БДУ працуюць звыш 1305 навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў, у тым ліку 3 акадэмікі і члены-карэспандэнты АН БССР, 2 члены-карэспандэнты АН СССР, 75 прафесараў, дактароў навук, 577 дацэнтаў, кандыдатаў навук.
На юрыдычным факультэце адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці 13 студэнтаў і выкладчыкаў Мінскага юрыдычнага інстытута, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У БДУ прайшоў мітынг салідарнасці савецкай і в’етнамскай моладзі.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР у БДУ ствараўся навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем (НДІ ФХП).
27-29 лістапада 1970 г. У БДУ праведзена навуковая канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Ф. Энгельса.
Праф. А. Г. Мядзведзеў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Званне заслужанага дзеяча вышэйшай школы прысвоена праф. В. А. Жучкевічу.
Званне заслужанага дзеяча навукі БССР прысвоена У. І. Сцяпанаву
Членамі-карэспандэнтамі АН БССР выбраны Я. М. Бабосаў, Я. А. Іваноў, А. М. Шырокаў.
Акадэмікам АН БССР выбраны Л. В. Валадзько.
Падведзены вынікі сацспаборніцтва за 1977 г.
Лепшымі ва ўніверсітэце прызнаныя фізічны факультэт, кафедра гісторыі філасофіі і логікі.
На факультэце журналістыкі створана школа юных карэспандэнтаў.
Створаны навукова-метадычны савет (НМС) універсітэта.
У яго ўвайшлі 12 прафесараў, 65 дацэнтаў, 30 выкладчыкаў і супрацоўнікаў рэктарата. Старшынёй прызначаны праф. А. Я. Малышаў. На ўсіх факультэтах і агульнаўніверсітэцкіх кафедрах створаны вучэбна-метадычныя камісіі.
Звыш 2 тыс. студэнтаў БДУ шэфствуюць над 19 сельскімі і 9 гарадскімі школамі, 12 домакіраўніцтвамі, 7 гарадскімі прафтэхвучылішчамі Мінска.
Школу працоўнага семестра ў 1977 г. прайшлі 2098 студэнтаў. Асвоена 5,5 млн. руб. капіталаўкладанняў. У перыяд зімовых канікул 1977/78 навуч. г. на будоўлях Мінска працавалі два атрады. Маршрутамі рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа прайшлі 98 “зорных атрадаў”, 105 імёнаў выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны устаноўлена групай “Абавязак”.
1976/77 навуч. г. Аналізатар стану агрэгатаў авіяцыйнай тэхнікі, створаны студэнтамі БДУ, дэманстраваўся на ВДНГ СССР і быў узнагароджаны бронзавым медалём выставы.
1976/77 навуч. г. Універсітэт адзначыў 15-годдзе з пачатку падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для замежных краін.
За гэты час 400 чалавек атрымалі дыпломы. Ва ўніверсітэце вучацца 544 студэнты, стажоры і аспіранты з 59 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі
1976/77 навуч. г. На гістарычным факультэце створана школа арганізатараў ваенна-патрыятычнага выхавання.
1976/77 навуч. г. Пры камітэце камсамола распачаў работу “Клуб аматараў тэатра” (КАТ).
1976/77 навуч. г. Студэнт матэматычнага факультэта А. Рапінчук стаў пераможцам Усесаюзнай алімпіяды па матэматыцы «Студэнт і навукова-тэхнічны прагрэс».
На біялагічным факультэце адкрыты спецфакультет “Экалогія і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання прыродных рэсурсаў”, на якім пройдуць перападрыхтоўку спецыялісты народнай гаспадаркі краіны.
За поспехі, дасягнутыя ў сацыялістычным спаборніцтве па арганізацыі фізкультурна-масавай работы, спартыўны клуб універсітэта ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам і Ганаровай граматай Цэнтральнага савета СДСТ “Буравеснік”.
Створана кафедра тапалогіі і матэматычнай логікі (загадчык — праф. А. С. Фядзенка).
На ВДНХГ СССР дэманстраваўся стэнд “Радыяцыйна-каталітычная ачыстка выкідаў газаў ад сярністага ангідрыду”, распрацаваны кафедрай радыяцыйнай і хімічнай тэхналогіі БДУ.
У БДУ праведзена навуковая сесія, прысвечаная 100-годдзю вызвалення Балгарыі ад атаманскага іга.
За заслугі ў развіцці фізічнай навукі, падрыхтоўцы кадраў і ў сувязі з 50-годдзем са дня нараджэння акад. АН БССР Л. В. Валадзько ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
Адкрыты музей гісторыі ўніверсітэта.
Фонды бібліятэкі БДУ налічваюць 1 млн. 400 тыс. экзэмпляраў кніг.
Абаронены доктарскія дысертацыі.
Філасофскія навукі:
А. Д. Гусеў. Сацыяльная палітыка монапалістычнай буржуазіі ЗША на сучасным этапе агульнага крызісу капіталізму.
Гістарычныя навукі:
Д. С. Клімоўскі. Германія і Польшча ў Лакарнскай сістэме еўрапейскіх адносінаў.У БДУ праведзены Усесаюзны семінар-нарада “Арганізацыя прапаганды матэматычных ведаў для інжынерна-тэхнічных работнікаў у сістэме народных універсітэтаў” па вывучэнні досведу працы народнага ўніверсітэта “Метады прыкладной матэматыкі ў кіраванні вытворчасцю і навуковых даследаваннях”.