Рыгор Аляксеевіч прымаў удзел у распрацоўцы найважнейшых законапраектаў, у прыватнасці, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У акруговым Доме афіцэраў адбыўся сход камсамольцаў і моладзі горада Мінска і Мінскай вобласці, якія выказалі жаданне паехаць у Казахстан на асваенне цалінных і залежных зямель. Прыняты зварот да камсамольцаў і моладзі Беларусі.
На юрыдычным факультэце вучацца 934 студэнты.
Нарадзіўся доктар юрыдычных навук, старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Рыгор Аляксеевіч Васілевіч.
Нарадзілася прафесар, доктар філалагічных навук Таццяна Мікалаеўна Валынец
Сфера навуковых інтарэсаў Таццяны Мікалаеўны: функцыянальная граматыка, словаўтварэнне, лінгвістычныя праблемы перакладу, пытанні моўнага навучання ў пачатковай і сярэдняй школе.
Адбылася сустрэча студэнтаў з супрацоўнікам навуковай станцыі “Паўночны полюс – 2” В. Е. Благадаравым
З № 15 (228) шматтыражная газета БДУ “За сталінскія кадры” пачала выходзіць пад назвай “Беларускі ўніверсітэт”.
Праф. Ц. М. Годнеў выступіў з дакладам аб выніках даследавання механізма фарміравання пігментаў хларапластаў на Міжнароднай канферэнцыі па мірным выкарыстанні атамнай энергіі (Жэнева).
На вучобу ў БДУ прыехалі студэнты з Польскай Народнай Рэспублікі.
У аспірантуру БДУ прынята 25 чалавек, з іх з адрывам ад вытворчасці – 15.
На першы курс прынята 667 студэнтаў. Усяго ў прыёмную камісію былі пададзены 2024 заявы.
Герой «Маладой гвардыі» Георгій Аруцюнян пабываў у гасцях у студэнтаў універсітэта.
Адбылася IX агульнаўніверсітэцкая камсамольская канферэнцыя. Сакратаром камітэта камсамола абраны асп. Я.М. Бабосаў.
Юрыдычны факультэт узяў шэфства над калгасамі імя Дзяржынскага і «1 Мая» Крупскага раёна.
На факультэце складзена карта глебаў калгаса «Камінтэрн».
Пачаў работу студэнцкі лекторый.
Адбылася XV прафсаюзная канферэнцыя. Старшынёй прафкама перавыбраны Д. Марчанка.
Дац. І.Г. Некрашэвіч і асіст. І.І. Пятроўскі паведамілі пра вынікі сваіх даследаванняў на Усесаюзнай канферэнцыі па паўправадніках.
Пры камітэце камсамола ўтворана лектарская група.
Нарадзіўся прафесар, доктар педагагічных навук, кандыдат фізіка-матэматычных навук, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996-2003) Аляксандр Уладзіслававіч Казулін.
Галіна навуковых інтарэсаў: роля адукацыі ў жыцці грамадства, праблемы рэфармавання адукацыйных тэхналогій, навучальныя ўстановы новага тыпу, псіхафізіялагічных дыягностыка, развіццё асобы. У тыя гады, калі Аляксандр Уладзіслававіч займаў пасаду рэктара, БДУ зрабіў істотны крок наперад у развіцці свайго навучальнага і навуковага патэнцыялу: з'явіліся новыя факультэты (бізнэсу і інфармацыйных тэхналогій, фундаментальнай і нетрадыцыйнай медыцыны і інш.); новыя спецыяльнасці ( «Менеджмент», «Інфармацыя і камунікацыі», «Фінансы і крэдыт», «Дызайн» і многія інш.); у структуру БДУ перайшоў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы; створаны новыя навучальныя, навуковыя, вытворчыя ўстановы (Міжнародная вышэйшая школа бізнесу і менеджменту, Вышэйшая школа экскурсаводаў і менеджэраў турызму, Выдавецкі цэнтр, Цэнтр інфармацыйных тэхналогій, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў, навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы, унітарнае прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ» і інш.)
Дэканам гістарычнага факультэта прызначаны Ф. М. Нячай
БУ. 1975. 6 сак.; Бягучы архіў гіст. фак.
Дац. Д. А. Супруненка ў Інстытуце матэматыкі імя Сцяклова АН СССР абараніў доктарскую дысертацыю «Адрозныя і нільпатэнтныя групы».
Гэта была першая доктарская дысертацыя па матэматыцы, абароненая навукоўцам з Беларусі.
Ва ўніверсітэце праведзена навуковая сесія і студэнцкая канферэнцыя, прысвечаныя 50-годдзю першай расійскай рэвалюцыі (1905—1907 гг.).
Кафедру марксізму-ленінізму ўзначаліў дац. І.І. Cаладкоў
Студэнты правялі лыжны агітпрабег у гонар XX з’езда КПСС.
адбылася XXI навуковая сесія, прысвечаная вынікам навукова-даследчай работы за 1955 г.
Абмеркавана 107 дакладаў.
Было адзначана, што за 6 гадоў на кафедры эканамічнай геаграфіі абаронены 13 дысертацый.
Ва ўніверсітэце закончаны абмен камсамольскіх дакументаў.
Адбыўся сход калектыву ўніверсітэта, прысвечаны вынікам XX з’езда КПСС.
26-27 красавіка. У навуковай студэнцкай канферэнцыі хімічнага факультэта прынялі ўдзел госці з Вільнюскага ўніверсітэта.
Факультэт скончылі 38 студэнтаў, у тым ліку на завочным аддзяленні – 19. М. П. Яругін і В. І. Крылоў абраны акадэмікамі АН БССР.
Студэнтка трэцяга курса хімічнага факультэта Р. Белякова стала чэмпіёнкой сярод рапірыстак на Спартакіядзе народаў СССР.
БУ. 1956. 8 кастр.
Універсітэт скончыў 391 чалавек, з іх 78 выпускнікоў атрымалі дыпломы з адзнакай.
Справаздача БДУ за 1955/56 навуч. г. С. 13
У шасці калектывах мастацкай самадзейнасці ўніверсітэта займаюцца 224 чалавекі, а ў 11 спартыўных секцыях – 334.
Усяго на пасяджэннях вучоных саветаў універсітэта ў 1955/56 навуч. г. абаронена 49 кандыдацкіх дысертацый.
Справаздача БДУ за 1955/56 навуч. г. С. 168.
Вучэбную і навуковую работу ва ўніверсітэце вядуць 44 кафедры, дзе працуюць 19 прафесараў, 130 дацэнтаў і кандыдатаў навук, 57 старшых выкладчыкаў, 27 выкладчыкаў, 40 асістэнтаў, 26 сумяшчальнікаў.
Універсітэт мае пяць інтэрнатаў, у якіх пражывае 1060 студэнтаў.
Агульная плошча чатырох вучэбных карпусоў БДУ складае 8107 кв. м
Студэнтка юрыдычнага факультэта В. Кошалява ў складзе зборнай каманды краіны ўдзельнічала ў XVI Алімпійскіх гульнях.
Адбыўся мітынг студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.
Камсамольская арганізацыя вырашыла даслать на цалінныя землі атрад камсамольцаў у складзе не менш за 400 чалавек.
На механіка-матэматычным факультэце МДУ А. А. Гусак абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Адзначана, што ў 1955 г. на юрыдычным факультэце конкурс складаў 5 чал. на месца, але курсавыя работы першакурснікаў былі напісаны зусім непісьменна.
На першы курс прынята 525 студэнтаў. Уступныя экзамены здавалі 1505 абітурыентаў.
Справаздача БДУ за 1956/57 навуч. г. С. 8.
Праф. БДУ К. І. Лукашоў у якасці дэлегата ад АН БССР удзельнічаў у працы XX Міжнароднага геалагічнага кангрэса ў Мексіцы.
Уведзены новы парадак назначэння стыпендый навучэнцам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з улікам паспяховасці і матэрыяльнай забяспечанасці. У ВНУ краіны адменена плата за навучанне.
У ВНУ краіны адменена плата за навучанне. Высшая школа. Ч. 2. С. 138—139, 148.
Адбылася сустреча першай групы студэнтаў мінскіх ВНУ, якія прымалі ўдзел ва ўборцы ўраджаю ў Казахстане.
Мін. праўда. 1956. 18 верас.
Ва ўніверсітэтах краіны (акрамя філасофскіх і эканамічных факультэтаў) уведзены дзяржаўны экзамен па гісторыі КПСС; на філасофскіх факультэтах дзяржаўны экзамен па курсе «Дыялектычны і гістарычны матэрыялізм», на эканамічных – «Палітычная эканомія».
Высшая школа. Ч. 1. С. 109.
Адбылася X справаздачна-выбарная камсамольская канферэнцыя.
Сакратаром бюро выбраны Я. М. Бабосаў. БУ. 1956. 30 лістап.
10 кастрычнік 1956 Нарадзіўся прафесар, доктар педагагічных навук, першы дырэктар ліцэя БДУ (1989-1992) Аляксандр Іванавіч Жук.
Вобласць яго навуковых інтарэсаў: праблемы развіцця адукацыі, кіраванне інавацыйнымі адукацыйнымі працэсамі, падвышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка педагагічных кадраў.
У сувязі з 35-годдзем з дня адкрыцця ўніверсітэта Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР узнагароджаны: Г. Г. Вінберг, І. В. Гутараў, У. Р. Івашын, К. І. Лукашоў, А. Я. Малышаў, Ф. Г. Асіпенка, В. І. Старавойтаў, І. Р. Цішчанка, К. І. Шапялевіч; Граматай Вярхоўнага Савета БССР М. Б. Клюйко, А. К. Ціток, С. П. Ткачук.
БУ. 1956. 6 лістап.
За час восеньскіх палявых прац 119 студэнтаў факультэта ў калгасе «Новы побыт» абралі бульбу са 174 га і сабралі 5 га ільну, нарыхтавалі 200 т. сіласу.
На партсходзе гаварылася, што вясной у інтэрнаце на вул. Свярдлова сярод студэнтак гістарычнага факультэта быў выяўлены нібы «падпольны» клуб «Далоў нуду» (“Долой скуку”), члены якога займаліся непрыстойнымі справамі.
У тэатры оперы і балета прайшло юбілейнае пасяджэнне вучонага савета, прысвечанае 35-годдзю БДУ.
БУ. 1956. 4 снеж.
Віцэ-прэзідэнтам АН БССР выбраны К. І. Лукашоў.
Членамі-карэспандэнтамі АН БССР выбраны М. М. Паўлючэнка і Ф. І. Фёдараў.
Акадэмікамі АН БССР выбраны М. П. Яругін, М. А. Ельяшэвіч, У. І. Крылоў, А. В. Лыкаў, М. М. Сірата, М. П. Томін.
Заалагічны музей налічвае каля 6 тыс. экспанатаў.
За год у музеі праведзена 245 экскурсій.
На філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча студэнтаў з паэтам А. Куляшовым.
Акад. АН СССР Г. Ф. Аляксандраў назначаны прафесарам кафедры гісторыі філасофіі і логікі.
Праф. І. С. Лупіновіч выступіў з дакладам на VI Сусветным кангрэсе глебазнаўцаў у Парыжы.
Спартыўнаму калектыву ўніверсітэта прысвоена званне «Спартыўны клуб».
тудэнтка юрыдычнага факультэта В. Кошалява ў складзе зборнай каманды краіны ўдзельнічала ў XVI Алімпійскіх гульнях.
Адбылася сустрэча студэнтаў с Героем Савецкого Саюза старшынёй калгаса «Рассвет» К. П. Арлоўскім.
БУ. 1956. 13 снеж.
Агульны сход партыйнай арганізацыі БДУ.
Сход быў прысвечаны «некаторым пытанням ідэалагічнай работы і задачам партарганізацыі БДУ ім. У. І. Леніна». З асноўным дакладам на сходзе выступіў сакратар ЦК КПБ Т. С. Гарбатых.
Утворана кафедра фізікі цвёрдага цела, на якой працуюць 9 выкладчыкаў, у тым ліку 3 прафесары і 5 дацэнтаў.
Парткам пасля інфармацыі сакратара партбюро факультэта пра ўзмацненне выхаваўчай працы сярод студэнтаў-палякаў пастанавіў замацаваць для гэтага выкладчыка М. Я. Гракава.
Дэканам фізіка-матэматычнага факультэта прызначаны праф. Д.А. Супруненка.
На парткаме БДУ адзначалася, што на кафедры замежнай літаратуры ёсць 4 выкладчыкі (2 члены партыі і 2 беспартыйных) – пакінуты аспірантам Міцкевіч, кандыдат навук Н.І. Лапідус і дацэнты В.М. Цімафеева і Д.Я. Фактаровіч.
Асноўная ўвага кафедры засяроджана на тэме «Замежная літаратура ў Беларусі і беларуская літаратура за мяжой». Н.І. Лапідус у 1956 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «М. Багдановіч як крытык і перакладчык». У гуртку СНТ пры кафедры ўдзельнічалі 20 студэнтаў.
На пасяджэнні Бюро ЦК КПБ Антон Нікіфаравіч Сеўчанка быў зацверджаны рэктарам БДУ.
Урад рэспублікі прыняў пастанова аб будаўніцтве ў 1957-1959 гг. галоўнага корпуса ўніверсітэта.
У новыя вучэбныя планы ўведзены курсы біяфізікі і цыталогіі, якія раней не вывучаліся студэнтамі.
Створана кафедра фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў.
Пад кіраўніцтвам яе загадчыка акадэміка АН БССР М.М. Сіроты пачаліся даследаванні цеплавых і электрычных уласцівасцей цвёрдых целаў і статыстычнай тэрмадынамікі цвёрдых раствораў.
Створана кафедра вылічальнай матэматыкі.
Яе загадчыкам прызначаны акадэмік АН БССР В. І. Крылоў. Загадчыкам кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў прызначаны акадэмік АН БССР М. П. Яругін.
На справаздачна-выбарным партыйным сходзе БДУ адзначалі, што з абменам корпуса юрыдычнага факультэта на корпус харчовага тэхнікума (на вул. Чырвонаармейскай), дзякуючы асабістай ініцыятыве К. Т. Мазурава, значна павялічыліся навучальныя плошчы.
Студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ В. Кошалева ўзнагароджана медалём « За працоўную доблесць».
У 1958-1962 гг. дэканам геаграфічнага факультэта быў вядомы беларускі эканамгеограф І.І. Трухан.
На базе фізіка-матэматычнага факультэта ўтвораны фізічны факультэт і матэматычны факультэт.
У 1957/58 навуч. г. 12 работнікаў універсітэта абаранілі кандыдацкія дысертацыі.
Справаздача БДУ за 1957/58 навуч. г. С. 143.
На 46 кафедрах універсітэта працуюць 28 прафесараў, 165 дацэнтаў і кандыдатаў навук, 56 старшых выкладчыкаў, 44 выкладчыкі, 43 асістенты, 52 сумяшчальнікі.
Справаздача БДУ за 1957/58 навуч. г. С. 7.
На дзённых аддзяленнях сямі факультэтаў і на завочным факультэце БДУ навучаюцца 6356 студэнтаў.
Справаздача БДУ за 1957/58 навуч. г. С. 4.
Універсітэт мае пяць вучэбных карпусоў агульнай плошчай 15 тыс. кв. м., чатыры інтэрнаты, у якіх жывуць 1500 студэнтаў.
Справаздача БДУ за 1957/58 навуч. г. С. 119.
Студэнты ўніверсітэта актыўна працавалі на будаўнічых пляцоўках Мінска.
Кожны студэнт абавязаўся адпрацаваць 40 гадзін. БУ. 1958. 22 крас.
У Мінску праведзена навукова-тэхнічная канферэнцыя студэнтаў ВНУ Прыбалтыкі і Беларусі.
БУ. 1958.12 крас.
Адбылася навуковая сесія, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння К. Маркса.
БУ. 1958.16 мая.
Делегация БГУ приняла участие в работе XII студенческой научной конференции в Тарту (Эстонская ССР).
БУ. 1958. 30 крас.
Нарадзіўся прафесар, доктар філалагічных навук Анатолій Мікалаевіч Андрэеў.
З 1990 года працуе на філалагічным факультэце БДУ. Сфера навуковых інтарэсаў: тэорыя і гісторыя літаратуры, а таксама культуралогія (асоба і культура).
У аспірантуры БДУ навучаюцца 127 чалавек.
97 - на вочным аддзяленні, 30 на завочным. Мин. обл. партархив. Ф. 142(фонд БГУ), оп. 1, д. 126, л. 315.
Ва ўборцы цаліннага ўраджаю ўдзельнічалі 650 студэнтаў БДУ, у калгасах Мінскай вобл. працавалі каля 1500 чалавек.
Справаздача БДУ за 1957/58 навуч. г. С. 105
На ўборку цаліннага ўраджаю выехалі 653 студэнты БДУ.
Мин. обл. партархив. Ф. 142 (фонд БДУ), оп. 1, д. 126, л. 346.
Адбылася ўрачыстая закладка падмурка Галоўнага корпуса БДУ па праекце архітэктараў М. Бакланава і А. Духана.
Пачаў працу аздараўленчы спартыўны лагер універсітэта на базе Наваполацкага тэхнікума.
Бягучы архіў каф. фізвыхавання і спорту.
Дэлегацыя БДУ ў складзе 150 чалавек удзельнічала ў II студэнцкім свяце песні і танца ў Рызе.
БУ. 1958. 2 верас.
Праф. Д. А. Супруненка ў складзе дэлегацыі ўдзельнічаў у Міжнародным кангрэсе матэматыкаў у Эдынбургу (Англія).
БУ. 1958. 29 верас.
Студэнтка БДУ майстар спорту Т. Аўрамава заваявала сярэбраны медаль у бегу на 800 м на Усесаюзнай спартакіядзе прафсаюзаў.
БУ. 1958. 15 верас.
Дац. А. Н. Бірало і М. І. Жыркевіч удзельнічалі ў IV Міжнародным з’езде славістаў у Маскве.
Р. І. Тышкевіч абараніла ў БДУ кандыдацкую дысертацыю.
Дац. А. X. Турэцкі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Даследаванні па тэорыі набліжэння функцый».
Арганізавана кафедра гісторыі БССР (загадчык дац. Л. С. Абецэдарскі).
У працы IV з’езда польскіх гідрабіёлагаў у Кракаве па запрашэнні вышэйшай сельскагаспадарчай школы Вроцлава ўдзельнічалі праф. Г. Г. Вінберг і дац. Л. М. Сушчэня.
Механіка-матэматычны факультэт дзейнічае з кастрычніка 1958 года пасля падзелу фізіка-матэматычнага факультэта на два – фізічны і матэматычны.
Універсітэт наведела дэлегацыя Саюза сацыялістычнай моладзі Польшчы.
Адбыўся вечар дружбы савецкай і польскай моладзі.
На філалагічным факультэце адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў з вучонымі Польскай Народнай Рэспублікі.
Сярод гасцей прысутнічалі праф. Варшаўскага, Кракаўскага, Лодзінскага, Вроцлаўскага ўніверсітэтаў.
Адбылася паездка студэнтаў БДУ да маракоў падшэфнага крэйсера «Арджанікідзе».
Фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на два факультэты: фізічны і матэматычны.
Першым дэканам матэматычнага факультэта прызначаны праф. Д. А. Супруненка. Першапачаткова на матэматычным факультэце было пяць кафедраў: алгебры (загадчык кафедры – Д. А. Супруненка), вылічальнай матэматыкі (В. І. Крылоў), дыферэнцыяльных ураўненняў (М. П. Яругін), геаметрыі (Л. К. Тутаеў), матэматычнага аналізу (М. В. Ламбін).
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі БДУ.
Сакратаром парткама выбраны С. Е. Янчанка.
Атрыманы ліст Какчатаўскага абкама ЛКСМ Казахстана, у якім выказана глыбокая ўдзячнасць ад працоўных вобласці ўсім студэнтам, якія прынялі ўдзел ва ўборцы ўраджаю 1958 г.
Адбылася XII справаздачна-выбарная камсамольская канферэнцыя.
Сакратаром камсамольскай арганізацыі выбраны І. Сяргееў.
Адкрыты Вылічальны цэнтр БДУ.
Яго дырэктарам прызначаны кандыдат фізіка-матэматычных навук І. М. Кунцэвіч.
Адбыўся ўрачысты сход прафесарска-выкладчыцкага составу і студэнтаў, прысвечаны 35-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
БДУ наведала дэлегацыя Саюза сацыялістычнай моладзі Польшчы. Адбыўся вечар сяброўства савецкай і польскай моладзі.
Выкладчыкі і студэнты юрфака прынялі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі па выбарах Народнага суддзі.
Створаны спартыўна-аздараўленчы лагер на воз. Нарач, у якім адпачывалі звыш 70 чалавек.
На базе фізіка-матэматычнага факультэта створаны фізічны (дэкан дац. М. П. Халімановіч) і матэматычны (дэкан праф. Д. А. Супруненка) факультэты.
На ўборцы ўраджаю ў Рузаеўскім р-не Какчэтаўскай вобл. працавалі каля 700 студэнтаў.
Закрыта аддзяленне геалогіі на геаграфічным факультэце.
Абаронены доктарскія дысертацыі.
Геаграфічныя навукі: А. Н. Андрушчанка. Естественно-исторические условия Прикаспийской низменности (к вопросу освоения целинных земель). Філалагічныя навукі: М. А. Жыдовіч. Іменнае скланенне ў беларускай мове (назоўнік). Біялагічныя навукі: Н. В. Кордэ. О биострафикации и типологии русских сапропелей. Матэматычныя навукі: А. X. Турэцкі. Исследования по теории приближения функций. Фізічныя навукі: І. 3. Фішар. Исследования по теории жидкостей.
Студэнты юрыдычнага факультэта сустрэліся з пракурорам БССР А. Г. Бондарам, дэканам юрыдычнага факультэта МДУ праф. Д. С. Каравым.
Універсітэт наведала дэлегацыя англійскіх студэнтаў.
Адбылася XVIII справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.
Старшынёй прафкама зноў абраны Н. Васін.
Прыняты «Закон аб узмацаванні сувязі школы з жыццём і далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР».
Прызнана неабходным далейшее развіццё ўніверсітэцкай адукацыі, «значнае павелічэнне выпуску спецыялістаў па новым раздзелам матэматычных, біялагічных, фізічных, хімічных навук, пасіленне тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі студэнтаў, павышэнне ролі ўніверсітэтаў у рашэнні важных праблем прыродазнаўчых і гуманітарных навук».
Адбыўся агульнаўніверсітэцкі мітынг, прысвечаны пачатку работы XXI з'езда КПСС.
Адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў.
Старшынёй мясцкама абраны А. М. Міхайлаў. Праведзена юбілейная навуковая сесія, прысвечаная 40-годдзю БССР.
Граматай Вярхоўнага Савета БССР узнагароджаны драматычны калектыў БДУ, удзельнік дэкады мастацкай самадзейнасці, прысвечанай 40-годдзю БССР.
На мінулым універсітэцкім партыйным сходзе з дакладам аб рабоце XXI з'езда КПСС выступіў дэлегат з'езда сакратар ЦК КПБ Ц. Я. Кісялёў.
Камсамольская арганізацыя ўніверсітэта накіравала 120 студэнтаў для аказання дапамогі працоўным заводаў (электратэхнічнага, аўтарамонтнага і запасных частак) у падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў у вну.
На матэматычным факультэце пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «вылічальная матэматыка».
Выкладчыкі і студэнты юрфака прынялі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі па выбарах у Вярхоўны Савет БССР і Мясцовыя саветы.
Выкладчыкі факультэта апублікавалі «Нарысы па гісторыі дзяржавы і права БССР» (частка 1-я) і падрыхтавалі 2-ю частку.
Уведзена ў эксплуатацыю першая ў СССР універсальная серыйная ЭВМ першага пакалення «Урал-1».
Д. А. Супруненка абраны членам-карэспандэнтам АН СССР.
Адбылася навуковая сесія, прысвечаная 50-годдзю з дня выхаду кнігі У. І. Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм».
Студэнты БДУ ўдзельнічалі ў XII навуковай канферэнцыі Львоўскага ўніверсітэта.
Створана добраахвотная народная дружына.
Камандзірам прызначаны С. Я. Янчанка.
Студэнту гістарычнага факультэта Ф. Налівайку прызначана стыпендыя ім. В. І. Пічэты.
Узнік рух за права звацца лепшай студэнцкай навучальнай групай на факультэце.
Адбылася навуковая сесія, прысвечаная праблемам, якія вынікаюць з рашэнняў XXI з'езду КПСС, і вынікам навукова-даследчай работы за 1958 г.
Адбылася студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная аналізу рашэнняў XXI з'езда КПСС.
На канферэнцыі прысутнічалі студэнты з Масквы, Ленінграда, Харкава, Горкага, Вільнюса, Ужгарада.
Ва ўніверсітэт прыбыла дэлегацыя ЦК Саюза сацыялістычнай моладзі Польшчы.
Кожны студэнт абавязаўся адпрацаваць на будаўніцтве новага навучальнага корпуса ўніверсітэта
На фізіка-матэматычным факультэце арганізаваны падлікова-вылічальны цэнтр.
Кіраўнік – І. М. Кунцэвіч. Уведзена ў эксплуатацыю першая айчынная ўніверсальная серыйная ЭВМ першага пакалення «Урал-1».
Кожны студэнт абавязаўся адпрацаваць на будаўніцтве новага навучальнага корпуса ўніверсітэта
Універсітэт наведала дэлегацыя камсамольскіх працаўнікоў Кітая.
Асп. Я. М. Бабосаў удзельнічаў у Міжнародным студэнцкім семінары на тэму «Вышэйшая адукацыя ў СССР» (Масква).
У БДУ праведзена навуковая нарада па праблемах люмінесцэнцыі.
У ёй прынялі ўдзел навукоўцы з Масквы, Ленінграда, Кіева, Харкава, Свярдлоўска, Чыты і іншых гарадоў (усяго больш за 300 чалавек).
На біялагічным факультэце адкрыта спецыялізацыя па біяхіміі.
Выйшаў у свет першы нумар вучэбнай газеты «Журналіст», падрыхтаванай студэнтамі пятага курса пад кіраўніцтвам дац. М. С. Зярніцкага.
Адбылася XIII справаздачна-выбарчая камсамольская канферэнцыя.
Сакратаром камітэта камсамола зноў абраны І. Сяргееў.
У БДУ ўведзены заняткі па бібліятэчна-бібліяграфічным мінімуме.
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі ўніверсітэта.
Сакратаром партбюро абраны А. А. Воўк.
Абаронены доктарскія дысертацыі.
Філасофскія навукі: П. Ф. Пратасеня. Паходжанне свядомасці і яго асаблівасці. Фізічныя навукі: А. А. Шаталаў. Уласцівасці і ператварэнне атамных малекулярных і калоідных цэнтраў афарбоўкі ў нагрэтых шчолачна-гаплоідных крышталях.
Акадэмікам Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР абраны А. Г. Мядзведзеў.
Членамі-карэспандэнтамі АН БССР абраны Н. В. Камінская, А. С. Махнач, І. М. Сяржанин, Д. А. Супруненка.
Акадэмікамі АН БССР абраны Т. С. Гарбатых і М. М. Паўлючэнка.
Н. П. Яругін прызначаны дырэктарам створанага Інстытута матэматыкі АН БССР.
Упершыню ў краіне грамадазнаўцамі ўніверсітэта падрыхтавана манаграфія «Аб «Філасофскіх сшытках» У. І. Леніна».
рэзідыум Цэнтральнага савета студэнцкага добраахвотнага спартыўнага грамадства «Буравеснік» прысвоіў спартыўнаму клубу ўніверсітэта званне «Лепшага спартыўнага клуба» і ўзнагародзіў яго памятным медалём, вымпелам і граматай.
Пры камітэце камсамола БДУ створаны клуб сяброўства і міжнародных сувязей з моладдзю замежных краін.
У БДУ выступіў з канцэртамі хор Латышскага ўніверсітэта ім. П. Стучкі.
Дэлегацыя БДУ прыняла ўдзел у святкаванні 380-годдзя Вільнюскага ўніверсітэта.
На гістарычным факультэце прайшло пашыранае пасяджэнне савета, прысвечанае 25-годдзю з дня заснавання факультэта.