БДУ. 1962. С. 80.
На кафедры марксізму-ленінізму працуюць 13 чалавек, сярод іх 7 кандыдатаў навук і дацэнтаў, 3 выкладчыкі, 3 асістэнты
Упершыню вучонаму савету ўніверсітэта дадзена права прымаць да абароны кандыдацкія дысертацыі па гісторыі ВКП(б).
З фондаў музея гісторыі БДУ.
У аспірантуры навучаюцца 52 чалавекі.
За 1938/39 навуч. г. абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.
У БДУ адкрыты гісторыка-археалагічны музей.
Дзяржаўны Эрмітаж падарыў музею калекцыю старажытнагрэчаскіх, візантыйскіх і рымскіх манет. Сов. Белоруссия, 1940. 8 февр., 16 февр.; За ленiнскiя кадры. 1941. 12 чэрв.
На навуковай канферэнцыі ўніверсітэта заслуханы 71 даклад (з іх 9 - на пленарных пасяджэннях).
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 7Г,1 л. 139-154.
Нарадзіўся прафесар Міхаіл Канстанцінавіч Буза.
Міхаіл Канстанцінавіч абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Матэматычнае і праграмнае забеспячэнне вылічальных машын, комплексаў і камп’ютарных сетак», ён зрабіў істотны ўклад у станаўленне і развіццё спецыяльнасці «Інфарматыка».
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі.
Дзякуючы даследаванням Уладзіміра Рыгоравіча было тэарэтычна прадказана існаванне цэлага шэрагу новых фізічных з’яў: ядзерная прэцэсія спіна нейтрона; кручэнне плоскасці палярызацыі гама-квантаў у рэчыве з палярызаванымі электронамі; кручэнне спіна ультрарэлятывісцкіх часціц у выгнутых крышталях.
Прынята Пастанова СНК СССР «Аб зацвярджэнні загада ВКПШ "Аб мерапрыемствах па выкананні Пастановы Саўнаркама СССР аб ўстанаўленні платнасці навучання ў вышэйшых навучальных установах і аб змяненні парадку прызначэння стыпендый студэнтам"».
СЗ СССР. 1940. № 28. С. 676.
У 1940г. выдана 7 выпускаў «Вучоных запісак БДУ» аб’ёмам 97 друкаваных аркушаў.
Справаздача БДУ за 1939/40 навуч. г.
Адноўлена кафедра палітычнай эканоміі (загадчык - праф. А. І. Лур’е).
Справаздача БДУ за 1939/40 навуч. г.
Вучонымі ўніверсітэта Я. Г. Ракавым і В. А. Дзяменцьевым напісаны і апублікаваны першы кароткі геаграфічны нарыс Беларускай ССР.
Бягучы архіў геагр. фак.
Членамі-карэспандэнтамі АН БССР выбраны Б. В. Ерафееў і М. П. Тамін.
АН БССР. С. 480, 529.
Акадэмікамі АН БССР выбраны Ц. М. Годнеў, У. М. Перцаў, М. А. Прыляжаеў.
БелСЭ. Т. 1. С. 179-180.
Ва ўніверсітэце праведзена навуковая канферэнцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Ф. Энгельса.
Звязда. 1940. 25 лiстап.
У лекторыі Маскоўскага ўніверсітэта праф. Л.А. Арцімовіч (выпускнік фізіка-матэматычнага аддзялення педфака БДУ) пачаў чытанне лекцый па пытаннях атамнага ядра.
Летопись МГУ. С. 237.
У БДУ праведзена навуковая канферэнцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Ф. Энгельса.
У сувязі з вайной і акупацыяй фізіка-матэматычны факультэт перапыніў працу.
З верасня 1943 года функцыянаваў на станцыі Сходня пад Масквой, а пасля вайны фізіка-матэматычны факультэт, як і ўвесь універсітэт, узабнавіў сваю дзейнасць у Мінску.
Універсітэт наведаў былы рэктар БДУ акадэмік У. І. Пічэта, які прыбыў з Масквы.
Створана кафедра філософіі на гістарычным факультэце.
На гістарычным факультэце чатыры гістарычныя кафедры – гісторыі старажытнага свету (утворана ў 1938г.), гісторыі сярэдніх вякоў (1938 г.), гісторыі новага часу (1937 г.), гісторыі СССР (1937г.) і тры сацыяльна-эканамічныя кафедры – асноў марксізму-ленінізму (1938 г.), палітычнай эканоміі (1940г.), філасофіі (у пачатку 1941г.)
Пад старшынствам наркама асветы БССР Е.І. Уралавай адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па падрыхтоўцы да святкавання 20-годдзя БДУ.
СНК БССР прыняў рашэнне аб святкаванні 20-гадовага юбілею БДУ ў ліпені 1941г.
Партыйнае бюро ўніверсітэта абмеркавала пытанне аб падрыхтоўцы да святкавання 1 Мая.
У сацыялістычнае спаборніцтва ўключыліся 22 кафедры ўніверсітэта.
Студэнты-хімікі выехалі на вытворчую практыку ў Ленінград - 13 чалавек, Варонеж - 9, Рубежную - 6.
У БДУ пачаліся дзяржаўныя экзамены.
У лекторыі ўніверсітэта прачытана лекцыя аб міжнародным становішчы.
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі ўніверсітэта.
У дыскусіях па дакладзе выступілі 19 камуністаў. Абмяркоўваліся пытанні перабудовы працы калектыву БДУ на падставе рашэння XVIII канферэнцыі ВКП(б).
Партыйны сход БДУ абмеркаваў пытанне аб падрыхтоўцы да новага навучальнага года.
Вырашана, што на ўсіх факультэтах (трэці і чацвёрты курсы) будзе выкладацца палітычная эканомія.
З 1937 па 1941г. 39 выпускнікоў БДУ абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Да пачатку вайны ў аспірантуры ўніверсітэта навучаліся 60 чалавек.
Без адрыву ад вытворчасці аспірантуру скончылі 98 чалавек і здалі кандыдацкія экзамены 17 чалавек.
Напярэдадні вайны ва ўніверсітэце працавала 6 факультэтаў і 4 кафедры.
Педагагічную і навуковую работу вялі 17 прафесараў, 41 дацэнт, 42 старшыя выкладчыкі, 28 выкладчыкаў, 23 асістэнты. З іх 60 чалавек – выпускнікі БДУ.
За 20 гадоў універсітэт падрыхтаваў 5240 спецыялістаў.
Супрацоўнікі ўніверсітэта А.В. Вязовіч, Е.М.Зубровіч, 3.Завістовіч, А. К. Ціток і інш. пры садзейнічанні праф. М. А. Прыляжаева перавезлі частку кніг бібліятэкі, экспанатаў заалагічнага музея, архіва ў дом па вуліцы Віцебскай для захавання на перыяд вайны.
Колькасць студэнтаў універсітэта ў 1940/41 учеб. г. склала 1337 чалавек
Колькасць студэнтаў універсітэта ў 1936/37 - 1940/41 навучальн. г.: 1935/36 -890 1936/37 -934 1937/38-1100 1938/39 -1226 1939/40 -1243 1940/41 -1337
Да 20-гадовага юбілею БДУ пераабсталяваны геалагічны музей, на ўсіх факультэтах падрыхтаваны навуковыя зборнікі (навуковая сесія прызначана на 23—27 чэрвеня).
Да святкавання прымеркаваны абароны дысертацый выкладчыка асноў марксізму-ленінізму І. М. Волчак, аспірантаў Раманава, Кляўко, Чымбурга, Фрыдман.
Рэктарат, партбюро, прафкам і камітэт камсамола ўніверсітэта вызначылі 50 выдатнікаў вучобы, якія будуць накіраваны ў дамы адпачынку для двухтыднёвага лячэння.
Для іншых студэнтаў будуць арганізаваны экскурсіі ў Каўнас, Маскву і Ленінград. Група студэнтаў выехала ў горны альпійскі лагер.
Адбыўся мітынг студэнтаў і выкладчыкаў БДУ ў сувязі з выпускам аблігацый займу чацвёртага года трэцяй пяцігодкі.
У БДУ заканчваецца апошняя падрыхтоўка да святкавання юбілею.
Разгорнута выстаўка навуковых работ вучоных універсітэта.
Пачалася Вялікая Айчынная война. У першыя дні вайны 450 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ з'явіліся на прызыўныя пункты.
У першыя дні вайны 450 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ з'явіліся на прызыўныя пункты.
Нямецка-фашысцкія захопнікі акупіравалі Мінск.
Нарадзіўся доктар хімічных навук Павел Мікалаевіч Гапонік.
Найбольш значны вынік у працы Паўла Мікалаевіча апошняга дзесяцігоддзя – сфарміравана і паспяхова развіваецца новы навуковы кірунак у хіміі гетэрацыклаў.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Анатолій Барысавіч Антаневіч.
Сфера навуковых інтарэсаў А.Б. Антаневіча звязана з наступнымі напрамкамі: тэорыі функцыянальных аператараў і спароджаных імі аператорных алгебр і праблемай множання абагульненых функцый.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Уладзімір Васільевіч Амелькін.
У Беларускім дзяржаўным універсітэце працуе з 1970 года. Асноўныя навуковыя напрамкі: тэорыя гранічных цыклаў, ізахронныя хістанні.
Саўнаркам СССР прыняў Пастанову «Аб узнаўленні працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» на ст. Сходня пад Масквой.
22 ліпень 1943 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын.
Асноўны кірунак даследаванняў – матэматычнае мадэляванне і лікавыя метады рашэнні матэматычнай фізікі.
25 ліпень 1943 Нарадзілася Надзея Фёдараўна Высоцкая.
Яе доктарская дысертацыя прысвечана мастацтву Старажытнай Беларусі. Надзея Фёдараўна стварыла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у 1980 г. аддзел старажытнабеларускага мастацтва.
13 жнівень 1943 Нарадзіўся прафесар, доктар геолага-мінералагічных навук Эдуард Аляксандравіч Высоцкі.
У геолагавыведныя і навуковыя арганізацыі ўкаранёна больш за 50 рэкамендацый Эдуарда Аляксандравіча.
Дэканам гістарычнага факультэта прызначаны Л. В. Шашкоў.
БУ. 1975. 6 сак.; Бягучы архіў гіст. фак.
Прынята Пастанова СНК СССР «Аб памерах і парадку прызначэння стыпендый у вну тэхнікумах і вызваленні студэнтаў ад прызыву ў Чырвоную Армію».
Прынята Пастанова СНК СССР «Аб парадку адпачынку на вучобу ў вну і тэхнікумы працаўнікоў абаронных і найважнейшых прамысловых прадпрыемстваў».
11 кастрычнік 1943 На ст. Сходня Кастрычніцкай чыгункі аднавіў працу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Да вучобы на гістарычным, філалагічным, біялагічным, геаграфічным, фізіка-матэматычным, хімічным факультэтах прыступілі 289 студэнтаў. Заняткі вядуць 40 выкладчыкаў.
снежань 1943 Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Даследаванне ў вобласці гісторыі беларускага сінтаксісу.
Састаўны выказнік і яго змены ў гісторыі беларускай мовы» Ц. П. Ломцеў.
снежань 1943 Званне заслужанага дзеяча навукі Узбекскай ССР прысвоена В.І. Пічэту.
14 снежань 1943 Партыйны сход БДУ ў складзе 25 камуністаў абраў партбюро.
Сакратаром абраны І. П. Мележ, яго намеснікам – Л. М. Шнеерсон.
1943 25-26 снежня. У Маскве ў зале Маскоўскай кансерваторыі адбылося ўрачыстае пасяджэнне навуковага савета БДУ, прысвечанае 25-годдзю БССР.
Почетное звание заслуженного деятеля науки БССР присвоено Н. Ф. Ермоленко.
Прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта налічвае 4 акадэмікі, 18 прафесараў і 24 дацэнта, а ўсяго 65 чалавек.
У зімовую сесію 15 % студэнтаў БДУ здалі экзамены толькі на «выдатна», 21 % на «выдатна» і «добра». Нездавальняючыя адзнакі па асобных прадметах атрымалі 39 % студэнтаў.
Пачатак аднаўлення БДУ ў Мінску. Заслуга Парфена Пятровіча Савіцкага.
Для найхутчэйшага забеспячэння ўстаноў краіны педагагічным кадрамі, універсітэты, якія рыхтавалі спецыялістаў гуманітарнага кірунку, у іх ліку і БДУ, перайшлі на 4-гадовы тэрмін навучання.
На агульным партсходзе БДУ на ст. Сходня прынята рашэнне арганізаваць агародна-дапаможную гаспадарку, закупіць для яе насенне і ўгнаенне, знайсці цяглавую сілу.
Студэнтка Б. Шарашэўская стала чэмпіёнкай БССР па шашках.
Адбыўся адкрыты партыйны сход.
З дакладам аб выніках XIX з'езда КП(б)Б выступіў рэктар І. С. Чымбург.
Група студэнтаў выехала ў Дзяржынскі раён для правядзення Дня маладога хлебароба.
У яе складзе 93 лектары і брыгада мастацкай самадзейнасці.
Адбыўся сход прафсаюзнага актыву.
Аб выніках працы IV з'езду прафсаюзаў супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў і навуковых устаноў расказаў старшыня прафкама Р. В. Булацкі.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных работ Яўген Сямёнавіч Варапай.
Яўгенам Сямёнавічам сфарміраваны і паспяхова развіваецца навуковы напрамак спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул па даследаванні ўзаемасувязі спектральна-люмінесцэнтных характарыстык со структурнымі асаблівасцямі складаных малекулярных сістэм і распрацоўцы на гэтай аснове малекулярных структур для пэўнага дастасавання.
Першая група беларускіх студэнтаў вярнулася ў Мінск, а ўжо восенню пачаліся рэгулярные заняткі.
Войскі 1-го і 3-го Беларускіх франтоў авалодалі Мінскам і вызвалілі сталіцу Савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
15 ліпень 1944 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Іван Васільевіч Бялько.
Іван Васільевіч працаваў на кафедрах БДУ з 1967 па 1998 г., распрацоўвае праблемы асноў дыферэнцыяльнай геаметрыі з выкарыстаннем групоідаў Лі.
У Мінску праведзены два буйныя агульнагарадскія суботнікі, у якіх сярод 50 тыс. працаўнікоў удзельнічалі і студэнты БДУ.
Універсітэт працягнуў сваю дзейнасць у вызваленым Мінску.
У Мінск са ст. Сходня прыбыла першая студэнтаў універсітэта – 26 чалавек.
Пачалася работа па аднаўленні БДУ.
Упершыню за час вайны ВКВШ пры СНК СССР праведзена Усесаюзная нарада загадчыкаў кафедраў марксізму-ленінізму, палітэканоміі, філасофіі і гісторыі СССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР званне Героя Савецкага Саюза прысвоена выпускніку ўніверсітэта В. А. Парахневічу.
Створаны факультэт журналістыкі і кафедра тэорыі і практыкі партыйна-савецкага друку.
У БДУ вучацца 743 студэнты.
15 кастрычнік 1944 Нарадзілася прафесар, доктар юрыдычных навук Таісія Іванаўна Доўнар.
Таісія Іванаўна спецыяліст у вобласці развіцця феадальнага права Беларусі XIV-XVIII стст., адзін з аўтараў і перакладчыкаў энцыклапедычнага выдання «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведкі. Каментарыі».
ванне заслужанага дзеяча навукі БССР прысвоена Т. Н. Годневу, М. Я. Макушку, К. М. Міцкевічу (Якубу Коласу), В. Н. Перцаву.
Дэканам хімічнага факультэта прызначаны дац. М. М. Паўлючэнка.
Пачала працаваць універсітэцкая бібліятэка.
ВНУ Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў падарылі бібліятэцы каля 25 тыс. кніг.
Падрыхтоўка журналісцкіх кадраў у БДУ пачалася з 1 лістапада 1944 года.
Згодна з пастановай ЦК ВКП(б) у Мінску быў створаны першы ў Савецкім Саюзе факультэт журналістыкі (ва ўніверсітэтах Кіева і Масквы аднайменныя факультэты ўзніклі некалькі пазней – у 1946 і 1947 гадах адпаведна). 1 лістапада 1944 года заняткі на аддзяленні журналістыкі БДУ пачаліся адразу на першым і другім курсах, дзе вучыліся 30 і 11 студэнтаў. Вызвалены Мінск ляжаў у руінах, не было будынка ўніверсітэта, не было яшчэ і факультэта – спачатку заняткі праводзіліся на станцыі Сходня, пасля – у школьных класах Мінска.
дбыўся партыйны сход з парадкам дня: 1) «Пра задачы партарганізацыі БДУ ў сувязі з аднаўленнем працы ўніверсітэта ў г. Мінску» (дакладчык – рэктар П. П. Савіцкі); 2) «Аб ўдзеле ўніверсітэта ў аднаўленні г. Мінска» (дакладчык сакратар партбюро І. П. Мележ).
Да вучэбнай і навуковай працы ў БДУ прыступілі каля 20 прафесараў і 40 дацэнтаў і кандыдатаў навук.
На 7 факультэтах універсітэта займаюцца больш за 700 студэнтаў.
Партыйная арганізацыя налічвае 43 члена і кандыдата ў члены ВКП(б).
Нарадзіўся доктар фізіка-матэматычных навук Аляксандр Міхайлавіч Бельскі (1944-2001).
Асноўныя навуковыя інтарэсы А.М. Бельскага знаходзіліся ў вобласці оптыкі кагерэнтных светлавых пучкоў. Шэраг даследаванняў Аляксандра Міхайлавіча прысвечаны гісторыі развіцця прыродазнаўства ў Вялікім княстве Літоўскам.
Створана спартыўнае таварыства «Навука».
БДУ меў наступныя факультэты: філалагічны, гістарычны, фізіка-матэматычны, хімічны, геаграфічны, біялагічны і факультэт журналістыкі.
На фізіка-матэматычным факультэце, які вярнуўся ў Мінск, працавалі 2 кафедры: кафедра тэарэтычнай фізікі (загадчык кафедры дацэнт Федараў Ф.І.) і кафедра агульнай фізікі (загадчык кафедры дацэнт Некрашэвіч І.Р.)
Нарадзіўся прафесар Віталій Вікенцьевіч Альсевіч.
Яго навуковыя інтарэсы звязаны з даследаваннем нягладкіх задач аптымальнага кіравання дынамічнымі сістэмамі як звычайнымі, так і з паслядзеяннем. Віталій Вікенцьевіч прымаў актыўны ўдзел у станаўленні спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка».
П. П. Савіцкі падаў у аддзел школ ЦК КП (б) Беларусі пашпарт БДУ, дзе характарызаваў першага рэктара як выбітнага гісторыка-славіста, заснавальніка навуковай школы ў Беларусі.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Віктар Міхайлавіч Анішчык.
Ён адкрыў невядомыя раней структурна–фазавыя пераўтварэнні пры імплантацыі, якія кантралююць паводзіны механічных уласцівасцяў шэрагу технічна важных металаў і сплаваў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР званне Героя Савецкага Саюза прысвоена выпускніку ўніверсітэта М. П. Катлаўцу (пасмяротна).
Пастанова СНК БССР ад 24 красавіка 1945 гады абавязала Народны камісарыят асветы стварыць на гістарычным факультэце гісторыка-архіўнае аддзяленне з планам набору ў 1945 г. на 1-шы курс 20 студэнтаў.
Дэлегацыя БССР удзельнічала ў заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У склад дэлегацыі ўваходзілі вядомы гісторык прафесар В. Н. Перцаў і будучы прарэктар БДУ па навуцы (з 1952 г.) Ф. П. Шмыгаў.
Дзень Перамогі над фашысцкай Германіяй.
Адбылася навуковая сесія БДУ, прысвечаная ўзнаўленню працы ўніверсітэта ў Мінску і ўдзелу яго супрацоўнікаў і студэнтаў у аднаўленні народнай гаспадаркі БССР.
Абвешчаны правілы прыёму Ў БДУ.
Пры паступленні на геафак неабходна здаць іспыты па гісторыі СССР, геаграфіі, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, замежнай мове.
Прынята Пастанова СНК СССР аб ільготах для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія паступілі ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
Адбылася першая рэспубліканская спартакіяда ВНУ, дзе БДУ заняў першае агульнакаманднае месца.
Апублікавана Пастанова СНК БССР аб устанаўленні стыпендый ім. Я. Купалы для студэнтаў-выдатнікаў філалагічнага факультэта БДУ і педінстытута.
Уведзены нагрудны знак для тых, хто заканчвае дзяржаўныя ўніверсітэты
Арганізаваны кружок шматмернай геаметрыі пад кіраўніцтвам Г. І. Нахімаўскай.
Пачалося навучанне ў аспірантуры БДУ. Адкрыты лабараторыі лесахіміі, торфахіміі, аналітычнай хіміі, фізіялогіі раслін.
Створаны аркестр народных інструментаў БДУ.
Адбылася першая рэпетыцыя танцавальнага калектыву ўніверсітэта.
Створаны ўніверсітэцкі хор.
Пачаўся першы пасляваенны навучальны год у аспірантуры БДУ.
У 1946-1949 гг. пры біялагічным факультэце ўніверсітэта быў створаны навукова-даследчы інстытут біялогіі (дырэктар прафесар Макушок М. Е.), асноўным кірункам прац якога была біялагічная прадуктыўнасць вадаёмаў БССР.
БДУ быў перададзены ў сістэму Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР.
Палепшылася становішча нізкааплатных катэгорый гарадскога насельніцтва. Сярод іх былі і студэнты, якія атрымалі так званую «хлебную надбаўку».
Заработную плату павялічылі для працаўнікоў вядучых галін прамысловасці, адукацыі і навукі.
Камітэт па культурна-асветніцкіх справах пры Савеце Міністраў БССР стварыў Цэнтральнае лекцыйнае бюро.
У якасці лектараў запрошаны навуковыя работнікі Акадэміі навук БССР, прафесары і дацэнты БДУ, работнікі мастацтва.
Апублікавана Пастанова СНК СССР аб павышэнні заработнай платы дзеячам навукі і навуковым работнікам і аб паляпшэнні іх матэрыяльна-побытавых умоў.
На студэнцкай навуковай канферэнцыі праф. Т.М. Годнеў прачытаў лекцыю «Рэчывы-фарбавальнікі раслін і вітамінаў».
Студэнтка 2 курса Шкурко падзялілася ўражаннямі аб падарожжы на возера Байкал.
Студэнтка Ніна Сінярэцкая зрабіла даклад аб драматургіі К. Сіманава на навуковай студэнцкай канферэнцыі БДУ.
Дацэнт Ф. І. Фёдараў у лекторыі БДУ прачытаў даклад пра атамнае ядро і яго энергіі.
Утворана кафедра журналістыкі. Яе ўзначаліў ваенны журналіст, вучоны М. С. Зярніцкі.
Выйшаў загад рэктара БДУ аб аднаўленні разбуранага нямецка-фашысцкімі захопнікамі Гісторыкі-археалагічнага музея БДУ.
Камітэт па справах вышэйшай школы пераўтвораны ў Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР.
Дацэнт Д. А. Супруненка прызначаны на пасаду загадчыка кафедры вышэйшай алгебры.
Удзельнікі партыйнага сходу падтрымалі падзел на беларускі і рускі профілі на філалагічным факультэце.
М. І. Мінкевіч абараніў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце кандыдацкую дысертацыю.
Прынята Пастанова Савета Міністраў СССР аб павелічэнні тэрміну навучання на завочных аддзяленнях універсітэтаў з пяці да шасці гадоў.
Высшая школа: Основные постановления, приказы, инструкции. С. 116.
На абароне дыпломных работ студэнтамі аб’яднаных кафедраў гісторыі народаў СССР і гісторыі Беларусі прысутнічалі сакратар ЦК КП (б) Б Т.С. Гарбатых і рэктар БДУ П.П. Савіцкі.
Дзяржаўная камісія па абароне дыпломных прац адзначыла даследаванні Паздняковай «Перыядычны закон як аснова ўнутранай сувязі элементаў» і Клецкіна « Вокіс вугляроду і яго ўжыванне для прамысловых сінтэзаў».
Нарадзіўся заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Міхаіл Іванавіч Дзямчук.
Міхаіл Іванавіч – спецыяліст у галіне прыбора- і машынабудавання, аўтар навуковых прац у галіне інавацыйнай дзейнасці, праектаў у сферы будаўніцтва нацыянальнай сістемы адукацыі.
У справаздачы аб працы гістфака БДУ за 1945/46 навучальны год сказана, што сёлета факультэт займаў у школе № 2 на вуліцы Энгельса ўсяго 4 аўдыторыі.
Фізіка-матэматычны факультэт скончылі 19 выпускнікоў, у тым ліку па спецыяльнасці «матэматыка» – 11.
Упершыню пасля заканчэння вайны ў БДУ адбылася абарона дыпломных работ.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Іван Раманавіч Гулакоў.
Ім распрацаваны новыя фізічныя прынцыпы фотаметрыравання лімітава слабых аптычных палёў, структурныя і статыстычныя мадэлі оптаэлектронных з’яў у вакуумных і цвёрдацельных фотапрымальніках, прапанаваны новыя шляхі практычнай рэалізацыі метада падліку фатонаў у надзвычай шырокім дынамічным і спектральным дыяпазонах.
20 студэнтаў геаграфічнага факультэта адправіліся на практыку ў горы Каўказа.
Дэкан факультэта М.С. Зярніцкі расказаў на старонках цэнтральных беларускіх газет аб сутнасці прафесіі савецкага журналіста.
Ён адзначыў, што «стварэнне факультэта журналістыкі БДУ будзе спрыяць павышэнню культуры і агульнаадукацыйнага ўзроўню газетных супрацоўнікаў».
На фізіка-матэматычны факультэт залічаны 75 чалавек, у тым ліку на аддзяленне матэматыкі- 25.
Студэнты факультэта журналістыкі з новага навучальнага года пачалі вывучаць стэнаграфію.
На пасаду дацэнта кафедры тэарэтычнай механікі залічаны С.А. Пахута.
На партбюро адзначылі як станоўчы факт аб’яднання рускай і ўсеагульнай літаратуры.
14 верасень 1946 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Віктар Ціханавіч Ерафеенка.
Тэматыкай яго навуковых даследаванняў з’яўляюцца краявыя задачы дыфракцыі і экраніравання электрамагнітных палёў, аналітычныя метады рашэння задач матэматычнай фізікі.
29 верасень 1946 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, з 1992 г. дырэктар Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Васільевіч Гайшун.
Іван Васільевіч – буйны спецыяліст у вобласці дыферэнцыяльных ураўненняў, тапалагічнай дынамікі і метадаў матэматычнага мадэлявання.
9 кастрычнік 1946 Нарадзілася прафесар, доктар хімічных навук Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва.
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці Таццяны Мікалаеўны: фотахімічныя ператварэнні ў цвёрдых целах, хімія фатаграфічных працэсаў, хімічнае і электрахімічнае асаджэнне з раствораў металаў, сплаваў і кампанентаў.
У БДУ пачаліся заняткі.
Нарадзілася прафесар, кандыдат філасофскіх, доктар сацыялагічных навук Надзея Мікалаеўна Беляковіч.
Сфера навуковых інтарэсаў – праблемы палітычнай і сацыяльна-класавай трансфармацыі сучасных грамадстваў, правы і свабоды чалавека.
Дзяржаўная прэмія СССР прысуджана Б. В. Ерафееву.
Членам-карэспандэнтам АН СССР выбраны М. М. Нікольскі.
Акадэмікам АН СССР выбраны У. І. Пічэта.
АН БССР. С. 514.
Дэканам гістарычнага факультэта прызначаны Ф. М. Нячай
БУ. 1975. 6 сак.; Бягучы архіў гіст. фак.
Пад кіраўніцтвам дацэнта Н. О. Цэттэрман на кафедры батанікі арганізаваны фондавы гербарый.
Бягучы архіў каф. батанікі.
У БДУ навучаюцца 525 студэнтаў-завочнікаў.
Зацверджана новая структура ўніверсітэта: рэктарат, вучэбная частка, аддзел кадраў, бухгалтэрыя, бібліятэка, канцылярыя, інтэрнат, дэканаты і спецчастка. Акрамя гістарычнага, хімічнага, біялагічнага і геаграфічнага факультэтаў, якія дзейнічалі ў эвакуацыі, былі створаны завочны факультэт і факультэт журналістыкі.
Рэктарам універсітэта прызначаны У. А. Тамашэвіч.
Пачаў дзейнічаць універсітэцкі клуб выходнага дня, які арганізоўваў сустрэчы з беларускімі паэтамі, пісьменнікамі, артыстамі.
Створаны Навукова-даследчы інстытут хіміі.
На гістарычным факультэт было адкрыта аддзяленне філасофіі па падрыхтоўцы выкладчыкаў логікі і псіхалогіі.
Універсітэты, у іх ліку і БДУ, вярнуліся да 5-гадовага тэрміну навучання.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Васілій Іванавіч Бернік.
Сфера навуковых інтарэсаў звязана з теорыяй дыяфантавых набліжэнняў. Мае больш за 120 публікацый, сярод якіх адна манаграфія выдана ў Кембрыджы.
Нарадзіўся акадэмік АН Беларусі, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ (1995-1999) Мікалай Аляксеевіч Ізобаў.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў Мікалая Аляксеевіча: тэорыя характарыстычных паказчыкаў Ляпунова, тэорыя ўстойлівасці па лінейным набліжэнні, лінейныя сістэмы Копеля-Конці, лінейныя сістэмы Пфафа.
Нарадзіўся прафесар, доктар філософскіх навук, прарэктар БДУ (1992-1996) Анатолій Ізотавіч Зелянкоў.
Анатоліем Ізотавічам сфармулявана і абгрунтавана канцэпцыя навукова-даследчай дзейнасці як працэсу ўзаемадзеяння адмаўлення і пераемнасці ў працэдурах эмпірычнага і тэарэтычнага пазнання; распрацавана ідэя поліфункцыянальнасці культурнай традыцыі і яе ролі ў дынаміцы навукі.
Партбюро фізмата адзначыла дрэнны парадак уліку і захоўвання прыбораў – адну з галоўных прычын крадзяжоў з фізлабараторыі.
Універсітэт наведаў лаўрэат Сталінскай прэміі пісьменнік Максім Танк.
Выдадзены загад міністра вышэйшай адукацыі СССР «Аб ўстанаўленні стыпендый імя акадэміка В.І. Пичеты ў Маскоўскім універсітэце і ў Беларускім універсітэце «
Факультэт журналістыкі пераўтвораны ў аддзяленне філалагічнага факультэта.
Марцелев С. В. Печать Советской Белоруссии. Мн., 1967. С. 321.
Арганізавана студэнцкае навуковае таварыства (СНТ) БДУ.
З фондаў музея гісторыі БДУ.
Арганізавана першая экспедыцыя студэнтаў і супрацоўнікаў геаграфічнага факультэта для вывучэння Палесся.
Бягучы архіў каф. грунтазнаўства і геалогіі.
На гістарычным факультэце адкрыта аддзяленне філасофіі.
За сталiнскiя кадры. 1952. 18 чэрв.
Аднавіўся выхад шматтыражнай універсітэцкай газеты пад назвай «За сталiнскiя кадры».
Да вайны яна называлася «За ленiнскiя кадры».БУ. 1967. 3 лiстап.
Прынята Пастанова ЦК КП(б)Б «Аб становішчы спраў з навукова-педагагічнымі кадрамі ў ВНУ Беларускай ССР».
Докторские и кандидатские диссертации. 1944—1987 гг.: Библиогр.указ. С. 5.
Пры ўніверсітэце створаны Навукова-даследчы інстытут хіміі (дырэктар - праф. Ф. Г. Асіпенка).
Бягучы архіў хім. фак.
студзень 1948 Па выніках выбараў 9 супрацоўнікаў БДУ абраны дэпутатамі Мінскіх раённых Саветаў дэпутатаў працоўных.
У 1948/49 нав. г. універсітэт падрыхтаваў 230 спецыялістаў.
Выпуск 1947г. склаў 76, а 1948г. 152 спецыяліста.
Арганізавана кафедра фізічнага выхавання і спорту, падабраны трэнерскі склад, пабудаваны спартыўная зала.
У 1948/1949 навучальным годзе Універсітэт змог арганізаваць 14 новых лабараторый, 10 кабінетаў, 2 музея (заалагічны і мінералагічны).
снежань 1948 Арганізавана комплексная экспедыцыя геаграфічнага факультэта па вывучэнні прадукцыйных сіл Палескай нізіны (кіраўнік віцэ-прэзідэнт АН БССР І. С. Лупіновіч).
З 1948 года на пасаду загадчыка аддзялення быў запрошаны з Масквы былы супрацоўнік газеты “Правда” Г. С. Акулаў.
Першыя нумары ГАЗЕТЫ "Vita" выйшлі ў 1948 годзе. Яе арганізатарам і першым рэдактарам быў студэнт біяфака Мікалай Гесь - таленавіты чалавек, якога з удзячнасцю ўзгадваюць розныя пакаленні вітаўцаў, пазней ён стаў прафесійным журналістам.
Да 60-х гадоў газета афіцыйна называлася "За мічурынскую біялогію", але ў коле рэдкалегіі, паміж сабой - заўсёды "Vita". Ішлі гады, мяняліся рэдкалегіі, мянялася, канечне, і "Vita", але нязменным заставаўся стыль і дух газеты, нязменна яна была найлепшай (рэдка - адной з лепшых) ва ўніверсітэце. Да старых традыцый у "Vita" ставіліся і ставяцца з павагай: вёрстка - як у "вялікіх" газетах, у кожнага выпуска - штамп з парадкавым нумарам (усяго выйшла 352 нумары), некаторыя рубрыкі перажылі дзясяткі гадоў - "На кафедрах, гуртках, у навукова-даследчых лабараторыях", "Вецер падарожжаў, дым вандровак", "Спазнай Alma mater", "Творчасць біёлагаў", "Першакурснік спрабуе пяро", "Біяфак спартыўны", "Весці з інтэрната", "Пагаворым, паспрачаемся", "Аб сябрах-таварышах" і інш. Многія супрацоўнікі факультэта прайшлі ў свой час школу "Vita" - Т.М.Міхеева, Л.П.Шкляраў, А.П.Астапеня, М.М.Філімонаў, Т.І.Мохарава, Л.Н.Сямейка, Г.С.Палюховіч, А.А.Міцянін - і ў душы так і засталіся вітаўцамі. Быў перыяд, калі "Vita" не выходзіла (у пачатку 90-х гадоў неяк згасла ўсялякая грамадская работа). Але пра яе памяталі, і ў 1997 годзе зноў знайшліся людзі, для якіх "Vita" стала "іх справай". "Vita" жывая; па-ранейшаму, пазнавальная; па-ранейшаму, пераважна студэнцкая газета. Нароўні са старымі, ёсць у ёй і новыя рубрыкі - "Легенды біяфака", "Прызнанне ў любові" (выкладчыкам) і інш. А старыя нумары захоўваюцца. Варта вывесіць – і гісторыя факультэта ажыве і загаворыць.
Пры кафедры тэарэтычнай фізікі паспяхова абаронена першая пасляваенная кандыдацкая дысертацыя (Фішар І.З.).
У газеце «Чырвоная змена» апублікаваны артыкул з крытыкай працы шматтыражкі БДУ «За сталінскія кадры».
10 люты 1948 Адбыўся агульнаўніверсітэцкі партыйны сход, на якім выступілі рэктар, дац. В. А. Тамашэвіч, сакратар партбюро дац. М. С. Арлоў.
Камуністы абмеркавалі мерапрыемствы па паляпшэнні ўсіх бакоў дзейнасці ўніверсітэта.
20 люты 1948 Адбылося пашыранае пасяджэнне навуковай рады БДУ, прысвечанае 100-годдзю «Маніфеста Камуністычнай партыі».
22 люты 1948 Камітэт камсамола БДУ сумесна з бібліятэкай арганізаваў вялікую фотавыставу, прысвечаную 30-годдзю Савецкай Арміі.
Адбыўся агульнаўніверсітэцкі вечар.
Працаваў семінар студэнтаў і навуковых супрацоўнікаў па Мічурынскай біялогіі.
сакавік 1948 Пад кіраўніцтвам дац. Е. П. Ерась студэнты аддзялення логікі і псіхалогіі філалагічнага факультэта абследавалі псіхічны стан дзяцей, якія знаходзяцца на патранаце ў раённых аддзяленнях народнай адукацыі.
сакавік 1948 У БДУ адкрыты медпункт і зубалячэбны кабінет.
Партбюро БДУ пастанавіў прасіць Міністэрства вышэйшай адукацыі дазволіць стварэнне сталай біялагічнай навукова-даследчай базы на возеры Нарач.
На Партбюро адзначалася, што летась ураджай у дапаможнай гаспадарцы быў горшым, чым у дрэнным калгасе.
Гаспадарка запушчана, біялагічны факультэт навукай там не займаецца. Спрэчка пра біястанцыю ідзе з 1944 г.
25 сакавік 1948 На ўсіх факультэтах пачаліся дзяржаўныя экзамены па асновах марксізму-ленінізму.
26 сакавік 1948 Адкрылася першая пасля аднаўлення працы ўніверсітэта студэнцкая навуковая канферэнцыя.
На партыйным сходзе было адзначана, што на аддзяленні журналістыкі студэнты занадта вольныя ў наведванні заняткаў: жадаюць – прыходзяць, жадаюць – не.
У гэтай сувязі выступоўца Арлоў прапанаваў узмацніць жорсткасць патрабаванняў, і перш за ўсё, да камуністаў.
На партбюро было адзначана, што аддзяленне журналістыкі з’яўляецца «асабліва партыйным», таму патрэбны самы прынцыповы адбор пры прыёме.
11 красавік 1948 Створана студэнцкае навуковае таварыства ўніверсітэта ў складзе 148 чалавек.
Абраны яго кіраўнічыя органы. Старшынёй рады СНТ абраны праф.М. Е. Макушок.
11 красавік 1948 Студэнты і супрацоўнікі БДУ ўдзельнічалі ў масавым нядзельніку па добраўпарадкаванні Мінска.
У Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю загадчык кафедры гісторыі СССР БДУ А.П. П'янкоў.
25 красавік 1948 80 студэнтаў у якасці агітатараў выехалі ў падшэфныя калгасы Дзяржынскага раёна для чытання дакладаў, прысвечаных 1 Мая.
май 1948 Адбыўся першы выпуск аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта.
Яго скончылі 11 чалавек.
май 1948 Студэнтка Н. Русаловіч стала чэмпіёнкай БССР па веласпорце.
На пасяджэнні партбюро адзначалася, што «на хімічным факультэце сітуацыя з кадрамі горш, чым дзе-небудзь, і партыйная праслойка слабая».
11 чэрвень 1948 Адбыўся другі агульнагарадскі нядзельнік па добраўпарадкаванні Мінска, у якім прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі БДУ.
25 чэрвень 1948 Паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі Ф. Р. Міхалап і К. І. Шабуня (гістарычныя навукі)
25 ліпень 1948 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Алег Паўлавіч Ермалаеў.
Ім атрыманы важныя вынікі ў шэрагу частак радыяцыйнай фізікі радыяцыйнай фізікі паўправаднікоў і фізікі неўпарадкаваных сістэм.
Пачаў працаваць адноўлены біялагічны корпус
На кафедры тэарэтычнай фізікі паспяхова абаронена першая паваенная кандыдацкая дысертацыя (І. З. Фішар).
Асноўнымі кірункамі навуковых даследаванняў кафедры была квантавая тэорыя поля, тэорыя рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў для часціц з адвольнымі спінамі, а таксама праблемы оптыкі крышталяў.
На пасаду загадчыка кафедры геаметрыі прызначана Г.І. Нахімаўская.
На гэтай пасадзе яна працавала да 20 мая 1954.
Створана кафедра гісторыі філософіі.
верасень 1948 Завершана аднаўленне разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны будынкаў БДУ.
Урад БССР вылучыў дадаткова на пашырэнне матэрыяльнай базы ўніверсітэта 1,9 млн. руб.
2 верасень 1948 Нарадзіўся прафесар Валерый Мікалаевіч Губін.
Яго доктарская дысертацыя прысвечана распрацоўцы навукова-метадычных асноў аэракасмічнага вывучэння геадынамічных працэсаў і рэльефу абласцей старажытнамацерыковага абледзянення. Валерый Мікалаевіч – адны з вядучых беларускіх навукоўцаў у вобласці рэгіянальнай геалогіі, геамарфалогіі, геаэкологіі і дыстанцыйнага картаграфавання прыродных рэсурсаў.
Пасля праверкі і абмеркавання на Вучоным савеце БДУ былі вызвалены ад выкладання на біялагічным факультэце за прапаганду «мендэльска-морганаўскіх поглядаў» «актыўны сапернік вучэння Мічурына – Лысенкі» прафесар Р.Р. Вінберг і дацэнт Варанцоў, якія ў лекцыях не выявілі свайго стаўлення да барацьбы паміж «прагрэсіўнымі мічурынцамі-лысенкаўцамі з рэакцыйным мендэльска-морганаўскім кірункам у біялогіі».
Створана кафедра гісторыі філасофіі (загадчык – праф. М. Т. Іяўчук).
кастрычнік 1948 Адбылася справаздачна-выбарчая камсамольская канферэнцыя БДУ.
Быў заслуханы даклад сакратара камітэта камсамола Бабушкіна. У канферэнцыі ўдзельнічаў в. а. рэктара А. П. П’янкоў. Новым сакратаром камітэта камсамола абраны аспірант кафедры асноў марксізму-ленінізму А. П. Вашкевіч.
кастрычнік 1948 Студэнты БДУ Л. Кісялеўскі і Н. Бацюкіна перамаглі ў гарадскім камсамольска-прафсаюзным кросе.
кастрычнік 1948 Да 30-годдзя УЛКСМ у БДУ адкрыўся студэнцкі клуб.
снежань 1948 Доктарскую дысертацыю на тэму «Партызанская вайна ў народнай творчасці» (філалагічныя навукі) абараніў І. В. Гутараў.
снежань 1948 Тэрмін навучання на аддзяленні журналістыкі павялічаны з чатырох да пяці гадоў.
снежань 1948 Дэканам хімічнага факультэта прызначаны дац. Л. А. Будкевіч.
снежань 1948 З 144 тэм навуковых прац, якія выконвалі ў 1948 г. навукоўцы ўніверсітэта, 93 з'яўляліся дысертацыйнымі (34 – на атрыманне ступені доктара навук і 59 кандыдата навук).
снежань 1948 Кафедра глебазнаўства аб'яднана з кафедрай фізічнай геаграфіі (загадчык .дац. В. А. Дзяменцьеў).
снежань 1948 Арганізавана комплексная экспедыцыя геаграфічнага факультэта па вывучэнні прадукцыйных сіл Палескай нізіны (кіраўнік віцэ-прэзідэнт АН БССР І. С. Лупіновіч).
снежань 1948 Адбылася сесія вучонага савета БДУ, прысвечаная 30-годдзю БССР.
снежань 1948 Прынята Пастанова Савета Міністраў СССР «Аб падрыхтоўцы навукова-педагагічных і навуковых кадраў праз аспірантуру».
На завочных аддзяленнях фізіка-матэматычнага, філалагічнага, геаграфічнага, біялагічнага і гістарычнага факультэтаў навучаюцца каля 1 тыс. студэнтаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ордэнам Леніна ўзнагароджаны М. Т. Іяўвчук; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга А. П. П’янкоў, І. В. Гутараў, І. М. Ільюшын, Т. Н. Годнеў, Ф. І. Фёдараў, І. С. Чымбург; ордэнам «Знак Пашаны» .У. І. Мацко і Н. С. Арлоў; медалём «За працоўную доблесць» .Е. П. Ерась, С. В. Калішэвіч, Л. В. Шашкоў.
Пастановай Савета Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту нададзена імя У. І. Леніна.
Кафедра гісторыі старажытнага свету арганізавала паездку ў Крым, дзе студэнты бралі ўдзел у археалагічных раскопках.
Арганізаваны агульнаўніверсітэцкі драматычны калектыў, у які запісаліся 15 чалавек.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровай граматай узнагароджаны В. А. Дзяменцьеў, М. С. Зярніцкі, Н. Л. Макарэвіч, Ф. М. Нячай, М. М. Паўлючэнка, Н. Т. Раманоўскі, В. І. Сцяпанаў, К. І. Шапялевіч, Л. М. Шнеерсон; Граматай Вярхоўнага Савета БССР – М. І. Жыркевіч і М. Р. Ларчанка.
На ўсіх факультэтах БДУ праведзена справаздачная (за 1948г.) навуковая сесія.
Прачытана 105 дакладаў і паведамленняў.
На камсамольскім сходзе студэнтаў філалагічнага факультэта з дакладам аб выніках XVI з'езда ЛКСМБ выступіў сакратар ЦК ЛКСМБ П. М. Машэраў.
На партсходзе адзначалася, што «26 студэнтаў-выпускнікоў хімічнага факультэта пачалі дыпломныя працы на 2 месяца пазней праз недахоп памяшканняў».
На партсходзе старшы выкладчык І. К. Мацвеенка прызнаў наяўнасць у сваім артыкуле касмапалітычных памылак, выяўленых дзякуючы крытыцы партарганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі, і абяцаў выправіцца.
В.Ф. Якушка паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю.
Рэктарам універсітэта прызначаны І. С. Чымбург.
Партбюро разбірала персанальную справу Д. Я. Фактаровіча.
Падчас спрэчак выкладчык Фактаровіч быў абвінавачаны ў касмапалітызме, памылках, свядомым зневажанні беларускай культуры і літаратуры. Фактаровіч прызнаў, што выявіў прымірэнне ў дачыненні да касмапалітаў, але катэгарычна адмаўляў, што прапагандаваў касмапалітызм. У выніку бюро пастанавіла «абвясціць Фактаровіичу Давыду Яўсеевічу строгую вымову».
Камсамольцы ўзялі шэфства над маладымі будаўнікамі і рабочымі Мінскага аўтамабільнага завода.
Студэнты І. Казлоўскі, І. Захаранкаў і інш. удзельнічалі ў студэнцкай навуковай канферэнцыі Вільнюскага ўніверсітэта.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік.
Яго асноўныя навуковыя інтарэсы звязаны з такімі актуальнымі раздзеламі сучаснага аналізу, як выпуклы, нягладкі і мнагазначны аналіз і іх дастасаваннем да экстрэмальных задач.
На партсходзе зноў разбіралася справа Д. Я. Фактаровіча.
Сход абвясціў Фактаровічу строгую вымову за «непартыйны выступ на адкрытым партсходзе ў абарону касмапалітаў».
акратар камітэта камсамола А. П. Вашкевіч удзельнічаў у працы XI з'езда УЛКСМ.
Праведзена канферэнцыя па пытаннях фізічнай метадалогіі з удзелам студэнтаў і навуковых супрацоўнікаў.
У студэнцкім клубе адкрылася пленарнае пасяджэнне III студэнцкай навуковай канферэнцыі.
Ва ўніверсітэце пачалася абарона дыпломных работ.
Архітэктар Г. В. Заборскі завяршыў працу над праектам новага галоўнага корпуса БДУ.
Адбылася навуковая сесія, прысвечаная 40-годдзю апублікавання кнігі У. І. Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм».
Адбыўся сход партыйнай групы аспірантаў.
У 1949 г. адбыўся першы выпуск студэнтаў-журналістаў.
Да 1967 г. будучыя журналісты навучаліся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ.
Адбыўся сход дэканаў і загадчыкаў кафедрў БДУ, на якім абмеркавалі ход экзаменацыйнай сесіі.
Ва ўніверсітэце адбыліся вечар і навуковая сесія, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна.
На аддзяленні журналістыкі займаліся 146 студэнтаў.
У БДУ аб’ядноўваліся кафедра гісторыі СССР і кафедра гісторыі БССР у адну – кафедру гісторыі СССР.
У справаздачы аб працы БДУ за 1949/50 навучальны год адзначалася, што ў канцы 1949 быў уведзены ў эксплуатацыю адноўлены хімічны корпус.
У прыёмную камісію пададзена 627 заяў.
На першы курс будзе прынята 325 чалавек. У аспірантуру вылучана 24 месцы.
Адбылася навуковая сесія, прысвечаная 10-годдзю ўз'яднання беларускага народа ў адзінай беларускай савецкай дзяржаве.
Скасавана кафедра гісторыі філасофіі.
6 жнівень 1949 Нарадзілася прафесар, доктар юрыдычных навук Валянціна Мікалаеўна Бібіла.
Сфера навуковых інтарэсаў Валянціны Мікалаеўны – праблемы крымінальнага працэсу, рэалізацыя судовай улады, прынцыпы правасуддзя, легітымнасць дзяржаўнай улады, перспектывы развіцця прававой дзяржавы.
24 жнівень 1949 Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук, у 1996-2000 гг. першы прарэктар БДУ Пётр Іванавіч Брыгадзін.
Ім сфарміравана навуковая школа па праблемах гісторыі палітычных партый Беларусі.
За перыяд з 1 верасня 1949 па 1 мая 1950 г. быў арганізаваны гурток мастацкага слова, у якім працавалі студэнты ўсіх факультэтаў у колькасці 30 чалавек.
На хімічным факультэце меліся 4 навукова-даследчыя гурткі, якія аб’ядноўвалі 96 студэнтаў. Вылучаліся гурткі фізічнай і неарганічнай хіміі.
5 кастрычнік 1949 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Георгій Мікалаевіч Барздоў.
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: аператорныя метады ў электрадынаміцы і акустыцы анізатропных асяроддзяў; гіятропныя і біянізатропныя матэрыялы; прамыя і адваротныя памежныя задачы ў электрадынаміцы суцэльных асяроддзяў.
Ва ўніверсітэце створана першасная арганізацыя грамадства па распаўсюдзе палітычных і навуковых ведаў.
Адбылася III справаздачна-выбарчая камсамольская канферэнцыя, на якой прысутнічаў сакратар ЦК ЛКСМБ П. М. Машэраў.
Сакратаром камітэта камсамола абраны студэнт трэцяга курса гістарычнага факультэта аддзялення філасофіі А. Гусеў.
Адбылася VII універсітэцкая прафсаюзная канферэнцыя.
У склад прафкама абраны Р. Булацкі (старшыня, аддз. журналістыкі), М. Прылепка (аддз. філасофіі), Л. Кісялеўскі (фізічны факультэт) і інш.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Ігар Міхайлавіч Гуліс.
Ігар Міхайлавіч больш за 30 год працуе на фізфаку БДУ, асноўныя кірункі яго даследаванняў: дынаміка фотафізічных працэсаў у растворах і ізаляваных ван-дэр-вальсаўскіх комплексах складаных малекул, распрацоўка метадаў і апаратуры для лазерна-спектраскапічных даследаванняў.
Створаны агульнаўніверсітэцкі драматычны калектыў на базе факультэцкіх драмгурткоў.
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі.
Сакратаром партбюро выбраны В. І. Старавойтаў. БУ. 1956. 4 снеж.
Партыйны збор БДУ пастанавіла: «Даручыць партыйнаму бюро ўзмацніць правядзенне мерапрыемстваў біялагічнага факультэта па прапагандзе вучэння Мічурына і Лысенкі ў калгасах падшэфнага Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці».
На партбюро БДУ Ф. Р. Асіпенка адзначаў, што хімічны інстытут займаецца перш за ўсё вывучэннем каўчуку, існуе сталая сувязь з фабрыкай імя Фрунзэ, Хімпрамам, абіўной фабрыкай, лесахімічнай лабараторыяй.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Валерый Аляксандравіч Яравенка.
Асноўнае кола навуковы інтарэсаў Уладзіміра Аляксандравіча: дыферэнцыяльныя аператары з перыядычнымі каэфіцыентамі, тэорыя істотных спектраў абмежаваных і замкнёных аператараў, сацыякультурныя і філасофскія праблемы математычных ведаў і вышэйшай адукацыі.