Звязда. 1930. 14 мая.
Закончана будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка, які прыняў першых студэнтаў.
Універсітэт наведаў і выступіў з дакладам аб вызваленні Беларусі ў 1920 г. герой грамадзянскай вайны, былы камандзір 3-го коннага корпуса Г.Д. Гай.
Па ініцыятыве камсамольскай і прафсаюзнай арганізацый БДУ пры заводах «Бальшавік» і «Миншвей» адкрыты курсы па падрыхтоўцы рабочых да паступлення ў вну.
Камсамольцы ўніверсітэта (700 чалавек) пастанавілі адлічыць ад стыпендыі адзін працэнт для аказання дапамогі ахвярам фашызму.
Адбыўся першы выпуск вячэрняга рабфака - 43 чалавекі.
Прынята Пастанова ЦК ВКП(б) «Аб перабудове рабфакаў па вытворчай прымеце з прымацаваннем іх да адпаведных вну на правах самастойных аддзяленняў і з перадачай у вядзенне адпаведных аб'яднанняў і наркаматаў».
Справочник партийного работника. М.; Л., 1934. Вып. 8. С. 310.
Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка і медыцынскіх клінік было ўключана ў саюзны бюджэт.
На базе медфака БДУ створаны Мінскі медыцынскі інстытут.
Весн. БДУ. Сер. III. 1981. № 3. С. 5.
10 жнівень 1930 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Уладзімір Аляксеевіч Ямелічаў.
Больш за 35 гадоў творчай дзейнасці Уладзіміра Ямелічава звязаны з БДУ. Асноўнае кола яго навуковых інтарэсаў: дыскрэтная матэматыка, кібернетыка і сістэмны аналіз.
Адкрыты дзверы першых карпусоў Універсітэцкага гарадка.
На базе прыродазнаўчага аддзялення педфака створана хімічнае аддзяленне.
Текущий архив хим. фак
Калектыў будаб’яднання на 12 дней раней тэрміну закончыў будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка.
Сярод 115 навукоўцаў і супрацоўнікаў быў арыштаваны і праф. В. І. Пічэта.
Усім, хто праходіў па так званай «справе гісторыка С. Ф. Платонава», было прад'яўлена хлуслівае абвінавачванне ў сувязях з белай эміграцыяй, у перадачы звестак з мэтай паскарэння інтэрвенцыі супраць СССР. 8 жніўня 1931г. В. І. Пічэта быў сасланы ў Вятку, а ў 1934г. пераведзены ў Варонеж. Вызвалены 27 красавіка 1935 г. Вопр. истории. 1989. № 5. С. 127, 129; Сов. славяноведение. 1990. №2. С. 79.
Да 1930г. ва ўніверсітэце выйшла 25 выпускаў «Прац Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».
У будынку ўніверсітэта па Земляробчым завулку адкрыта студэнцкая сталовая на 2 тыс. абедаў у дзень.
Рабочий. 1930. 5 окт.
Кіраваўніцтвам БДУ, якое ўзначальваў рэктар Язэп Каранеўскі, прыняло рашэнне аб ліквідацыі адзінай для ўніверсітэта арганізацыйнай структуры – Навуковага таварыства.
Уведзена абавязковае наведванне лекцый студэнтамі
БУ. 1968. 7 сак.
У БДУ 740 камсамольцаў.
БУ. 1968. 13 верас.; 1981. 22 студз.
снежань 1930 Закладзены батанічны сад універсітэта.
За сталiнскiя кадры. 1954. 5 кастр.
На літаратурным аддзяленні педфака ўстаноўлена стыпендыя ім. Янкі Купалы.
У аспірантуры ўніверсітэта ў 1927-1929 гг. навучаліся 59 аспірантаў.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 209,л. 1, 3.
На педфаку адкрыта палітыка-асветніцкае аддзяленне для падрыхтоўкі спецыялістаў для культурна-асветніцкіх устаноў.
Весн. БДУ. Сер. III. 1981. № 3. С. 3.
Універсітэт мае ў сваім складзе 6 факультэтаў: рабочы, медыцынскі, педагагічны, народнай гаспадаркі, хіміка-тэхналагічны, савецкага права і будаўніцтва.
На базе рабфака БДУ створана 3 рабфакі: пры хіміка-тэхналагічным і будаўнічым інстытутах і пры ўніверсітэце.
У сувязі з завяршэннем будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка абвешчаны дадатковы зімовы прыём 375 чалавек на педфак, факультэт народнай гаспадаркі і факультэт савецкага будаўніцтва і 60 чалавек на рабфак.
На базе некаторых факультэтаў БДУ ўтварыліся самастойныя вну: Мінскі медыцынскі інстытут; 2. Мінскі педагагічны інстытут; 3. Політэхнічны інстытут; 4. Інстытут народнай гаспадаркі; 5. Юрыдычны інстытут.
У сувязі з перабоямі ў пастаўках паліва Савет дырэктараў пастанавіў зрабіць месячны перапынак у занятках у вну і тэхнікумах Мінска.
Нарадзіўся прафесар, доктар філософскіх навук Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў.
Яўгеній Міхайлавіч – аўтар прац па тэарэтыка-метадалагічных праблемах сацыялогіі, канфлікталогіі, экстрэмальных сітуацый, крызісаў і катастроф, асаблівасцяў пераходнага перыяду.
Паводле Пастановы Сакратарыята ЦК КП(б)Б 15 студэнтаў старшых курсаў БДУ накіраваны на працу адказнымі сакратарамі шматтыражных раённых газет.
На сумесным пасяджэанні вучоных саветаў універсітэта, камвуза і хіміка-тэхналагічнага інстытута прынята рашэнне весці калектыўную навукова-даследчую дзейнасць па планах развіцця хімічнай прамысловасці.
На педфаку БДУ вырашана стварыць газетна-выдавецкае аддзяленне з колькасцю студэнтаў 50 чалавек.
Калегія Наркамасветы пастанавіла стварыць на базе БДУ пяць самастойных інстытутаў.
Адбыўся пяты выпуск курсаў па падрыхтоўцы ў вну. За тры гады яны падрыхтавалі 340 чалавек.
Курсы дзейнічаюць пры педфаку БДУ і выкладанне ажыццяўляюць студэнты гэтага факультэта.
Універсітэт наведала дэлегацыя чэхаславацкіх працоўных.
У сувязі з 10-годдзем універсітэта ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ўзнагароджаны праф. С. Я. Вальфсон і П. Я. Панкевіч. Званне заслужанага дзеяча навукі БССР прысвоена 12 навукоўцам.
У Пастанове ЦВК і СНК БССР аб 10-годдзі БДУ адзначалася, што ўніверсітэтам падрыхтавана 3 тыс. спецыялістаў, на базе БДУ створана 12 вну і некалькі даследчых інстытутаў.
Пастанова СНК, у адпаведнасці з якой рэарганізацыя ўніверсітэта вылучыла з яго сцен некалькі самастойных інстытута.
Акрамя гэтага, БДУ зведзены, у сутнасці, да ўзроўню спецшколы па падрыхтоўцы кадраў для сярэдніх навучальных устаноў, малодшых навуковых супрацоўнікаў, малодшых выкладчыкаў ВНУ, а таксама і «высокакваліфікаваных навуковых сурацоўнікаў для ВНУ і навукова-даследчых інстытутаў».
Прынята Пастанова СНК БССР «Аб рэарганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».
Факультэт права і савецкага будаўніцтва вылучаны ў самастойны Інстытут савецкага будаўніцтва і права. Тэрмін навучання – тры гады. Факультэт народнай гаспадаркі павінен быць рэарганізаваны ў Інстытут народнай гаспадаркі. На базе хіміка-тэхналагічнага факультэта вырашана сфарміраваць інстытут. Сацыяльна-гістарычнае і літаратурна-лінгвістычнае аддзяленні педфака ўтварылі Вышэйшы педагагічны інстытут.
Нарадзіўся прафесар, доктар філасофскіх навук Леанід Аўксенцьевіч Гуцаленка.
Больш за 35 гадоў Аўксенцьевіч Гуцаленка прысвяціў працы ў БДУ.
Усесаюзная Акадэмія навук вітала Беларускую рэспубліку і ўніверсітэт у дзень 10-годдзя вышэйшай школы і пажадала далейшых поспехаў у сацыялістычным будаўніцтве.
ЦК КП(б)Б накіраваў прывітанне Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту ў дзень яго 10-годдзя.
Па рашэнні СНК кіраванне гарадком было даручана самастойнай адміністрацыі.
Хімічнае аддзяленне педагагічнага факультэта ператворана ў хімічны факультэт.
Дэкан – праф. М. А. Прыляжаеў.
30 верасень 1931 Нарадзіўся народны паэт Беларусі, пісьменнік, прафесар Ніл Гілевіч.
Н.С. Гілевіч – аўтар 35 кніг паэзіі, кнігі прозы, зборніка п’ес. Больш за 20 гадоў выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Выйшаў першы нумар газеты «За пралетарскія кадры» (захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы ім. М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе).
Прафесар універсітэта І. І. Замоцін прызначаны дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР.
Ва ўніверсітэце адкрыўся III Усебеларускі з'езд навуковых супрацоўнікаў.
Ва ўніверсітэце адкрыўся III Усебеларускі з'езд навуковых супрацоўнікаў.
20 кастрычніка ва ўніверсітэце распачаўся Усебеларускі з’езд навуковых работнікаў.
Спыніўся выпуск газеты «Голас рабфакаўца».
Ва ўніверсітэце навучаюцца 436 студэнтаў: на фізмаце – 218 (27 на вячэрнім), на біяфаку – 105 (36 на вячэрнім), на хімфаку – 113.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук Пётр Іосіфавіч Зялінскі.
З 1968 г. творчая дзейнасць Пятра Іосіфавіча звязана з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Асноўныя даследаванні прысвечаны гісторыі камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук Аляксандр Пятровіч Ігнаценка (1932-1998).
40-гадовая навуковая і педагагічная дзейнасць Аляксандра Пятровіча звязана з гістарычным факультэтам БДУ, кафедрай гісторыі Беларусі. А.П. Ігнаценка распрацоўваў пытанні сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы XVII-XVIII стст.
Рэктарам універсітэта прызначаны І. Ф. Ермакоў.
7 чэрвеня І.С. Пятосіну прысвоена вучонае званне прафесара 7 чэрвеня Ч.Ч. Дамброўскаму прысвоена вучонае званне прафесара
Па рашэнні ЦВК СССР аб вучэбных праграмах і рэжыме ў вышэйшай школе і тэхнікумах універсітэт стаў ажыццяўляць пераход на так званы «ўніфікацыйны навучальны год» (двухсеместравы падзел навучальнага года, дзве сесіі і інш.).
Рэктарат БДУ ўвёў цвёрды расклад заняткаў: навучальны год складаўся з 50 навучальных тыдняў.
У Мінску адкрыўся Дом вучоных.
Пры ім адкрыты бібліятэка-чытальня, паліклініка, сталовая.
У кастрычніку ў Мінску адкрыты Дом настаўніка.
Пры ім адчыніліся бібліятэка-чытальня, паліклініка, сталовая.
Першым дэканам фізіка-матэматычнага факультэта прызначаны Я.К. Успенскі.
На пасадзе дэкана працаваў да снежня 1935 года.
На базе ўніверсітэта праведзена I гарадская канферэнцыя фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў з удзелам выдатных вучоных з іншых рэспублік.
Праф. Л. П. Розанаў апублікаваў першы айчынны падручнік па фізіялогіі.
Створана кафедра марксізму-ленінізму, якая аб’яднала ўсіх грамадазнаўцаў універсітэта.
Пленум ЦК КП(б)Б прыняў Пастанову «Аб практычных мерапрыемтвах па рэалізацыі пастановы ЦК ВКП(б) і ЦВК СССР па перабудове работы масавай школы, ВНУ, ВТНУ і тэхнікумаў».
У пастанове запісана: «Звярнуць асаблівую ўвагу на ўмацаванне работы БДУ як навучальнай установы, якая рыхтуе спецыялістаў і педагогаў па агульнатэарэтычных дысцыплінах. Забараніць з 1 студзеня1933 г. выпуск аспірантаў без абароны дысертацыі»
Арганізавана кафедра глебазнаўства. Загадчык - акад. АН БССР Я. М. Афанасьеў.
Бягучы архіў геагр. фак.
Фізіка-матэматычнае аддзяленне пераўтвараецца ў фізіка-матэматычны факультэт.
Пачаліся мікалагічныя і фітапаталагічныя даследаванні ў Беларусі (кіраўнік - праф. М. А. Дарожкін).
Бягучы архіў каф. батанікі.
Фізіка-матэматычнае аддзяленне педфака пераўтворана ў факультэт.
Бягучы архіў фіз. фак.
Для подготовки специалистов без отрыва от производства в БГУ открыт заочный сектор с физико-математическим и биологическим факультетами.
Весн. БДУ. Сер. III. 1981. № 3. С. 5.
На хімічным факультэце адкрыта кафедра фізічнай і калоіднай хіміі.
Загадчык - праф. В. К. Нікіфараў. Бягучы архіў хім. фак.
На плошчы 0,75 га заснаваны батанічны сад БДУ.
За сталiнскiя кадры. 1952. 24 кастр.
Членам-карэспандэнтам АН СССР выбраны М. А. Прыляжаеў.
АН БССР. С. 517.
Нарадзілася доктар філософскіх навук, загадчык кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі прыродазнаўчых факультэтаў БДУ (1979-1987) Інэса Іванаўна Жбанкова.
Асноўныя даследаванні палягаюць у сферы філасофскіх пытанняў фізікі, дыялектычнага матэрыялізму, метадалогіі навукі, сацыялогіі кіравання.
У 1931 годзе на базе факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты: планава-эканамічны, фінансава-эканамічны, і інстытут спажывецкай кааперацыі.
А 20 мая 1933 г. яны былі аб’яднаныя ў Інстытут народнай гаспадаркі (НАРГАС, ныне БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі БДУ.
Нарадзіўся прафесар, доктар хімічных навук Алім Аляксандравіч Вечар.
Навуковыя інтарэсы Аліма Аляксандравіча закранаюць праблемы паводзін матэрыялаў ва ўмовах уздзеяння на іх экстрэмальных умоў.
21 жнівень 1933 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Віктар Уладзіміравіч Грузінскі (1933-1997).
Віктар Уладзіміравіч распрацаваў новы навуковы кірунак – спектраскапію складаных арганічных злучэнняў пры магутнай электрычнай узрушанасці (пучкі непалярызаваных электронаў і электрычныя разрады).
Для падрыхтоўкі спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці ў БДУ адкрыты завочны сектар.
1 верасня пачаў сваю дзейнасць фізіка-матэматычны факультэт.
На факультэце працавалі і выкладалі адпаведныя прадметы: загадчык кафедры матэматыкі, прафесар Ц.Л. Бурсцін (дыферэнцыяльная геаметрыя, вектарны аналіз, дыферэнцыяльныя ўраўненні на ІІІ курсе матэматычнага аддзялення), прафесар І.С. Пятосін (матэматычны аналіз на 1 курсе, дыферэнцыяльныя ўраўненні на II курсе матэматычнага аддзялення, матэматычны аналіз на II курсе фізічнага аддзялення прафесар В.К. Дыдырка (аналітычная геаметрыя на 1 курсе аддзялення матэматыкі, матэматычны аналіз на ІІІ курсе фізічнага аддзялення,), прафесар Ч.Ч. Дамброўскі (астраномія на ІІІ курсе матэматычнага аддзялення,), дацэнт Г.Н. Сагаловіч (матэматычны аналіз на І і II курсе яўрэйскай секцыі, методыка матэматыкі на ІІІ курсе матэматычнага аддзялення), дацэнт Н.В. Ламбін (матэматычны аналіз на I курсе фізічнага аддзялення), дацэнт А.І. Нахімаўская (аналітычная геаметрыя на 1 курсе фізічнага аддзялення,), асістэнт Д.Я. Сіроцін (чарчэнне на ободвух аддзяленнях).
Створаны два факультэты: гістарычны і геаграфічны.
1934/35 навуч. г. Ва ўніверсітэце (без уліку рабфака) навучалася 784 студэнты, у тым ліку 77 членаў і кандыдатаў у члены ВКП(б), 238 камсамольцаў.
1-3 студзеня. 1934 г. Універсітэт наведалі дэлегацыі дзевяці рэспублік СССР, якія прыехалі на святкаванне 20-годдзя БССР.
Паводле пастановы СНК БССР для студэнтаў вызначаліся зніжкі на квіткі ў кіно (40%), у тэатр (50%), бралася 10-капеечная плата за праезд у трамваі.
13 студзеня прынята пастанова СНК СССР «Аб падрыхтоўцы навуковых і навукова-педагагічных работнікаў», якая змяніла парадак залічэння ў аспірантуру і навучання аспірантаў, і пастанова «Аб навуковых ступенях і званнях», згодна з якой уводзіліся навуковыя ступені кандыдата і доктара навук і навуковыя званні асістэнта або малодшага навуковага супрацоўніка, прафесара або правадзейнага члена навукова-даследчай установы.
Універсітэт устанавіў шэфства над Віцебскім педінстытутам.
Ва ўніверсітэце праведзена I канферэнцыя юных фізікаў.
У ёй удзельнічалі 200 вучняў 6-8-х класаў школ Мінска. ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 602, л. 19—20.
З 1934 года геолага-глебава-геаграфічны факультэт (з 1937 г. – «геаграфічны») стаў цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў-географаў і распрацоўкі актуальных пытанняў геаграфічнай навукі ў Беларусі.
У першыя гады былі створаны 3 спецыяльныя кафедры і музей мінералогіі і петраграфіі. Станаўленне факультэта звязана з працай першых прафесараў па геаграфіі і геалогіі А.А. Смоліча і Н.Ф.Бліядуха, акадэміка Я.Н. Афанасьева, члена-карэспандэнта АН БССР А.М. Жырмунскага. Першым дэканам факультэта быў прызначаны Ф.Ф. Дзярбенцьеў. Вялікую дапамогу ў арганізацыі навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў аказалі вучоныя Масквы і Ленінграда (прафесары М.Н.Смірноў і І.М. Іваноў і інш.
Прыняты Пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» і «Аб выкладанні геаграфіі ў пачатковай і сярэдняй школе СССР».
На фізіка-матэматычным факультэце (дэкан Я.К. Успенскі) было 3 кафедры з 20 супрацоўнікамі: матэматыкі (прафесараў - 3, дацэнтаў - 4, асістэнтаў – 2), фізікі (прафесараў - 1, дацэнтаў - 4, асістэнтаў – 2), механікі (прафесараў -1, асістэнтаў – 3).
Студэнты ўніверсітэта ўдзельнічалі ў мітынгу, прысвечанаму ганаровай сустрэчы героя Арктыкі О.Ю.Шмідта
24-30 чэрвеня А.В. Гельфанд і Н.В. Ламбін прымалі ўдзел у працы Другога Усесаюзнага з’езда матэматыкаў (г. Ленінград).
Тэзісы іх дакладаў апублікаваны ў «Працах з’езда». – М.-Л. 1936, т.2.
1 жнівень 1934 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Уладзімір Васільевіч Ізох (1934-1981).
Вобласць навуковых інтарэсаў Уладзіміра Васільевіча звязана з ядзернай электронікай і прыборабудаваннем, выяўленнем слабых сігналаў, гідраакустыкай, інфармацыйна-вымяральнымі сістэмамі.
Першым дэканам геолага-глебава-геаграфічнага факультэта, як сведчаць архіўныя дадзеныя, быў прызначаны Ф.Ф. Дзярбенцьеў: «…прызначыць 15 жніўня 1934 г. тав. Дзярбенцьева дэканам геолага-глебава-геаграфічнага факультэта, вызваліўшы яго ад абавязкаў дэкана біялагічнага факультэта».
Першы набор студэнтаў на гістарычны факультэт склаў 67 чалавек.
Да выкладання вучэбных дысцыплін прыступілі 2 акадэмікі, 3 прафесары, 4 дацэнты і 6 асістэнтаў. З фондаў музея гісторыі БДУ.
Ва ўніверсітэце адкрыты гістарычны факультэт.
У яго складзе кафедры гісторыі СССР і БССР, гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. Пачата выданне «Вучоных запісак» (гістарычная серыя).
Выйшаў першы нумар газеты «За бальшавiцкую гiсторыю», прысвечаны гістарычнаму факультэту (захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы ім. М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе).
Колкасць студэнтаў ва ўніверсітэце ў 1921/22 -1933/34 навуч. г.: 1921/22- 1126 1922/23 .2092 1923/24 .2328 1924/25 .2298 1925/26 .2530 1926/27 .2550 1927/28 .2672 1928/29 .2552 1929/30 .2332 1930/31 - 1579 1931/32 .437 1932/33- 528 1933/34 .
Заснавана кафедра фізічнай геаграфіі.
Загадчык - праф. І. М. Іваноў.
Арганізаваны геолага-глебава-геаграфічны факультэт.
На базе кафедры заалогіі створаны дзве кафедры: заалогіі пазваночных і заалогіі беспазваночных жывёл.
Загадчык кафедры заалогіі беспазваночных жывёл - акад. Л. А. Зянкевіч. Бягучы архіў біялаг. фак.
1935 1935/36 Под кіраўніцтвам праф. М. П. Томіна ў Беларусі пачаты даследаванні лішайнікаў.
1935/36 Членамі-карэспандэнтамі АН БССР абраны Т.В. Годнеў, Н. Ф. Ярмоленка, А. М. Жырмунскі, Н. Л. Прыляжаеў.
1935/36 Адкрыта кафедра геаметрыі (загадчык акад. АН БССР Ц. Л. Бурсцін).
1935 1935/36 навуч. г. Кафедра марксізму-ленінізму падзелена на чатыры кафедры: ленінізму, гісторыі ВКП(б), дыялектычнага матэрыялізму, палітычнай эканоміі.
1935/36 навуч. г. студэнтам БДУ ўстаноўлены стыпендыі ў памеры: першы курс ад 94 да 104 руб., другі 104-114, трэці –114-133, чацвёрты – 133 -143 руб.
Адбылася I Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў, якая падвяла вынікі работы па рэалізацыі Пастановы ЦК ВКП(б) аб выкладанні гісторыі ў школе.
Старшыня СНК БССР М. М. Галадзед заслухаў паведамленне рэктара БДУ А. І. Дзякава аб стане работы ва ўніверсітэце.
Праф. М. М. Нікольскаму ў сувязі з 35-годдзем навукова-педагагічнай дзейнасці Пастановай СНК БССР прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР.
Выйшаў першы нумар універсітэцкай шматтыражнай газеты «За ленiнскiя кадры» (захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы ім. М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе).
Па выніках уступных экзаменаў на першы курс залічана 340 чалавек.
Ва ўніверсітэце навучаюцца 45 камуністаў-парттысячнікаў, пасланых партыяй на вучобу.
У БДУ вучацца 1104 студэнты і 224 слухачы вячэрняга і ранішняга рабфакаў.
14 кастрычнік 1935 Нарадзіўся доктар фізіка-матэматычных навук Мячыслаў Іванавіч Данилькевич.
Навуковец эксперыментальна паказаў высокую стабільнасць термоэлектретного станы ў полі-тетрафтрорэтилене, які пасля знайшоў ужыванне як прамысловы элек-третный матэрыял.
20—23 кастрычніка студэнты і супрацоўнікі БДУ правялі першы ваенізаваны велапрабег па маршруце Мінск – Орша – Мінск.
1 снежня дэканам фізіка-матэматычнага факультэта прызначаны А.В. Гельфанд.
У. М. Перцаву прысуджана вучоная ступень доктара гістарычных навук.
М. Ф. Ярмоленка абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара хімічных навук.
Прынята Пастанова ЦВК і СНК СССР «Аб прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і тэхнікумы», якая адмяніла сацыяльныя абмежаванні пры прыёме ў ВНУ.
Пастановай Дзяржаўнай кваліфікацыйнай камісіі пры Наркаме БССР А.М. Мацісавай прысвоена навуковая ступень кандыдата матэматычных навук.
У аспірантуры ўніверсітэта навучаюцца 26 чалавек, з іх 8 чалавек падрыхтавалі дысертацыі да абароны.
Створана спецыяльная партыйна-ўрадавая камісія для падрыхтоўкі новага пакалення савецкіх падручнікаў.
Загадчыкам кафедры заалогіі хрыбетнікаў прызначаны М. Е. Макушок.
Пачалося даследаванне лугавой і балотнай расліннасці Беларусі (кіраўнік – дац. 3. М. Дзянісаў).
Геолага-глебава-геаграфічны факультэт перайменаваны ў геаграфічны.
Зачынена аддзяленне геалогіі.
Абаранілі дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук 4 супрацоўнікі ўніверсітэта.
1936/37 навуч. г. Вучэбны працэс ва ўніверсітэце забяспечваюць 23 кафедры: на хімфаку 4 кафедры: арганічнай, аналітычнай, фізічнай, неарганічнай хіміі; на біяфаку .4: фізіялогіі раслін, сістэматыкі раслін, заалогіі хрыбетнікаў, фізіялогіі і анатоміі чалавека; на гістфаку .6: гісторыі СССР і БССР, новай гісторыі, гісторыі сярэдніх вякоў і старажытнага свету, дыялектычнага матэрыялізму і ленінізму; на геафаку .4: глебазнаўства, агульнай геалогіі, мінералогіі і петраграфіі, фізічнай геаграфіі; на фізмаце .3: матэматыкі, механікі, фізікі; дзве агульнаўніверсітэцкія кафедры: замежных моў, фізкультуры і спорту.
На пастаяннай выкладчыцкай працы ва ўніверсітэце знаходзяцца 4 акадэмікі, 22 прафесары, 49 дацэнтаў.
1 студзеня замест кафедры матэматыкі арганізаваны дзве: кафедра геаметрыі і кафедра аналізу.
Загадчыкам кафедры геаметрыі прызначаны акадэмік Ц.Л. Бурсцін, загадчыкам кафедры аналізу — дацэнт Н.В. Ламбін
Арганізацыя Асавіяхіма БДУ налічвае 920 членаў, з іх 410 – «варашылаўскія стралкі».
Адбыўся ўніверсітэцкі дыспут па кнізе М. Астроўскага «Як гартавалася сталь».
Нарадзіўся прафесар, доктар эканамічных навук, загадчык кафедры палітычнай эканоміі БДУ (1975-1992) Мікалай Іванавіч Базылеў.
Прынята Пастанова ЦВК і СНК «Аб стварэнні Усесаюзнага камітэта па вышэйшай школе пры СНК СССР». Старшынёй прызначаны І. І. Межлавук.
Заалагічны музей БДУ мае амаль МОП экспанатаў.
У 1935 г. у ім праведзена 150 экскурсій.
Прынята Пастанова ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб працы вышэйшых навучальных устаноў і кіраўніцтве вышэйшай школай», у якім указвалася на нездавальняючую падрыхтоўку кадраў у вышэйшай школе з-за шматпрадметнасці вучэбных планаў, дробнасці і множнасці профіляў, адсутнасці падручнікаў.
Пастанова вызначыла асноўныя формы вучэбнай работы ў вну: лекцыі, семінарскія заняткі, вытворчая практыка. Ва ўніверсітэтах уводзіліся дзяржаўныя экзамены замест абароны дыпломных прац.
БДУ скончылі 143 чалавека.
На сталай выкладчыцкай працы ва ўніверсітэце 4 акадэмікі, 22 прафесары і 49 дацэнтаў.
Кафедра геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі створана ў 1936. Выкладчыцкі састаў: 2 прафесары, 6 дацэнтаў, 4 старшыя выкладчыкі.
На геаграфічным факультэце тры аддзяленні: (геаграфічнае, геалагічнае, глебазнаўства.
Дзейнічаюць кафедры: мінералогіі і петраграфіі (загадчык – М. Ф. Чурын), агульнай геалогіі (загадчык – С.С. Малярэвіч), гістарычнай геалогіі СССР (загадчык – І. І. Трус), глебазнаўства (загадчык Я. М. Афанасьеў), геаграфіі (загадчык – В. П. Налімаў). Дэкан факультэта праф. М.Ф. Чурин.
На агульным сходзе студэнтаў БДУ прыняты зварот да студэнтаў Мадрыдскага ўніверсітэта і ўсяго іспанскага народа.
Нарадзіўся доктар фізіка-матэматычных навук Уладзімір Васільевіч Бобак.
Асноўны кірунак навуковых даследаванняў – метады лікавага рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў.
Нарадзіўся прафесар, доктар юрыдычных навук Юрый Пятровіч Беражок.
З утварэннем факультэта міжнародных адносін БДУ працуе прафесарам кафедры міжнароднага права. Аўтар шэрагу законапраектаў і праектаў міжнародных дамоў.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Эдуард Іосіфавіч Груда (1936-1997)
Эдуард Іосіфавіч зрабіў істотны ўклад у аналітычную тэорыю дыферэнцыйных ураўненняў, стварыў новы кірунак у тэорыі сістэм Пфафа. Вялікую цікавасць уяўляюць яго вынікі па якаснай тэорыі, а таксама па інтэгральна-дыферэнцыяльных і дыферэнцыяльна-функцыянальных ураўненнях.
снежань 1936 Праф. БДУ М. Ф. Ярмоленка ў якасці дэлегата прымаў удзел у працы Надзвычайнага VIII Усесаюзнага з'езда Саветаў.
На заклік працоўных авіязавода ім. В. Р. Мянжынскага падрыхтаваць для краіны 150 тыс. лётчыкаў 84 студэнты БДУ запісаліся ў школу пілотаў.
1 снежня на пасяджэнні Савета БДУ М.А. Лукомская абараніла дысертацыю «Некаторыя пытанні алгебры і тэорыі аналітычных функцый» на спашуканне навуковай ступені кандыдата матэматычных навук.
Водзывы аб яе працы прадставілі чл.-кар. АН СССР Н.Г. Чабатароў і праф. С.Г. Міхлін.
Нарадзіўся прафесар, доктар філасофскіх навук Альберт Мікалаевіч Елсукоў.
З 1973 г. педагагічная і навуковая дзейнасць А.М. Елсукова звязана з БДУ. Навуковыя інтарэсы Альберта Мікалаевіча ляжаць у вобласці праблем гісторыі і метадалогіі навуковага пазнання.
27 снежня С.І. Мельнік на пасяджэнні Савета БДУ абараніў дысертацыю «Пласцінка канчатковай і бясконцай даўжыні на пругкай аснове» на спашуканне вучонай ступені кандыдата матэматычных навук.
Водзывы аб дысертацыі прадставілі акадэмік Ц.Л. Бурсцін і праф. С.Г. Міхлін.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Эдмунд Іванавіч Зверовіч.
Больш за 30 гадоў Эдмунд Іванавіч працуе на механіка-матэматычным факультэце БДУ, яго навуковыя інтарэсы звязаны з тэорыяй і рознымі прыкладаннямі аналітычных функцый на рыманавых паверхнях.
Кафедра тэарэтычнай механікі БДУ была створана ў 1937 годзе. Першым загадчыкам кафедры быў прафесар Сталяроў М.А.
Загінуў першы дэкан гістарычнага факультэта БДУ акадэмік В. П. Шчарбакоў, абвінавачаны як «нацыянал-фашыст» і «шпіён».
Аб'яднаны кафедры ленінізму, гісторыі ВКП(б) і дыялектычнага матэрыялізму.
БГУ. 1962. С. 79.
Ва ўніверсітэце выпускаецца каля 30 насценных газет.
БУ. 1957. 10 студз.
1937 - 1938 навуч. год. рэктарам універсітэта назначаны У. С. Бабраўніцкі.
Створана кафедра вышэйшай алгебры (загадчык – В.Л. Нісневіч).
Створана кафедра матэматычнага аналізу (загадчык - дац. П. В. Ламбін)
У аспірантуры ўніверсітэта па пяці спецыяльнасцях (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія і гісторыя) навучаюцца 23 чал.
За ленiнскiя кадры. 1937. 23 лют.
Адбылася тэарэтычная канферэнцыя гурткоў БДУ па вывучэнні новай Канстытуцыі СССР.
Больш за 100 чалавек выступілі з паведамленнямі і дакладамі.
Навукоўцамі БДУ распрацоўваецца 50 навуковых тэм.
Каманда рабфака БДУ перамагла ў гарадскім спаборніцтве па супрацьхімічнай паветранай абароне.
За ленiнскiя кадры. 1937. 23 лют.
У БДУ створаны вучоны савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па гістарычных навуках.
У даваенныя гады кандыдацкія дысертацыі абаранілі 10 чалавек. Сярод іх: А. І. Воранава, Д. А. Дудкоў, А. І. Зюзькоў, К. І. Кернажыцкі, Г. М. Ліўшыц, І. Ф. Лочмель, А. П. П’янкоў, Я. П. Шлосберг.
Універсітэцкая арганізацыя МОПР налічвае каля 5 тыс. чалавек.
Ва ўніверсітэце навучаюцца 925 студэнтаў, у тым ліку на хімфаку .187, на біяфаку – 178, на фізмаце – 259, на гістфаку – 140, на геафаку – 161.
З 5 па 12 красавіка праходзіў справаздачна-выбарны сход партарганізацыі БДУ.
Па справаздачным дакладзе ў спрэчках выступілі 59 чалавек. Працу партбюро сход прызнаў нездавальняючай. У новы склад партбюро абрана 7 чалавек.
3 ліпеня рэктарам БДУ прызначаны Н.М. Бладыка.
На пасадзе рэктара працаваў да 19 снежня 1937 года.
Нарадзіўся доктар навук, загадчык кафедры фізічнай геаграфіі і аховы прыроды геаграфічнага факультэта БДУ Леанід Аляксандравіч Дземідовіч (1937-1999).
Пад кіраўніцтвам Леаніда Аляксандравіча на кафедры была адкрыта спецыяльнасць «Экалогія». Ім былі пачаты першыя ў Беларусі даследаванні калектарскіх уласцівасцей перспектыўных у нафтагазаносных адносінах ападкавых адкладаў Прыпяцкага прагіну і сумежных тэрыторый.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Уладзімір Трафімавіч Воднеў (1937-1997).
Уладзімір Трафімавіч займаўся даследаваннем часткова праектаваных прастор.
На завочным сектары БДУ навучаюцца 720 чалавек.
Новы прыём павінен скласці 280 чалавек.
15 верасня дац. А.М. Мацісава вызвалена ад працы па яе просьбе (у сувязі з пераходам у Саратаўскі аўтадарожны інстытут).
Адбыўся справаздачна-выбарны камсамольскі сход БДУ.
За ленiнскiя кадры. 1937. 27 верас.
Ва ўніверсітэце адкрыліся школы матацыклістаў, дзейнічаюць гурткі: народных танцаў, домравы, харавы (пад кіраўніцтвам кампазітара М. Сакалоўскага).
60 камсамольцаў БДУ сталі агітатарамі па выбарах у Вярхоўны савет СССР.
Працягваецца вывучэнне Канстытуцыі, будзе праведзена тэарэтычная канферэнцыя.
Рэктарам БДУ стаў Парфен Пятровіч Савіцкі.
1938 1938/39 навуч. г. Членам-карэспандэнтам АН СССР абраны В. І. Пічэта.
1938 1938/39 навуч. г. Пачалася падрыхтоўка навуковых кадраў географаў праз аспірантуру.
1938 1938/39 навуч. г. У абаронных кружках універсітэта падрыхтавана 800 варашылаўскіх стралкоў, 1539 значкістаў ПВХО, 130 матацыклістаў, 170 шафёраў, вялікая колькасць парашутыстаў.
1938 1938/39 навуч. г. У адпаведнасці з Пастановай ЦК ВКП(б) «Аб пастаноўцы партыйнай прапаганды ў сувязі з выхадам «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)» створана кафедра марксізму-ленінізму, куды ўвайшлі выкладчыкі ленінізму, гісторыі ВКП(б) і філасофіі.
1938 1938/39 навуч. г. На ўсіх факультэтах і курсах універсітэта пачалося чытанне лекцый па асновах марксізму-ленінізму.
У 1938 годзе адкрываецца прыём у аспірантуру.
У 1939/40 навучальным годзе былі абаронены першыя кандыдацкія дысертацыі: В.А. Дзяменцьевым - «Геалогія і геамарфалогія цэнтральнай часткі Заходне-Сібірскай нізіны»; А.Х. Шклярам – аб рэльефе і гідрасетцы поўначы Беларусі.
Утворана кафедра агульнай фізікі, на якой працуюць 16 выкладчыкаў, у тым ліку 1 прафесар і 10 дацэнтаў.
У студзені дэканам фізіка-матэматычнага факультэта прызначаны дацэнт І.П. Шапіра.
На пасадзе дэкана працаваў да 1 жніўня 1939 года.
Фізіка-матэматычны факультэт налічваў 4 фізічныя кафедры: кафедра агульнай фізікі (загадчык кафедры дацэнт Некрашэвіч І.Р.), кафедра тэарэтычнай фізікі (загадчык кафедры дацэнт Фёдараў Ф.І.), кафедра рэнтгенафізікі (загадчык кафедры дацэнт Шапіра І.П.), кафедра электрамагнітных ваганняў (загадчык кафедры прафесар Сняткоў Я.В.).
Утворана кафедра тэарэтычнай фізікі.
Рэктарам БДУ прызначаны В.С. Бабраўніцкі.
На пасадзе рэктара працаваў да 12 ліпеня 1938 года.
На 1 лютага ў штатах матэматычных кафедраў налічвалася 14 выкладчыкаў: праф. А.М. Лопшыц (па сумяшчальніцтве), праф. І.С. Пятосін, дацэнты А.В. Гельфанд, Н.В. Ламбін, М.А. Лукомская, А.І. Нахімоўская, В.Л. Нісневіч, Г.Н. Сагаловіч, М.П. Шарамецьеў, асістэнты А.М. Бухвалаў, А.М. Камісарук, С.М. Мопсік, М.Е. Рыўкін, К.І. Шынкароў.
Дац. МДУ У. В. Маўродзін удзельнічаў у прыёме экзаменаў па гісторыі народаў СССР у студэнтаў гістфака БДУ
Прынята Пастанова СНК СССР і ЦК ВКП (б) аб увядзенні з 1 верасня ва ўсіх ВНУ краіны чатырохбальнай сістэмы ацэнак.
Прадугледжваліся наступныя адзнакі: "выдатна", "добра", "пасрэдна", "нездавальняюча".
Адбылася I Усесаюзная нарада работнікаў вышэйшай школы, на якой абмяркоўваўся праект устава, новыя тыпавыя вучэбныя планы.
Усе паступаючыя ў БДУ здаюць экзамены па рускай і беларускай мове (вусна і пісьмова), палітграмаце, матэматыцы, фізіцы, хіміі, замежнай мове.
Акрамя таго, паступаючыя на гістфак - па гісторыі СССР і геаграфіі, на геафак - па геаграфіі. На 250 месцаў падана 500 заяў.
Універсітэцкі дыплом атрымалі 145 спецыялістаў: біёлагі, хімікі, фізікі і матэматыкі.
15 выпускнікоў пакінуты для выкладання на кафедрах.
Нарадзіўся прафесар, доктар педагагічных навук Уладзімір Іванавіч Андрэеў.
Упершыню ў Беларусі ў доктарскай дысертацыі даследаваў метадалогію кампаратывісцкага аналізу сістэм адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Германіі.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Леанід Мацвеевіч Баркоўскі.
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці Леаніда Мацвеевіча: распрацоўка каварыянтнай тэорыі наведзенай анізатрапіі крышталічных матэрыялаў; распрацоўка новых аператорных метадаў рашэння тэнзарных лінейных і нелінейных хвалевых ураўненняў у оптыку і акустыцы складаных асяроддзяў; развіццё новых метадаў матэматычнай фізікі.
23 жніўня залічаны ў склад студэнтаў М.В. Мяцельскі і І.А. Прусаў, будучыя прафесары БДУ.
Прынята Пастанова СНК СССР «Аб вышэйшым завочным навучанні».
Кафедра вышэйшай алгебры заснавана 1 верасня 1938 г.
На 1938/39 навучальны год зацверджаны штатны састаў матэматычных кафедраў: дыферэнцыяльных ураўненняў (в.а. заг. кафедры дац. А.В. Гельфанд; дац. М.П. Шарамецьеў), матэматычнага аналізу (Н.В. Ламбін, дацэнт, в.а. заг. кафедры; дацэнты А.М. Бухвалаў, А.І. Нахімаўская, асістэнт Д.Я. Сіроцін), тэорыі функцый (дацэнт М.А. Лукомская), вышэйшай геаметрыі (дацэнт Г.Н. Сагаловіч, в.а. дацэнта С.М. Мопсік, асістэнт А.М. Камісарук), вышэйшай алгебры (в.а. дацэнта В.Л. Нісневіч). Акрамя таго, у штатны састаў былі ўключаны прафесары І.М. Гельфанд і А.М. Лопшыц, якія прыязджалі з Масквы (А.М. Лопшыц быў і членам Вучонага савета БДУ).
Як сумяшчальнік працаваў і маскоўскі прафесар М.Я. Выгодскі – чытаў курс гісторыі матэматыкі.
Партбюро БДУ вызначыла структуру і парадак працы 111 палітгурткоў.
У новым навучальным годзе ў іх будзе займацца 1550 чалавек.
13 верасень 1938 Нарадзіўся прафесар, доктар геаграфічных навук Валерый Станіслававіч Аношка.
Навуковая і педагагічная дзейнасць В.С. Аношкі звязана з некалькімі кірункамі навукі: глебазнаўствам, меліярацыйнай геаграфіяй, геаграфічным прагназаваннем, школьнай геаграфіяй.
На пяці факультэтах БДУ дзейнічае 24 кафедры, на якіх працуюць 16 прафесараў, 57 дацэнтаў і старшых выкладчыкаў, 45 асістэнтаў і выкладчыкаў.
У аспірантуры вучацца 52 чалавекі. Сярод прафесарска-выкладчыцкага саставу 28 выпускнікоў універсітэта. У БДУ вучацца 1249 студэнтаў. Бюджэт універсітэта складае 4,6 млн. руб.
Нарадзіўся прафесар, доктар хімічных навук Генадзь Аляксеевіч Браніцкі.
Практычным вынікам яго даследаванняў з’явілася стварэнне розных тыпаў рэгіструючых сістэм для запісу інфармацыі і працэсаў атрымання шматколерных фатаграфічных выяў на чорна-белых галагенідасярэбраных фотаматэрыялах без выкарыстання фарбавальнікаў, якія не маюць аналагаў у сусветнай практыцы. За гэтыя дасягненні Г.А. Браніцкаму ў 1990 г. Амерыканскім фатаграфічным грамадствам уручана медаль Косара.
На пяці факультэтах БДУ дзейнічаюць 24 кафедры, на якіх працуюць 16 прафесараў, 57 дацэнтаў і старшых выкладчыкаў, 45 асістэнтаў і выкладчыкаў.
У аспірантуры навучаюцца 52 чалавекі. Сярод прафесарска-выкладчыцкага саставу 28 — выпускнікі ўніверсітэта.
Рэктарам БДУ прызначаны П.П. Савіцкі.
На пасадзе рэктара працаваў да 25 чэрвеня 1941 года, затым з 16 лютага 1943 да 12 снежня 1946 года.
Годам нараджэння самастойнага філалагічнага факультэта стаў 1939 год.
Першым дэканам быў прызначаны вядомы вучоны-лінгвіст прафесар Ц.П. Ломцеў.
У 1939 г. распачаты палявыя даследаванні ландшафтаў у Магілёўскай вобласці.
Для Атласа БССР В.А. Дзяменцьевым была складзена першая карта фізіка-геаграфічнага раяніравання. Пачалося вывучэнне тарфяной прамысловасці Н.Т. Раманоўскім, льноапрацоўчай – І.І. Труханам. В 1940 г. (аўтары В.А. Дзяменцьеў і Я.Г. Ракаў) выдаецца першы кароткі геаграфічны нарыс Беларускай ССР, у якім упершыню дадзена комплекснае апісаннее прыроды, насельніцтва і гаспадаркі рэспублікі.
Працоўны факультэт БДУ выканаў сваю задачу і быў зачынены.
За час яго існавання для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы было падрыхтавана 2000 слухачоў.
1-3 студзеня. Універсітэт наведалі дэлегацыі дзевяці рэспублік СССР, якія прыехалі на святкаванне 20-годдзя СССР.
Ва ўніверсітэце праведзена навуковая сесія, на якой заслухана 40 дакладаў.
У яе працы прынялі ўдзел знакамітыя навукоўцы з Масквы і Ленінграда.
Адкрыты кабінет марксізму-ленінізму.
У БДУ дзейнічае 35 абаронных гурткоў.
За першы семестр падрыхтавана 387 значкістаў.
Прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Петр Пятровіч Забрэйка.
Прафесар П.П. Забрэйка – навуковец з сусветным імем. Шырока вядомыя яго вынікі па тэорыі лінейных і нелінейных аператараў; аналітычных метадах рашэння аператорных ураўненняў; геаметрычных метадах аналізу; тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў.
Дэкану фізіка-матэматычнага факультэта І.П. Шапіру дазволена камандзіроўка ў Маскву па справах факультэта з 18 па 21 лютага.
Адбылася сустрэча студэнтаў БДУ з памежнікамі-ардэнаносцамі Найдзенавым і Крыжовым з падшэфнага Заслаўскага памежнага атрада.
Бюджэт універсітэта складае больш за 5 млн. руб.
На біялагічным факультэце дзейнічаюць 5 кафедраў: сістэматыкі раслін (загадчык – дац. 3. Н. Дзянісаў); фізіялогіі раслін (загадчык – праф. Т. Н. Годнеў); заалогіі бесхрыбтовых жывёл (загадчык – праф. Л. А. Зянкевіч); заалогіі хрыбетных жывёл (загадчык – праф. М. Е. Макушок); фізіялогіі жывёл (загадчык – праф. І. А. Вятохін).
Гістфак заканчваюць 46 чалавек, хімфак – 44, геафак – 50.
На навуковай сесіі БДУ былі падведзены вынікі навукова-даследчай работы за год.
Разам з навукоўцамі свае даклады прачыталі і студэнты.
Лета. Студэнты гістарычнага факультэта правялі першую археалагічную практыку ў Херсанесе (Крым).
Прывезены шматлікія знаходкі, а таксама экспанаты, падораныя Керчанскім, Херсонскім і Феадасійскім археалагічнымі музеямі.
Былы студэнт БДУ, камкар, нам. начальніка кіраўніцтва ВПС СССР Я. В. Смушкевіч узнагароджаны другім Залатым медалём Героя Савецкага Саюза.
Адкрыты філалагічны факультэт з аддзяленнямі рускай і беларускай мовы і літаратуры (дэкан – праф. Ц. П. Ломцеў).
На першы курс будзе прынята 50 студэнтаў.
Дэканам фізіка-матэматычнага факультэта прызначаны дацэнт Г.Н. Сагаловіч.
На пасадзе дэкана працаваў да 26 чэрвеня 1941 года.
У аспірантуры ўніверсітэта займаюцца 49 чалавек (па спецыяльнасці «гісторыя» – 19, «хімія» – 9, «геаграфія» – 6, «біялогія» – 5, «фізіка» – 5).
У БДУ вучыцца 1241 студэнт, працуюць 9 прафесараў, 25 дацэнтаў, 8 старшых выкладчыкаў, 23 выкладчыкі і асістэнты.
Студэнты БДУ ў складзе агітбрыгады 20 дзён правялі ў Заходняй Беларусі (Маладзечна, Ашмяны і інш.).
Каманда БДУ ў чарговы раз заваявала месца на традыцыйным гарадскім кросе ім. К.Я. Варашылава.
Вучоны савет ўніверсітэта вылучыў кандыдатамі ў акадэмікі і члены-карэспандэнты АН БССР праф. В.Н. Перцава, Т. Н. Годнева, М. Е. Верхавіна, Н.А. Прыляжаева, Акулава, Ф. Г. Асіпенка, Гельфанда, І. А. Вятохіна, Н. М. Іванова і дац. Кавалёва.
У 1940 г. кафедра палітычнай экономіі аформілася як самастойная навучальная і навуковая адзінка.
Пачалася падрыхтоўка аспірантаў па палітычнай эканоміі, кафедру ўзначаліў прафесар А.І. Лур’е (1895-1948)
На 5 студзеня ў аспірантуры БДУ было 52 аспіранты па спецыяльнасцях: гісторыя — 27, геаграфія — 6, біялогія — 5, хімія — 7, фізіка — 7 (6 аспірантаў прызваны ў Чырвоную Армію).
На пасяджэнні Вучонага савета механіка-матэматычнага факультэта МДУ В.Л. Нісневіч абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аб групах, ізаморфна прадстаўляльных матрыцамі над некаторым полем».
Афіцыйныя апаненты: праф. А.Г. Кураш, дац. А.І. Мальцаў. 25 мая Вучоны совет МДУ зацвердзіў В.Л. Нісневіча ў вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук.
У лекторыі Маскоўскага ўніверсітэта праф. Л.А. Арцімовіч (выпускнік фізіка-матэматычнага аддзялення педфака БДУ) пачаў чытанне лекцый па пытаннях атамнага ядра.