эма дыпломнай работы выпускніка эканамічнага аддзялення ФГНа Б. М. Каракулька «Ножницы (фабрично-заводская промышленность и сельскохозяйственный рынок СССР)». Афіцыйным апанентам быў рэктар БДУ праф. У. І. Пічэта. Камісія прыняла рашэнне выдаць Б. М. Каракульку дыплом № 1 аб заканчэнні БДУ.
Універсітэцкія медыкі атрымалі ад арганізацыі «Джойнт» 5 тыс. долараў для клінікі нервовых захворванняў, калекцыю табліц і інш.
На адкрытым пасяджэнні эканамічна-прадметнай камісіі была абаронена ва ўніверсітэце першая дыпломная работа.
Адбыўся першы выпуск маладых спецыялістаў.
Адбылася I універсітэцкая партыйна-камсамольская канферэнцыя, прысвечаная Ленінскім дням.
Праф. універсітэта І. І. Замоцін выбраны правадзейным членам Інстытута беларускай культуры.
Пры ўніверсітэце створаны першы гурток фізкультуры, у якім займаюцца 150 чалавек.
Адбыўся I Усебеларускі з’езд настаўнікаў.
Стыпендыя для студэнтаў вызначана ў 15 руб., для рабфакаўцаў 17 руб.
Аклад прафесараў ад 160 да 200 руб., выкладчыкаў 50 руб.
ЦК РКП (б) прыняў рашэнне аб цэнтралізацыі партыйнай працы ў ВНУ і ўтварэнні ў ВНУ адзінай партыйнай арганізацыі, якая аб’яднае ўсіх камуністаў студэнтаў, навуковых работнікаў, рабочых і служачых.
У лютым 1925 г. БДУ выпусціў першыя 34 эканамісты вышэйшай кваліфікаціі.
Першая дыпломная работа ў БДУ была абаронена выпускніком эканамічнага аддзялення ФОН Б.М. Каракулька. Яму быў уручаны дыплом БДУ пад N 1.
Універсітэт шэфствуе над Кавалерыйскай дывізіяй і аб’яднанай школай ім. ЦВК.
Студэнты ўніверсітэта арганізавалі «клубны тыдзень», на які запрасілі моладзь падшэфных вёсак.
На рабфак прыняты палітэмігранты, вызваленыя з турмаў Польшчы.
У газеце «Савецкая Беларусь» было паведамлена, што 10 лютага выйдзе першы нумар часопіса Беларускага бюро пралетарскага студэнцтва «Чырвоны штандар».
Праведзены сумесны камсамольскі сход ячэйкі медфака і саўгаса «Прылукі».
Першы выпуск ФГНа даў народнай гаспадарцы краіны 55 эканамістаў і юрыстаў.
Дацэнт БДУ Якуб Колас пасланы Наркамасветай БССР у Калінінскую акругу для чытання лекцый па беларусазнаўству.
Універсітэт набыў бібліятэку акад. К. К. Грота па славяназнаўству.
Набыта таксама вялікая матэматычная бібліятэка.
У Мінск упершыню прыехаў А. В. Луначарскі, які выступіў з прамовай на агульнагарадскім сходзе навуковых работнікаў.
Адбыўся першы выпуск вячэрняга рабфака - 43 чалавекі.
Па вул. Савецкай адкрыты сад работнікаў асветы з чытальняй і буфетам.
Адбыўся выпуск на фельдшарскіх курсах БДУ.
Падрыхтаваны 47 спецыялістаў.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Андрэй Аляксандравіч Богуш.
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: распрацоўка тэарэтыка-групавых і алгебраічных метадаў у тэарэтычнай і матэматычнай фізіцы; развіццё квантавай і класічнай палявой тэорыі элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў.
Адбыўся другі выпуск студэнтов ФГНа.
Дыпломы атрымалі 178 чалавек юрыстаў і эканамістаў.
СНК Беларусі пастанавіў адкрыць у БДУ факультэт права і гаспадаркі ў складзе двух аддзеленняў – прававога і эканамічнага.
Дэканам прызначаны праф. С. Я. Вальфсон.
У адпаведнасці з Пастановай СНК БССР у БДУ адкрыты факультэт права і гаспадаркі.
Факультэт грамадскіх навук быў реарганізаваны.
З яго выдзеліўся факультэт гаспадаркі і права. У 1929 г. ён падзяліўся на факультэт народнай гаспадаркі ў складзе чатырох аддзяленняў: адміністрацыйна-прамысловага, кааператыўнага, планава-статыстычнага і фінансавага.
У адпаведнасці з пастановай СНК Беларусі адкрыты факультэт права і гаспадаркі БДУ.
верасень 1925 года - У БДУ на вучобу паступілі 462 чалавекі, у тым ліку 142 жанчыны.
Рэктар універсітэта У. І. Пічэта, які прымаў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 200-годдзя Расійскай Акадэміі навук, уручыў яе прэзідэнту прывітальны адрас ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Спецыяльны часопіс «Чырвоны педфакавец» падрыхтаваны да першага выпуску педфака.
Першы выпуск педфака -110 чалавек.
Да лета 1926 года студэнтам БДУ чытаў лекцыі М. В. Доўнар-Запольскі.
Пры БДУ адкрыты кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы рахункавых работнікаў для саўгасаў.
Універсітэцкая бібліятэка набыла 6 кніг, выданых Францыскам Скарынам у Празе ў 1517—1519 гг.
Праўленне БДУ пераведзена ў новы будынак па вул. Савецкай, дом № 33 (былы будынак Праўлення гаспадарчага інстытута).
1 лістапада 1925 года у БДУ адкрыты кабінет марксізму-ленінізму.
1 лістапада 1925 года у БДУ адкрыты кабінет марксізму-ленінізму.
Вучоныя ўніверсітэта атрымалі запрашэнне прыняць удзел у працы з’езда польскіх гісторыкаў.
Універсітэт устанавіў навуковыя сувязі з гістарычным таварыствам Львоўскага ўніверсітэта (Польшча).
ры БДУ пачалі працаваць курсы кааператараў.
Музей гісторыі першабытнай культуры і рэлігіі, які знаходзіўся ў Камуністычнай вышэйшай навучальнай установе, вернуты ўніверсітэту.
Прафесар універсітэта Я. Е. Сіроцін азнаёміўся са спецыяльнымі метадамі радыеактыўных вымярэнняў у лабараторыі Э. Рэзерфорда ў Англіі.
Пад кіраўніцтвам праф. БДУ М. Збыткоўскага ў Беларусі ўпершыню сталі праводзіцца фларыстычныя даследаванні.
Арганізована кафедра палітэканоміі.
Загадчык – праф. А. І. Лур’е.
У з’ездзе польскіх гісторыкаў у Познані (Польшча) прыняла ўдзел дэлегацыя вучоных БДУ.
На педфаку займаюцца 1500 студэнтаў.
Арганізавана ўніверсітэцкае краязнаўчае таварыства на аснове 6 студэнцкіх краязнаўчых гурткоў, якое аб'яднала 43 члены і 27 спачуваючых.
Таварыства ўзначаліў рэктар БДУ праф. У. І. Пічэта.
У памяшканні ўніверсітэта адкрылася I Усебеларуская мастацкая выстаўка.
Нарадзіўся прафесар, доктар юрыдычных навук Анатоль Аляксеевіч Галаўко.
Які амаль 27 гадоў узначальваў кафедру дзяржаўнага права БДУ. Анатоль Аляксеевіч прымаў удзел у падрыхтоўцы праектаў трох Канстытуцый: Канстытуцыі СССР 1977 г., Канстытуцыі БССР 1978 г., Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.
Нарадзіўся прафесар, доктар педагагічных навук Мікалай Аляксеевіч Белавусаў.
Мікалай Аляксеевіч працаваў у БДУ з 1977 г. па 1997 г. Вобласць яго навуковых інтарэсаў: грамадзянска-патрыятычнае і ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.
У 1926-1931 гг.пазаштатным выкладчыкам кафедры быў Георгій Канстанцінавіч Жукаў, якіўгэтычас праходзіў ваенную службу ў Беларускай ваеннай окрузе.
У 1926-1931 гг.пазаштатным выкладчыкам кафедры быў Георгій Канстанцінавіч Жукаў, як іў гэты час праходзіў ваенную службу ў Беларускай ваеннай окрузе.
Па ініцыятыве «знізу» было створана агульнаўніверсітэцкае Краязнаўчае таварыства.
На ўсіх факультэтах уведзены спецпрадмет ваенізацыя.
Адкрыты ваенны кабінет, пачалося чытанне лекцый па ваеннай тапаграфіі, тактыцы, хіміі і інш. З фондаў музея гісторыі БДУ.
Выкладанне 57 вучэбных прадметаў ва ўніверсітэце вядзецца на беларускай мове, у тым ліку і на медыцынскім факультэце.
Усе залікі павінны здавацца студэнтамі на беларускай мове. Выпускнікі, якія не авалодалі беларускай мовай, абавязаны па заканчэнні ўніверсітэта адзін год наведваць спецыяльныя заняткі па мове. ЛiМ. 1989. 21 крас.
Ва ўніверсітэце праходзіла I Усебеларуская фізіка-матэматычная канферэнцыя.
Звезда. 1926. 26 янв.
Па даручэнні наркамата асветы БССР пачалася падрыхтоўка першага ўстава ўніверсітэта.
Звезда. 1926. 27 янв.
Рашэннем праўлення БДУ па ўсім прадметам, якія чытаюцца на беларускай мове, залікі павінны прымацца толькі на беларускай мове.
Звезда. 1926. 15 янв.
Члены ўніверсітэцкага таварыства «Прэч непісьменнасць» навучылі грамаце 1015 чалавек.
Навучанне працягваюць 1718 чалавек. Звезда. 1926. 21 янв.
Створана агульнаўніверсітэцкая ячэйка КПХ(б)Б (на чале з бюро).
На факультэтах замест ячэек - партыйныя калектывы на чале з партарганізатарамі. Звезда. 1926. 2 февр.
Адбылося ўрачыстае адурыццё дзіцячай клінікі пры БДУ.
Звезда. 1926. 10 февр.
На базе педфака і па ініцыятыве фізікаў і матэматыкаў БДУ пачатла сваю працу Першая Усебеларуская фізіка-матэматычная канферэнцыя, на якой 109 навукоўцаў азнаёміліся з «апошнімі дасягненнямі навукі і педагогікі», заслухалі 21 даклад.
Сярод архітэктараў Мінска аб'яўлены конкурс на праект будынка ўніверсітэта.
Звезда. 1926. 11 февр.
Хроніка ўніверсітэцкага жыцця
-пры навуковым таварыстве БДУ арганізавана гісторыка-археалагічная секцыя; -на факультэце права і гаспадаркі ўтворана камісія экстэрнату; -на ўсіх факультэтах скасаваны ленкуткі, так як культурна-масавая і палітыка-выхаваўчая праца перададзена кабінету марксізма-ленінізма.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук Георгій Георгіевіч Герасіменка (1926-1992), аўтар прац па гісторыі камуністычнай партыі Беларусі.
Агульны сход супрацоўнікаў універсітэта падтрымаў забастовачную барацьбу горнарабочых Англіі і пастанавіў адлічваць у фонд дапамогі 25 працэнтаў дзённага заробку.
ЦГАОР БССР. Ф. 322, оп. 1, д. 19, л. 18.
Адбыўся другі выпуск ФГНа.
Па гэтаму выпадку ў Доме асветы было праведзена ўрачыстае пасяджэнне. БДУ: Да 10-й гадавiны Кастрычнiцкай рэвалюцыi. С. 34; З фондаў музея гісторыі БДУ.
Адбыўся другі выпуск педфака.
БДУ: Да 10-й гадавiны Кастрычнiцкай рэвалюцыi. С. 34.
Нарадзіўся прафесар, доктар эканамічных навук, загадчык кафедры палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў універсітэта (1972-1978) Уладзімір Карпавіч Драчоў.
У доме па вул. Савецкай адкрыты дзіцячы садок на 25 месцаў для дзяцей навуковых работнікаў.
Звезда. 1926. 17 авг.
У садзе Рабасветы супрацоўніцы і жонкі супрацоўнікаў БДУ арганізавалі вечарыну.
Быў паказаны кінафільм. Атрыманыя грошы перададзены на карысць беспрытульных дзяцей. ЦГАОР БССР. Ф. 322, оп. 1, д. 3, л. 115; Звезда. 1926. 6 авг.
Універсітэт атрымаў з-за мяжы прыборы для абсталявання хімічных лабараторый.
Звезда. 1926. 15 сент.
Агульны сход супрацоўнікаў універсітэта выказаў салідарнасць з забастоўкай вуглякопаў у Англіі і пастанавіў адлічыць у фонд дапамогі 1 працэнт заробку.
ЦГАОР БССР. Ф. 322, оп. 1, д. 9, л. 38
Ва ўніверсітэце адбылася I Усебеларуская навукова-педагагічная канферэнцыя па прыродазнаўству.
З дакладамі выступілі рэктар У. І. Пічэта, праф. С. Я. Вальфсон і інш. ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 868, л. 5.
Ва ўніверсітэце адбылася Усебеларуская літаратурна-лінгвістычная канферэнцыя.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 868, л. 21.
Пастановай Наркамасветы БССР на базе ўніверсітэцкай бібліятэкі створана Дзяржаўная бібліятэка БССР.
Звезда. 1926. 7 окт.
Праўленне БДУ атрымала запрашэнне на Канферэнцыю гісторыкаў Заходняй Еўропы ў Варшаву.
Сав. Беларусь. 1926. 24 кастр.
Ва ўніверсітэце адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 25-годдзю навукова-педагагічнай дзейнасці праф. У. І. Пічэты
Юбіляру прысвоена ганаровае званне заслужанага прафесара БССР. З прывітальнай прамовай выступіў камандзір кавалерыйскага палка Г. К. Жукаў. Звезда. 1926. 3 нояб.; БУ. 1970. 24 верас.
На агульнаўніверсітэцкім сходзе, прысвечаным 5-гадоваму юбілею, былі падведзены вынікі дзейнасці БДУ.
Пулкаўская абсерваторыя падарыла астранамічнаму кабінету БДУ 90 тамоў навуковых прац па астраноміі.
Звезда. 1926. 19 нояб.
Адбыўся першы выпуск студэнтаў медыцынскага факультэта.
Падрыхтаваны 152 спецыялісты. Ва ўніверсітэт на вучобу прынята 26 палітэмігрантаў.
Звезда. 1926. 28 окт.
Ваенная кафедра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была створана на падставе загада Рэвваенсавета СССР ад 4 лістапада 1926 года № 670.
Першым кіраўніком ваеннай кафедры быў М.М.Пятроў.
У БДУ створана ваенная кафедра.
Адбыўся першы выпуск студэнтаў медыцынскага факультэта.
Падрыхтаваны 152 спецыялісты. Ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 20-годдзю літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа.
БДУ: Да 10-й гадавiны Кастрычнiцкай рэвалюцыi. С. 19.
Камсамольская арганізацыя БДУ налічвае 359 камсамольцаў.
БУ. 1968. 13 верас.
Пры педагагічным факультэце створана кафедра ленінізму і гісторыі ВКП(б), уведзена выкладанне адпаведных курсаў.
БДУ. 1962. С. 78.
На працягу года студэнты БДУ ўдзельнічалі ў працы 200 пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці.
Сав. Беларусь. 1926. 25 лiстап.
Пры медыцынскім факультэце адкрыты клінікі: тэрапеўтычная, псіхіятрычная, хвароб вуха, горла і носа.
Пачалося чытанне курса сацыяльнай гігіены. ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 1017, л. 312.
Заснаваны музей гісторыі рэлігіі і атэізму.
З 1938 г. - гісторыка-археалагічны музей. БУ. 1970. 13 нояб.
За пяць гадоў універсітэт падрыхтаваў 273 педагогі, 130 юрыстаў, 125 эканамістаў, 170 урачоў.
Звезда. 1926. 5 дек.
Прынята Пастанова СНК БССР, у якой праца БДУ за пяць гадоў прызнана паспяховай.
Звезда. 1926. 5 дек.
На ўрачыстым сходзе, прысвечаным 5-годдзю БДУ, з прывітальнай прамовай выступіў сакратар ЦК КП(б)Б А. І. Крыніцкі.
Атрыманы прывітальныя тэлеграмы ад многіх ВНУ краіны, а таксама ад Варшаўскага, Пражскага і Львоўскага ўніверсітэтаў. Сав. Беларусь. 1926. 7, 8, 11 снеж.
Абрана кіраўніцтва на чале з рэктарам Краязнаўчага таварыства, а таксама зацверджаны яго статут.
У сярэднім каля 50% вучэбных гадзін чыталіся па-беларуску.
Ад Познанскага ўніверсітэта (Польшча) атрымана юбілейнае выданне «5-годдзе Познанскага ўніверсітэта» (з дароўным надпісам).
Праф. М. М. Гайдукоў атрымаў запрашэнне ў Берлін на V Сусветны кангрэс па пытаннях спадчыннасці.
Праф. А. У. Фядзюшын запрошаны на Міжнародны кангрэс заолагаў у Будапешт.
люты 1927 года III сесія ЦВК БССР прыняла Пастанову па дакладзе Урада БССР аб аказанні садзейнічання БДУ ў пабудове ў бліжэйшыя тры гады будынка для размяшчэння яго Праўлення.
Звязда. 1927. 1 сакавіка.
Рэдакцыйная калегія часопіса «Штомесячнік права ўсходне-еўрапейскіх дзяржаў» (Берлін) прапанавала супрацоўнічаць у якасці аўтара праф. БДУ М. В. Грэдынгеру.
З часопісам супрацоўнічаюць вядомыя вучоныя СССР, Германіі, Венгрыі, Польшчы і інш. Сав. Беларусь. 1927. 8 лют.
Праведзена пасяджэнне фізіка-матэматычнай секцыі навуковага таварыства БДУ з нагоды 200-годдзя з дня смерці І. Ньютана (4.01.1643-31.03.1727).
Прэзідыум гарсавета адвёў зямельны ўчастак для будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка.
Звезда. 1927. 15 сакавіка.
Пры медфаку адкрыты першы ў БССР інстытут прыват-дацэнтуры.
У ВНУ Мінска навучаюцца 4425 студэнтаў.
З іх 482 камуністы і 1017 камсамольцаў. Звезда. 1927. 15 сакавіка.
Май - верасень. Праф. Б. Я. Эльберт 4 месяцы працаваў у інстытутах Германіі (у Фрэйбургу), Даніі (у Капенгагене), Францыі (у Пастэраўскім інстытуце ў Парыжы). Наведаў інстытуты ў Гамбургу, Берліне, Кілі, Вене, Мюнхене, Варшаве, Львове, дзе выканаў работы па бактэрыялогіі капсульных бактэрый.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 1041, л. 4.
18 мая 1927 года VIII Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Пастанову аб будаўніцтве ўніверсітэцкага гарадка.
Сав. Беларусь. 1927.19 мая.
На перыяд летніх канікул краязнаўчае таварыства ўніверсітэта арганізавала экспедыцыю (5 секцый) у складзе 20 чалавек для вывучэння наваколляў Мазыра ўзначальвалі навуковыя работнікі.
Створана 10 турыстычных груп (100 чалавек), маршруты якіх пройдуць па розным раёнам СССР.
СНК БССР даў БДУ права прымаць да абароны доктарскія дысертацыі.
Першая доктарская дысертацыя была абаронена дацэнтам кафедры аператыўнай хірургіі Я.В. Корчыцам. СНК БССР даў БДУ права прымаць да абароны доктарскія дысертацыі.
Першая доктарская дысертацыя была абаронена дацэнтам кафедры аператыўнай хірургіі Я.В. Корчыцам.
З 1921 па 1927 г. выдана 13 выпускаў «Вучоных запісак БДУ».
Згодна з пастановай СНК БССР ад 6 жніўня 1927 г. у БДУ адкрыта аспірантура.
З фондаў музея гісторыі БДУ; БУ. 1966. 28 студз.
У 1926/27 навуч. г. у БДУ вучыліся 76 студэнтаў-эмігрантаў.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 262, л. 1—2.
Апублікавана кніга праф. С. М. Васілеўскага «Уводзіны ў тэорыю і тэхніку псіхалагічных, педагагічных і псіхатэхнічных даследаванняў» – першая ў марксісцкай літаратуры манаграфія, дзе зролены сістэматычны аналіз асноўных метадаў канкрэтнага сацыялагічнага даследавання.
Весн. БДУ. Сер. III. 1981. № 3. С. 26.
У працы Міжнароднага з’езда бактэрыёлагаў (Вена) і Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з шаленствам (Парыж) удзельнічаў праф. Б. Я. Эльберт.
Пад кіраўніцтвам дац. П. Я. Панкевіча праведзена выбарачнае даследаванне ладу жыцця, стану маральнай свядомасці, побыту 1600 студэнтаў універсітэта.
Пачала выходзіць газета «Шлях студэнцтва».
Пры факультэце права і гаспадаркі створана кафедра ленінізму і гісторыі ВКП(б).
БДУ. 1962. С. 78.
Ва ўніверсітэце адкрыты факультэт права і гаспадаркі.
Дэкан - праф. С. Я. Вальфсон. БДУ: Да 10-й гадавiны Кастрычнiцкай рэвалюцыi. С. 18.
Па ініцыятыве педфака праведзена Усебеларуская псіхолага-педагагічная канферэнцыя.
3 верасень 1927 Нарадзіўся пісьменнік, крытык і літаратуразнавец, прафесар, доктар філалагічных навук Аляксандр (Алесь) Міхайлавіч Адамовіч (1927-1994).
Пісаў на беларускай і рускай мовах. Даследаваў шляху станаўлення беларускага рамана, публікаваў артыкулы і рэцэнзіі, прысвечаныя актуальным праблемам літаратурнага жыцця. Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі…», «Блакаднай кнігі».
За пяць гадоў БДУ падрыхтаваў 273 педагогаў, 130 юрыстаў, 125 эканамістаў, 170 урачэй.
Першым доктарскую дысертацыю ў БДУ абараніў дацэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі медфака Я. В. Корчыц.
Другі выпуск медфака склаў 160 чалавек.
Праф. Л. П. Розанаў выбраны членам нямецкага хімічнага таварыства ў Берліне.
Пры БДУ адкрыта стаматалагічная клініка.
Згодна з пастановай СНК БССР ад 6 жніўня 1927 г. у БДУ адкрыта аспірантура.
З фондаў музея гісторыі БДУ; БУ. 1966. 28 студз.
На медфаку вучацца 708 студэнтаў, на педфаку - 1316, на факультэце права і гаспадаркі - 648. БДУ: Да 10-й гадавiны Кастрычнiцкай рэвалюцыi.
С. 30; ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 751, л. 139—154.
Камсамольская арганізацыя ўніверсітэта налічвае 675 камсамольцаў.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, дэкан матэматычнага факультэта (1963-1974) Аляксей Адамовіч Гусак.
Асноўнае кола навуковых інтарэсаў Аляксея Адамовіча: гісторыя матэматыкі і матэматычнай адукацыі, методыка выкладання матэматыкі.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук, з 1982-1991 г. – прарэктар па навучальнай рабоце БДУ Уладзімір Сяргеевіч Багданаў.
У 1928/29 навучальным годзе былі звольнены 32 выкладчыкі, з іх 7 прафесараў.
На II сесіі ЦВК БССР выступіў з паведамленнем ад універсітэта яго рэктар В. І. Пічэта.
Па рэкамендацыі Альберта Эйнштэйна яго вучань д-р Я.П. Громер залічаны прафесарам кафедры матэматыкі БДУ.
На дзённым рабфаку вучацца 406 чалавек, на вячэрнім – 80.
За 6 гадоў рабфак падрыхтаваў да паступлення ў вну 488 чалавек. З іх 250 працягнулі вучобу.
Нарадзіўся правадзейны член АН БССР, прарэктар па навуковай рабоце БДУ Леанід Вікенцьевіч Валадзько (1928-1978).
Адначасова з працай у рэктараце Леанід Вікенцьевіч паспяхова загадваў кафедрай спектральнага аналізу і лабараторыяй оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем, які быў арганізаваны пры его актыўным удзеле.
У лютым СНК БССР зацвердзіў праект будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка.
Праект прадугледжваў будаўніцтва 16 аб’ектаў. Будаўніцтва планавалася скончыць у канцы 1930 года.
СНК БССР зацвердзіў праект будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка.
Праект прадугледжваў будаўніцтва больш 16 аб'ектаў (галоўны аўдыторны, анатамічны, бібліятэчны, астранамічны карпусы, тэрапеўтычная і хірургічная клінікі).
У сакавіку ўнесены змены ў правілы прыёму ў БДУ: пры паступленні неабходна здаць экзамены па беларускай мове, а тыя, хто паступае на медфак, павінны мець двухгадовы стаж працы.
Нацыянальная камісія ЦВК БССР пачала вывучэнне ходу беларусізацыі ў БДУ.
Унесены змены ў правілы прыёму ў БДУ: пры паступленні неабходна здаць экзамен па беларускай мове, а паступаючыя на медфак павінны мець двухгадовы стаж працы.
Адкрылася Усебеларуская канферэнцыя пралетарскага студэнцтва.
Прысутнічалі 100 дэлегатаў
Прынята рашэнне, што часопіс «Шлях студэнцтва» будзе выходзіць тыражом 500 экз. і друкавацца ў друкарні.
У Германіі выдадзена праца праф. М. Б. Труса «Аб нервовых захворваннях у Беларусі».
На пасяджэнні Нацыянальнай камісіі ЦВК БССР заслуханы даклад аб ходзе беларусізацыі ў БДУ.
У прынятай рэзалюцыі адзначаны як «дасягненнi», так і «недахопы».
Прынята пастанова аб неабходнасці беларусізацыі часопіса «Шлях студэнцтва» і выданні Прац толькі на беларускай мове.
Клініка БДУ пачала весці ў Мінску прафілактычную працу супраць алкагалізму.
Навукоўцы ўніверсітэта запрошаны для ўдзелу ў канферэнцыі па вывучэнні правоў дзяржаў Усходняй Еўропы (Берлін) і ў II Інтэрнацыянальным з'ездзе медыкаў (Капенгаген).
Адбыўся агульны сход выпускнікоў педагагічнага і медыцынскага факультэтаў, на якім з дакладам выступіў сакратар ЦК КП(б)Б В. Р. Кнорын.
Педфак БДУ падрыхтаваў 33 мовазнаўцы, 88 грамадазнаўцаў, 60 матэматыкаў, 125 прыродазнаўцаў.
Студэнты ўніверсітэта ўдзельнічалі ў мітынгу на пероне вакзала з нагоды сустрэчы А. М. Горкага, які вярнуўся на Радзіму з-за мяжы.
А. М. Горкі звярнуўся да прысутных з кароткай прамовай.
Рэктар БДУ В. І. Пічэта выехаў на месяц у Германію для чытання лекцый па гісторыі Беларусі.
СНК БССР дазволіў арганізаваць пры рабфаку БДУ чатырохмесячныя курсы для падрыхтоўкі парабкаў да паступлення на рабфак.
Нарадзіўся прафесар, доктар філасофскіх навук Анатоль Дзмітрыевіч Гусеў.
Вобласць навуковых інтарэсаў Анатоля Дзмітрыевіча: сацыяльная палітыка і сацыяльная інтэграцыя; філасофія правоў чалавека.
У чэрвені – жніўні В.К. Дыдырка знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Гетынгенскім універсітэце.
Прымаў ўдзел у працы навуковага семінара Д. Гільберта.
Выканбюро студэнцтва БДУ і камсамольская арганізацыя адкрылі гадавыя курсы па падрыхтоўцы працоўнай моладзі ў вну.
На гэтыя курсы вызначана прыняць 90 працэнтаў працоўных і 10 працэнтаў парабкаў і чырвонаармейцаў, усяго – да 300 чалавек. Тыя, хто скончаць гэтыя курсы паспяхова, будуць вызваляцца ад прыёмных экзаменаў у вну.
Стаматалагічнай клінікай БДУ атрыманы з Германіі першы ў БССР рэнтгенаўскі апарат.
Дац. БДУ М. Н. Шапіра выехаў у двухмесячную камандзіроўку ў Германію, Францыю, Аўстрыю і Чэхаславакію для вывучэння метадаў барацьбы з касцянымі сухотамі.
В. І. Пічэта сабраў агульны сход навукоўцаў універсітэта для абмеркавання праекта рэарганізацыі народнай адукацыі ў Беларусі.
Агульны сход студэнтаў і супрацоўнікаў падтрымаў барацьбу працоўных Лодзі (Польшча) за свае правы.
Студэнты вырашылі адлічыць у фонд дапамогі бастуючым 30 працэнтаў сваёй стыпендыі.
Мінскі абкам камсамола сумесна з камсамольскім калектывам БДУ адкрыў тыднёвы працоўны ўніверсітэт для працоўнай моладзі.
27 кастрычніка 1928 года адбылося пасяджэнне, прысвечанае памяці прафесара А.А. Міхайлоўскага.
27 кастрычніка 1928 года адбылося пасяджэнне, прысвечанае памяці прафесара А.А. Міхайлоўскага. Пасяджэнне арганізавана кіраўніцтвам БДУ, навуковым таварыствам і дэканатам педагагічнагафакультэта.
СНК БССР, заслухаўшы даклад В.І. Пічэты аб дзейнасці ўніверсітэта, прызнаў лінію кіравання БДУ правільнай і ў сувязі з новымі задачамі дзяржаўнага і культурнага будаўніцтва ў БССР палічыў неабходным адкрыць пры ўніверсітэце хіміка-тэхналагічны факультэт.
Адбылася ўрачыстая закладка ўніверсітэцкага гарадка.
Універсітэт наведаў А. В. Луначарскі.
Ён азнаёміўся з ходам будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка, агледзеў лабараторыі фізіка-матэматычнага аддзялення педфака.
19 лістапада 1928 года БДУ наведаў наркам асветы СССР А.В. Луначарскі.
Пасяджэнне Кіраўніцтва БДУ, на якім заслухалі даклад архітэктара Лаўрова аб ходзе будаўніцтва студэнцкага гарадка (на гэтым пасяджэнні прысутнічаў і наркам асветы СССР Луначарскі).
Вучоныя ўніверсітэта прынялі ўдзел у рэалізацыі 11 (з 60) рэспубліканскіх навукова-тэхнічных і эканамічных праграм, выконвалі асобныя заданні па праблемах саюзнага значэння.
В. И. Пичета участвовал в Международном съезде историков в Осло
Універсітэцкая камсамольская арганізацыя налічвае 600 членаў.
Ва ўніверсітэце працуюць 51 прафесар, 53 дацэнты, 84 асістэнты, 88 выкладчыкаў, 24 ардынатары, 6 лабарантаў.
Рэктар БДУ В. І. Пічэта абраны сапраўдным членам Інстытута беларускай культуры.
Открыта кафедра физиологии растений. Заведующий - проф. Т. Н. Годнев
Пры БДУ пачата арганізацыя Інстытута студэнтаў-вылучэнцаў.
У Наркамасветы БССР абмяркоўвалася пытанне аб адкрыцці ва ўніверсітэце хіміка-тэхналагічнага факультэта БДУ.
У Наркамасветы БССР абмяркоўвалася пытанне аб адкрыцці ва ўніверсітэце хіміка-тэхналагічнага факультэта БДУ.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук, дэкан гістарычнага факультэта (1986-1991) Эдуард Міхайлавіч Загарульскі.
Больш за 45 гадоў Эдуард Міхайлавіч працаваў на гістарычным факультэце БДУ. У 1973 г. па яго ініцыятыве была адкрыта кафедра археалогіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін. Навуковыя інтарэсы Эдуарда Міхайлавіча звязаны з вывучэннем праблем ранняга феадалізму і распрацоўкай уласнай канцэпцыі паходжання і ранняй гісторыі славян. Прызнанне навукоўцу прынеслі раскопкі дзяцінца старажытнага Мінска і даследаванне раннефеадальнага замка Вішчын, дзе быў знойдзены ўнікальны скарб старажытнарускіх сярэбраных упрыгажэнняў.
1929 Быў адкрыты яшчэ адзін факультэт – хіміка-тэхналагічны.
Пачала выходзіць шматтыражная ўніверсітэцкая газета «Ленінскім шляхам»
Прыняты Статут БДУ.
Камісія пры мясцовым камітэце БДУ прапанавала арганізаваць гадавы кааператыўны ўніверсітэт, які будзе абслугоўвацца выкладчыкамі БДУ.
Дырэктар Фізіялагічнага інстытута БДУ праф. Л. П. Разанаў атрымаў запрашэнне прыняць удзел у XIII Міжнародным кангрэсе фізіёлагаў у Бостане (ЗША).
Фізіка-матэматычная секція навуковага таварыства БДУ накіравала віншаванне Альберту Эйнштэйну ў сувязі з яго 50-годдзем.
Атрымана тэлеграма з падзякай ад юбіляра.
3 сакавіка 1929 года. У 10-летнюю гадавіну рабфакаў рабфаку БДУ прысвоена імя гісторыка-марксіста М. Н. Пакроўскага. Адбылася дэманстрацыя і ўрачысты сход рабфакаўцоў. Праведзены Дзень пралетарскага студэнцтва.
Рабочий. 1929. 3-5 сакавіка
Фізіка-матэматычная секція навуковага таварыства БДУ накіравала віншаванне Альберту Эйнштэйну ў сувязі з яго 50-годдзем.
Атрымана тэлеграма з падзякай ад юбіляра.
Калектыў педфака БДУ вылучыў Якуба Коласа і Янку Купалу кандыдатамі ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета.
Рабфакаўцы БДУ выказалі пратэст супраць растрэлу дэманстрантаў у Берліне.
«Прэч паліцэйскі тэрор» – заявілі рабфакаўцы і заклікалі ўвесь пралетарыят аб'ядноўвацца пад сцягам Камінтэрна. Больш 700 камсамольцаў універсітэта вырашылі зрабіць адлічэнні са стыпендый на карысць ахвяр растрэлу.
На базе БДУ адбыўся I Усебеларускі з'езд хірургаў і гінеколагаў.
250 чалавек скончылі краязнаўчыя курсы пры БДУ.
Звязда. 1929. 9 мая.
На IX Усебеларускім з'ездзе Саветаў з прамовай выступіў рэктар універсітэта праф. В. І. Пічэта.
Студэнты і выкладчыкі БДУ на чале з рэктарам В. І. Пічэтам звярнуліся ў Пралетстуд з просьбай перадаць малітоўны дом для арганізацыі там студэнцкага клуба.
Рэдкалегія насценгазеты «Кузница просвещения» педфака БДУ ўнесла 12 руб. 25 коп. на пабудову самалёта.
Дэканам хімічнага факультэта прызначаны праф. Н. А. Прыляжаеў.
Студэнты Саратаўскага ўніверсітэта выклікалі на спаборніцтва студэнтаў факультэта права і гаспадаркі БДУ.
Пры педфаку арганізавана педолага-педагагічнае аддзяленне для падрыхтоўкі кадраў выкладчыкаў і супрацоўнікаў органаў народнай адукацыі.
Студэнты БДУ сабралі для падшэфных вёсак. 2,5 тыс. руб., закупілі 6 бібліятэчак з літаратурай па сельскай гаспадарцы, адрамантавалі сельскагаспадарчы інвентар, арганізавалі паказальныя агароды.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Павел Андрэевіч Апанасевіч.
Павел Андрэевіч вядучы спецыяліст краіны ў вобласці нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі.
Студэнцтва БДУ, даведаўшыся аб падзеях на кітайска-ўсходняй чыгунцы, вырашыла адлічыць 2 % стыпендыі на карысць чырвонаармейцаў-далёкаўсходнікаў.
Прынята рашэнне арганізаваць студэнцкі полк, у які запісаліся 150 чалавек. Сярод студэнтаў пачалося добраахвотнае адлічэнне са стыпендыі на будаўніцтва самалёта «Чырвоны студэнт».
Кіраўніцтва БДУ прыняло рашэнне правесці датэрміновы выпуск спецыялістаў – 50 студэнтаў старшых курсаў факультэта права і гаспадаркі.
Рабфакаўцы вырашылі перадаць заробленыя на будаўніцтве ўніверсітэцкага гарадка грошы на карысць індустрыялізацыі краіны.
1 верасня 1929 г. А.М. Мацісава зацверджана на пасадзе дацэнта кафедры матэматыкі.
1 верасня А.М. Мацісава зацверджана на пасадзе дацэнта кафедры матэматыкі.
Уведзена адзінаначалле, вызначана персанальная адказнасць рэктара за стан спраў ва ўніверсітэце, а дэканаў – на факультэтах.
Студэнцкія арганізацыі вызвалены ад адміністрацыйна-педагагічных функцый.
11 кастрычніка 1929 г. рэктарам БДУ выбраны І.П. Карнеўскі. На гэтай пасадзе працаваў па 28 ліпеня 1931 г.
11 кастрычніка 1929 г. рэктарам БДУ выбраны І.П. Карнеўскі. На гэтай пасадзе працаваў па 28 ліпеня 1931 г.
Адбыўся выпускны вечар на факультэце права і гаспадаркі.
Дыпломы атрымалі 59 эканамістаў і 57 юрыстаў.
На хімфаку ўводзіцца бесперапынная вытворчая практыка
Тэрмін навучання скарачаецца да чатырох гадоў.
Кіраўніцтва ўніверсітэта вырашыла адкрыць у другой палове лістапада завочны педфак і прыняць на першы курс 250 чалавек.
У памяшканні БДУ будзе адкрыты НДІ педагогікі і педалогіі, задачай якога стане вывучэнне пытанняў інтэрнацыянальнага і атэістычнага выхавання.
Кіраванне ўніверсітэта вырашыла адкрыць завочнае аддзяленне.
Выйшаў першы нумар універсітэцкай газеты «Ленiнскiм шляхам» (захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы ім. М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе).
Сапраўднымі членамі АН БССР абраны прафесары ўніверсітэта: У. М. Ігнатоўскі, І. І. Замоцін, В.І. Пічэта, М. А. Грэдзінгер, А. М. Ясінскі, С.Я. Вальфсон, М. Ф. Бліядуха.
Складзены дамова аб сацыялістычным спаборніцтве паміж педфакам універсітэта і Харкаўскім педінстытутам.
Складзена дамова аб сацыялістычным спаборніцтве паміж Беларускім і Смаленскім універсітэтамі.
Складзена дамова аб сацыялістычным спаборніцтве паміж педфакамі Беларускага, Ніжагародскага і 2-го Маскоўскага ўніверсітэтаў.
СНК БССР прыняў пастанову аб працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У сакавіку на кафедры матэматыкі працавалі прафесары Ц.Л. Бурсцін, Я.П. Громер, дацэнты В.К. Дыдырка, Ч.Ч. Дамброўскі, А.П. Круталевіч, А.М. Мацісава, І.С. Пятосін, асістэнт Г.Н. Сагаловіч.
Калектыў будаб’яднання на 12 дней раней тэрміну закончыў будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка.
У ліпеньскай пастанове ЦІК і СНК БССР аб 10-годдзі БДУ адзначалася, што ва ўніверсітэце падрыхтавана 3 тысячыы спецыялістаў, на базе БДУ створана 12 вну і шэраг навукова-даследчых інстытутаў.
8 кастрычніка 1931 года В.К. Дыдырка прысвоена званне прафесара.
8 кастрычніка 1931 года В.К. Дыдырка прысвоена званне прафесара.