У 1938 г. Іван Іванавіч быў незаконна арыштаваны і прысуджаны да 8 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў.
Нарадзіўся беларускі гісторык, этнограф, эканаміст, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі.
Нарадзіўся заснавальнік і дырэктар шпітальнай тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ, акадэмік АН БССР Фёдар Аскаравіч Гаусман (1868-1944).
Нарадзіўся прафесар, доктар медыцынскіх навук, першы загадчык кафедры акушэрства і жаночых хвароб медыцынскага факультэта БДУ Максім Львовіч Выдрын (1870-1951).
Нарадзіўся акадэмік, першы загадчык кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі БДУ, доктар філалагічных навук Іван Іванавіч Замоцін (1873-1942).
Нарадзіўся доктар батанікі, загадчык кафедры батанікі БДУ Мікалай Міхайлавіч Гайдукоў (1874-1928)
З яго імем у Беларусі звязана зараджэнне эксперыментальных лабараторных прац па альгалогіі. Мікалай Міхайлавіч – заснавальнік даследаванняў у БССР па цыталогіі багавіння.
Нарадзіўся прафесар Якаў Мікітавіч Афанасьеў.
Якаў Мікітавіч арганізаваў і ўзначаліў кафедру глебазнаўства ў БДУ (1933). Жыццё навукоўца трагічна абарвалася ў 1938 г., і яго імя было свядома аддана забыццю.
Нарадзіўся акадэмік, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1921-1929) Уладзімір Іванавіч Пічэта (1878-1947).
Няпоўны пералік тэм яго навуковых пошукаў: палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага, аграрныя адносіны ў Беларусі XV- пачатку XVIII ст., культура Беларусі эпохі феадалізму, беларуская гісторыяграфія, гісторыя паўднёвых і заходніх славян. На пасадзе рэктара Уладзімір Іванавіч вялікую ўвагу надаваў вучэбна-метадычным пытанням, паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы БДУ, па яго ініцыятыве была адкрыта аспірантура, прынята рашэнне пра будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка. Высокі прафесіяналізм праяўляў Уладзімір Іванавіч на ніве педагагічнай дзейнасці.
Нарадзіўся вядомы геолаг, першы загадчык кафедры геалогіі БДУ Мікалай Фёдаравіч Бліядуха (1878-1935).
Пры яго ўдзеле ў Сібіры былі адкрыты радовішчы мармуру, даламіту, пірыту, бурага вугалю, каляровых металаў.
Нарадзіўся прафесар, першы загадчык кафедры фармакалогіі і кафедрай біялагічнай хіміі медыцынскага факультэта БДУ Аляксандр Пятровіч Бястужаў.
Нарадзіўся беларускі гісторык, прэзідэнт Інстытута беларускай культуры (1927-1928), прэзідэнт Беларускай акадэміі навук (1929-1931), адзін з кіраўнікоў палітыкі беларусізацыі ў 20-я гг. ХХ ст. Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881-1931).
Усевалад Макаравіч працаваў у БДУз дня заснавання, быў дэканам педагагічнага факультэта, чытаў студэнтам лекцыі па гісторыі Беларусі і беларускай культуры.
Нарадзіўся адзін з першых беларускіх літаратурных бібліёграфаў, прафесар БДУ Яўген Іванавіч Барычэўскі (1883-1934).
Яўген Іванавіч даследаваў заходнееўрапейскую літаратуру. Быў незаконна рэпрэсаваны ў 1934 г. Рэабілітаваны пасмяротна.
Нарадзіўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1929-1931) Язэп Пятровіч Каранеўскі (1887-1937).
У 1937 г. быў незаконна арыштаваны органамі НКУС. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 г. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.
Нарадзіўся акадэмік АН БССР, прафесар, доктар філософіі, першы загадчык кафедры геаметрыі БДУ Цэлесцін Лявонавіч Бурсцін (1888–1938).
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці Ц.Л. Бурсціна: дыферэнцыраваная геаметрыя, рыманава геаметрыя, дыферэнцыяльныя ўраўненні. Прымяненне матэматыкі ў фізіцы і ў тэхнічных навуках.
Нарадзіўся прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі.
Даследчая дзейнасць Аляксандра Мікалаевіча ляжыць у рэчышчы культурна-гістарычнай школы. Развіваў традыцыі акадэмічнага літаратуразнаўства. Аналізаваў творчасць М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа ў параўнальна-тыпалагічным аспекце, у кантэксце еўрапейскіх культур.
Нарадзіўся прафесар, арганізатар хімічнага факультэта ўніверсітэта і яго першы дэкан (1931) Эміль Вікенцьевіч Змачынскі (1889-1945).
У перыяд працы ў БДУ Эміль Вікенцьевіч пачаў шырокае даследаванне беларускіх торфаў, стварыў і ўзначаліў лабараторыю торфу (1934), правёў шэраг даследаванняў у галіне каталізу, электрахіміі. У 1938 годзе па абвінавачванні ў шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў.
Нарадзіўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1931-1933) Іван Фядотавіч Ермакоў.
Нарадзіўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1931-1933) Іван Фядотавіч Ермакоў.
Нарадзіўся акадэмік АН БССР, доктар біялагічных навук Ціхан Мікалаевіч Годнеў
Больш за 30 гадоў Ціхан Мікалаевіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яго фундаментальныя даследаванні ў галіне біясінтэза хларафіла атрымалі агульнае прызнанне.
Нарадзіўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1934-1935) Ананій Іванавіч Дзякаў (1896-1937).
У 1937 г. быў незаконна арыштаваны органамі НКУС. 29 кастрычніка 1937 г. расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.
Нарадзіўся доктар медыцынскіх навук, адзін з арганізатараў службы пералівання крыві ў БССР Юлій Маркавіч Іргер
Нарадзіўся доктар медыцынскіх навук, адзін з арганізатараў службы пералівання крыві ў БССР Юлій Маркавіч Іргер (1897-1941).
Нарадзіўся акадэмік АН БССР, прафесар, доктар хімічных навук, прарэктар БДУ па навуковай рабоце (1936-1937) Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка
Нарадзіўся акадэмік АН БССР, прафесар, доктар хімічных навук, прарэктар БДУ па навуковай рабоце (1936-1937) Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка (1900-1972). Мікалай Фёдаравіч праводзіў даследаванніў галіне хіміі калоідаў і высокапалімераў, па фізічнай хіміі, асабліва ў галіне вывучэння адсорбцыі і адсарбентаў, а таксама ў галіне хімічнай тэхналогіі.