З ПАВЕДАМЛЕННЯ ГАЗЕТЫ «ЗА СТАЛІНСКІЯ КАДРЫ» АБ МІТЫНГУ Ў БДУ, ПРЫСВЕЧАНЫМ ПАДПІСЦЫ НА 4-Ю ДЗЯРЖАЎНУЮ ПАЗЫКУ АДНАЎЛЕННЯ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ

10 мая 1949 г.

Яшчэ не адгучэлі ў эфіры апошнія словы дыктара, а студэнты і навуковыя супрацоўнікі універсітэта ўжо сабраліся ў актавых залах біялагічнага і фізіка-матэматычнага карпусоў на мітынг, прысвечаны падпісцы на 4-ю Дзяржаўную пазыку аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі СССР.

Адзін за другім выступалі студэнты і навуковыя супрацоўнікі. Ад чыстага сэрца ішлі словы падзякі партыі балыпавікоў і правадыру народаў тав. Сталіну I. В. за шчаслівае жыццё, за магчымасць вучыцца, якая прадстаўлена моладзі толькі ў нашай краіне.

— Сродкі, якія мы даём у пазыку дзяржаве, — гаварылі прафесар* С. В. Калішэвіч, Л. М. Шнеерсон, аспірант Ю. Васільеў, студэнты Пісарчык, Ю. Сувораў,

3. Рыўкін і другія, — пойдудь на далейшае развіццё нашай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры, дадуць магчымасць палепшыць дабрабыт працоўных. Мы пабудавалі ў нашай краіне сацыялізм і бачым наперадзе контуры камуністычнага грамадства. Зробім усё магчымае, каб паскорыць яго пабудову.

— Мы разлічваем толькі на сябе і ніякай дапамогі ні ў каго не папросім, — сказаў у сваім выступленні сапраўдны член Акадэміі навук БССР праф. У. М. Перцаў.

— Наша дзяржава — дзяржава асобага тыпу, у якой усё належыць народу. Дапамагаючы дзяржаве, мы дапамагаем самі сабе.

— Толькі ў нас, — гаворыць ён далей, — моладзь мае магчымасць вучыцца і авалодваць любой прафесіяй, каб потым працаваць на карысць Радзімы. Сёння ў вышэйшых навучальных установах нашай краіны налічваецца да 1 млн студэнтаў. Гэта болын, чым ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы, разам узятых.

Усіх прысутных усхвалявала выступленне 65-гадовай прыбіральшчыцы Анастасіі Міхайлаўны Алёхінай. Яна гаварыла аб тым, як многа трэба працаваць, каб дасягнуць поўнага аднаўлення народнай гаспадаркі, якой нанесла вялікія страты вайна.

— Прашу кожнага грамадзяніна свядома дапамагчы нашай цудоўнай краіне, — сказала яна ў заключэнне, — дзе маладым усюды дарога, старым — пачот...

За сталінскія кадры. 1949. 10 мая.

* Так у тэксце.

FaLang translation system by Faboba