ПАВЕДАМЛЕННЕ ГАЗЕТЫ «БЕЛАРУСКІ УНІВЕРСІТЭТ» «МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ»
5 ліпеня 1961 г.
Не так даўно на базе былога фізіка-матэматычнага факультэта створаны два новыя факультэты: фізічны і матэматычны. Цяпер матэматычны факультэт адзін з буйнейшых і вядучых ва універсітэце. На факультэце праводзіцца вялікая навукова-даследчая работа ў галіне метадаў вылічэння, аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, канструктыўнай тэорыі функцый, тэорыі груп і дыферэнцыяльнай геаметрыі. На факультэце працуюць прафесары Н. П. Яругін, В. I. Крылоў, Дз. А. Супруненка, А. В. Іваноў, А. X. Турэцкі.
Матэматычны факультэт рыхтуе спецыялістаў для навуковых устаноў, вылічальных цэнтраў, вышэйшай і сярэдняй школы. Навуковую работу на факультэце вядуць 5 кафедраў і вылічальны цэнтр.
Найболыш актуальныя студэнцкія работы друкуюцца ў навуковых часопісах.
Нашай краіне неабходны спецыялісты-матэматыкі, выдатна валодаючыя сваёй творчай і цікавай навукай. Задача падрыхтоўкі найболыш кваліфікаваных спецыялістаў-матэматыкаў у нашай рэспубліцы вырашаецца матэматычным факультэтам універсітэта.
Беларускі універсітэт. 1961. 5 ліп.