З АРТЫКУЛА БЫЛОЙ СТУДЭНТКІ БДУ КАНДЫДАТА ФІЛАЛАГІЧНЫХ НАВУК В. В. КАЗЛОВАЙ «УНІВЕРСІТЭЦКІ ШЛЯХ ІВАНА ПАЎЛАВІЧА МЕЛЕЖА»

2002 г.

Пути господни неисповедимы... * Лёс людзей, якіх спасцігла ліхалецце Другой сусветнай вайны, бясспрэчнае сведчанне гэтаму біблейскаму сцвярджэнню. Біяграфія сусветна вядомага літаратурнага творцы, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі БССР, дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Івана Паўлавіча Мележа — яскравейшы прыклад яго прадвызначанага Богам ратнага, грамадзянскага шляху.

У палескай вёсцы Глінішча, зямлі і людзям якой у XX стагоддзі наканавана было зведаць шматлікія сацыяльныя, палітычныя, экалагічныя буры, лютай зімой 1921 г. сялянская сям ’я Марыі Дзянісаўны і Паўла Фёдаравіча Мележаў святкавала народзіны сына Івана, які пазней, здаецца, нічым асаблівым і не вылучаўся сярод вясковай дзятвы. Праўда, ва ўспамінах аднагодкаў, аднакласнікаў, тых, хто быў з ім добра знаёмы, неаднойчы адзначалася непаўторная знітаванасць знешняй і ўнутранай прыгажосці іх зям ляка Вані Паўлікава. Размашыстыя крылы броваў на акруглым яго твары былі своеасаблівым барометрам настрою, рэакцыі на паводзіны людзей, а блакітныя вочы адбівалі святло думак, хвалі якіх пакідалі баразёнкі на высокім чыстым ілбе. Дасканалую характарысты ку Мележу-падлетку ў школьныя гады, адзначала Насця Паўленка, даў дзядзька Васіль. «Вось, тым часам, ты можа і вучоным станеш, — казаў ён. — Памяць у цябе добрая. I матэматыку, і мову ведаеш. Малюеш прыгожа, а ўжо які прыгожы казачнік — як Пушкін». (Успаміны пра Івана Мележа. Мінск, 1982. С. 21.)

Пасля заканчэння школы з атэстатам выдатніка першай спробай самастойнасці для юнака стала праца ў раённым Хойніцкім камітэце камсамола. Працоўны энтузіязм запаўняў усе гадзіны сутак. Маладога хлопца хвалявалі новыя формы гаспадаркі, культмасавая работа, піянерскі і камсамольскі рух. 3 цягам часу на шырокіх прасторах штодзёншчыны Іван Мележ пачаў адчуваць нястачу як тэарэтычных, так і практычных ведаў, вярэдзіла думка аб набыцці вышэйшай адукацыі. У верасні 1939 г. ён быў залічаны на вучобу ў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. 3 Палесся ды адразу ў Маскву!

Аднак сталічны шок быў кароткі: Мележа прызвалі на вайсковую службу, якую пачаў праходзіць на паўднёва-заходнім рубяжы Савецкай дзяржавы (у Карпатах), дзе на рахманага беларускага хлопца чырвонаармейца-артылерыста і насунулася чорная хмара Вялікай Айчыннай вайны. Смяротны агонь пекла Дантэ вырваўся з сутарэнняў на паверхню нашай зямлі 22 чэрвеня 1941 г. і бушаваў на ёй 5 гадоў**, перамельваючы лёсы і жы цці людзей. У жорнах вайны апынуўся і малады, але фізічна загартаваны і маральна выхаваны воін Іван Мележ.

...Увосень 1945 г. ён паступіў у аспірантуру на кафедру гісторыі беларускай літаратуры. За час вучобы напісаў рэферат «Майстэрства кампазіцыі ў апавяданнях Эдуарда Самуйлёнка» — папулярнага пісьменніка даваеннай пары, «Бытавая казка на Беларусі» — скарбніцу матэрыялаў нацыянальнага характару беларуса. Для дысертацыйнай работы выбраў тэму «Творчасць Кузьмы Чорнага — раманіста». Чорнаму ў лёсе Мележа належыць вялікая роля. Ён быў першым літаратурным кансультантам, да якога Мележ звярнуўся з рукапісам сваіх першых твораў...

Аспіранцкія гады вучобы (1945—1948) Мележа прыпалі на цяжкі час аднаўлення рэспублікі пасля фашысцкай акупацыі. Першым клопатам урада стаў клопат перасялення людзей з гарадскіх падвальных сутарэнняў і вясковых паграбоў-зямлянак на свет божы. Іван Паўлавіч размясціўся з сям ’ёй на вуліцы Клары Цэткін, 17, кв. 12. Па ўспамінах сястры Любы, рабочым сталом выкладчыку служыла маленькая «пляцовачка», якую адным канцом ускладалі на падаконнік, а другі канец абапіраўся на дзве змайстраваныя гаспадаром ножкі-падстаўкі, а калі патрэбна была прастора для дачушкі, столік апускалі да сцяны пакоя.

На плечы старэйшага сына Мележаў — Івана — леглі клопаты адбудовы спаленай у час вайны бацькоўскай хаты. Для набыцця сродкаў прадалі яго адзіны ўцалелы касцюм. У час наведвання родных, па іх успамінах, Іван Паўлавіч у падарунак прывозіў буханкі хлеба і аднатомныя выданні А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава. За іх вялікі знешні памер бацькі называлі кнігі пудовікамі.

У 1948 г. па загаду рэктара Мележ быў залічаны на стаўку выкладчыка, а пазней старшага выкладчыка кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Яго калега Ю. Пшыркоў адзначыў: «...на кафедры вітаў і ахутваў кожнага яе члена дух таварыскасці і ўзаемнай павагі. Ніхто нікога не падседжваў і не імкнуўся абысці. А калі абмяркоўваліся лекцыі, то кры тыка мела прынцыпова-дзелавы характар і была накіравана на тое, каб дапамагчы таварышу ў працы, узняць агульны ўзровень выкладання роднай літаратуры ва універсітэце... Іван Паўлавіч сам быў чалавек кампанейскі, не адасабляўся ад іншых і не ўзнімаў ганарліва перад сябрамі галаву, а адносіўся да ўсіх з павагай і пашанай, у гутарцы заўсёды даваў субяседніку адчуць яго перавагу.
I ўсё ж, нягледзячы на гэту спецыфічную сялянскую сціпласць, кожнаму было зразумела, што ў асобе Мележа побач з намі і разам з намі працуе чалавек вялікай і прыгожай душы. М ы... інтуітыўна разумелі, што наш сябра нагадвае маладога арла, які ўпэўнена распраўляе крылы для магутнага палёту»...

Для палёту Мележу спатрэбіліся не толькі духоўныя, але і фізічныя сілы. Не шкадуючы здароўя, Іван Паўлавіч спалучаў абавязкі выкладчыка з працай літаратурнага кансультанта ЦК КП(б)Б з нагрузкай ў часопісе «Полымя» і Саюзе пісьменнікаў БССР.
Загадчык кафедры Ларчанка М. Р. стараўся даручыць Мележу вучэбную расчасоўку, якая б дазваляла выкройваць час на творчую працу. Былая яго студэнтка, пісьменніца Алена Васілевіч, адзначала: «Для Івана Паўлавіча вельмі характэрна было тое, што ён не ставіў мяжы паміж сабою і студэнтамі... Часам здавалася, што ён не так вучыць, як раіцца, не так прымушае слухаць сябе, як хоча паслухаць субяседніка, хоць ён і вучань»...

У Івана Паўлавіча склаліся трывалыя плённыя кантакты са студэнтамі-франтавікамі, партызанамі, падполынчыкамі, учараш німі школьнікамі. У асобе свайго вы кладчыка моладзь убачыла блізкага да іх светаразумення і інтарэсаў чалавека. Гэта асабліва адчувалася ў час яго кіраўніцтва педагагічнай практы кай у ш колах Мінска. Аднолькавы я бытавыя выпрабаванні, духоўныя запатрабаванні, непадробны патрыятызм аб’ядноўвалі яго з моладдзю. Харчаваліся ў адной сталоўцы беларускім вінегрэтам, пустой тушанай капустай. На талоны з прадуктовых картак арганізоўвалі святочныя складчыны-вячэры на фабрыцы-кухні з абавязковым удзелам рэктара, дэкана і ўсіх выкладчыкаў БДУ. Нас тады было не багата!

Ва універсітэцкім гарадку на Ленінградскай вуліцы Мележ быў вельмі прыкметнай постаццю. Вялікі рост дазваляў убачыць яго здалёк. Не кожны здагадваўся, чаму ён схіляе галаву на апушчанае правае плячо. Са спакойна-прыхаванай лагоднай усмешкай сустракаў кожнага свайго знаёмага і вітаўся першым. Бывалі выпадкі, калі па суб’ектыўных жаночых прычынах хацелася праскочыць незаўважанай, але і ў зацямнёных акулярах бачыў Іван Паўлавіч болын за тых, у каго не было іх наогул...

Сумяшчаць выкладанне на філалагічным факультэце, на ваеннай кафедры універсітэта і ў інш ых месцах, не ачуняўш ы ад хвароб вайны, было не проста. Але Мележ трымаўся прынцыпу: узяўся за гуж, не каж ы , што — нядуж. У архіве БДУ і зараз захоўваецца неардынарная заява-просьба кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў (ад 20.05.51) вызваліць пісьменніка Мележа I. П. у сувязі з цяж кай фізічнай перагрузкай у 1951/52 навучальным годзе ад нагрузкі старшага выкладчы ка кафедры. Высокая грамадзянская адказнасць, давер калектыву не дазволілі Мележу самому звярнуцца да рэктара з гэтым пажаданнем, якое было ўлічана і мела фармальны характар. Іван Паўлавіч не парываў сувязь з новай кагортай маладых выкладчыкаў кафедры, што прыйш лі з вайны: Ю ліянам Пшырковым, Іванам Навуменкам, Сцяпанам Александровічам, М іхаілам Ж ы ркевічам, партызанамі Львом Ш акуном і Алесем Адамовічам. П радаўжалася творчая дружба і з наступным кафедральным пакаленнем пасляваеннага часу: Нілам Гілевічам, Алегам Лойкам, Дзмітрыем Бугаёвым, Маргарытай Яфімавай, Алісай Ш ыловіч, Уладзімірам Навумовічам, Таццянай Ш амякінай, Людмілай Карпавай, Інгай Ключановіч, Кузьмой Хромчанкам і інш.

Іван Паўлавіч удзельнічаў у ш матлікіх сустрэчах з калектывам БДУ. Філфакаўцы данімалі круглымі сталамі, прысвечанымі абмеркаванню «Палескай хронікі», быў ён вельмі ўважлівы да парад дзяўчат па паглыбленні псіхалагічных характарыстык жаночых вобразаў, любоўных калізій.

Памятую яго дапытлівую цікавасць да думкі аб сваім творы майго бацькі, які быў сведкаю і непасрэдным удзельнікам гістарычных падзей, адлюстраваных у «Людзях на балоце». Падараванай з цёплым аўтарскім аўтографам кніжкай зачытваўся у час лячэння ў Карлавых Варах Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Казлоў Васіль Іванавіч. На пытанні новых знаёмых, пра каго і пра што напісаны твор, даваў разгорнутыя тлумачэнні аб новым рэалістычным подыху ў асвятленні гістарычных падзей часу, расказваў пра аўтара — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дэпутата Мележа. Па яго рэкамендацыі раман пабываў у руках славянкі Каці Ботушавай — удзельніцы балгарскага падпольнага патрыятычнага руху супраць нямецкага фашызму, жонкі Юліуса Фучыка, сусветна вядомага барацьбіта з фашызмам, рускай патрыёткі, жонкі Старшыні Савета Міністраў СССР, Клаўдзіі Касыгінай і інш. Пасля перакладу рамана на іх родныя мовы яны дэталёва пазнаёміліся з творам Мележа і паспрыялі яго далейшаму добраму шляху да сваіх суайчыннікаў: літаратуразнаўцаў, крытыкаў, чытачоў.

Інтэрнацыянальныя сувязі Івана Паўлавіча з замежжам былі вялікія і вельмі ўплывовыя. Гэта адчувалася пры прапагандзе нацыянальнай палітыкі дзяржаўнага універсітэта, з п’едэстала якога ён паляцеў як арол у вялікі свет. Мележ быў абраны старшынёю аддзялення беларускага праўлення Таварыства СССР — Францыя. Дзякуючы яму, прафесары БДУ Фіглоўская Л. Г., Манаенкава А. Ф., дацэнт Казлова В. В. у складзе турыстычнай навуковай групы з Мінска былі цёпла прыняты членамі гэтага таварыства ў розных гарадах Францыі. 3 намі Мележ паслаў вялікі наглядны матэрыял пра Беларусь, абавязаў не толькі глядзець і слухаць, але і самім расказваць пра Бацькаўшчыну, яе інтэлігенцыю, БДУ. Пасля звароту мы трымалі перад ім асабістыя справаздачы і, дзякуючы яго грамадзянскім клопатам і пісьменніцкаму аўтарытэту, набылі за рубяжом шматлікіх сяброў, аднадумцаў-калег, наглядныя матэрыялы.

Сувязь Мележа з БДУ непарыўная і штодзённая. Яго творчая спадчына манаграфічна разглядаецца ў курсах лекцый па гісторыі беларускай літаратуры, беларускай мовы і славістыкі, ёй прысвячаюцца дысертацыйныя, дыпломныя даследаванні, курсавыя і кантрольныя работы. На ш матлікіх навуковых канферэнцыях заслухоўваюцца новыя даследаванні, прысвечаныя творчасці пісьменніка. У навуковай скарбонцы вучоных БДУ — манаграфіі Ф. Куляшова «Іван Мележ» (1968), Дз. Бугаёва «Вернасць прызванню: творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1982), зборнік «Успаміны пра Івана Мележа» (1982), вялікая колькасць публікацый членаў кафедры беларускай літаратуры XX ст.

Штогод у пару вясновага подыху навальніц маладосці альбо ў час жаўталістых «асенніх завеяў» філфакаўцы наведваюць магілу Івана Паўлавіча. У надмагільным сімвалічна-алегарычным помніку скульптар здолеў увасобіць веліч і зямную постасць асобы Мележа-мысліцеля. Здалёк сустракае нас задуменны позірк Івана Паўлавіча ў плашчы з паднятым ад гістарычных непагадзяў каўняром, з непакрытай уборам галавой, з тварам, на якім пакінулі след барозны-думкі, з прыхаванай усмешкай лагодных вуснаў... Усё яго аблічча нібы выпраменьвае і перадае нам яго крылатыя помыслы гуманіста, патрыёта, класіка беларускай літаратуры, вялікага грамадзяніна Беларусі.

Імёнаў свет лае аблічча : арт., успаміны / уклад. А. I. Бельскі. Мінск : БДУ, 2002. С. 126— 138. 

 

* Тут і далей шматкроп’е аўтара артыкула.

** Так у тэксце.

FaLang translation system by Faboba