ІНФАРМАЦЫЯ ГАЗЕТЫ «БЕЛАРУСКІ УНІВЕРСІТЭТ» АБ МІТЫНГУ КАЛЕКТЫВУ БДУ Ў СУВЯЗІ З ЗАБОЙСТВАМ ПАТРЫСА ЛУМУМБЫ
24 лютага 1961 г.
Жудасную вестку прынёс тэлеграф з Конга — забіты глава кангалезскага ўрада Патрыс Лумумба і яго баявыя паплечнікі па барацьбе за свабоду Афрыкі Мпола і Акіта. Бандыцкая расправа каланізатараў над нацыянальным героем Конга глыбока ўсхвалявала ўсіх сумленных людзей нашай планеты.
Студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі нашага універсітэта разам з усім савецкім народам кляймяць ганьбай подлых забойцаў.
...58-я аўдыторыя. Сюды сабраліся студэнты і выкладчыкі, каб выразіць свой гнеўны пратэст. Мітынг адкрывае сакратар парткома універсітэта Р. В. Булацкі.
— Забойства Патрыса Лумумбы і яго баявых сяброў, — гаворыць прамоўца, — з ’яўляецца міжнародным злачынствам, поўную адказнасць за якое нясуць каланізатары і іх апякун — Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Хамаршэльд.
На трыбуну адзін за другім паднімаюцца дацэнт Калішэвіч, студэнт Душкевіч, дацэнт Авечкін, асістэнт хімічнага факультэта Радомскі, студэнтка Зеневіч і многія інш ыя. У сваіх гнеўных прамовах яны выразілі рашучы пратэст і абурэнне ў сувязі з забойствам Лумумбы і яго таварышаў.
Удзельнікі мітынгу аднадушна прынялі рэзалюцыю, у якой выказваюць падтрымку кангалезскаму народу ў яго справядлівай барацьбе, гнеўна кляймяць подлых забойцаў і патрабуюць неадкладнага змяшчэння з паста Генеральнага сакратара ААН Дага Хамаршэльда і пакарання злачынцаў.
Беларускі універсітэт. 1961. 24 лют.