ІНФАРМАЦЫЙНЫ ДОПІС Г. МАЗАНІКА «МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БДУ»

30 кастрычніка 1960 г.

3 вялікім задавальненнем падтрымалі вучоныя універсітэта прапанову партыйнага камітэта БДУ стварыць музей гісторыі нашай навучальнай установы.

Музей гісторыі БДУ павінен адлюстраваць усе асноўныя этапы развіцця старэйшай навучальнай установы рэспублікі, яе традыцыі.

У сучасны момант распрацавана праграма арганізацыі музея. Сабраныя матэрыялы раскажуць аб развіцці універсітэта, аб яго рабоце ў розныя прамежкі часу.

Немалое месца зоймуць экспанаты, якія пазнаёмяць з лепшымі вучонымі БДУ, з іх працай на карысць Радзімы. Наведвальнікі музея змогуць даведацца аб такіх вядомых выпускніках БДУ, як дактары медыцынскіх навук Дазорцава і Голуб, доктар фізічных навук Арцімовіч, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Пятрусь Броўка, Іван Мележ.

Шмат увагі будзе ўдзяляцца пры арганізацыі музея жыццю БДУ ў час Айчыннай вайны. Тут будуць матэрыялы, якія раскажуць аб удзеле выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта ў партызанскім руху, аб іх барацьбе на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

У музеі будуць прадстаўлены навуковыя працы, напісаныя вучонымі універсітэта.

Значнае месца зойме гісторыя культурнага ж ы цця студэнтаў універсітэта: удзел іх у мастацкай самадзейнасці, у спартыўных мерапрыемствах і г. д.

Адной з асноўных тэм будзе сувязь навукі з вытворчасцю.

У рабоце па арганізацыі музея прымаюць удзел навуковыя супрацоўнікі універсітэта: дацэнты Абэцэдарскі, Фрыдман, Савачкін, кандыдат навук Старавойтаў і інш.

Справа гонару ўсяго калектыву БДУ — прыняць актыўны ўдзел у стварэнні музея.

Г. Мазанік

Беларускі універсітэт . 1956. 30 кастр.

FaLang translation system by Faboba