ІНФАРМАЦЫЙНЫ ДОПІС Э. ДУБІНСКАГА «РАБОТА АБ БЕЛАРУСКІМ КНІГАДРУКАВАННІ»
7 мая 1960 г.
Усесаюзны закрыты агляд студэнцкіх навуковых работ у гэтым годзе праводзіўся ў Казані. Журы вельмі прынцыпова і патрабавальна падыходзіла да ацэнкі працы студэнтаў. Усяго было прысуджана 13 залатых медалёў. 6 з іх дасталося студэнтам універсітэтаў, а 7 — інстытутам. 12 з 13 залатых медалёў было прысуджана за працы ў галіне прыродазнаўчых і дакладных навук. За працы ў галіне грамадскіх навук быў прысуджаны толькі адзін залаты медаль. Яго атрымаў студэнт 5-га курса гістарычнага факультэта нашага універсітэта Георгій Галенчанка за працу «Беларускае кнігадрукаванне XVI— XVIII стагоддзяў». Гэта вялікі і сур’ёзны поспех маладога даследчыка, які працаваў пад кіраўніцтвам выдатнага педагога Л. С. Абэцэдарскага.
Работа «Беларускае кнігадрукаванне XVI—XVIII стагоддзяў» напісана па першакрыніцах буйнейшых савецкіх бібліятэк, у прыватнасці Ленінградскай бібліятэкі імя Салтыкова-Ш чадрына і іншых.
У ёй даследаваны і выдатна асветлены пытанні ўзнікнення і развіцця кірылаўскага кнігадрукавання, дзейнасць друкарняў XVI стагоддзя, роля Скарыны, Буднага, Цяпінскага і іншых у справе беларускага кнігадрукавання. Дэталёва і дакладна разабрана пытанне аб друкарнях брацтваў і іх барацьба з каталіцкім засіллем на тэрыторыі Беларусі. Вялікае месца ў рабоце Галенчанкі займае праблема брацкіх сувязей усходнеславянскіх народаў і дзейнасць беларускіх друкароў на тэрыторыі сяброўскіх народаў, асвятленне дзейнасці Сімеона Полацкага, Ільі Ваніеўскага, Спірыдона Собаля.
Георгій Галенчанка прыводзіць вялікі фактычны і дакументальны матэрыял, які паказвае значэнне беларускага кнігадрукавання ў барацьбе за нацыянальную незалежнасць Беларусі. Праца Галенчанкі мае вялікую каштоўнасць і ў тых адносінах, што гэта першая работа ў гістарычнай літаратуры па гэтаму пытанню. У ёй выкарыстаны ўсе навейш ыя матэрыялы, абапіраючыся на як ія аўтар з правільных марксісцка-ленінскіх пазіцый даследуе нераспрацаваную да гэтага часу тэму.
Э. Дубінскі
Беларускі універсітэт. 1960. 7 мая.