ЛІСТ ДОКТАРА ХІМІЧНЫХ НАВУК Н. Е . БРЭЖНЕВАЙ У РЭДАКЦЫЮ ГАЗЕТЫ «БЕЛАРУСКІ УНІВЕРСІТЭТ» «ПРЫВІТАННЕ З МАСКВЫ»

6 лістапада 1957 г.

У 1923 г. маладой дзяўчынай я паступіла ў БДУ з адзіным моцным жаданнем — як мага болып пазнаць, як мага болып пачэрпнуць вопыту. Гэта было не так проста ў тыя гады станаўлення нашай савецкай дзяржавы, калі аднаўлялася разбураная вайной народная гаспадарка, ствараліся смелыя планы развіцця эканомікі, культуры, асветы, толькі пачыналася падрыхтоўка пралетарскіх кадраў. У той час БДУ не меў спецыяльных будынкаў, а размяшчаўся ў малапрыстасаваных памяш каннях, раскіданых па ўсяму Мінску. Лабараторыі для правядзення практычных заняткаў былі малалікія і недастаткова абсталяваны. Аднак нас гэтыя недахопы не палохалі. Усе з незвычайным энтузіязмам займаліся, стараючыся як мага болын накапіць ведаў і вопыту ад прафесараў, дацэнтаў і асістэнтаў. Лекцыі, практычныя заняткі, грамадская работа запаўнялі наш час без астатку. Ніхто не думаў аб забавах і так называемым «прыгожым жыцці». В ялікія ідэі Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшоўшай на нашых вачах, зрабілі нас патрабавальнымі да сябе, настойлівымі ў працы, прывілі нам захапленне і любоў да той галіны навукі, якую кожны з нас абраў для сябе.

У той час у БДУ не было хімічнага факультэта, але захапляю чыя лекцыі, прасякнутыя глыбокай любоўю да хіміі, якія чыталі нам прафесары Б. М. Беркенгейм і М. А. Прыляжаеў, змястоўнасць і глыбіня заняткаў, у якія многа ведаў і душы ўкладваў тады яшчэ малады дацэнт М. Ф. Ярмоленка, аказалі рашаючы ўплыў на выбар мной спецыяльнасці і назаўсёды вызначылі тую галіну, у якой я працую ўжо многа гадоў. I зараз з ’яўляючыся навуковым кіраўніком вялікага калектыву, аддаючы свае веды і вопыт для развіцця адной з самых цяж кіх, але цікавых і актуальных навук — радыёхіміі, я дзякую сваіх старэйшых калег, маіх былых выкладчыкаў за тую любоў да хіміі, якую яны прывілі мне на ўсё жыццё. Жадаю вам, мае маладыя калегі-хімікі, студэнты БДУ, вялікіх творчых поспехаў на жыццёвым шляху.

Н. Е. Брэжнева, заг. лабараторыі радыёхіміі

Інстытута фізічнай хіміі АН СССР, д-р хім. навук

Беларускі універсітэт . 1957. 6 лістап.

FaLang translation system by Faboba