ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ К. ГРОМАВА АБ ВЯРТАННІ СТУДЭНТАЎ БДУ З ЦАЛІНЫ
15 кастрычніка 1957 г.
З таго дня прайшло, здаецца, не вельмі многа часу. Шчодрае ліпеньскае сонца падкрэсліла радасны настрой студэнтаў. Эшалон павольна крануўся ў свой доўгі шлях, а юнакі і дзяўчаты ўсё іш лі побач, махалі на развітанне рукамі, усхвалявана штосьці крычалі. А вагоны праплывалі міма ўсё хутчэй і хутчэй, над вакзалам ляцела вясёлая песня пакарыцеляў цаліны (фота I)*.
Прайшло ўсяго два месяцы. Звыш 500 студэнтаў універсітэта вярталіся з Казахстана. I зноў на Мінскім вакзале сабраліся з букетамі кветак іх сябры і блізкія, з нецярпеннем чакаючы поезда.
Колькі было радасных сустрэч, гарачых пацалункаў, моцных поціскаў сяброўскіх рук!
А ў пакоях інтэрната былі ўжо накрыты скромныя студэнцкія сталы, за якім і неўзабаве пацяклі сардэчныя размовы. 3 захапленнем апавядае Васіль Зуёнак сваім сябрам аб гераічных буднях цаліннікаў, аб іх жыцці і працы.
Крыху баязлівым першакурсніцам вельмі хочацца памацаць медаль, які красуецца на грудзях у ветэрана асваення цалінных зямель Жоры Гукава. Нарэшце, цікаўнасць бярэ верх, і яны з задавальненнем даведаліся, што гэты медаль Жора атрымаў за добрую працу ў Казахстане.
Але не адзін ён такі шчаслівец. 100 студэнтаў універсітэта ўзнагароджаны значкамі «За асваенне цалінных зямель»; 88 — Ганаровымі граматамі Акмолінскага абкома камсамола, 66 — пахвальнымі лістамі Калінінскага райкома. Прадстаўлены да ўзнагароды Ганаровыміграматамі ЦК ВЛКСМ 58 студэнтаў і ЦК ЛКСМ Казахстана — 85.
20 цаліннікаў універсітэта прадстаўлены да ўзнагароды медалямі.
Да позняй ночы весяліліся студэнты. 3 інтэрната даносіліся вясёлыя песні і гукі музыкі.
К. Громаў
Беларускі універсітэт . 1957. 15 кастр.
* Не друкуецца.