ЗВАРОТЫ СТУДЭНТАЎ БДУ ДА СВАІХ КАЛЕГ З ЗАКЛІКАМ ЕХАЦЬ НА ЦАЛІНУ «МЫ ЕДЗЕМ НА ЦАЛІНУ, А ВЫ?»
3 ліпеня 1957 г.
— У мінулым годзе я працавала ў саўгасе імя Фрунзе. Зараз, калі ЦК камсамола зноў кліча камсамольцаў і моладзь на ўборку цаліннага ўраджаю, 20 студэнтаў нашага 3-га курса гістарычнага факультэта падалі заявы ў камітэт камсамола універсітэта з просьбай накіраваць іх у Казахстан. Як камсамолка я не магу стаяць убаку ад гэтай вялікай падзеі і другі раз еду на цаліну. I мне вельмі хочацца сказаць студэнткам іншых курсаў: «Дзяўчаты, едземце разам на цалінныя землі!».
Ліля Маліноўская, студэнтка 3-га курса гістфака
— На хімічным факультэце ішоў мітынг, прысвечаны абмеркаванню звароту ЦК ВЛКСМ да камсамольцаў і моладзі. Я не хацеў выступаць, але не
вытрымаў, падняўся і ад шчырага сэрца заклікаў студэнтаў паехаць на ўборку цаліннага ўраджаю. Я ж еду ў другі раз.
Фама Мажэйка, студэнт 3-га курса хімфака
У. Качкоў і В. Гніламёдаў рашылі ў гэтым годзе зноў паехаць на ўборку цаліннага ўраджаю.
— Пішам заяву, — каж а Уладзімір Качкоў свайму сябру.
— Пішам, — адказвае Васіль Гніламёдаў.
— Здам апошні экзамен па матэматыцы — і ш лях на цаліну свабодны! Папрацую так, каб не сорамна было вярнуцца назад.
Іван Манак, студэнт 2-га курса фізмата
Беларускі універсітэт . 1957. 3 ліп.