ІНФАРМАЦЫЙНЫ ДОПІС А. ПУСТАХОДА «СПОРТ ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ»
30 кастрычніка 1956 г.
У першыя гады пасля Вялікай Айчыннай вайны кафедры фізкультуры і спорту ва універсітэце не было. Працавалі такія секцыі, як гімнастычная, стралковая і іншыя.
У студзені 1945 г. было створана спартыўнае таварыства «Навука».
У ліпені гэтага ж года адбылася першая рэспубліканская спартакіяда ВНУ, дзе наш універсітэт заняў першае агульнакаманднае месца.
А ў 1948 г. была арганізавана кафедра фізічнага выхавання і спорту, падабраны трэнерскі састаў, пабудавана спартыўная зала. Больш спрыяльнымі сталі ўмовы развіцця спорту, лепш стала працаваць.
Для папулярызацыі і развіцця спорту з 1952 г. рэгулярна праводзіцца круглагадзічная спартакіяда універсітэта па 12 відах спорту.
I калі ў першай круглагадзічнай спартакіядзе ўдзельнічала 1100 чал., то ў 1955—56 гг. іх было ўжо 2400.
3 1953 г. уведзены агляд-конкурс, які аказаў значнае ўздзеянне на спартыўна-арганізацыйную работу факультэтаў. Спартсмены БДУ дабіваюцца добрых паказчыкаў на гарадскіх і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
На спартакіядзе ВНУ Беларусі ў 1955 г. наш спартыўны калектыў заваяваў другое места, а многія спартсмены сталі рэкардсменамі рэспублікі.
У гэтым годзе на Усесаюзнай спартакіядзе студэнтаў у Днепрапятроўску наш калектыў заваяваў 10-е месца. 16 спартсменаў БДУ заваявалі ганаровае права быць удзельнікамі Спартакіяды народаў СССР.
За апошнія гады спартыўны калектыў БДУ ўдзельнічаў болып як у 90 спаборніцтвах па розных відах спорту, дабіваўся ўсё большага спартыўнага майстэрства.
Цяпер нашы спартсмены займаюцца па 19 відах спорту.
Толькі за 1955 г. было падрыхтавана 358 спартсменаў-разраднікаў, з іх 2 майстры спорту.
Цяпер спартыўны калектыў універсітэта рыхтуецца да спартакіяды горада і рэспублікі.
А. Пустаход
Беларускі універсіт эт . 1956. 30 кастр.