З ДОПІСУ В. ПАЎЛОВІЧА «У ГАСЦЯХ У МАСКОЎСКІХ СТУДЭНТАЎ»
24 лютага 1956 г.
Незабыўнае ўражанне зрабіла на нас наведанне Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта на Ленінскіх гарах. Мы пазнаёміліся з выдатна абсталяванымі аўдыторыямі, чытальнымі заламі, мнагатомнымі біблятэкамі, пакоямі студэнцкага інтэрната галоўнага корпуса.
Выдатнай хвалюючай падзеяй было для ўсіх экскурсантаў нашага універсітэта знаёмства са студэнтамі МДУ і асабліва з тымі, хто прыехаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі, Чэхаславакіі, Румыніі і іншых краін народнай дэмакратыі. 3 кітайскімі таварышамі, напрыклад, многія з нас пазнаёміліся і пасябравалі ў інтэрнаце, дзе мы жылі ў час знаходжання ў Маскве. Вечарамі мы падоўгу гутарылі з кітайскімі сябрамі. Пытанняў як і ў нас, так і ў нашых новых кітайскіх сяброў было нямала.
Выключна працавітыя, настойлівыя студэнты з Новага Кітая вучацца амаль усе толькі на «выдатна», добра ведаюць нашу класічную рускую і савецкую літаратуру, наша мастацтва, эканоміку саюзных рэспублік і г. д. Беларускую рэспубліку яны ведаюць яшчэ з сярэдняй школы, калі вывучалі геаграфію СССР.
— Перадайце студэнтам Беларускага універсітэта гарачае прывітанне, па-нашаму — «жэ-ле-дэ-у-ха», і нашы самыя шчырыя пажаданні поспехаў у вучобе, — гаварылі нам юнакі і дзяўчаты з Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Маскоўскі дзяржаўны універсітэт рыхтуе для Кітая спецыялістаў самых розных профіляў. Цікава, што многія са студэнтаў ведаюць, дзе пасля сканчэння універсітэта яны будуць працаваць. Мы пазнаёміліся, напрыклад, з будучым літаратурным работнікам рэдакцыі часопіса «Кітай», карэспандэнтамі часопіса «Новы Кітай» і агенцтва Сіньхуа.
...Вось і апошнія гадзіны нашага знаходжання ў сталіцы. Цёпла, па-сяброўску развіталіся мы з кітайскімі таварышамі.
Хутка прайшлі дні экскурсій у Маскве, уперадзе лекцыі, семінары, практычныя заняткі, барацьба за глыбокае авалоданне навукай.
В. Паўловіч
Беларускі універсіт эт . 1956. 24 лют.