ІНФАРМАЦЫЯ А. МАЖЭЙКІ «ПАСЛАНЦЫ 3 БРАЦКАЙ ПОЛЬШЧЫ»

1 верасня 1955 г.

3 вялікай, шчырай радасцю сустракалі нашы студэнты 27 жніўня сяброў з Польскай Народнай Рэспублікі, якія будуць займацца ў нашым універсітэце.
Маскоўскі поезд падышоў да перона даволі позна — у трэцяй гадзіне ночы. Цярпліва чакаўшыя студэнты вясёлым натоўпам высыпалі яму насустрач, і хаця ніхто з сустракаўшых не ведаў у твар прыехаўшых, сустрэча — добрая, цёплая студэнцкая сустрэча — адбылася хутка. Праўда, у нас, беларускіх студэнтаў, былі добрыя «кансультанты» — студэнты-палякі са старэйшых курсаў універсітэта.

Прыехаўшых было чацвёра — трое дзяўчат і юнак. Пасля таго як гаспадары і госці прывіталіся і пазнаёміліся, адразу ж узнікла сяброўская размова. Мы ўсе хацелі ведаць, адкуль прыехалі госці, і як яны ехалі, і на якім факультэце будуць займацца. I ці мала яшчэ пытанняў цікавіла нас!
Цікава і прыемна было нам даведацца, што ўсе чацвёра нашых новых сяброў прыехалі ў Мінск ва універсітэт вывучаць нашу беларускую літаратуру і мову, з якой яны ўжо і цяпер даволі добра знаёмы.

Шыман Раманчук і Вера Паўлоўская вывучалі беларускую філалогію ў сябе на радзіме ў дзяржаўным ліцэі горада Бельска-Падляскага, маюць ужо вопыт выкладання беларускай мовы і літаратуры ў няпоўнай сярэдняй школе. Люба Філіпік і Надзя Мукасей вывучалі ў Беластоцкім ліцэі рускую філалогію.
Цяпер яны — студэнты аддзялення беларускай мовы і літаратуры нашага ўніверсітэта.

Ад усяе душы жадаем польскім сябрам вялікіх поспехаў у вучобе!

За сталінскія кадры. 1955. 1 верас.

FaLang translation system by Faboba