З ПРАТАКОЛА № 5 ПАШЫРАНАГА ПЛЕНУМА НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАГА ТАВАРЫСТВА КРАЯЗНАЎСТВА БДУ

7 сакавіка 1929 г.

Прысутнічалі: Тт. Вінаградаў, Акімава, Невядомскі, Бандарэнка, Цехановіч, Кізіла, Хропаў, Мельцер-Шкляр, Гарэлік, Збіткоўская, Гацко, Пятроў, Туміловіч, Збіткоўскі, Седаровіч, Зверава, Мацейчык, Зайцава, Дракін, Вернаў, Самцэвіч (прадстаўнік БАН), Рашчэня.

Парадак дня:

1. Аб планах вывучэння падшэфнага БДУ раёна.

2. Аб працы па гідрабіялагічным вывучэнні ракі Свіслачы.

3. Аб вечары яўрэйскай літаратуры і этнаграфіі.

4. Бягучыя справы.

Слухалі:

Планы працы па вывучэнні падшэфнага раёна паасобных секцый.

Пастанавілі:

1. Кірунак вывучэння секцыямі аб’ектаў раёна і канкрэтныя планы вывучэння асобных галін секцыямі прызнаць правільнымі.

2. Адзначыць халатныя адносіны Бюро культурна-гістарычнай секцыі ў выкананні пастаноў пленума ад 22/2 г.г. па складанні канкрэтнага плана вывучэння раёна ў культурна-гістарычным разрэзе.

3. Прапанаваць адказным тт. паасобных камісій і секцый, удзельнічаючых у вывучэнні раёна, прадставіць аканчальныя планы доследаў у Праўленне т-ва не пазней чым 10/ІІІ г.г., узгадніўшы іх з навуковымі кіраўнікамі секцыі.

4. Каштарыс на выдаткі вывучэння раёна зацвердзіць у суме 300 руб., устанавіць выдаткі на матэрыяльную дапамогу студ.-стыпендыятам і нестыпендыятам у суме 50 кап. у суткі. Удзел слухачых членаў т-ва праводзіцца за самакошт, у якасці грамадскай працы працуюць навуковыя работнікі, у сярэднім па секцыях прызнаць выдаткі ў наступных лічбах:

1) Сацыяльна-эканамічнага — 35 руб. (праезд, прылады і дапамога).

2) Секцыя мовы і літаратуры — 15 руб.

3) Культурна-гістарычная — 30 руб. (фатаграфічныя прылады, пераезды і дапамога).

4) Прыродазнаўчая секцыя — 170 руб.

5) Непрадбачаныя выдаткі — 10 руб.

6) Паставіць пытанне перад адпаведнымі ўстановамі АВК, Акруговым т-вам краязнаўства г. Мінска аб водпуску належных сродкаў.

7) Па пытанні ўвязкі працы па вывучэнні раёна надаслаць кіраўніка ў Самахвалавіцкі РВК.

Слухалі: Аб працы камісіі па вывучэнні ракі Свіслачы.

Пастанавілі:

Прапанаваць бюро прыродазнаўчай секцыі наладзіць спрыяючыя ўмовы для працы камісіі па аканчальнай распрацоўцы сабраных матэрыялаў, дамагаючыся апублікавання апошніх у бліжэйшы час. Гідрабіялагічнай камісіі, утворанай у г.г. пад кіраўніцтвам Збіткоўскага, раіць праводзіць асобна працу, не зліваючы з камісіяй, якая апрацоўвае матэрыял Свіслачы.

Слухалі: Аб вечары яўрэйскай літаратуры і этнаграфіі.

Пастанавілі:

Прапанаваць бюро яўсекцыі вывучыць камісіі па складанні дэтальнага плана вечара, унёсшы ў праграму яго інфармацыю аб працы яўрэйскай секцыі і на аканчальнае зацвярджэнне плана прадставіць на прэзідыум Т-ва, вылучыць ад Праўлення т-ва ў камісію тав. Невядомскага. Прасіць выканбюро і Праўленне БДУ аб замацаванні салі на тэрмін 26—27/ІІІ-29 г. і матэрыяльнай дапамогі.

НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 330. Л. 10. Машынапіс. аўтогр.

 

FaLang translation system by Faboba