З АБГРУНТАВАННЯ ПРАФЕСАРАМ А. А. СМОЛІЧАМ НЕАБХОДНАСЦІ АДКРЫЦЦЯ ГЕАГРАФІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

Народнаму камісару асветы

II Усесаюзная канферэнцыя па вывучэнні прыродных вытворчых сіл СССР, якая адбылася ў Маскве ў канцы красавіка бягучага года, аднагалосна прызнала неабходным пашырыць геаграфічную адукацыю па ўсіх ступенях народнай асветы і пастанавіла звярнуцца ў гэтай справе да ўсіх НКПросаў. У адпаведным дакладзе на гэтай канферэнцыі Мінск прыводзіцца ў якасці прыкладу такога універсітэцкага цэнтра, які дагэтуль яшчэ не мае кафедры геаграфіі. I хаця фактычна ў БДУ існуюць невялічкія курсы геаграфічнага характару, а ласне: эканамічная геаграфія Беларусі — на сацыяльна-гістарычным аддзяленні педфака (2 гадз. гадавых) і на факультэце права і гаспадаркі (2 гадз.) і эканамічная геаграфія СССР на факультэце права і гаспадаркі (2 гадз.), але гэтыя курсы ў іх сучаснай пастаноўцы пры адсутнасці адпаведнага самастойнага кабінета і якіх бы то ні было семінарскіх і практычных заняткаў не даюць права гаварыць аб існаванні нават кафедры эканамічнай геаграфіі.

Асабліва ж недапушчальнай ёсць поўная адсутнасць геаграфічнай адукацыі на прыродазнаўчым аддзяленні педагагічнага факультэта.

НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 765. Машынапіс. коп.

FaLang translation system by Faboba