З ПРАТАКОЛА № 16 ПАСЯДЖЭННЯ ПРАЎЛЕННЯ БДУ
15 лютага 1928 г.
Прысутнічалі: рэктар, праф. У. Пічэта, нам. рэктара С. Слонім, член Праўлення Я. Клыс, дэканы: медфака, праф. М. Кроль, педфака, праф. М. Піятуховіч, фак. права і гаспадаркі, праф. С. Вальфсон, рабфака, М. Лойка, нам. дэкана педфака А. Успенскі, старшыня выканбюро прафсекцыі Я. Хадаровіч.
Старшыня — рэктар, праф. У. Пічэта.
Сакратар — сакратар Праўлення Д. Серко.
Слухалі: 3. Праект інструкцыі для правядзення навуковых дыспутаў пры абароне дысертацый на атрыманне навуковага стану доктара пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Пастанавілі: Інструкцыю ўхваліць і, згодна з пастановай Калегіі НК асветы БССР ад 22/ХІІ.27 г., прадставіць на канчатковае зацвярджэнне ў НК асветы БССР.
НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 74. Машынапіс. аўтогр.