ПІСЬМО СТУДЭНТА IV КУРСА ГІСТФАКА БДУ П. ЧАРНЯЎСКАГА 3 ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ

23 кастрычніка 1939 г.*

Дваццаць дзён разам з агітбрыгадай я правёў у Заходняй Беларусі. Усюды, дзе б мы ні прыязджалі, нас акружалі людзі, з прагнасцю слухаўшыя расказы аб вялікім Савецкім Саюзе, аб нашым жыцці і рабоце, аб доблеснай Чырвонай Арміі. У горадзе Маладзечна на працягу 20—30 мінут каля нашай машыны сабралася да паўтары тысячы чалавек і нечакана ўзнік мітынг. У людзей — радасныя твары.

Мы раздалі масу газет і кніг. Насельніцтва прагна чытае нашы савецкія газеты і журналы, яно хоча ведаць праўду аб квітнеючай краіне сацыялізму. Да мяне падышоў выкладчык гімназіі і папрасіў кнігу па гісторыі Расіі. Ён гаварыў, што даўно марыў прачытаць кнігу аб партыі бальшавікоў; я даў яму «Кароткі курс гісторыі ВКП(б)». Інтэлігент быў бязмежна рад гэтаму падарунку. Вечарам у кінатэатры да пачатку сеанса мы развучвалі з прысутнымі савецкія песні. Потым прадэманстравалі гукавы кінафільм «Валачаеўскія дні». У Маладзечне ёсць дзве гімназіі і адзін ліцэй. Для гімназістаў мы далі адзін кінасеанс. Да пачатку кіно я расказаў сабраўшымся гімназістам аб жыцці і вучобе нашага савецкага студэнцтва. Яны прагна лавілі кожнае слова і горача апладзіравалі ў чэсць таварыша Сталіна і партыі бальшавікоў, якія забяспечылі савецкай моладзі шчаслівае юнацтва. Усюды насельніцтва з болем на душы расказвала аб праклятым жыцці ў былой польскай дзяржаве, аб беспрацоўі і праследаваннях за рэвалюцыйную дзейнасць, аб антысемітызме. Ля дзвярэй яўрэяў-урачоў стаялі пікетчыкі і не дапускалі хворых на прыём. Такія ж пікеты стаялі ля дзвярэй яўрэйскіх крам. У многіх гарадах на 19—20 верасня рыхтаваліся яўрэйскія пагромы, але зрабіць гэту гнюсную справу бандзе польскіх граміл не ўдалося. Доблесная Чырвоная Армія, выконваючы волю свайго народа, 17 верасня падала руку сваім заходнім братам. У Ашмянах група гімназістаў, сынкоў багачоў, зацеялі з намі тэарэтычную дыскусію пра бога. Довадамі з дыялектычнага матэрыялізму мы разбілі іх брэдні. За час сваёй работы агітбрыгада пазнаёмілася з выдатнымі людзьмі, былымі падпольшчыкамі, камсамольцамі. Усе яны жорстка праследаваліся польскім урадам, па некалькі год прасядзелі ў турмах, але не спынялі сваёй работы. Зараз яны працуюць у часовых упраўленнях, сялянскіх камітэтах, у рабочай гвардыі. Старшынёй часовага ўпраўлення Талачанскай воласці працуе Аскар Садоўскі. Ён са сваім братам Герасімам за падпольную работу ў кампартыі прасядзелі ў турме 13 месяцаў. Тры гады правёў у засценках гродзенскай турмы дваццацігадовы юнак Суцкеведнскі. У сіх іх вызваліла Чырвоная Армія. Вызвалены народ будуе сваё шчасце. Лепшых сваіх прадстаўнікоў ён пасылае дэпутатамі ў Народнае сабранне.

П. Чарняўскі, студэнт IV курса гістфака

За ленінскія кадры. 1939. 23 кастр.

* Дата друкавання.

FaLang translation system by Faboba