ПАСТАНОВА ЦК КП(б)Б «АБ АДНАЎЛЕННІ ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА Ў БДУ»
11 чэрвеня 1934 г.
1. У сувязі з аднаўленнем гістарычных факультэтаў пры ўсіх універсітэтах, аднавіць у 1934/35 нав. годзе гістарычны факультэт пры БДУ.
Прызначыць дэканам гістарычнага факультэта т. В. К. Шчарбакова па саўмяшчэнню з работай у БелАН*.
2. Устанавіць на гістарычным факультэце БДУ у дадатак да спецыяльнасцей, прадугледжаным вучэбным планам НК асветы РСФСР, спецыяльнасць па гісторыі Беларусі.
Прапанаваць т. Шчарбакову распрацаваць у месячны тэрмін вучэбны план па спецыяльнасці гісторыя Беларусі і прадставіць на ўзгадненне ў Культпроп ЦК.
3. Устанавіць кантынгент набору на гістарычны факультэт у 1934 г. у 60 чалавек.
У мэтах забеспячэння на факультэце неабходнай партпраслойкі, дазволіць БДУ саўместна з Культпропам ЦК адабраць 20 камуністаў-парттысячнікаў з сярэдняй асветай у наступных райпартарганізацыях (спіс прыкладаецца).
Культпропу ЦК унесці адабраныя кандыдатуры на зацвярджэнне Бюро ЦК КП(б)Б.
4. Даручыць т. Шчарбакову і т. Дзякаву стварыць да пачатку навучальнага года неабходную вучэбна-матэрыяльную базу для гістарычнага факультэта (бібліятэка, кабінеты, выкладчыцкі склад і г. д.).
Члены Бюро ЦК КП(б)Б:
М. Гікала, М. Галадзед,
А. Чарвякоў і інш.
Спіс раёнаў, у якіх дазваляецца БДУ і Культпропу ЦК адабраць камуністаў-парттысячнікаў у БДУ**
Мінскі — 4 Барысаўскі
Віцебскі — 3 Мазырскі
Гомельскі — 3 Рэчыцкі
Магілёўскі — 2 Жлобінскі
Бабруйскі — 1 Полацкі
Аршанскі — 1 Слуцкі
20 чал.
НАРБ. Ф. 4. Воп. 3. Спр. 166. Л. 26, 76. Машынапіс. аўтогр.
* Далей закрэслена дапісанае ад рукі чарнілам: аслабаніўшы яго ад работы ў якасці галоўнага рэдактара Бел. сав. энцыкл.
** Загаловак дакумента.