У ліпені 1921 года першым рэктарам БДУ стаў выбітны навуковец, гісторык, даследчык, беларусіст Уладзімір Пічэта, які заклаў падмурак беларускай універсітэцкай думкі, унёс неацэнны ўклад у фарміраванне нацыянальнай навукі.
Язэп Каранеўскі быў прызначаны рэктарам у кастрычніку 1929 года. Ён актыўна займаўся пытаннямі студэнцкага жыцця: палепшыў побыт і матэрыяльную забяспечанасць студэнтаў, укараніў вучэбную практыку ва універсітэцкую адукацыю.
У снежні 1931 года рэктарам БДУ быў прызначаны дзеяч народнай асветы Іван Ермакоў. Яго праца ва ўніверсітэце была звязана з цяжкім часам пераўтварэння сістэмы навучання ў БДУ.
У сакавіку 1934 года рэктарам БДУ стаў Анані Дзякаў. Пры ім канчаткова склалася структура ўніверсітэта ў выглядзе факультэтаў, кафедраў і лабараторый. На поўную магутнасць запрацавала аспірантура, узрасла агульная колькасць студэнтаў.
У ліпені 1937 года рэктарам БДУ стаў Нічыпар Бладыка, які за 5 месяцаў кіравання універсітэтам павялічыў завочны сектар у БДУ, актыўна займаўся пытаннямі пражывання студэнтаў.
У студзені 1938 года рэктарам БДУ стаў Уладзімір Бабраўніцкі. Ён актыўна займаўся навуковымі кадрамі БДУ, увёў штатную сістэму выкладання, а за свае намаганні атрымаў узнагароду «За выдатную працу ў галіне асветы».
Парфен Савіцкі быў прызначаны рэктарам БДУ ў снежнi 1938 года. Яму ўдалося не толькі нармалізаваць атмасферу ў педагагічным калектыве і палепшыць дысцыпліну студэнтаў, але і захаваць універсітэт падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У снежні 1946 года рэктарам БДУ быў прызначаны Уладзімір Тамашэвіч. З яго імем звязана заснаванне Студэнцкага навуковага таварыства, новых аддзяленняў у БДУ. Сіламі калектыва ўніверсітэта адноўлены корпусы і аб'екты БДУ.
Рэктарам БДУ ў ліпені 1949 года быў прызначаны Іван Чымбург, які актыўна адстойваў інтарэсы ўніверсітэта, дамагаўся ўкаранення гісторыі Беларусі і беларускай мовы ў навучальных планах.
У жніўні 1952 года пасаду рэктара заняў Канстанцін Лукашоў. З яго імем звязаны перыяд росту паказчыкаў універсітэта, у гэты час пакладзены пачатак міжнародных кантактаў БДУ.
У красавіку 1957 года рэктарам БДУ стаў Антон Сеўчанка. Пры ім БДУ імкліва рос не толькі як навучальная ўстанова, але і як храм навукі, замацоўваючы тыя падмуркі, якія былі закладзены ў 1920-я гады першым рэктарам — Уладзімірам Пічэтай.
Усевалад Сікорскі ўзначаліў БДУ ў кастрычніку 1972 года. За гэты час рэктар распачаў спробы інтэграцыі навукі і адукацыі, пачаў працу па ператварэнні БДУ ў навукова-метадычны цэнтр, асаблівую ўвагу надаваў дысцыпліне студэнтаў і выкладчыкаў.
Уладзімір Белы стаў рэктарам БДУ ў чэрвені 1978 года. За сваю актыўную дзейнасць на карысць навукі і ўніверсітэта яго празвалі «вечным рухавіком» — вынікі працы Уладзіміра Белага адбіліся на якасным росце паказчыкаў універсітэта.
У студзені 1983 года Леанiд Кісялеўскі стаў рэктарам БДУ. За час яго працы сур'ёзна рэфармаваны кафедры грамадскіх навук, пры БДУ створаны навуковы цэнтр аэракасмічнай дыягностыкі прыродных рэсурсаў Зямлі.
У красавіку 1990 года рэктарам БДУ быў абраны Фёдар Капуцкі. Яго патрабавальнасць, эрудыцыя і арганізатарскі талент пазітыўна адбіліся на дабрабыце універсітэта. Праведзена вялікая работа па інфарматызацыі навучальнага працэсу ў БДУ.
Аляксандр Казулін стаў рэктарам БДУ ў жніўні 1996 года. Актыўна садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў БДУ, рэфармаваў сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў па ўзоры вядучых еўрапейскіх універсітэтаў.
У 2003 годзе рэктарам БДУ стаў Васіль Стражаў, які садзейнічаў далейшаму развіццю ўніверсітэта і прыкладаў намаганні для таго, каб зрабіць БДУ родным домам для студэнтаў.
З 2008 года рэктарам БДУ з'яўляецца Сяргей Абламейка. Пад кіраўніцтвам Сяргея Абламейка БДУ пастаянна нарошчвае свой адукацыйны і навуковы капітал, умацоўвае пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах.
У верасні 2017 года рэктарам БДУ стаў Андрэй Кароль. Андрэй Дзмітрыевіч прыхільнік дыялагічнага падыходу ў адукацыі і кіраванні, таму актыўна ўкараняе ў БДУ канцэпцыю адкрытага і эўрыстычнага дыялогу.

bsu new

1921
 
1929
 
1931
 
1934
 
1937
 
1938
 
1938
 
1946
 
1949
 
1952
 
1957
 
1972
 
1978
 
1983
 
1990
 
1996
 
2003
 
2008
 
2017
 

А вы ведалі, што у гэты дзень

28 лютага 1924

БГУ взял шефство над пехотными командными курсами и школой милиционеров.

  • 1919–1920 гг.

    Пралог

    1919–1920 гг.
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачаў адлік сваёй дзейнасці з 30 кастрычніка 1921 г. Гэта стала знамянальнай падзеяй у гісторыі беларускага народа.

  • 1921–1925 гг.

    Пачатак

    1921–1925 гг.
    Стварыць з нуля ў Беларусі ўніверсітэт было па сіле толькі кампетэнтным людзям. А з улікам абставін гэта азначала, што імі маглі быць у большасці сваёй вопытныя і аўтарытэтныя прафесары былых імператарскіх расійскіх універсітэтаў і іншых ВНУ.

  • 1926–1929 гг.

    Станаўленне

    1926–1929 гг.
    Кожны ўніверсітэт адметны сваёй шматбаковай дзейнасцю: ён уплывае на грамадства, дзяржаву, асобу, ажыццяўляючы адукацыйныя і выхаваўчыя функцыі, навуковыя фундаментальныя і прыкладныя даследаванні.

  • 1930–1941 гг.

    Выпрабаванні

    1930–1941 гг.
    Ажыццяўленне ідэі беларускага ўніверсітэта на ўсіх этапах яго існавання патрабавала матэрыяльнага забеспячэння. Арганізатарам БДУ перш за ўсё трэба было знайсці больш-менш прыстасаваныя будынкі.

ЮХО Іосіф (Язэп) Аляксандравіч

Нарадзіўся 19 сакавіка 1921 г. у Мінску.


З 1939 па 1946 г. служыў у арміі. У 1949 г. скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, у 1954 г. — аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР.


Працаваў народным суддзёй, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, намеснікам старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР, загадчыкам кафедры гісторыі дзяржавы і права, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесарам кафедры тэорыi i гiсторыi дзяржавы i права юрыдычнага факультэта БДУ.


Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1954 г. у Інстытуце дзяржавы I права АН СССР па тэме «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.». Доктарскую дысертацыю па тэме «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» абараніў у 1980 г. у Кiеўскiм дзяржаўным унiверсiтэце.


У 1963 г. распрацаваў i пачаў чытаць курс лекцый па гiсторыi дзяржавы I права Беларусi. Даследаваў паходжанне назваў «Беларусь», «Белая Русь», «Лiтва»; высветлiў i даказаў, што статуты Вялiкага Княства Лiтоўскага 1529, 1566, 1588 гг., а таксама агульназемскiя, абласныя i валасныя граматы мелi сваёй галоўнай крынiцай беларускае старажытнае права; даказаў, што статуты Вялiкага Княства Лiтоўскага былi першымi ў Еўропе зводамi законаў (а не кодэксамi), створанымi на аснове мясцовага беларускага звычаёвага I пiсанага права; правёў даследаванне прававых i палiтычных поглядаў Францыска Скарыны i высветлiў, што ён зрабiў значны ўплыў на распрацоўку Статута 1529 г.; даследаваў гiсторыю паходжання дзяржаў на тэрыторыi Беларусi i Вялiкага Княства Лiтоўскага i даказаў, што Крэўская (1385), Вiленска-Радомская (1401), Гарадзельская (1413) i нават Люблiнская (1569) унii з Польшчай не прывялi да лiквiдацыi Вялiкага Княства Лiтоўскага i не парушылi яго адасобленасцi i суверэннасцi; абгрунтаваў сцвярджэнне, што Рэч Паспалiтая была канфедэратыўнай дзяржавай, у састаў якой уваходзiлi дзве суверэнныя дзяржавы: Вялiкае Княства Лiтоўскае i Польшча, а пасля прыняцця Канстытуцыi 1791 г. Рэч Паспалiтая павiнна была пераўтварыцца ў федэратыўную дзяржаву. Даследаваў паўстанне 1794 г. пад кiраўнiцтвам Тадэвуша Касцюшкi, яго беларускае паходжанне i ўдзел у барацьбе Злучаных Штатаў Амерыкi з Вялікабрытанiяй.


Заснаваў навуковую школу па гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Працаваў у саставе Канстытуцыйнай камiсii па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1994 г. Удзельнiчаў у працах па перавыданнi Статута Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588 г. i Статута 1566 г.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, медалём Францыска Скарыны i iншымi медалямi.


Аўтар звыш 200 навуковых прац.


Асноўныя працы: Правовое положение населения Белоруссии в ХVI ст. Минск, 1978; Францыск Скарына і яго час. Мінск, 1988 (у суаўт.); За вольнасць нашу і вашу. Мінск, 1990; Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мінск, 1991; Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мінск, 1992; Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917—1994). Мінск, 2000 (у суаўт.); Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік: у 2 ч. Ч. 1. Мінск, 2000; Гiсторыя канстытуцыйнага права Беларусi. Мінск, 2001 (у суаўт.); Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік: у 2 ч. Ч. 2. Мінск, 2003.

FaLang translation system by Faboba
  • Універсітэцкі гарадок,

    Універсітэцкі гарадок,

    у цэнтры якога размяшчаўся парк і фантан. Від на фантан і Дом урада (канец 1930-х гг.).
  • 4-х-павярховы галоўны аўдыторны будынак БДУ.

    4-х-павярховы галоўны аўдыторны будынак БДУ.

    У iм была актавая зала на 1000 чалавек, а на цокальным паверсе размяшчаўся інтэрнат для 250-ці студэнтаў. Захаваўся на сучасным этапе ў перабудаваным выглядзе. Сёння з'яўляецца корпусам БДПУ імя М. Танка (1930-я гг.).
  • Будынак БДУ №1.

    Будынак БДУ №1.

    Будынкам БДУ №1 стала былая гімназія Фальковіча (сучасны гістарычны факультэт) (1920-я гг.).
  • Панарама ўніверсітэцкага гарадка.

    Панарама ўніверсітэцкага гарадка.

    Выгляд з боку Земляробчага завулка. Злева – будынкі медыцынскага і анатамічнага карпусоў, у цэнтры – прыродазнаўчы корпус (сучасны геаграфічны факультэт), справа – хімічны корпус (сёння будынак НДІ ядзерных праблем) і будынак фізіка-матэматычнага факультэта (цяперашні рэктарат) (1933 г.).