У ліпені 1921 года першым рэктарам БДУ стаў выбітны навуковец, гісторык, даследчык, беларусіст Уладзімір Пічэта, які заклаў падмурак беларускай універсітэцкай думкі, унёс неацэнны ўклад у фарміраванне нацыянальнай навукі.
Язэп Каранеўскі быў прызначаны рэктарам у кастрычніку 1929 года. Ён актыўна займаўся пытаннямі студэнцкага жыцця: палепшыў побыт і матэрыяльную забяспечанасць студэнтаў, укараніў вучэбную практыку ва універсітэцкую адукацыю.
У снежні 1931 года рэктарам БДУ быў прызначаны дзеяч народнай асветы Іван Ермакоў. Яго праца ва ўніверсітэце была звязана з цяжкім часам пераўтварэння сістэмы навучання ў БДУ.
У сакавіку 1934 года рэктарам БДУ стаў Анані Дзякаў. Пры ім канчаткова склалася структура ўніверсітэта ў выглядзе факультэтаў, кафедраў і лабараторый. На поўную магутнасць запрацавала аспірантура, узрасла агульная колькасць студэнтаў.
У ліпені 1937 года рэктарам БДУ стаў Нічыпар Бладыка, які за 5 месяцаў кіравання універсітэтам павялічыў завочны сектар у БДУ, актыўна займаўся пытаннямі пражывання студэнтаў.
У студзені 1938 года рэктарам БДУ стаў Уладзімір Бабраўніцкі. Ён актыўна займаўся навуковымі кадрамі БДУ, увёў штатную сістэму выкладання, а за свае намаганні атрымаў узнагароду «За выдатную працу ў галіне асветы».
Парфен Савіцкі быў прызначаны рэктарам БДУ ў снежнi 1938 года. Яму ўдалося не толькі нармалізаваць атмасферу ў педагагічным калектыве і палепшыць дысцыпліну студэнтаў, але і захаваць універсітэт падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У снежні 1946 года рэктарам БДУ быў прызначаны Уладзімір Тамашэвіч. З яго імем звязана заснаванне Студэнцкага навуковага таварыства, новых аддзяленняў у БДУ. Сіламі калектыва ўніверсітэта адноўлены корпусы і аб'екты БДУ.
Рэктарам БДУ ў ліпені 1949 года быў прызначаны Іван Чымбург, які актыўна адстойваў інтарэсы ўніверсітэта, дамагаўся ўкаранення гісторыі Беларусі і беларускай мовы ў навучальных планах.
У жніўні 1952 года пасаду рэктара заняў Канстанцін Лукашоў. З яго імем звязаны перыяд росту паказчыкаў універсітэта, у гэты час пакладзены пачатак міжнародных кантактаў БДУ.
У красавіку 1957 года рэктарам БДУ стаў Антон Сеўчанка. Пры ім БДУ імкліва рос не толькі як навучальная ўстанова, але і як храм навукі, замацоўваючы тыя падмуркі, якія былі закладзены ў 1920-я гады першым рэктарам — Уладзімірам Пічэтай.
Усевалад Сікорскі ўзначаліў БДУ ў кастрычніку 1972 года. За гэты час рэктар распачаў спробы інтэграцыі навукі і адукацыі, пачаў працу па ператварэнні БДУ ў навукова-метадычны цэнтр, асаблівую ўвагу надаваў дысцыпліне студэнтаў і выкладчыкаў.
Уладзімір Белы стаў рэктарам БДУ ў чэрвені 1978 года. За сваю актыўную дзейнасць на карысць навукі і ўніверсітэта яго празвалі «вечным рухавіком» — вынікі працы Уладзіміра Белага адбіліся на якасным росце паказчыкаў універсітэта.
У студзені 1983 года Леанiд Кісялеўскі стаў рэктарам БДУ. За час яго працы сур'ёзна рэфармаваны кафедры грамадскіх навук, пры БДУ створаны навуковы цэнтр аэракасмічнай дыягностыкі прыродных рэсурсаў Зямлі.
У красавіку 1990 года рэктарам БДУ быў абраны Фёдар Капуцкі. Яго патрабавальнасць, эрудыцыя і арганізатарскі талент пазітыўна адбіліся на дабрабыце універсітэта. Праведзена вялікая работа па інфарматызацыі навучальнага працэсу ў БДУ.
Аляксандр Казулін стаў рэктарам БДУ ў жніўні 1996 года. Актыўна садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў БДУ, рэфармаваў сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў па ўзоры вядучых еўрапейскіх універсітэтаў.
У 2003 годзе рэктарам БДУ стаў Васіль Стражаў, які садзейнічаў далейшаму развіццю ўніверсітэта і прыкладаў намаганні для таго, каб зрабіць БДУ родным домам для студэнтаў.
З 2008 года рэктарам БДУ з'яўляецца Сяргей Абламейка. Пад кіраўніцтвам Сяргея Абламейка БДУ пастаянна нарошчвае свой адукацыйны і навуковы капітал, умацоўвае пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах.
У верасні 2017 года рэктарам БДУ стаў Андрэй Кароль. Андрэй Дзмітрыевіч прыхільнік дыялагічнага падыходу ў адукацыі і кіраванні, таму актыўна ўкараняе ў БДУ канцэпцыю адкрытага і эўрыстычнага дыялогу.

bsu new

1921
 
1929
 
1931
 
1934
 
1937
 
1938
 
1938
 
1946
 
1949
 
1952
 
1957
 
1972
 
1978
 
1983
 
1990
 
1996
 
2003
 
2008
 
2017
 

А вы ведалі, што у гэты дзень

13 снежня 1939

Ректором БГУ назначен Парфен Петрович Савицкий. В этой должности он работал до 25 июня 1941 года. На фото - крайний слева в 1 ряду.

  • 1919–1920 гг.

    Пралог

    1919–1920 гг.
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачаў адлік сваёй дзейнасці з 30 кастрычніка 1921 г. Гэта стала знамянальнай падзеяй у гісторыі беларускага народа.

  • 1921–1925 гг.

    Пачатак

    1921–1925 гг.
    Стварыць з нуля ў Беларусі ўніверсітэт было па сіле толькі кампетэнтным людзям. А з улікам абставін гэта азначала, што імі маглі быць у большасці сваёй вопытныя і аўтарытэтныя прафесары былых імператарскіх расійскіх універсітэтаў і іншых ВНУ.

  • 1926–1929 гг.

    Станаўленне

    1926–1929 гг.
    Кожны ўніверсітэт адметны сваёй шматбаковай дзейнасцю: ён уплывае на грамадства, дзяржаву, асобу, ажыццяўляючы адукацыйныя і выхаваўчыя функцыі, навуковыя фундаментальныя і прыкладныя даследаванні.

  • 1930–1941 гг.

    Выпрабаванні

    1930–1941 гг.
    Ажыццяўленне ідэі беларускага ўніверсітэта на ўсіх этапах яго існавання патрабавала матэрыяльнага забеспячэння. Арганізатарам БДУ перш за ўсё трэба было знайсці больш-менш прыстасаваныя будынкі.

1941-1945 гг.
На франтах ВАВ

1941-1945 гг.

Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты БДУ добра ўсведамлялі свой грамадзянскі абавязак перад Радзімай. Яны самаахвярна змагаліся з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

1944-1945 гг.
Вызваленне

1944-1945 гг.

Вестка аб вызваленні сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў хутка абляцела студэнтаў БДУ. 3 ліпеня 1944 г. у самым вялікім пакоі «сходзенскага ўніверсітэта» адбыўся мітынг.

1945–1953 гг.
Аднаўленне

1945–1953 гг.

Пасля завяршэння ваенных дзеянняў на тэрыторыі рэспублікі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт вярнуўся ў Мінск. З 16 кастрычніка 1944 г. пачаліся заняткі.

FaLang translation system by Faboba
  • Універсітэцкі гарадок,

    Універсітэцкі гарадок,

    у цэнтры якога размяшчаўся парк і фантан. Від на фантан і Дом урада (канец 1930-х гг.).
  • 4-х-павярховы галоўны аўдыторны будынак БДУ.

    4-х-павярховы галоўны аўдыторны будынак БДУ.

    У iм была актавая зала на 1000 чалавек, а на цокальным паверсе размяшчаўся інтэрнат для 250-ці студэнтаў. Захаваўся на сучасным этапе ў перабудаваным выглядзе. Сёння з'яўляецца корпусам БДПУ імя М. Танка (1930-я гг.).
  • Будынак БДУ №1.

    Будынак БДУ №1.

    Будынкам БДУ №1 стала былая гімназія Фальковіча (сучасны гістарычны факультэт) (1920-я гг.).
  • Панарама ўніверсітэцкага гарадка.

    Панарама ўніверсітэцкага гарадка.

    Выгляд з боку Земляробчага завулка. Злева – будынкі медыцынскага і анатамічнага карпусоў, у цэнтры – прыродазнаўчы корпус (сучасны геаграфічны факультэт), справа – хімічны корпус (сёння будынак НДІ ядзерных праблем) і будынак фізіка-матэматычнага факультэта (цяперашні рэктарат) (1933 г.).