Гэты дзень у гісторыі

Рубрыка "Гэты дзень у гісторыі" акунае вас у займальнае падарожжа мінулага, якое адбылося у такі ж дзень каляндара. Дні нараджэння вялікіх людзей, цікавыя падзеі і іншыя паказальныя рэчы чакаюць вас там.

01 кастрычніка 1926

Пастановай Наркамасветы БССР на базе ўніверсітэцкай бібліятэкі створана Дзяржаўная бібліятэка БССР.


01 кастрычніка 1982

Упершыню на падрыхтоўчым аддзяленні пачаліся заняткі па вячэрняй форме навучання слухачоў.


01 кастрычніка 1924

Створана Усебеларускае таварыства дапамогі пралетарскаму студэнцтву (Пралетстуд). 


01 кастрычніка 2012

Рэктар акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка абраны Ганаровым членам Расійскай акадэміі касманаўтыкі ім. К.Э. Цыялкоўскага. Замежнікі і асобы без грамадзянства абіраюцца Ганаровымі членамі, і іх на сёння 14. Яны з'яўляюцца грамадзянамі Кітая, Індыі, Канады, Францыі і Беларусі. Прычым з нашай краіны толькі Сяргей Абламейка ўдастоены такога гонару.


01 кастрычніка 1995

Створаны факультэт міжнародных адносін на базе трох аддзяленняў БДУ.